• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    МАДЭЛЬ (франц. modele узор ад лац. modulus мера, узор, норма), 1) узор (эталон) якоганебудзь вырабу для серыйнай ці масавай вытворчасці. 2) Тып, марка, узор канструкцыі. 3) Прадмет маст. адлюстравання (натура); чалавек, які пазіруе мастаку (натуршчык). 4) Узнаўленне, імітацыя якоган. прадмета, часцей у змешаным выглядзе (напр., М. самалёта). 5) Узор прадмета (звычайна з матэрыялу, што лёгка апрацоўваецца), з якога вырабляецца форма для ўзнаўлення ў інш. матэрыяле (напр., ліцейная М., з дапамогай якой робіцца рабочая поласць у ліцейнай форме). 6) Схема, апісанне якойн. з’явы ці працэсаў, што адбываюцца ў прыродзе і грамадстве. 7) Канструкцыя, якая перадае, імітуе (звычайна ў зменшаным маштабе) будову і дзеянне якоган. інш. («сапраўднага») аб’екта ў навук., вытв. ці спарт. мэтах.
    МАДЭРН (ад франц. moderne найноўшы, сучасны), стыль у еўрапейскай і амер. маст. культуры, які ўзнік у канцы 19 ст. як рэакцыя на эклектызм і нятворчае капіраванне гіст. стыляў мінулага. Пашырыўся ў пач.
    20 ст. Характэрны найперш для архітэктуры, выяўл. і дэкар.прыкладнога мастацтва. М. ўласцівы імкненне да сінтэзу розных відаў пластычных мастацтваў, спалучэнне маст. і ўтылітарных функцый артэфактаў культуры, актыўны пошук новых (часам эпатажных) форм маст. выразнасці, наяўнасць пышных і незвычайных элементаў дэкору, выкарыстанне сучасных тэхналогій і матэрыялаў (напр., металу і шкла ў архітэктуры). У канцы 19 — пач. 20 ст. ў бел. мастацтве рысы М. заўважаліся ў асобных творах архітэктараў і мастакоў (С.Шабунеўскі, К.Данцоў, Ф.Рушчыц, С.БогушСестранцэвіч, Я.Драздовіч і інш.).
    У архітэктуры прадстаўнікі М. імкнуліся стварыць стыль, вызвалены ад гіст. запазычанняў, кампіляцый, ордарнай сістэмы. Вызначаецца свабоднай функцыянальна абгрунтаванай планіроўкай, новымі прынцыпамі авангарднага формаўтварэння (звычайна дынамічнага, экспрэсіўнага характару), асэнсаваннем новых канструкцый і матэрыялаў. У рамках М. архітэктура выступае як сінтэзіруючае мастацтва з пластычнай арганізацыяй знешніх форм, набліжанай да скульптуры, і маляўнічымі крывалінейнымі рысамі дэкору. Найперш гэта праяўляецца ў абрысах праёмаў, дзвярных і аконных пераплётах, малюнку металічных крат. У архітэктуры Беларусі М. атрымаў распаўсюджанне ў пач. 20 ст. Вылучылася некалькі кірункаў: сэцэсіён, неарускі стыль, неараманскі стыль, неаготыка, неабарока, неакласіцызм, неарэнесанс і інш. Найб. выразна праявіўся ў тыповых для эпохі будынках — асабняках (сядзібны дом у г.п. Жалудок Шчучынскага рна), гандлёвых і дзелавых будынках (банк на вул. В.Крайняга ў г. Слонім), вакзалах (чыг. вакзал у г. Маладзечна), выставачных залах і кінатэатрах (праект кінатэатра «Сатурн» у г. Гродна). У стылі М. працавалі архіт. А.Альшалоўскі, Б.Астравумаў, К.Данцоў, У.Марконі, С.Шабунеўскі, К.Шрэтэр і інш.
    277
    МАДЭРНІЗМ
    У выяўленчым м а с т а ц тве для стылістыкі М. было характэрна дамінаванне дэкар. пачатку ў фармальнай, кампазіцыйнай і каларыстычнай будове твора, асіметрычнасць выгнутых форм, ліній, стылізацыя расліннымі матывамі, вытанчанасць каларыту, узаемапранікненне станковых і дэкар.прыкладных форм мастацтва. Адным з асн. выразных маст. сродкаў М. быў арнамент крывалінейных абрысаў, часта пранізаны экспрэсіўным рытмам. Фантаст. выявы перапляталіся з рэальнымі матывамі, якія набывалі сімвалічны сэнс. Арнаментальны пачатак аб’ядноўваў усе віды мастацтва М. У жывапісе пераважалі пано, у скульптуры — рэльефы. Мэтай архітэктара і скульптара было стварэнне сінтэтычна цэльнага твора. У жывапісе назіралася спалучэнне дэкар. умоўнасці арнаментальных дывановых фонаў, сілуэтнасць, вял. колеравыя плоскасці, нюансіраваная манахромія. М. асабліва пашырыўся ў дэкар.прыкладным мастацтве (падабенства прадметаў і іх асобных дэталей натуральным формам, імкненне да канструктыўнасці, чыстаты ліній, лаканізму).
    У Беларусі стыль М. праявіўся ў канцы 19 — пач. 20 ст. і аказаў уплыў на выяўл., манумент.дэкар. і дэкар.прыкладное мастацтва. Рысы М. прагледжваюцца ў некат. творах Ф.Рушчыца (пейзажы «Старыя яблыні», 1900; «Зімовая казка», 1904), С.БогушСестранцэвіча («Жаночы партрэт», 1907). Зберагліся помнікі манумент.дэкар. мастацтва стылю «М.» у Гродне (вітражы касцёлаў бернардзінцаў і францысканцаў), Віцебску (маёлікавая мазаіка на будынку пазямельнасялянскага банка). М. выявіўся таксама ў формах і аздобе маст. шкла, што выраблялася ў Бярозаўцы (Лідскі рн) і Барысаве. Асіметрычныя, хвалісталаманыя рэльефныя малюнкі характэрны для копыскай кафлі, мудрагелістыя перапляценні геаметрычнага арнаменту, выцягнутыя сцябліны галінак,
    кветак і лістоў — для віцебскай кафлі. Драўляная мэбля гэтага перыяду багата аздаблялася такарнымі элементамі, інкрустацыяй, рэльефнай разьбой. М. праявіўся ў маст. коўцы і ліцці (аздабленне балконаў, парапетаў, ганкаў жылых і грамадскіх будынкаў у Гродне, Мінску, Віцебску, Магілёве, Полацку, Гомелі і інш.).
    У м у з ы ц ы М. характарызуецца творчым падыходам да класічнага муз. мастацтва ў выбары яго тэм, вобразаў моўных норм і класікарамантычных форм, з уключэннем пласта фалькл.быт., джазавых ідыём і сучасных гукавых тэхнік у іх сінтэзе. У 1960—90я гг. М. узбагаціўся авангарднай стылістыкай. У Беларусі атрымаў распаўсюджанне ў 2й пал. 20 ст. і характарызаваўся пераважна сінтэтычнымі жанрамі (харавыя абрады і гульні, вак.сімф. дзеянні, канцэртыфеерыі), новымі прынцыпамі структуравання музыкі, папулярнасцю фалькл. выразнасці, а таксама індывід. творчымі кампазітарскімі метадамі. М. у бел. музыцы прадстаўлены творамі Я.Глебава (балет «Выбранніца»), А.Мдывані (араторыя «ВанькаУстанька» з балета «Страсці» («Рагнеда»), Г.Гарэлавай (п’есы для віяланчэлі сола «Імправізацыя» і «Танец» паводле карцін А.Матыса) і інш.
    Літ.: Го р ю н о в В.С., Тублн М.П. Архнтектура эпохн модерна. СанктПетербург, 1992; Сарабьянов Д.В. Модерн. йсторня стнля. М., 2001; X а р э ў с к і С.В. Псторыя мастацтва і дойлідства Беларусі. Вільня, 2007.
    Э.С.Дубянецкі (агульная частка), Ю. Т.Шэстак (архітэктура).
    МАДЭРНІЗМ (ад лац. modernus сучасны, новы), сукупнасць новых мастацкіх кірункаў, пашыраных у Еўропе і Амерыцы ў канцы 19 — сярэдзіне 20 ст. Крайняй праявай М. выступаў авангардызм. Вызначаецца адмаўленнем вопыту класічнага мастацтва, імкненнем да абнаўлення маст. форм праз укараненне нетрадыц., эксперымент. падыходаў, надзвычайным суб’ектывізмам,
    нязначнай сувяззю маст. вобразаў з паўсядзённай рэчаіснасцю. Быў характэрны практычна для ўсіх відаў і жанраў мастацтва, але ў найб. ступені — для архітэктуры (Ф.Райт, В.Гропіус,Ле Карбюз’е, А.Аалта, О.Німеер), жывапісу (А.Матыс, П.Сезан, П.Пікасо, М.Эрнст, В.Кандзінскі, С.Далі), літаратуры (Дж.Джойс, Ф.Кафка, М.Пруст, У.Фолкнер, Т.Эліят, Г.Апалінэр, П.Валеры, В.Вулф). М. у выяўл. мастацтве быў прадстаўлены найперш такімі авангардысцкімі кірункамі, як экспрэсіянізм, кубізм, футурызм, дадаізм, сюррэалізм; у архітэктуры атрымалі распаўсюджанне функцыяналізм, канструктывізм', у літаратуры — сімвалізм, футурызм, «плынь свядомасці». М. адкрыў і асвоіў новыя маст. сродкі і формы (калаж, асацыятыўны мантаж, плынь свядомасці і інш.), што прыкметна паўплывала на развіццё тагачаснай эстэтыкі. 3 2й пал. 20 ст. яго паступова пачаў замяняць постмадэрнізм. У Беларусі ў першыя дзесяцігоддзі 20 ст. пэўныя мадэрнісцкія пошукі былі характэрны пераважна для пісьменнікаў (асобныя творы Я.Купалы, М.Багдановіча, Ядвігіна Ш., В.Ластоўскага, У.Жылкі, Я.Пушчы, У.Дубоўкі, М.Гарэцкага, К.Чорнага, Ф.Аляхновіча) і мастакоў (работы М.Шагала, К.Малевіча). 3 пач. 1930х г. М. афіц. адмаўляўся, а дамінуючым стылем мастацтва стаў сацыялістычны рэалізм. У 1950—80я гг. праявы М. ў айчынным мастацтве былі надзвычай рэдкімі, спарадычнымі (напр., асобныя паэт. творы А.Разанава, жывапісныя работы А.Ісачова, М.Селяшчука, кінастужкі В.Рубінчыка і інш.). Відавочнае ўзмацненне тэндэнцый, уласцівых М. і постмадэрнізму, выявілася ў канцы 20 ст., пра што сведчыць творчая дзейнасць такіх літ. і маст. суполак, аб’яднанняў як «Тутэйшыя», Тва вольных літаратараў «Бумбамліт» і інш.
    Для М. ў л ітарату ры, які для інш. сфер мастацтва, характэрны наватарства і антытрадыцыяналізм. На
    278
    МАДЭРНІЗМ
    развіццё эксперымент. тэндэнцый у бел. лры паўплываў феномен Віцебскай школы мастацтваў пач. 20 ст. Кубізм і супрэматызм К.Малевіча праз дзесяцігоддзі знайшлі водгук у літ. эксперыментах бел. пісьменнікаў канца 20 — пач. 21 ст., якія перанеслі эксперыменты з графікай, геаметрычнымі формамі і візуальнымі эфектамі ў плоскасць вербальнай творчасці (А.Глобус, У.Сіўчыкаў, У.Сцяпан, М.Шайбак). Маст. хранатоп іх твораў насычаны візуальнымі эфектамі, апісанні інтэр’ераў, дзе адбываецца дзеянне, уражваюць халаднаватай назіральнасцю і слушнасцю ліній. У пач. 20 ст. адначасова ў Італіі і Францыі зарадзілася мадэрнісцкая плынь футурызм. Паліт. «левізна», антытрадыцыяналізм і рэвалюцыйнасць спрыялі пашырэнню М. ў літ. асяроддзі Сав. Беларусі. Ідэі футурызму натхнялі чл. літ. аб’яднання «Маладняк», якія прапаведавалі культ. нігілізм, апазіцыянізм у дачыненні да традыцыі. Тэрмін «бурапена», упершыню прапанаваны паэтам А.Александровічам у вершы «Новы Менск», стасуецца з паэт. хуліганствам і эксцэнтрыкай пачынальнікаў футурызму. Імкненне расправіцца са старым жыццём, адолець праклятую мінуўшчыну пры дапамозе ачышчальнай стыхіі агню складала пафас паэзіі М.Чарота, аўтара паэмы «Босыя на вогнішчы», створанай не без уплыву А.Блока і У.Маякоўскага. Бел. версіяй літ. футурызму можна лічыць таксама творчасць дзеячаў «Беларускай літаратурнамастацкай камуны» на чале з П.Шукайлам. У 1910—20х гг. у англ. і амер. лрах узнік літ. імажынізм, які паўплываў на творчую платформу літ. аб’яднання «Узвышша». Яго прадстаўнікі імкнуліся да пашырэння вобразнапаэт. сродкаў. Асабліва вылучыўся ў вобразатворчасці паэт Я.Пушча, аўтар цыкла вершаў «Лісты да сабакі». У пач. 20 ст. ў лрах Швейцарыі, Германіі, Францыі, а пазней і Расіі, з’явіўся кірунак дадаізм, які меў істотны ўплыў на развіццё шэрагу еўрап. лр,
    у т.л. і бел. Творчай самамэтай дадаісты лічылі рэалізацыю гука, фанем з іх унутранымі рэзервамі. Яны сцвярджалі, што кожны гук мае свой колер, тэмпературу, уласную характарыстыку. Да магчымасцей гукапісу і алітэрацыі звярталіся ў сваіх творах бел. паэты 1й (маладнякоўцы, узвышэнцы) і 2й пал. 20 ст. (Р.Барадулін, А.Разанаў). Вяршыняй алітэрацыйнай паэзіі з’яўляецца верш «Матылёк» Р.Барадуліна. Для экспрэсіянізму як літ. кірунку былі характэрны выразнасць, плакатнасць, кідкасць, агрэсія формы. Плакатнасцю і паліт. «левізной» вызначалася і манера многіх аўтараўмаладнякоўцаў. Мела свае трансфармацыі і творчая праграма сюррэалістаў, якія шукалі аснову быцця і знаходзілі яе ўнутры чалавечага «я». Паэт. вопыты франц. сюррэалістаў паўплывалі на творчасць М.Танка, атаксама А.Разанава. Яго зб. паэзіі «Шлях360» (1981) прасякнуты нечаканымі алюзіямі, рэмінісцэнцыямі, далёкімі асацыяцыямі, прыкметамі т.зв. аўтаматычнага пісьма, паэт. шыфру. Плынь свядомасці, рэалізаваная ў выглядзе разгорнутых унутраных маналогаў персанажаў, прысутнічае ў творах К.Чорнага, В.Быкава, А.Адамовіча, В.Казько, І.Пташнікава і інш. Пад уплывам ідэй М. ў бел. лры ў 1920—30я гг. склаліся 2 умоўныя нац. плыні: маладнякізм і ўзвышэнства. У першых назіралася трансфармацыя ўплываў футурызму, экспрэсіянізму, кубізму, заснаваная на падставах паліт. радыкалізму і «рэвалюцыйнай радасці», антытрадыцыянізму. Іх паэтычныя творы будаваліся на прынцыпах ажыўленства (вітальнасці) і «бурапенства»; празаічныя — на пошуках «жывога чалавека» (К.Чорны). Прадстаўнікі літ. аб’яднання «Узвышша» абапіраліся на досвед франц. паэтаўпарнаснікаў часткова — на праграму рус. імажыністаў і акмеістаў (С.Ясенін, М.Гумілёў, А.Ахматава, С.Гарадзецкі, В.Мандэльштам, М.Кузмін), на прапанаваны М.Багдановічам прынцып «чыстае кра