Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Э.Ажэшка (2001), «Без віны вінаватыя» А.Астроўскага (2004), «Мешчанін удваранах» паводле М.Булгакава (2005), «Раба свайго каханага» Лопэ дэ Вегі, «Пігмаліён» Б.Шоу (абодва 2006), «Прытворна хворы» Мальера (2007), «Рэвізор» М.Гогаля (2009); прадстаўленніканцэрты «Прастора гульні» (1995), «Усяго патрошку» (2010), «Лятучы над...» (2011), «Французская спёка» (2013).
Д.А.Краўчанка.
МАНАЛІТ у скульптуры, твор, пастамент помніка, калона і інш., высечаныя з суцэльнага кавалка каменю.
МАНАЛОГ (ад мана... + грэч. logos мова, слова), форма (тып) маўлення, разлічаная на пасіўнае і апасродкаванае ўспрыняцце. М. ўласцівы значныя па памеры адрэзкі тэксту, якія складаюцца са структурна і змястоўна звязаных паміж сабой выказванняў, маюць індывід. кампазіцыйную будову і адносную сэнсавую завершанасць. Ступень праяўлення гэтых прыкмет залежыць ад жанравай (маст. М., аратарская прамова, быт. апавяданне і інш.) і ад функцыянальнакамунікатыўнай (апавяданне, разважанне, перакананне і інш.) прыналежнасці. Стыліст. асаблівасці М. абумоўліваюць унутрыжанравыя адрозненні (аўтарская і простая мова персанажаў, навук. даклад і агітацыйнае выступленне) і вуснае ці пісьмовае ажыццяўленне маўленчага акта: пабудова сказаў, сінтаксічныя спосабы іх спалучэння, лексічны адбор і інш. З’яўляючыся мовай дзеючай асобы літ. ці драматургічHara твора, М. не дапускае непасрэднага водгуку (у адрозненне ад дыялога). Выкарыстоўваецца для раскрыцця падзей, учынкаў, унутранага стану, пачуццяў і роздумаў персанажа. Вылучаюць М.апавяданне, М.роздум, М.дыялог (калі персанаж, разважаючы, гаворыць і рэагуе на сказанае самім сабой). Вытокі М. ў трагедыях Стараж. Грэцыі. Шырока выкарыстоўваўся ў бел. фальклоры (выступленні скамарохаў, паказы батлейкі і
інш.). Традыцыі М. былі працягнуты ў прафес. драматургіі У.Галубком, В.ДунінымМарцінкевічам, К.Крапівой, Я.Купалам і інш. У 1940— 50я гг. атрымаў папулярнасць паліт. М. (палітсатыра), у якім давалася ацэнка з’явам тагачаснага жыцця краіны. У гады Вял. Айч. вайны артысты франтавых брыгад выступалі з эстр. маналогамі перад байцамі. У 1960я гг. адбылася тэатралізацыя М., больш увагі стала надавацца адлюстраванню тагачасных быт. праблем. У 1977 на базе Міжсаюзнага Дома самадзейнай творчаці Белсаўпрафа створана вышэйшая школа канферансье і вядучых, у якой было падрыхтавана шмат таленавітых выканаўцаў эстр. маналогаў. У наш час на фестывалях і святах выступаюць з сатыр. маналогамі пісьменнікі А.Зэкаў, У.Ліпскі, артысты А.Акуліч, Г.Волчак, У.Радзівілаў і інш. Актыўна выкарыстоўваюцца М. ў пастаноўках Мінскага тэатра сатыры і гумару «Хрыстафор» («Хто каго», «Ад Чыжоўкі да Камароўкі», «Гаворыць і паказвае», «Учора, сёння, заўтра», «Хоць стой, хоць падай» і інш., а таксама шэрагу аматарскіх тэатраў сатыры і гумару. Пачынаючы з 2000х гг. М. з’яўляецца адной з намінацый конкурсаў і свят гумару Міншчыны, Гомельшчыны, Брэстчыны (напр. Усебел. фестывалю нар. гумару «Аўцюкі», вёскі Малыя і Вял. Аўцюкі Калінкавіцкага рна). П.А.Гуд.
МАНАРЬІМ (франц. monorime ад.чана... + rime рыфма), верш, радкі якога яднаюцца манарыфмай. Ва ўсх.слав. паэзіі найб. вядомы як сатыр. і гумарыст. верш («Чаго баіцца немец?» П.Панчанкі, «Лірычны жарт» С.ЛІхадзіеўскага), сустракаецца і лірычны М. («Лясок» М.Танка), можа быць асобнай часткай буйнога твора (пачатак «Паэмы мора» А.Вярцінскага).
Ад слупа да слупа, ад зары да зары, як блакітныя, з газам бязважкім шары. пралятаюць над вуліцамі ліхтары.
У такія прасветленыя вечары, покуль маеш імпэт і яшчэ не стары, на канапе, паэт, не ляжы, не хандры!
370
МАНАСТЫРЫ
Хай руйнуюцца Понта і Троі муры, Эльдарада знікае ў бяздонным віры. Карфаген абрынаецца ў тартарары,— за руку, паюнацку, сяброўку бяры, пра каханне, пра вочы яе гавары і дары ліхтары да світальнай пары!
(І.Лагвіновіч. «Ліхтары»)
МАНАРЬІФМА (аямана... + рыфма), рыфма, якая спалучае ўсе радкі вершаванага твора:
Ці не бачылі вы фрыца. НІто ўсяго цяпер баіцца? Ён баіцца ў лазні мыцца: Вельмі лёгка абварыцца, I ў цырульніка галіцца — Можа з горла кроў паліцца. А падыдзе да крыніцы. He адважыцца напіцца, Каб насмерць не атруціцца... Трэба, хлопцы, згаварыцца, 3 акупантам разлічыцца I зрабіць яму капут.
(П.Панчанка.
«Чаго баіцца немец?»)
Верш, напісаны М., называецца манарым. В.П.Рагойша.
МАНАСЗОН Монас Ісакавіч (26.12.1907, г. Магілёў 30.11.1980), беларускі жывапісец. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1929). Працаваў у гіст. і быт. жанрах. Сярод твораў: «Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск 11 ліпеня 1920 года» (1937), «Сустрэча савецкіх танкістаў у Заходняй Беларусі. 1939 год» (1940), «Клятва танкістаў» (1946), «Мінск
М.Манасзон. Раніца. 1958.
адраджаецца» (1949), «Вяртанне», «Раніца» (абодва 1958), «На будоўлі», трыпціх «Не забудзем, не даруем!» (абодва 1965), «Мінск і мінчане» (1973), «Максім Багдановіч і Змітрок Бядуля ў 1916 годзе ў Мінску» (1974), «Камуністычны Маніфест» (1980) і і н ш. Г.А. Фатыхава.
МАНАСТЫРЬІ (ад грэч. monasterion келля пустэльніка), асноўная форма арганізацыі манаства ў шэрагу рэлігій; манаскія абшчыны, якія валодаюць культавымі і быт. пабудовамі, інш. уласнасцю і кіруюцца адзінымі правіламі (статутамі), вядуць аскетычны лад жыцця. Першыя праваслаўныя М. на тэр. Беларусі засн. ў 12 ст. ў Полацку і Тураве. У 13—16 ст. пабудавана каля 40 новых М. у Брэсце, Віцебску, Гродне, Кобрыне, Лаўрышаве (цяпер у Навагрудскім рне), Магілёве, Мінску, Мсціславе, Навагрудку, Пінску, Слуцку і інш. У каталіцкай царкве М. (кляштары) належаць пэўным манаскім ордэнам ці кангрэгацыям, якія маюць сваю арганізацыйную структуру і статуты. 3 15 ст. ў Беларусі існавалі ордэны аўгусцінцаў, бернардзінцаў, дамініканцаў, кармелітаў, францысканцаў. У 16—18 ст. з’явіліся езуіты, капуцыны, картэзіянцы, піяры і інш. У выніку Брэсцкай уніі 1596 створана ўніяцкая царква, якая паступова падпарадкоў
вала сабе праваслаўныя М. і будавала свае новыя; большасць мужчынскіх уніяцкіх М. было аб’яднана ў ордэн базыльян. Пасля ліквідацыі ўніяцкай царквы ў 1839 гэтыя М. зноў пераўтварыліся ў праваслаўныя ці закрыліся (некаторыя сталі рымскакаталіцкімі). У канцы 17 — пач. 18 ст. ў Ветцы і інш. раёнах Гомельшчыны з’явіліся стараверскія М. — скіты. Праваслаўныя і каталіцкія М. атрымалі ад дзяржавы і свецкіх феадалаў зямельныя падараванні, манастырскія гаспадаркі прымянялі перадавыя агратэхнічныя прыёмы. У М. вяліся летапісы, перапісваліся кнігі, арганізоўваліся манастырскія школы і друкарні, пры М. ствараліся брацтвы, адкрываліся бальніцы, прытулкі і багадзельні. У Рас. імперыі ў 1764 праваслаўныя М. былі падзелены на разрады і атрымлівалі ў адпаведнасці з імі выплаты з казны. Большасць каталіцкіх М. спыніла дзейнасць да канца 1860х гг. Пасля 1917 паступова закрыліся і ўсе праваслаўныя М. на тэр. Усх. Беларусі. У Зах. Беларусі ў складзе Польшчы манастырскае жыццё працягвалася. Пасля Вял. Айч. вайны некаторыя М. ў БССР зноў адкрыліся (дзейнічалі да 1960х гг.). Ніколі не спыняў дзейнасці Жыровіцкі Успенскі манастыр. 3 канца 1980х гг. М. ў Беларусі пачалі адраджацца. На 1.1.2014 дзейнічаюць 35 праваслаўных і 9 каталіцкіх М.
М. — комплекс культавых, жылых будынкаў і дапаможных збудаванняў, размешчаных свабодна на мясцовасці ці згрупаваных у замкнёны ансамбль; месца, дзе жывуць абшчыны манахаў і манашак. Сярод асн. будынкаў праваслаўных М. 16— 18 ст. — сабор, жылы корпус, званіца, памяшканні для паломнікаў, трапезная, гасп. пабудовы і інш. 3 цягам часу ў М. ўзводзіліся новыя цэрквы і інш. карпусы. Манастырскі корпус звычайна абносіўся сцяной, будынкі комплексу размяшчаліся адпаведна мясцовым умовам. Класічны тып каталіцкага манастыра (кляштара) быў распрацаваны ордэнам бенедыкцін
371
МАНАТЫПІЯ
цаў. Уяўляў сабой замкнуты ансамбль будынкаў з касцёлам у цэнтры. Яго абкружалі чатырохвугольны двор і сад. Да двара з У прымыкаў зал капітула, з 3 — келлі. Насупраць касцёла знаходзілася трапезная. Інш. будынкі (дом настаяцеля, школа, шпіталь, гасп. пабудовы) размяшчаліся ўнутры манастырскіх сцен. Бенедыкцінскі стыль пабудоў быў запазычаны большасцю ордэнаў. Адасобленыя жылыя дамы ці ізаляваны двор з келлямі характэрны для М. картэзіянцаў (Бярозаўскі касцёл і кляштар картэзіянцаў).
А.М.Філатава, В.В.Яноўская.
МАНАТЬІПІЯ (ад мана... + грэч. typos адбітак), від друкаванай графікі, у якім алейныя фарбы ад рукі наносяцца на ідэальна гладкую паверхню металічнай друкарскай формы. Друкаванне робіцца на вільготнай паперы пад ціскам. Атрыманы адбітак заўжды адзіны, унікальны. Творам уласцівы прыгожая фактура, багацце колеравых спалучэнняў. Існуе таксама аднаколеравая М., пераважна чорная. У бел. графіцы М. атрымала пашырэнне з 1960х гг.
МАНАХРбМІЯ (ад мана... + грэч. chroma колер) у выяўленчым мастацтве, аднаколернасць; твор, выкананы ў адным тоне якоганебудзь колеру або яго танальных градацыях (афарбаваны ў адзін колер), напр. грызайль.
МАНДАЛІНА, струнны шчыпковы музычны інструмент. На тэр. Беларусі М. з’явілася ў 17 — пач. 18 ст. і выкарыстоўвалася ў хатнім, сямейнабыт. музіцыраванні. Найб. распаўсюджаным тыпам у 18 ст. была авальная з 4 парнымі струнамі неапалітанская М. Яна мела выпуклы, склеены з тонкіх вузкіх фанерных клёпак кузаў корпуса, кароткую шыйку з тонкім грыфам і металічнымі ўразнымі ладамі, плоскую галоўку з механічнымі калкамі. Шырокае распаўсюджанне ансамблевае і аркестравае выканальніцтва з удзелам М. атрымала ў творчай інструм.
практыцы беларусаў у канцы 19 — пач. 20 ст. У сярэдзіне 20 ст. назіраўся заняпад гэтага муз. інструмента, а ў пач. 1990х гг. — яго адраджэнне. Беларуская М. мае 4 пары сталёвых струн, якія настройваюцца па квінтах, як у скрыпкі. Гучанне яе пяшчотнае, мінорнае. Іграюць на М. з дапамогай плектра авальнай ці трохвугольнай формы. Асн. прыёмы музіцыравання — удар уніз, пераменныя ўдары і для дасягнення пявучага гучання — трэмала. У Беларусі на сучасным этапе развіцця ігры на М. існуе дакладны падзел на прафес.акадэмічную і аматарскую творчасць, пры гэтым пераважае апошняя ў формах сольнага, ансамблевага і аркестравага выканальніцтва. Створана выканаўчая і пед. школа ігры на М. Вытворчасць М. дасягнула высокага тэхн. ўзроўню, уключаючы электрамуз. інструменты.