Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Літ.: Н а з і н а І.Д. Беларускія народныя музычныя інструменты. Мінск, 1997.
А.М.Аляхновіч.
МАНЁЖ(франц. manege), 1)у а р х і т э к т у р ы прамавугольны ці круглы ў плане будынак без унутраных перагародак (часам агароджаная пляцоўка) для трэніроўкі коней, навучання верхавой яздзе, коннаспарт. спаборніцтваў. Падлога ў М. глінабітная, укрыта слоем пяску і драўняных апілак. Даўжыня дарожкі ў закрытым прамавугольным М. да 130 м, у круглым — да 100 м, на адкрытым яна дзёрнавая, шчыльная грунтавая, пясчаная. Сучасныя М. будуюць звычайна пры іпадромах. У Беларусі драўляныя прамавугольныя М. для трэніроўкі коней і навучання верхавой яздзе існавалі ў 2й пал. 18 — 19 ст. ў Альбе пад Нясвіжам, Слуцку, Клецку і інш. У наш час М. дзейнічае пры коннаспарт. базе «Ратамка» Мінскага рна, у в. Гарадок Магілёўскага рна, пры абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па конным спорце ў Гомелі. 2) М. спартыўныя бываюць спецыялізаваныя (для аднаго віду спорту) і ўніверсальныя, у якіх трансфармацыя арэны
дае магчымасць праводзіць заняткі і спаборніцтвы па розных відах спорту. Найб. распаўсюджаны М. для заняткаў футболам і лёгкай атлетыкай. Футбольныя М. маюць арэну для гульні ў мініфутбол (60 х 40 м), для спаборніцтваў рэсп. і міжнар. узроўняў — стандартнае футбольнае поле. Іх выкарыстоўваюць і для інш. відаў спорту (барацьба, бокс, валейбол, гандбол, гімнастыка, рэгбі, тэніс). М. для лёгкай атлетыкі маюць залы (не менш за 126 * 42 м) з прамымі і замкнёнымі бегавымі дарожкамі (звычайна з сінтэтычным пакрыццём), сектары для скачкоў, штурхання ядра і інш., таксама трэніровачныя залы, басейны, сауны і інш. На буйных М. абсталяваны месцы для гледачоў. Будуюць таксама ў складзе комплексаў навуч. устаноў фіз. культуры і спорту. У Беларусі існуюць М.: у Мінску футбольны і ў Палацы лёгкай атлетыкі, a таксама ў Гомелі. 3) М. цыркавы, гл. Арэна. 4) Пераносная загародка для дзяцей, якія пачынаюць хадзіць.
С.А. Сергачоў.
МАНЁТА (лац. moneta), грашовы знак, адзін з законных плацежных сродкаў. Стандартызаваны па памерах, пробе, масе кавалак каштоўнага металу правільнай формы, які можа прымацца не на вагу, а на лік, або грашовыя металічныя знакі з медзі, бронзы, нікелю, алюмінію, цынку і інш. У адрозненне ад зліткаў мае па ўсёй паверхні адбітак штэмпеля з выявамі і надпісамі [з 2й пал. 16—17 ст. яшчэ і на гурце (бакавой паверхні)], якія засцерагалі М. ад падробкі, абразання і гарантавалі яе якасць ад імя эмітэнта. Назву традыцыйна звязваюць з адным з імён вярхоўнай рымскай багіні Юноны (Рэгіна — царыца, Соспіта — збавіцельніца; Манета — дарадчыца), пры храме якой у 3 ст. да н.э. ў рымскім Капітоліі знаходзіўся манетны двор. Першыя М. з’явіліся ў Кітаі ў 12 ст. да н.э. Надпіс «Moneta» сустракаецца на стараж.рымскіх М., ранніх зах.еўрап. дэнарыях; як частка легенды (надпісу) — на еўрап. М., што абара
372
МАНСАРДА
чаліся і ў ВКЛ з 14 ст., і ў легендзе М. ВКЛ. У 16 ст. ў ВКЛ М. называлі сярэднія наміналы, меншыя за талер, але большыя за пенязь (дэнарый); у 17 ст. — і талерную з удакладненнем «добрая», «твардая», а таксама дробную з удакладненнем «шэлядная» М. У бел. пісьмовых крыніцах на працягу 15—18 ст. сустракаюцца М. «белая», «бітая», «важная», «грубая», «давна», «добрая», «старадавна», «цвёрдая», «цалковая» як вызначэнне дабраякаснай, і фальшывыя, да якіх ставіліся як да непажаданых. Па манетнай стапе (масе) у 16 ст. адрознівалі М. літоўскую і М. польскую (адпавядала 8/10 літоўскай). Паводле прызначэння вылучаюць М. абяговую, М. данатыву («падарункавую»), М. камемаратыўную (памятную), М. пробную, М. навадзельную і М. антыкварную падробку. Паводле функцыі ў грашовым абарачэнні адрозніваюць М. паўнавартасную (банкаўскую) і разменную (дробную, білонную). У залежнасці ад тэхнікі вырабу М. адносяць да літых (адлітых у форму з выявамі), чаканеных (атрыманых з дэфармацыяй процілеглага ад выявы боку, аднабаковых), бітых (штампаваных), вальцаваных (зробленых пракаткай). Паводле металу М. падзяляюцца на мона і біметалічныя, у т.л. плакіраваныя (з ядром з інш. металу). М. мае манетнае поле з выявамі і легендамі на ім, апушку па краі поля, гурт. Гал. характарыстыкі М. — проба і маса (стапа); існавалі дапушчальныя адхіленні (рэмедыум) па масе, пробе і таўшчыні. У нумізматычных апісаннях істотную ролю адыгрывае фіксацыя суадносін восей выяў аверса (гал. бок) і рэверса (адваротны бок) М. адносна адзін аднаго. Гісторыю манетных сістэм і абарачэння М. у якасці грошай, М. як артэфакты, тэхніку манетнай справы вывучае спец. гіст. дысцыпліна нумізматыка.
У Рэспубліцы Беларусь М. з каштоўных і некаштоўных металаў выпускаюцца Нац. банкам з 1996. Яны распаўсюджваюцца як унутры кра
іны, так і за мяжой, з’яўляюцца законным плацежным сродкам, але фактычна носяць памятны, сувенірны характар, бо каштуюць і прадаюцца значна даражэй за пазначаны на іх намінал. Мэта іх выпуску — прапаганда бел. дзяржаўнасці, культ. і гіст. спадчыны бел. народа, яго дасягненняў, а таксама адлюстраванне найважнейшых падзей у жыцці краіны. Выпуск ажыццяўляецца па 4 асн. напрамках: Беларусь і сусв. супольнасць, гісторыя і культура Беларусі, спорт, ахова навакольнага асяроддзя. Памятныя М. Нац. банка чаканяцца на манетных дварах Польшчы, Расіі, Казахстана, Літвы, Вялікабрытаніі. У 2013 выпушчаны памятныя М., прысвечаныя бел. балету (1, 5, 20, 50, 100, 1000 руб.), чэмпіянату свету па футболе (10 руб.), 1025годдзю хрышчэння Русі (20 руб.), Св. Мікалаю Цудатворцу (500 руб.) і інш.
Літ:. Рябцевнч В.Н. Нумнзматнка Беларуся. Мннск. 1995; Воробьёва А. Памятные монеты — гордость Республнкн Беларусь // Банкаўскі веснік. 2010. №3. І.І. Сінчук (гіст. частка).
МАНІЗЕР Мацвей Генрыхавіч (17.3.1891, г. СанктПецярбург — 20.12.1966), расійскі скульптар. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1933). Нар. мастак СССР (1958). Акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР (1947).
Мансарда сядзібнага дома ў в. Аляксандраўшчына Зэльвенскага раёна.
У 1947—66 віцэпрэзідэнт Акадэміі мастацтваў СССР. Скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў (1916). Выкладаў у ВНУ Расіі. Працаваў пераважна ў галіне манумент. скульптуры. Для яго твораў характэрны ўплыў позняга акадэмізму. Аўтар помніка У.І.Леніну ў Мінску (1933). Дзярж. прэмія СССР 1941, 1943, 1950.
Тв.: Скульптура пра сваю работу. Т. 1—2. М.; Ленянград, 1940—52.
МАНбДЫЯ (ад грэч. monodia песня аднаго спевака), аднагалоссе, якое не патрабуе суправаджэння. М. пазбягае любых вертыкальных суадносін гукаў (рэальных або мяркуемых) і разгортваецца выключна ў іх лінеарнамеладычным руху. Характэрна для муз. фальклору многіх народаў, для царк. спеваў — сярэдневяковых зах.еўрап. (грыгарыянскі харал), a таксама для ўсх. класічнай музыкі вуснай традыцыі (мугам, маком, макам, рага і да т.п.). Манадычная бел. нар. музыка стараж. пласта. У творах сучасных бел. кампазітараў М. сустракаецца ў межах асобных невял. эпізодаў.
МАНСАРДА (франц. mansarde), паддашак, пераважна жылое памяшканне на гарышчы, кожны схіл даху якога складаецца з верхняй па
373
МАНТАЖ
катай і ніжняй стромкай частак. М. — гэта дадатковая карысная плошча дома, а т.зв. мансардавы дах узбагачае яго сілуэт, фарміруе фасад, надае будынку своеасаблівы выгляд за кошт выцягнутых па вертыкалі прапорцый (сядзібны дом у в. Аляксандраўшчына Зэльвенскага рна).
МАНТАЖ у к і н о, творчы і тэхнічны працэс у стварэнні фільма, асэнсаванне знятага кінаматэрыялу пры адборы і спалучэнні асобных кадраў. Яго схема намячаецца ў літ. і канкрэтызуецца ў рэжысёрскім сцэнарыі. У працэсе М. развіваюцца тэма, ідэя, сюжэт, кампазіцыя, характары герояў кінатвора, ствараюцца яго тэмпарытм і маст. цэласнасць. Кінакадры, паміж якімі ўстанаўліваюцца сэнсавыя, выяўл., маштабнапрасторавыя, дынамічныя і гукавыя суадносіны, аб’ядноўваюцца ў вял. і малыя групы, мантажныя фразы і цэлыя эпізоды. Сучасны М. адметны часавым чаргаваннем эпізодаў (дзеянне адбываецца ў сучаснасці, мінулым і будучым), аб’яднаннем рэальных падзей з успамінамі, уяўнымі здарэннямі і фантаст. вобразамі. Выкарыстоўваюцца скачкі ў часе, скарочаны паказ падзей. Для бел. кіно характэрны пошук дынамічнага, паралельнага («Лясная быль», «Адзінаццатага ліпеня» Ю.Тарыча) і асацыятыўнага М. («У агні народжаная» У.КоршСабліна, «На ўздыме» Л.Эпельбаўма), спалучэнне розных яго відаў у камбінаванай форме («Дзікае паляванне караля Стаха» В.Рубінчыка, «Чужая бацькаўшчына» В.Рыбарава, «Жанчына з забітай вёскі», «У вайны не жаночы твар» В.Дашука), выкарыстанне сістэмы «калаж» («Вянок санетаў» В.Рубінчыка, «Руіны страляюць» В.Чацверыкова, «Арліная крыніца» В.Сукманава). Прыёмы кінематаграфічнага М. ўплываюць на тэлепрадукцыю, асобныя творы маст. лры і выяўл. мастацтва, экспазіцыі выставак. М. выконваецца на к/студыях у спец. цэхах.
Манумент Перамогіў Мінску.
МАНУМЁНТ (лац. monumentum ад moneo нагадваю) у скульптуры і архітэктуры, помніквялікіх памераў у гонар значнай падзеі ці выдатнага грамадскага дзеяча. Часта служыць ідэйнай і аб’ёмнапрасторавай дамінантай архіт. ансамбля. Нярэдка ўвасабляецца ў выглядзе скульпт.архіт. комплексу (гл. Мемарыяльныя збудаванні).
МАНУМЁНТ ПЕРАМОГІ ў М і н с к у, помнік у гонар перамогі сав. народа над фаш. Германіяй і на ўшанаванне памяці воінаў Сав. Арміі і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Устаноўлены ў 1954 на Перамогі плошчы (архіт. Г.Заборскі, У.Кароль). Абеліск (выш. каля 40 м) абліцаваны шэрым гранітам і завершаны выявай ордэна Перамогі (бронза, смальта); яго грані рытмічна расчлянёны палосамі, стылізаванымі пад бел. арнамент. На 4 гранях пастамента размешчаны бронзавыя гарэльефы: «9 мая 1945» (скульпт. А.Бембель), «Савецкая Армія ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (скульпт. С.Селіханаў), «Слава загінуўшым героям» (скульпт. З.Азгур), «Партызаны Беларусі» (скульпт. А.Глебаў). Як сімвал перамогі на базе абеліска ляжыць абвіты лаўровай галінкай меч
(бронза, скульпт. С.Салтыкоў). Ступеньчаты стылабат (чорны лабрадарыт) з 4 бакоў фланкіраваны вянкамі (бронза, скульпт. С.Адашкевіч). Каля падножжа манумента 3.7.1961 запалены Вечны агонь, побач усталяваны 12 гранітных блокаў з бронзавымі надпісаміпрысвячэннямі гарадамгероям. У 1984 у сувязі з будаўніцтвам Мінскага метрапалітэна плошча перад помнікам перапланавана, вырашана ў 2 узроўнях (архіт. Б.Ларчанка, Б.Школьнікаў, К.Вязгін). Пад зямлёй манумент абкружаны кальцавой абходнай галерэяй, якая пераходзіць у круглы мемар. зал, прысвечаны памяці загінуўшых у гады Вял. Айч. вайны герояў. У цэнтры яе вянок з маст. шкла з падсветкай (мастак У.Пазняк) — сімвал Вечнага агню памяці. На сцяне залы выява Зоркі Героя Сав. Саюза і бронзавыя пласціны з імёнамі 566 ураджэнцаў Беларусі і інш. рэспублік СССР, якія прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі ад ням.фаш. захопнікаў і ўдастоены звання Героя Сав. Саюза. У 2004 манумент і плошча перад ім рэстаўрыраваны.