Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
кая этнамузыкалогія: Нарысы гісторыі (XIX—ХХстст.)» (1997). Падрыхтавала грампласцінкі аўтэнтычнага фальклору, у т.л. «Музычны фальклор Беларускага Палесся» (Гранпры ЮНЕСКА 1988). Аўтар сцэнарыяў і палявы рэж. дакум. муз.антрапалагічных к/фільмаў «Палескія калядкі» (1972), «Галасы стагоддзяў» (1979), «Памяць стагоддзяў» (1982), «Крывыя вечары» (1993), «Рух зямлі» (1999). Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Літ.: Мажэйка Зінаіда Якаўлеўна. Да 50годдзя навуковай і творчай дзейнасці. Мінск, 2013.
МАЖЭЙКА Марына Аляксандраўна (н. 16.3.1958, Мінск), беларускі культуролаг. Др філас. навук (2001), праф. (2003). Скончыла БДУ (1980), працавала ў ім (у 2000—01, 2005— 07 заг. кафедры). 3 2008 прарэктар Бел. ўнта культуры і мастацтваў. 3 2012 прарэктар Інта тэалогіі БДУ. Даследуе праблемы сац. філасофіі, філасофіі культуры, філасофіі рэлігіі і рэлігіязнаўства, філасофіі мовы, метадалогіі, семіётыкі, сінергетыкі, філасофіі мастацтва, мастацтвазнаўства, гісторыі некласічнага і постнекласічнага мастацтва, філас. постмадэрнізму. Аўтар кн. «Сучасная заходняя філасофія» (2000) і інш.
7в.: Становленме теорнн нелннейных дннамнк в современной культуре: сравнмтельный аналнз сннергетнческой н постмодерннстской параднгм. 2е нзд. Смоленск, 2004; Мслам в Росснн н за её пределамн: нсторня, обшество, культура. СанктПетербург, 2011 (у суаўт.).
МАЖЭЙКАВА (да 2002 Малое Мажэйкава), вёскаўЛідскім рне, на правым беразе р. Лебяда. За 28 км на ПдЗ ад Л іды, 85 км ад Гродна, 4 км ад чыг. ст. Скрыбаўцы на лініі Ліда— Масты. Каля аўтадарогі Мінск— Гродна. Цэнтр сельсавета. 273 гаспадаркі, 703 ж. (2013).
Упершыню згадваецца ў 1511 як маёнтак у Жалудоцкай воласці Троцкага ваяв. ВКЛ, падараваны вял. кн. літоўскім Жыгімонтам I Старым віленскаму падканюшаму Шымку Мацкавічу. Пасля 3га падзелу Рэчы
281
МАЖЭЙКАЎСКАЯ
Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Лідскім павеце Слонімскай (1795—97), Літоўскай, Гродзенскай (1801—42), Віленскай губерняў. У 1897 сяло Лебядскай воласці (3 двары, 12 ж., царква, школа з 41 вучнем) і маёнтак, уладанне Брахоцкіх. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, у Лідскім павеце Навагрудскага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР, з 15.1.1940 у Жалудоцкім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр Мажэйкаўскага с/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 Малое М. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 3 16.7.1954 у Гасцілаўскім с/с, з 17.4.1962 у Лідскім рне. У 1960 — 220 ж., у 1972 — 161 гаспадарка, 502 ж. 3 1987 цэнтр Гасцілаўскага с/с. У 1999 — 301 гаспадарка, 794 ж. 20.9.2002 сельсавет перайменаваны ў Мажэйкаўскі.
У 2013 дзіцячы сад, сярэдняя школа, урачэбная амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, Дом культуры, бка, аддз. ААТ «ААБ Беларусбанк», сталовая, 2 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч.
вайну. Помнік архітэктуры — сядзіба і парк (19 ст.). В.М.Удальцоў.
МАЖЭЙКАЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры позняга класіцызму ў в. Мажэйкава Лідскага рна. Пабудавана ў 1й пал. 19 ст. Належала Ромерам. Уключае сядзібны дом, гасп. пабудовы, парк. Сядзібны дом — аднапавярховы прамавугольны ў плане асн. аб’ём, накрыты паўвальмавым дахам. Цэнтр. частка з мансардай вылучана 4калонным дарычным порцікам. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, аздобленымі сандрыкамі і руставанымі лапаткамі ў прасценках. Планіроўка анфіладнакалідорная, у цэнтры вестыбюль з вітымі ўсходамі. На 3 ад сядзібнага дома 2 мураваныя гасп. карпусы з 2калоннымі порцікамі і люкарнамі. Парк ва ўсх. частцы мае мяшаную рэгулярнапейзажную планіроўку. Дзве ўзаемна перпендыкулярныя алеі абмяжоўваюць два ставы. У парку растуць дрэвы мясц. парод. Фрагменты сядзібы ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
МАЖЭЙКАЎСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ БЫТАВЬІХ ІНСТРУМЁНТАЎ «КАХАНАЧКА». Створаны ў 1981 у в. Мажэйкава Лідскага рна пры цэнтр. Доме культуры. У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.У.Масевіч (1981—84 і з 2007), А.У.Грынкевіч (з 1984). У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 22 да 56 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне нар. традыцый, захаванне культ. спадчыны роднай зямлі, манеры выканання нар. музыкі пры дапамозе быт. інструментаў (кос, піл, грабель, бутэлек, лыжак і г.д.). У рэпертуары творы рэгіянальнага фальклору, сабраныя і запісаныя А.Грынкевічам, апрацоўкі бел. нар. песень, песнінайгрышы і танцы («Мясцовая кадрыля» У.Бачылы, «Лысы», «Было ў мяне ў каморы» Ю.Шмары і інш.), творы сучасных бел. кампазітараў («Скандынаўская полька» У.Бубена і У.Федарука, «Гуляць дык гуляць» В.Іванова і інш.). Калектыў — удзельнік Дзён бел. культуры ўЛітве (г. Клайпеда, 2013), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Ліда, 2010) і інш.
Л.А.Колышка.
Мажэйкаўскі народны ансамбль бытавых інструментаў «Каханачка».
МАЖЭЙКАЎСКІ НАРОДНЫ СЯМЁЙНЫ АНСАМБЛЬ АКАРДЭОННАЙ МЎЗЫКІ «КРУІ'З». Створаны ў 2003 у в. Мажэйкава Лідскага рна пры цэнтр. Доме культуры. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік У.В.Бачыла. У складзе ансамбля 2 чал. ва ўзросце 18 і 44 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя акардэоннай музыкі. У рэпертуары творы апрацаваныя («Плошча Гранады», «Восеньскія лісты» У.Бачылы і інш.), бел. («Танцуем дыска» У.Бубена і У.Федарука, «Румба» У.Федарука і інш.) і замежных («Святло і цені» П.Піцыгоні, «Полька» П.Хайду, «Ляцяць лісты», Карусель» А.Фосэна, і інш.) кампазітараў. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. акардэоннай музыкі (г. Браціслава, Славакія), фалькл. нац. меншасцей (г. Вяргажэва, Польшча), рэсп. ся
282
МАЗАЛАВА
Мажэйкаўскі народны сяліейны ансамбль акардэоннай музыкі «Круіз».
мейнай творчасці «Жывіце ў радасці» (г. Слонім, усе 2007), эстр. і джазавай музыкі «Jam Time» (г. Ліда, 2010—11), абл. эстр. творчасці «...I вечная вясна» (г. Шчучын, 2010). Л.Л.Колышка.
МАЗАІКА (франц. mosaique, італьян. mosaico ад лац. musivum, літаральна прысвечанае музам), выява ці ўзор з аднародных ці разнародных па матэрыяле часцінак, што ствараецца пры дапамозе іх кампаноўкі, набору і замацавання на якойнебудзь паверхні; адзін з асн. відаў манумент. і дэкар.прыкладнога мастацтва. Асобны від М. — інкрустацыя. Матэрыяламі для М. служаць: рознакаляровыя камяні, смальта, керамічная плітка, дрэва, метал, керамаграніт і інш. Набор М. можа быць простым (выяву адразу набіраюць на слой цэменту ці масцікі) і адваротным (кавалачкі М. наклейваюць пярэднім бокам уніз на малюнак, выкананы на тканіне, кардоне і заліваюць цэментам, потым блок пераносяць у патрэбнае месца на паверхні, якая дэкарыруецца). У Беларусі М. вядома з 12 ст. (аздабленне пабудоў Верхняга замка і храмапахавальні СпасаЕфра
сіннеўскага манастыра ў Полацку, Ніжняй царквы ў Гродне). Адным з найб. распаўсюджаных сярод бел. майстроў матэрыялаў пры стварэнні дэкар. пано з’яўляецца смальта [пано А.Кішчанкі «Беларусь партызанская» на фасадзе гасцініцы «Турыст» (1973) і 4 пано «Горадвоін», «Горад навукі», «Горадбудаўнік», «Горад культуры» на тарцах будынкаў ў мікрараёне Усход 1 (1977—78); усе ў Мінску]. He меншай папулярнасцю карыстаюцца М. з шкла з пункту гледжання іх трываласці і шэрагу інш. тэхн. характарыстык, а таксама даступнасці і маст. патэнцыялу: разнастайнасці каларыстычных рашэнняў, параўнальнай прастаты апрацоўкі, вял. дыяпазону модульных параметраў (М. В.Чайкі і С.Катовіч на ст. «Інстытут культуры» Мінскага метрапалітэна, 1984). Камень выкарыстоўваецца ў асноўным для стварэння падлогавых кампазіцый (падлогавая М. У.Крываблоцкага ў Рэсп. палацы культуры прафсаюзаў у Мінску, 2003), метал — для пашырэння выразных сродкаў мазаічных твораў, керамаграніт — для аздаблення фасадаў, пры фармаванні тратуараў, паркавых дарожак і падлогі грамадскіх будынкаў. У сучасным бел. мастацтве найб. пашырана сакральная М.: «Спас Нерукатворны» (2001) і «Маці Божая» (2005) В.Барабанцава ў Доме Міласэрнасці ў Мінску, «Маці Божая Жыровіцкая» У.Крываблоцкага ў в. Жыровічы Слонімскага рна (2006).
МАЗАЛАВА, вёска ў Віцебскім рне, на р. Лужасянка. За 14 км на Пн ад Віцебска, 4 км ад чыг. ст. Лужасна на лініі Віцебск—Невель (Расія). Цэнтр Мазалаўскага с/с. 555 гаспадарак, 1361 ж. (2013).
Вядома ў ВКЛ з 1717 як цэнтр маёнтка ў Віцебскім ваяв. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, вёска ў Віцебскім павеце Пскоўскай губ. 3 1776 у Полацкай (з 1778 — намесніцтва), з 1796 у Бел., з 1802 у Віцебскай губернях. У 1846 — 8 двароў, 42 ж., у 1905 — 18
двароў, 80 ж. 3 3.3.1924 у БССР. 3 20.8.1924 у Бараўлянскім с/с Лосвідскага, з 29.10.1924 Кузняцоўскага, з 26.3.1927 Віцебскага рнаў. 3 17.7.1924 да 26.7.1930 у Віцебскай акрузе. 3 15.2.1931 у гар. мяжы Віцебска, з 27.7.1937 у Віцебскім рне. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У 1939 у вёску пераселены хутары Мядзведкі, Новы Ерусалім, Юдзіна. У 1940 — 60 двароў. 3 сярэдзіны ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 М. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 22.12.1960 цэнтр Мазалаўскага с/с. У 1999 — 605 гаспадарак, 1458 ж., у 2003 — 622 гаспадаркі, 1502 ж.
У 2013 дзіцячы сад, сярэдняя школа, дзіцячая школа мастацтваў, Дом культуры, бка, урачэбная амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 3 магазіны; царква Св. Іаана (2008). Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — сядзіба «Мілае» (пач. 19 ст.).
МАЗАЛАВА, вёска ў Мсціслаўскім рне, на р. Белая Натапа. За 10 км на ПдЗ ад г. Мсціслаў, 9 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша—Сураж, 85 км ад Магілёва, на аўтадарозе Чавусы— Мсціслаў—мяжа Расіі. Цэнтр Мазалаўскага с/с. 289 гаспадарак, 785 ж. (2013).
Вядома з 17 ст. У 1615 в. Мазалаўшчына ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі, з 1773 у Мсціслаўскім павеце Мсціслаўскай правінцыі (да 1777) Магілёўскай (у 1796—1802 Бел.) губ. У 1897 сяло ў Старасельскай воласці, 27 двароў, 191 ж., 2 разы ў год праводзіліся кірмашы. 3 26.4.1919 у Смаленскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 20.6.1924 у Калінінскім павеце, з 17.7.1924 у Мсціслаўскім рне Калінінскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Аршанскай акруг. 3 20.8.1924 у Клінскім с/с, з 21.8.1925 цэнтр сельсавета. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да 28.9.1944 М. акупіравана ням.фаш.