Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
П.Кулікова, А.Цыганкова, А.Шырокава, апрацоўкі і аранжыроўкі твораў для сімф. аркестра рус. і замежных кампазітараў В.Гаўрыліна, А.Глазунова, С.Рахманінава, Д.Шастаковіча, А.Шнітке, І.С.Баха, Ш.Гуно і інш. Гранпры рэсп. фестывалю «Студэнцкая вясна» (г. Віцебск, 1998), конкурсу аркестравых і харавых калектываў сярэдніх спец. навуч. устаноў культуры і мастацтва (Мінск, 2002).
К. У. Шасцілоўская.
МАЛАДЗЁЧАНСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «МЕНЕСТРЭЛІ» Створаны ў 2002 у Мінску як вак.інструм. ансамбль, з 2008 дзейнічае ў г. Маладзечна пры Палацы культуры і сучасная назва. У 2011 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.М.Важнік (з 2002), В.А.Кохан (з 2012). У складзе ансамбля 7 чал. ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў. Асн. мэта дзейнасці —
папулярызацыя вак. мастацтва. У рэпертуары песні рус. нар. «Шляхам доўгім», «Выйду ноччу з канём», «Уздоўж па Піцерскай», казацкія «Ехаў казак за Дунай», «Як за Донам за ракой», творы бел. і рас. кампазітараў «Ой, бярозы ды сосны» У.Алоўнікава, «Плача белая бяроза» А.Елісеенкава, «Мой родны кут» І.Лучанка, «У зямлянцы» К.Лістова, «Цёмная ноч» М.Багаслоўскага, «Эх, дарогі» А.Новікава, «Вечар на рэйдзе» В.СалаўёваСядога, «Жураўлі» Я.Фрэнкеля і інш. Калектыў — удзельнік фестыва
ляў: міжнар. адкрытага казацкай пес
331
МАЛАДЗЕЧАНСКІ
Маладзечанскі народны вакамны ансамбль «Менестрэлі».
ні «Люба» (станіца Луганская, Украіна, 2010), духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў, 2012), рэсп. харавога мастацтва «Ад Шчырага сэрца» (г. Жодзіна, 2011), нац. культур
(г. Гродна, 2012), абл. нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка), рэсп. фестывалюконкурсу нац. хар. музыкі «Рэха» (Мінск, абодва 2010) іінш. С.В.Плікус.
МАЛАДЗЁЧАНСКІ НАРОДНЫ ГУМАРЫСТЬІЧНЫ ГУРТ «ТАРЫБАРЫ». Створаны ў 1997 у г. Маладзечна пры Цэнтры маст. творчасці навучэнцаў (з 2010 дзіцячы Цэнтр культуры «Расток») як гумарыст. гурт. 3 1999 сучасная назва. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.В.Саўчанка (з 1999), В.Я.Альшэўскі (з 2003), К.А.Шкода (з 2010), Ю.А.Мацюшонак (з 2013). У складзе гурта 16 чал. ва ўзросце ад 8 да 63 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё аматарскай творчасці, тэатр. і эстр.гумарыст. жанру, папулярызацыя бел. нар. традыцый. У рэпертуары п’есалубок «А ў нас, як у вас» В.Міхно, сцэнічны жарт «Пра каханне гаварылі» Я.Чаеўскай (абедзве паст. 2002), тэатралізаванае прадстаўленне «Снежная карусель» С.Саўчанкі (2004), гумарыст.паэт. замалёўка «Мухі» (2005), сцэнічная замалёўка «Шлюбнае агенцтва» (2006), нар.
332
МАЛАДЗЕЧАНСКІ
жарт «Скарб» (2012) В.Альшэўскага, тэатралізаваны мюзікл «Навагодні каламбур» А.Сакалоўскай і інш. Калектьгў — удзельнік фестываляў: міжнар. аматарскіх тэатраў (г. Цілтай, Літва, 2012), усебел. нар. гумару «Аўцюкі» (в. Вял. і Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага рна, 2006), абл. гумару «Я — пякучка Крапіва» (в. Нізок Уздзенскага рна, 2006), гульні і гумару «Капыльскія пацехі» (г. Капыль, 2011) і інш.
Ю.А.Мацюшонак.
МАЛАДЗЁЧАНСКІ НАРОДНЫ КВАРТЭТ. Створаны ў 1981 у г. Маладзечна пры вучэбнавытворчым аб’яднанні Бел. тва сляпых (з 2013 УП «ЭНВА» Бел. тва інвалідаў па зроку). У 1998 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Т.С.Грэкава (з 1983). У складзе квартэта ўдзельнікі ва ўзросце ад 33 да 68 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя песеннага жанру, акадэмічнага выканання. У рэпертуары творы бел., рас. і замежных кампазітараў: «Дударыкі» І.Лучанка, «Адлятаюць лебедзі» Э.Шчырага, «Балада аб Maui» Т.Кузняцовай, «Адзінокі гармонік» Б.Макраусава, «О галубка мая!» С.Ірадзье і інш. Калектыў — удзельнік гар. мерапрыемстваў і свят.
І.У.Радвіловіч.
МАЛАДЗЁЧАНСКІ НАРОДНЫ МАЛАДЗЁЖНЫ МУЗЬІЧНЫ ТЭАТР. Створаны ў 2006 у г. Маладзечна пры муз. вучылішчы імя М.Агінскага (з 2011 каледж). У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Р.С.Сарока. У складзе тэатра 30 чал. ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — далучэнне да опернага мастацтва аматараў класічнай музыкі, практычная прафес. адукацыя навучэнцаў. У рэпертуары спектаклі «Іаланта» (2007), «Яўген Анегін» (2009) П.Чайкоўскага, «Травіята» Дж.Вердзі (2008), «Кармэн» Ж.Бізэ (2012), «Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт» А.Залётнева (2013) і інш. Музыку да пастановак выкон
Да арт. Маладзечанскі народны маладзёжны музычны тэатр. Сцэна са спектакля «Травіята» Дж.Вердзі. 2008.
вае Маладзечанскі заслужаны аматарскі сімфанічны аркестр.
К. У. Шасцілоўская.
МАЛАДЗЁЧАНСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР «МЕТАМАРФОЗЫ». Створаны ў 1960 у г. Маладзечна пры гар. Доме культуры, з 2002 дзейнічае пры Палацы культуры. У 1963 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.С.Седранок (з 2002), А.У.Барткевіч (з 2006). У скла
Удзельнікі Маладзечанскага народнага тэатра «Метамарфозы».
дзе тэатра 22 чал. ва ўзросце ад 12 да 40 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя тэатр. мастацтва. У рэпертуары спектаклі «Тыя, што прыносяць світанне» паводле прытчаў індзейцаў Паўн. Амерыкі (2004), «ГамлетNew» паводле п’есы У.Шэкспіра (2007), «Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра (2009), «Вішнёвы сад» А.Чэхава (2010), «Васа Жалязнова» М.Горкага, «Стварыўшая цуд» У.Гібсана і інш. Калектыў — дыпламант
333
МАЛАДЗЕЧАНСКІ
абл. фестывалю тэатр. творчасці «Бярэзінская рампа» (г. Беразіно, 2012) і інш. С.В.Плікус.
МАЛАДЗЁЧАНСКІ ПАЛАЦ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 2002 у г. Маладзечна на базе гар. Дома культуры. Агульная пл. памяшканняў 10 225 м2. Mae тэатр.канцэртную залу на 837 месцаў, малую залу на 200 месцаў, універсальную, харэагр. і банкетную залы, кабінеты для клубнай работы, грымёрныя пакоі, выставачныя фае. Дзейнічаюць 29 клубных фарміраванняў (у т.л. 17 дзіцячых), з іх 1 аматарскі калектыў са званнем «заслужаны» (ансамбль песні і танца «Спадчына»); 6 — «народны» (студыя выяўл. і дэкар.прыкладнога мастацтва, клубныя аб’яднанні «Адпачынак» і «Майстар», вак. ансамбль «Менестрэлі», тэатр «Метамарфозы», аматарскі калектыў «Вербачка»); 5 — «узорны» (студыі эстр. песні «Спяваем разам», эстр. «Жывы гук», бальнага танца «Каскад», харэагр. ансамблі «Сонечныя праменьчыкі» і «ВіЗаВі»). Творчыя калектывы Палаца культуры — удзельнікі фестываляў: міжнар. сучаснай харэаграфіі (IFMC) (2013), Нац. бел. песні і паэзіі «Маладзечна» (штогод), рэсп. маст. творчасці «Вясёлкавы карагод» (усе г. Маладзечна, 2013), нац. культур (г. Гродна, штогод), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (2011), турніру па спарт. бальных танцах «Кубак Маладзечна» (штогод), адкрытага конкурсу юных выканаўцаў эстр. песні «Маладзічок», рэгіянальнага фестывалюконкурсу маладых выканаўцаў эстр. песні «Адна зямля» (усе г. Маладзечна, абодва 2013). Выдае газ. «Авацыя». С.Р.Сарока.
МАЛАДЗЁЧАНСКІ ПАРК КУЛЬТЎРЫ I АДПАЧЬІНКУ імя Пер а м о г і. Засн. ў 1946 у г. Маладзечна. Пл. 45 га. У 1982 у парку адкрыты мемар. комплекс, прысвечаны воінамвызваліцелям 3га Бел. фронту, у 2004 усталяваны памятны камень у гонар воінаўінтэрнацыяналістаў, у 2013 сюды перанесены пом
нік «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі». У амфітэатры на тэр. парку прайшлі асн. мерапрыемствы рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі2011». Працуюць: комплекс спарт. пляцовак, дзе ў 2013 праходзіў чэмпіянат Еўропы па пляжным валейболе, 2 вадаёмы, пункт пракату катамаранаў і лодак, атракцыёны, 2 кафэ і інш. аб’екты для правядзення вольнага часу. Тут арганізуюцца розныя мерапрыемствы: Нац. фестываль бел. песні і паэзіі, святы духавой музыкі і горада, вечары адпачынку, дыскатэкі і інш. Штогод у Дзень Перамогі каля мемар. комплексу ладзяцца мітынгірэквіемы.
А.М.Фалей.
МАЛАДЗЁЧАНСКІ РАЁН, адм,тэр. адзінка на ПнЗ Мінскай вобл. Цэнтр — г. Маладзечна. У складзе раёна г.п. Радашковічы, 267 сельскіх нас. пунктаў, 12 сельсаветаў: Аляхновіцкі, Гарадзілаўскі, Гарадоцкі, Красненскі, Лебедзеўскі, Маркаўскі, Мясоцкі, Палачанскі, Радашковіцкі, Цюрлёўскі, Хажоўскі, Чысцінскі; Радашковіцкі пасялковы Савет. Пл. 1,4 тыс. км, лясы займаюць 33%. Нас. (1.1.2013) 42,4 тыс. чал. (без г. Маладзечна). Жывуць беларусы (90%), рускія (6,8%), украінцы (1,1%), палякі (0,6%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,5%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Мінск— Вільнюс і Ліда—Полацк, аўтадарогі Мінск—Нарач, Маладзечна—Смаргонь, Маладзечна—Валожын і інш.
Раён утвораны 15.1.1940 у Вілейскай вобл. 12.10.1940 падзелены на 15 сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну ў канцы чэрв. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў Маладзечне і раёне (у тагачасных межах) загубілі 34 718 чал., у т.л. ў Маладзечанскім лагеры смерці 33 150 чал. Дзейнічалі Маладзечанская дыверсійнаразведвальная група, падп. райкамы КП(б) Б (4.12.194328.6.1944) і ЛКСМБ (4.12.1943—5.7.1944), партыз. брыгады «За Радзіму», імя С.М.Будзённага, 2я імя А.В.Суворава, асоб
ны партыз. атрад імя Р.І.Катоўскага, спецгрупа «Знішчальнік». Выдавалася падп. газ. «Чырвоны сцяг» (на бел. і рус. мовах). На тэр. раёна ў крас. 1943 праведзены карныя аперацыі «Смяльчак I і II», у маі—чэрв. 1944 — «Баклан», спалена в. Сакаўшчына (не адрадзілася). Раён вызвалены ў пач. ліп. 1944 (Маладзечна 5 ліп.) войскамі 3га Бел. фронту пры ўдзеле партыз. брыгады «Народныя мсціўцы» ў ходзе Вільнюскай аперацыі 1944. 3 20.9.1944 раёну Маладзечанскай вобл. 3 20.1.1960 — у Мінскай вобл., адначасова да раёна далучаны г.п. Радашковічы з часткай сельсаветаў скасаванага Радашковіцкага рна.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, паліўнай, харчовай, ільняной, буд. матэрыялаў, дрэваапрацоўчай, хімічнай, машынабуд. прамсці і інш. У раёне (2013) 10 сярэдніх школ, 3 вучэбнапед. комплексы дзіцячы сад—базавая школа, 5 вучэбнапед. комплексаў дзіцячы сад—сярэдняя школа, 2 школыінтэрнаты, інтэрнат для дзяцейсірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, сац.пед. цэнтр, цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, цэнтр творчасці «Маладзік», 15 дашкольных устаноў. Працуюць 24 клубныя ўстановы, 17 кінаўстановак, 27 бк, філіялы: літ. музея Я.Купалы «Вязынка» ў в. Вязынка і «Яхімоўшчына» ў в. Яхімоўшчына, літ. музея М.Багдановіча «Фальварак Ракуцёўшчына» ў в. Ракуцёўшчына, музея гісторыі бел. лры ў в. Гарадок, Купалаўскі мемар. запаведнік «Вязынка» ў в. Вязынка і інш. У сістэме аховы здароўя 2 бальніцы, 3 паліклінікі, 5 амбулаторый, 22 ФАПы. У г.п. Радашковічы і наваколлі размешчаны санаторыі «Сасновы Бор», «Волат», «Вяжуці», аздараўленчы цэнтр «Зорны», база адпачынку «Гарызонт», спарт.аздараўленчы комплекс «Брыганціна» (каля г.п. Радашковічы); дом адпачынку «Алеся» (в. Гарадок), турыстычная сель