Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
У 2013 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—дзіцячы сад, клуб, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Помнік сав. воінамвызваліцелям, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. За паўн.ўсх. ускраінай вёскі помнік археалогіі — замчышча Сітнаўскага замка.
МАЛОТКАВІЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ МЎЗЫКІ «ДОБРЫ ВЁЧАР». Створаны ў 1998
Малоткавіцкі народны ансамбль народнай музыкі «Добры вечар».
у в. Малоткавічы Пінскага рна пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік С.П.Квяткоўская. У складзе ансамбля 8 чал. ва ўзросце ад 20 да 48 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда бел. музыкі і песні, захаванне і развіццё нац. самабытнай культуры. У рэпертуары творы: вак.інструм. «Будуць вёсны» Е.Еўтуховіча, «Полька беларуская», «Мой родны кут» І.Лучанка, «Пралеска», «Парэччапарк» Ю.Фескінай, інструм. «Гарманіст грае твіст» Я.Дзярбенкі, «Бела
руская полька» А.Лямбовіча, «Мара» У.Солтана, «Старажытны габелен» І.Тамарына, «Добры вечар» А.Цітовіча і інш. Калектыў — удзельнік раённага фестывалюкірмашу «Дажынкі» (в. Аснежьшы, 2013) і інш.
Л.М.Мікулік.
МАЛОТКАВІЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ ПЁСНІ «ВЁРАС». Створаны ў 1979 у в. Малоткавічы Пінскага рна пры раённым Доме культуры. У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л. Л. П атапчук(з 1979), Н.В.Прыступа (з 1997), А.В.Патапчук
Малоткавіцкі народны ансамбль народнай песні «Верас».
357
МАЛОТКАВІЧЫ
(з 2002), В.А.Дзмітраковіч (з 2007), А.В.Вячорка (з 2012), Л.Л.Патапчук (з 2013). У складзе ансамбля 20 чал. ва ўзросце ад 22 да 60 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. і ўкр. нар. і аўтарскіх песень. У рэпертуары нар. песні бел. «Прывітальная», «Палясяначка», «Ты, каліна чырвона», «Пасылала мяне маці», укр. «Ехалі казакі», аўтарскія «Грай, гармонік» Э.Сіліцкага, «Ой, вярба» М.Цуранава, «Любы мой край» С.Любчука, «Наша песня добрым людзям» І.Сушко, «Ой, месячык» А.Клевянца, «Спявайце, госцейкі» Я.Навуменкі і інш. Калектыў — удзельнік абл. фестывалю вак.харавога мастацтва «Ляці, наша песня» (г. Пінск, 2011), раённага фестывалюкірмашу «Дажынкі» (в. Аснежыцы Пінскага рна, 2013). С.В.Какаўліна.
МАЛОТКАВІЧЫ, вёска ў Пінскім рне. За 12 км на 3 ад горада і чыг. ст. Пінск на лініі Лунінец—Брэст, 165 км ад Брэста, аўтадарогай звязана з Пінскам. Цэнтр Малоткавіцкага с/с. 763 гаспадаркі, 2354 ж. (2013).
У канцы 15 ст. сяло ў Пінскім княстве ВКЛ, уласнасць княгіні Марыі Сямёнавай. 3 1565—66 у Пінскім павеце Брэсцкага ваяв. У 1622 сяло ў складзе маёнтка Жабчыцы. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. 3 1796 у Пінскім павеце Мінскай губ. У 1897 вёска, 66 двароў, 410 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у Польшчы, вёска ў Жабчыцкай гміне Пінскага павета Палескага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР, з 15.1.1940 у Жабчыцкім рне Пінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 М. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 16.7.1954 цэнтр сельсавета. 3 30.5.1955 цэнтр Жабчыцкага рна. 3 14.10.1957 у Пінскім рне. У 1972 — 419 гаспадарак, 1880 ж., у 1999 — 698 гаспадарак, 2419 ж.
У 2013 дзіцячы садяслі, сярэдняя і муз. школы, школаінтэрнат, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі, ААТ «ААБ
Беларусбанк» і «Аграпрамбанк», 5 магазінаў; Георгіеўская капліца (KaHeu 20 ст.), царква Ефрасінні Полацкай (2006). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
МАЛОЧНЫЯ ВЁДЗЬМЫ, у славянскай міфалогіі, у т.л. і беларускай, міфічныя істоты, якія шкодзяць людзям. Маглі з’яўляцца ў вобразе голай жанчыны з раскудлачанымі валасамі альбо жабырапухі, сабакі, кошкі, курыцы, гругана, гадзюкі, яшчаркі, мухі. У некаторых мясцовасцях уяўляліся істотамі велічынёй з саву, з жабінай галавой і на курыных нагах. Людзі верылі, што М.в. здольны адабраць у каровы малако, зрабіць яго вадкім, без вяршкоў. Існаваў шэраг абярэгаў ад іх шкоднага ўздзеяння. Напр., на шыю карове вешалі васковыя свечкі, часнок, асвячоную соль, на рогі — вянкі з папараці і асінавых галінак, на вароты хлява — калючыя, пякучыя і з горкім пахам расліны ці драўляны крыжык, асвячоны на Вадохрышча. М.в. лічылі і асобных жанчын, здольных на чарадзейныя дзеянні. Убачыць іх можна было, выйшаўшы за хлявы з хамутом на шыі, альбо паглядзеўшы праз дзірачку ад агарка лучыны на людзей,
Малочныя ведзьмы. Малюнак В. Слаука. 2008.
што моляцца ў царкве ў велікодную ноч. Людзі верьші, што менавіта каля хаты М.в. спыняюцца і рыкаюць суседскія каровы. Адбіралі малако М.в. рознымі спосабамі: глянуўшы на вымя ці пакаштаваўшы малака, узяўшы касмыль шэрсці, пусціўшы сваю карову ў агульную чараду, пазбіраўшы раскіданыя пастухамі крошкі альбо «доячы» зубы бараны з думкамі пра пэўных кароў. Чараўніца магла ператварьшца і ў дробную жывёліну, падчапіцца да вымені і высмактаць малако, ад чаго карова шалела і захворвала на мастыт. У.А.Васілееіч.
МАЛЧАНАВА Зоя Іванаўна (31.12.1913, г. СанктПецярбург — 1970), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1966). Скончыла студыю тэатра Ленінградскага савета прафсаюзаў (1936). Працавала ў тэатрах Расіі. У 1956—68 у Магілёўскім абл. драм. тэатры. Створаныя М. вобразы вызначаліся спалучэннем дакладнага псіхал. малюнка і выразнай вонкавай характарнасці, глыбокім пранікненнем у сутнасць нац. характару. Сярод роляў: Мар’я («Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), Вольга Мікалаеўна («Гэта было ў Магілёве» Я.Тарасава), Ягадка («Амністыя» М.Матукоўскага), Тэрэза («Дзень нараджэння Тэрэзы» Г.Мдывані), Кручыніна («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), мадэмуазэль Куку («Безыменная зорка» М.Себасцьяна), Разносчыца абажураў, Пасаджоная маці («Клоп» У.Маякоўскага) і інш.
МАЛЧАНАВА Лідзія Аляксандраўна (15.7.1921, в. Бузанава Кастрам
358
МАЛЫ
ской вобл., Расія — 15.5.2011), беларускі этнограф. Др гіст. навук (1969). Скончыла Ленінградскі ўнт (1944). 3 1948 у Інце гісторыі, у 1957—91 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследавала матэрыяльную культуру беларусаў са стараж. часоў да нашых дзён (нар. жыллё, земляробчую тэхніку, адзенне). Складальнік альбома «Беларуская народная архітэктурная разьба» (1958), аўтар манаграфій «Матэрыяльная культура беларусаў» (1968), «Народная метралогія (да гісторыі народных мер даўжыні)» (1973), «Нарысы матэрыяльнай культуры беларусаўXVI—XVIII стст.» (1981). Адзін з аўтараў кн. «Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў» (1974), «Беларускае народнае адзенне» (1975).
МАЛЧАНАЎ Павел Сцяпанавіч (14.3.1902, в. Івольск БудаКашалёўскага рна — 24.2.1977), беларускі акцёр, рэжысёр. Нар. артыст Беларусі (1940). Нар. артыст СССР (1948). Скончыў Бел. драм. студыю ў Маскве (1926). У 1926—51 працаваўу Бел. тэатры імя Я.Коласа (у 1944—49 маст. кіраўнік). Адначасова ў 1930—35 на к/студыі «Савецкая Беларусь», з 1935 у Бел. ТРАМе. 3 1952 у Бел. тэатры імя Я.Купалы. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Майстар пераўвасаблення. Для яго творчасці характэрна спалучэнне чалавечнасці, прастаты з моцным тэмпераментам. Стварыў вобразы простых людзей, востракамедыйныя і сатыр.: Кутас («Прымакі» Я.Купалы), ураднік Шышла («Вайна вайне» Я.Коласа), Караневіч («Проба агнём» К.Крапівы), Калібераў, Глуздакоў («Выба
П.Малчанаў у ролі ўрадніка Шышлы.
чайце, калі ласка!», «Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка), Сорын («Чайка» А.Чэхава), Фёдар («Нашэсце» Л.Лявонава), Гамлет («Гамлет» У.Шэкспіра), Доктар («Забыты ўсімі» Назыма Хікмета), Віктор Чэрмлені («Гульня з кошкай» І.Эркеня) і інш. Сярод рэжысёрскіх работ: пастаноўкі «Вечар беларускіх вадэвіляў» («Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча), «Паўлінка» і «Прымакі» Я.Купалы, 1936), «Рускае пытанне» К.Сіманава (1947), «Адкуль грэх?» А.Петрашкевіча (1969) і інш. Здымаўся ў кіно («Масква—Генуя», «Чужое імя», «Збянтэжаны Саўка», і інш). Зняў маст. фільм «Палескія рабінзоны» (1934, з І.Бахарам). Аўтар кн. ўспамінаў «Тэатр — жыццё маё» (1984). Пра М. створаны дакум. фільм «Дзесяць хвілін з Паўлам Малчанавым» (1969, рэж. В.Міхайлоўскі). Дзярж. прэмія СССР 1946.
Літ.: К н р н л ю к І4.А. 14 каждый вечер в час назначенный... Мннск, 2001; Б у р ’ я н Б. У зіхоткім водбліску славы // Мастацтва. 2002. №9; Грамыка Л. Беларускі Гамлет // Там жа. 2008. № 1.
Т.У.Люковіч.
МАЛЬІ САД, рэкрэацыйны ландшафт адносна невялікай плошчы (ад
некалькіх дзясяткаў квадратных метраў да некалькіх гектараў), сфарміраваны сродкамі ландшафтнай архітэктуры і дызайну. Мастацтва стварэння М.с. было вядома ў Стараж. Кітаі, Японіі, Італіі. М.с. адрозніваюцца разнастайнасцю ландшафтных, кампазіцыйных, стылявых асаблівасцей, складу расліннасці, прыёмаў планіроўкі. Па ландшафтных асаблівасцях вылучаюць М.с.: плоскія (раўнінныя; ландшафтныя кампазіцыі створаныя на плоскім рэльефе); пагорыстыя (у кампазіцыі ўключаны ўзгорысты рэльеф); «сухія» (кампазіцыі, у якіх адсутнічаюць водныя прылады і расліннасць); ракарыі (кампазіцыі з камянёў, дапоўненыя дэкар. расліннасцю); водныя (гал. кампазіцыйны элемент М.с. — водныя прылады). Па складзе расліннасці адрозніваюць: дэндрасады з багатым асартыментам расліннасці; кветкавыя сады з кветкавадэкар. раслінамі; сады бесперапыннага квітнення, у якіх расліны падабраны такім чынам, каб на працягу ўсяго сезона меліся квітнеючыя расліны; монасады, ландшафтныя кампазіцыі якіх складаюцца з аднаго віду расліннасці. Зыходзячы з колеравай гамы вылучаюць М.с. манахромныя, у якіх пераважае адзін колер, і паліхромныя, пададзеныя ў багатай колеравай гаме. У сувязі з асаблівасцямі планіроўкі адрозніваюць М.с. з рэгулярнай планіроўкай (для іх характэрна геаметрычна выразная арганізацыя прасторы, прымяненне планіровачных і раслінных элементаў геаметрычных формаў); са свабоднай (пейзажнай) планіроўкай (уражваюць маляўнічасцю, маюць набліжаныя да прыродных формы рэльефу, водных прылад, расліннасці). Па асаблівасцях месцазнаходжання ў забудове вылучаюць М.с.: на штучных падставах — дахах, тэрасах і інш.; размешчаныя ва ўнутраных дворыках, курданёрах; зімовыя пад шкляным дахам. Па геагр. прыкметах адрозніваюць М.с. альпійскія і «ў сельскім стылі».
359
МАЛЫШАВА
У сучаснай практыцы ландшафтнай архітэктуры і дызайну ўзніклі і распаўсюдзіліся новыя тыпы М.с.: кінэтычныя (прасторавая кампазіцыя ствараецца з элементаў, што знаходзяцца ў руху); садыінсталяцыі (ствараюцца на кароткі прамежак часу паводле прынцыпу тэатр. дэкарацый); садыартэфакты (творы мастацтва, якія нясуць знакавы або сімвалічны сэнс); сады са штучных матэрыялаў (прасторавая кампазіцыя ствараецца з металічных, шкляных, керамічных або інш. штучных матэрыялаў). Атрымалі пашырэнне модульныя М.с., кампазіцыя якіх фарміруецца на аснове паўтарэння прасторавых элементаў (модуляў) геаметрычнай формы з запаўненнем іх кветкамі, газоннай травой, вадой і інш. М.с. абсталёўваюцца таксама на дахах жылых, грамадскіх або вытворчых будынкаў.