Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Выходзілі серыі «Першая кніга паэта» (1968—97), «Першая кніга празаіка» (1971—97), «Паэзія народаў» (1971—90), «Бібліятэка замежнай прозы» (1983—97), выдаюцца кн. серыі «Скарбы сусветнай літаратуры» (з 1989), «Бібліятэка беларускай класікі» (з 1990), «Дэбют», «Беларуская паэзія XX стагоддзя» і «Беларуская проза XX стагоддзя» (усе з 1998), «Жыццё знакамітых людзей Беларусі» і «Зямля мая» (абедзве з 2004), «Беларуская паэзія XXI ста
419
МАСТАЦКІ
годдзя» і «Беларуская проза XXI стагоддзя» (абедзве з 2005), «Беларуская аўтарская казка» (з 2006), «Нашы героі», «Казкі XXI стагоддзя» (абедзве з 2008), «Нашым дзеткам», «Журавінк@» (абедзве з 2013) і інш., у 1996—2004 выдадзены 7 кніг гіст.дакум. хронік «Памяць». Сярод інш. выданняў: факсімільныя «Вянок» М.Багдановіча (1994), «Сымонмузыка» Я.Коласа і «Шляхам жыцця» Я.Купалы (абедзве 2012), мініяцюрныя «Ты — мая пчолка» П.Броўкі (1972), «Вершы» Я.Купалы (1982) і інш.
МАСТАЦКІ КІРАЎНІ'К, творчы кіраўнік праекта або артдырэктар. Агульная назва для шэрагу аналагічных пасад у такіх абласцях дзейнасці, як рэклама, выдавецкі бізнес, кіно, тэатр, дызайн, тэлебачанне, відэагульні, забаўляльная індустрыя, аматарская маст. творчасць; таксама майстар творчага цэха.
МАСТАЦКІ СТЫЛЬ, літаратурнамастацкі стыль, адзінзасноўных функцыянальных стыляў мовы, які ўтвараецца сістэмай разнастайных выяўл. і выразных сродкаў (лексічных, марфалагічных, сінтаксічных). Абслугоўвае духоўную сферу жыцця грамадства, выконвае камунікатыўную і эстэтычную функцыі. Характэрныя асаблівасці М.с. — эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць і вобразнасць. Яны дасягаюцца шляхам ужывання розных вобразнавыяўл. сродкаў (метафары, эпітэты, параўнанні, гіпербалы, увасабленні, літоты і інш.), стыліст. фігур (анафара, антытэза, інверсія і інш.). Адметнасць М.с. ў тым, што ён выкарыстоўвае ўсе сродкі агульнанар. мовы, калі гэта стыліст. апраўдана: пласты лексікі ва ўсёй разнастайнасці яе семантыкі, экспрэсіўных і функцыянальнастыліст. адценняў (ад прастамоўя да высокай кніжнай лексікі), прамыя і пераносныя значэнні слоў, фразеалогію, амаль усе сродкі граматыкі і перш за ўсё — вял. разнастайнасць сінтаксічных кан
струкцый, тыпаў сказаў. М.с. можа ўключаць шматвобразную гаму афарбовак з розных стыляў (навук., афіц.дзелавога, публіцыст., размоўнага). У мове маст. лры часта выкарыстоўваюцца неліт. лексічныя элементы: дыялектызмы, жарганізмы, прафесіяналізмы, якія неабходны для моўнай характарыстыкі персанажаў, дасягнення пэўнай экспрэсіі твора. Асаблівасць мовы М.с. складае і праяўленне творчай індывідуальнасці аўтара. Мастак слова, маючы на ўзбраенні шырокі арсенал моўных сродкаў, надае тэксту своеасаблівае «мастацкае гучанне».
Літ.: Каўрус А.А. Стылістыка беларускай мовы. 3е выд. Мінск, 1992; Юрэвіч А.К. Стылістыка беларускай мовы. Мінск, 1992; Ц і к о ц к і М.Я. Стылістыка беларускай мовы. Мінск, 1995.
Т.У.Люковіч.
МАСТАЦКІ ФІЛЬМ, гл. Ігравы фільм.
МАСТАЦКІЯ ЧАСОПІСЫ, перыядычныя выданні па пытаннях розных відаў мастацтва (выяўл. і дэкар.прыкладнога, музыкі, тэатра, кіно і інш.). Друкуюць артыкулы па гісторыі і тэорыі мастацтваў, нар. творчасці, маст.крытычныя матэрыялы і інш. У Беларусі вядомы з 19 ст. (у 1863 у Мінску выйшаў нумар час. «Фотографнческая нллюстрацня»). У пач. 20 ст. з’явіліся час. «Гомельскнй театральномузыкальный вестннк» (1914, выйшлі 3 нумары), «Вйтебскйй край» (змяшчаў артыкулы па пытаннях тэатра і кіно). У 1920— 30я гг. выдаваліся час. «Нскусство», «Мастацтва і рэвалюцыя», «Трыбуна мастацтва», «Вереск», артыкулы маст. тэматыкі друкавалі час. «Маладняк», «Савецкая краіна», «Узвышша» і інш. У 1957 у Мінску пачаў выдавацца час. «На экранах Беларусі» (з 1991 «На экранах»), 3 1970 матэрыялы па бел. мастацтве публікаваў бюлетэнь «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» (у 1989—2011 час. «Спадчына»ў 3 1983 у Мінску выдаецца час. «Мастацтва Беларусі» (з 1991 «Мастацтва»), матэрыялы па
праблемах культуры і розных відаў мастацтва змяшчаюць час. «Маладосць», «Полымя», «Нёман», «Роднае слова», плакаты, карыкатуры, малюнкі, шаржы бел. мастакоў друкуе час. «Вожык».
МАСТАЦТВА, спецыфічная вобразная форма практычнадухоўнага асэнсавання рэчаіснасці ў маст. выяве, накіраваная на стварэнне эстэтычнавыразных форм, адлюстраванне таго, што цікавіць не толькі самога аўтара, але і інш. людзей; высокае майстэрства ў вызначанай галіне. Прадметам М. з’яўляецца свет і чалавек у сукупнасці іх адносін адно з адным. Мэта М. дваістая: для творцы — гэта маст. самавыражэнне, для гледача — асалода ад назірання прыгажосці. Функцыі М.: эстэтычная (дазваляе ўзнаўляць рэчаіснасць па законах прыгажосці, фарміруе эстэтычны густ); сац. (выяўляецца ў тым, што М. аказвае ідэйны ўплыў на грамадства, пераўтвараючы тым самым сац. рэальнасць); кампенсатарная (дазваляе аднавіць душэўную раўнавагу, вырашыць псіхал. праблемы, кампенсаваць нястачу прыгажосці і гармоніі ў штодзённым жыцці); геданістычная (адлюстроўвае здольнасць М. прыносіць задавальненне чалавеку); пазнавальная (дазваляе пазнаваць рэчаіснасць і аналізаваць яе з дапамогай маст. вобразаў); прагнастычная (адлюстроўвае здольнасць М. рабіць прагнозы і прадбачыць будучыню); выхаваўчая (садзейнічае фарміраванню асобы чалавека). Віды М. — гэта гістарычна сфармуляваныя формы маст. адлюстравання свету, якія выкарыстоўваюць для стварэння маст. вобраза адметныя сродкі (гук, колер, рухі цела, слова і інш.). Кожны з відаў М. мае свае адметныя разнавіднасці (роды і жанры). Асн. віды М.: літаратура, музыка, танец, жывапіс, скульптура, графіка, дэкаратыўнапрыкладное мастацтва, архітэктура, тэатр, цырк, кіно, фатаграфія. Для класіфікацыі М. могуць быць выкарыстаны і інш. крытэрыі. М. можа падзяляцца на віды: выяўл.
420
«МАСТАЦТВА»
(жывапіс, скульптура, графіка, дэкар.прыкладное М., фотамастацтва і інш.) і невыяўл. (паводле тыпу выражэння падзяляюцца на муз., танц., літ., а таксама змешаныя віды); відовішчныя (тэатр, цырк, кінамастацтва, опера, эстрада); статычныя (жывапіс, скульптура, графіка, дэкар.прыкладное М., фотамастацтва, архітэктура, лра) і дынамічныя (кіно, музыка, тэатр, балет, эстрада); прасторавыя і часавыя; ужытковыя і вытанчаныя. Бел. М. вызначаецца відавым багаццем, шырокае распаўсюджанне атрымалі выяўл., невыяўл. і відовішчныя віды М., ужытковыя і вытанчаныя, прасторавыя і часавыя, статычныя і дынамічныя.
Першапачаткова М. Беларусі развівалася ў рамках культур этнасаў, што насялілі тэр. краіны на працягу існавання першабытнага грамадства (міфапаэт. творчасць, нар. традыцыі, звычаі, арнаментальнае М.). Пазней бел. М. развівалася ва ўмовах памежнай прасторы Усходу і Захаду, пад непасрэдным уплывам хрысціянскай культуры. Перыяд Сярэдневякоўя характарызаваўся станаўленнем бел. прафес. М.: узніклі іканапісныя (Гродзенская іканапісная школа, Магілёўская іканапісная школа) і архіт. школы (Віцебская школа дойлідства, Гродзенская школа дойлідства, Полацкая школа дойлідства), развівалася красамоўства (творчасць Кірылы Тураўскага, Кліменція Смаляціча), ствараліся летапісы («Аповесць мінулых гадоў», Беларускалітоўскі летапіс 1446, Летапіс Аўрамкі, Полацкі летапіс, Радзівілаўскі летапіс, Смаленскі летапіс, «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», «Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага», Хроніка Быхаўца), графічна аздабляліся рукапісныя кнігі (Аршанскае евангелле, Лаўрышаўскае евангелле, Мсціжскае евангелле, Тураўскае евангелле). Эпоха Адраджэння характарызавалася з’яўленнем кнігадрукавання (адкрыццё друкарняў у Вільні, Еўі, Брэсце, Нясвіжы, Куцейне, Супраслі, Магілёве, Гродне), раз
віццём М. графікі кніжнай (гравюры скарынаўскіх выданняў) і станковай (серыя гравюр для кн. «Вандраванні князя Мікалая Радзівіла Сіроткі ў Іерусалім» і 1я дакладная карта ВКЛ ТМакоўскага), стварэннем абарончай і культавай архітэктуры ў стылі готыкі і рэнесансу (Лідскі замак, Любчанскі палацавазамкавы комплекс, Мірскі замкавы комплекс). М. 17—18 ст. характарызавалася развіццём кніжнай графікі (альбом «Выявы роду князёў Радзівілаў»), летапіснага М. (Баркулабаўская хроніка, Магілёўская хроніка), кнігадрукавання (Магілёўская друкарня, Магілёўская брацкая друкарня), тэатра (Магілёўскі школьны тэатр), манумент. жывапісу [фрэскі Куцеінскага Богаяўленскага манастыра пад Оршай, Богаяўленскага сабора, цэркваў Пакроўскай, Васкрасенскай у Магілёве, Святадухаўскай царквы Тупічэўскага манастыра, манастыра кармелітаў у Мсціславе, Троіцкай царквы Маркава манастыра ў Віцебску, Успенскага сабора Жыровіцкага манастыра, Петрапаўлаўскага касцёла ў Ражанцы (Шчучынскі рн), касцёла і кляштара манастыра кармелітаў у Бялынічах]. Архіт. М. гэтага перыяду характарызавалася панаванем стыляў барока і класіцызму (Барунская царква і манастыр базыльян, Будслаўскі касцёл і кляштар бернардзінцаў, Нясвіжскі палацавапаркавы комплекс). Пасля страты бел. мовай агульнадзярж. статуса бел. М. развівалася ў асн. на польск., рус. мовах. 19 — пач. 20 ст. — перыяд станаўлення прафес. М. ўсіх відаў і жанраў. Лру гэтага перыяду прадстаўлялі Я.Купала, Я.Колас, Цётка, М.Багдановіч і інш., тэатр. М. — трупы В.ДунінаМарцінкевіча, І.Буйніцкага, выяўл. М. — мастакі М.Андрыёлі, А.Бартэльс, Ф.Дмахоўскі, А.Каменскі, М.Кулеша, Н.Орда, Ю.Пэн, М.Шагал. 20 ст. характарызавалася шырокім развіццём масавых форм М.: вял. ролю пачалі адыгрываць плакаты, лістоўкі, перыяд. выданні («Партызанская дубінка», «Раздавім фашыскую гадзіну»,
«Вожык»), значнае развіццё атрымалі манументальны жывапіс, манументальная скульптура, мемарыяльныя збудаванні, тэатр. М., муз. М., кінамастацтва. Канец 20 — пач. 21 ст. характарызуецца ўключэннем бел. М. ў міжнар. маст. працэс (міжнар. біенале акварэлі «Вада і фарба» і сучаснага жывапісу «Colorfest», міжнар. маладзёжны тэатр. форум «M@rtкантакт», тэатр. фестываль «Белая Вежа», фестываль нац. драматургіі імя В.ДунінаМарцінкевіча, Рэсп. тэатр. форум «Залаты Віцязь», кінафестываль «Лістапад», фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа»), Д.А.Краўчанка.
«МАСТАЦТВА», грамадскапалітычны і навуковапапулярны ілюстраваны часопіс. Заснавальнік — Мінва культуры Рэспублікі Беларусь. Выдаецца з 1983 у Мінску на бел. мове штомесячна. Да 1992 выходзіў пад назвай «Мастацтва Беларусі». 3 2002 у складзе рэд.выдавецкай установы «Культура і Мастацтва». Друкуе матэрыялы па пытаннях эстэтыкі і культуралогіі, прафес. мастацтва, у т.л. па раздзелах выяўл. мастацтва, музыкі, тэатра, кіно і тэлебачання, дызайну маст. фота, нар. творчасці. Mae пастаянныя рубрыкі: «Артэфак