Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Д.А.Берднікаў.
МАГІЛЁЎСКІ ЎЗОРНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «МЕЛОДЫЯ». Створаны ў 1996 у г. Магілёў пры дзіцячай школе мастацтваў №2. У 2005 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.С.Бянько (з 1996), Г.К.Нікалайчанка (з 2007), Ю.А.Афанасенка (з 2011), А.В.Дароніна (з 2013). У складзе ансамбля 6 чал. ва ўзросце ад 12 да 15 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — стварэнне спрыяльных умоў для раскрыцця творчага патэнцыялу, прафес. ары
ентацыі ўдзельнікаў. У репертуары творы бел., рас. і замежных кампазітараў «Славу пяём табе, муза!» Л.Корсака, «Мая зямля» Л.Захлеўнага, «Майскі вальс» І.Лучанка, «Восеньскі лес» Ц.Хрэннікава, «Ах, гэты вечар» М.Дунаеўскага, «Затагохлопца» М.Фрадкіна. «Пляскай у далоні» Дж.Гершвіна, «Дзігідон» Д.Дэнсі, «Чарлі» Р.Паўлса і інш. Калектыў — лаўрэат, дыпламант і ўдзельнік міжнар. фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2003), конкурсу выканаўцаў эстр. і джазавай музыкі «Хрустальная ліра» (г. Смаленск, Расія, 2013) і інш.
А. В.Дароніна.
МАГІЛЁЎСКІ ЎЗОРНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ ХЛОПЧЫКАЎ.
Створаны ў 2004 у г. Магілёў пры дзі
Магілёўскі ўзорны вакальны ансамбль хлопчыкаў.
цячай школе мастацтваў №3. У 2012 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.М.Найда (з 2004), Г.К.Нікалайчанка (з 2007). У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — стварэнне спрыяльных умоў для раскрыцця творчага патэнцыялу, прафес. арыентацыі ўдзельнікаў. У рэпертуары бел. і ўкр. нар. песні «Бульба», «Ты ж мяне падманула», творы бел. і рас. кампазітараў «Беларусь мая», «Анёл» У.Калеснікава, «Хлопчыкі пад вокнамі страляюць» С.Жоравай, «Футбол» В.Асошкіна, «Расфарбуем усе планеты» Т.Залужнай, «Размова са шчасцем» А.Зацэпіна, «Адвязу цябе я ў тундру» М.Фрадкіна і інш. Гранпры міжнар. фестываляў дзіцячай творчасці «За
267
МАГІЛЁЎСКІ
Магілёўскі ўзорны духавы аркестр гімназіікаледжа мастацтваў.
латая пчолка» (г. Клімавічы, 2011), музыкі «Crystal Fairy» (Прага, Чэхія, 2013). Калектыў — лаўрэат міжнар. фестываляўконкурсаў муз. мастацтва «Славянскі карагод» (2011), «Ізумрудны горад» (2012, абодва г. Пенза, Расія), фестываляў «Новая хваля ідэй» (с. Кранева, Балгарыя), юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр, абодва 2013) і інш. Г.К.Нікалаіічанка.
МАГІЛЁЎСКІ ЎЗОРНЫ ВАКАЛЬНЫ ЭСТРАДНЫ АНСАМБЛЬ «ТАЛІСМАН». Створаны ў 1999 у г. Магілёў пры Палайы культуры завода штучнага валакна, з 2004 дзейнічае пры гар. Цэнтры культуры і вольна
га часу. У 2013 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Н.А. Красікава. У складзе ансамбля 27 чал. ва ўзросце ад 5 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — выяўленне і развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў, дапамога ў станаўленні іх песеннага і акцёрскага майстэрства. У рэпертуары творы бел., рас. і замежных кампазітараў: «Наша зямля» І.Буслая, «Тры сяброўкі» А.Громава, «Маці Зямля» А.Жуковіч, «Мой любімы TaTa» Я.Крылатава, «Свеціць сонейка» А.Ярмолава, «Дзеці Зямлі» Г.Петрашовай, «Выдатніца» А.Галоўчанкі, «Музыка гучыць» Ю.Вірыжнікава, «Алімпіяда80» Т.Мягі і інш. Калек
тыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. «Зімовая мазаіка» (Масква, 2007), абл. патрыятычнай песні «Чырвоны гваздзік» (г. Магілёў 2012); конкурсаў: міжнар. сцэнічнага мастацтва «Паўночная зорка» (Масква, 2007), рэсп. мастацтваў «Вікторыя» (2007), дзіцячай і юнацкай творчасці «Залатая ліра» (2010, абодва Мінск), юных выканаўцаў эстр. песні «Халіхало» (г. Наваполацк, 2010) і інш. Н.А.Красікава.
МАГІЛЁЎСКІ ЎЗОРНЫ ДУХАВЫ АРКЁСТР. Створаны ў 1994 у г. Магілёў пры ліцэі музыкі і харэаграфіі (з 2004 гімназіякаледж мастацтваў). У
Магілёўскі ўзорны духавы аркестр дзіцячай музычнай школы №3.
2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.І.Басін (з 1994), А.К.Шалар (з 2006). У складзе аркестра 40 чал. ва ўзросце ад 12 да 18 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя духавой музыкі. У рэпертуары старадаўнія маршы «Трыумф пераможцаў», «Грэнадзёр», «Інтэрмецца» з музыкі дадрамы «Арлезіянка» Ж.Бізэ, «Юбілейны марш» Я.Глебава, «Гусарскі марш» А.Пятрова, «Перамога» А.Аруцюнава, «Маршбалада» Я.Русанава, «Святочны паланэз» В.Удалова, «Радзіма, мая дарагая» У.Алоўнікава, «Славацкая полька» У.Фука, бел. нар. танец «Бульба» і інш. Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Горкі, 2012), нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Быхаў, 2013), абл. фестывалю духавой музыкі «Па галоўнай вуліцы з аркестрам» (2012), абл. этапу рэсп. аглядуконкурсу дзіцячай творчасці «Добры дзень, свет!» (2012, абодва г. Магілёў) і інш.
А.К.Шалар.
МАГІЛЁЎСКІ ЎЗОРНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаны ў 1996 у г. Магілёў пры дзіцячай муз. школе №3. У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.В.Меламед (з 1976), А.А.Кірэйчанка (з 1979), А.К.Шалар (з 1991), А.П.Мушак (з 1996). У складзе ар
268
МАГІЛЁЎСКІ
кестра 28 чал. ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — абуджэнне цікавасці і выхаванне павагі да муз. мовы духавых інструментаў. У рэпертуары творы бел., рас. і замежных кампазітараў «Пакланіцеся, унукі, дзеду» І.Лучанка, «Елачкадзіксі» У.Шчэрбы, «Выпадковы вальс» М.Фрадкіна, «Дзіцячы марш» У.Шаінскага, «Спрытныя пальцы» АЛангера, «Ціптоп» ГФуліш і інш. Калектыў — лаўрэат і ўдзельнік фестываляў: міжнар. дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2004), абл. духавых аркестраў «Па галоўнай вуліцы з аркестрам» (2004— 05), аркестравых калектываў дзіцячых школ мастацтваў (2005, 2009, абодва г. Магілёў) і інш. А.П.Мушак.
МАГІЛЁЎСКІ ЎЗОРНЫ КАНЦЭРТНЫ ХОР. Створаны ў 2001 у г. Магілёў пры вучэбным комплексе гімназіякаледж музыкі і харэаграфіі (з 2004 гімназіякаледж мастацтваў). У 2007 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік В.В.Галуза. У складзе хору 34 чал. ва ўзросце ад 12 да 19 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя акадэмічных спеваў. У рэпертуары нар. песні бел. «Бульба», літоўская «Ой, ты мой дубочак», «Славянская фантазія» на тэмы бел., рус. і ўкр. нар. песень; класічныя творы — хор дзяўчат «Пакуль на небе не пагас» з оперы «Арлеанская дзева» П.Чайкоўскага, хор палавецкіх дзяўчат і сцэна Яраслаўны з дзяўчатамі з оперы «Князь Ігар» І.Барадзіна, «Неапалітанская тарантэла» Дж.Расіні, хор эльфаў з оперы «Віндзарскія кумачкі» О.Нікалаі, сучасных кампазітараў «Ой, Купала» А.Пахмутавай, «Пад восеньскім дажджом» В.Сіненкі, «Пра Ямелю» Я.Дубравіна, «Мой край тапаліны» В.Кікты, «Cantate Domino» В.Мішкініса і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант міжнар. дзіцячаюнацкага харавога фестывалю «Гучыць Масква» (Масква, 2012), конкурсу харавой і вак. музыкі «Дні славянскай пісьменнасці і культуры» (г. Балашыха, Расія, 2010), рэсп. фес
Магілёўскі ўзорны канцэртны хор.
тывалю дзіцячых харавых калектываў «Аршанская скарбніца» (г. Орша, 2013) іінш. В.В.Галуза.
МАГІЛЁЎСКІ ЎЗОРНЫ ТЭАТР «РЭХА». Створаны ў 1991 у г. Магілёў пры дзіцячай школе мастацтваў № 1. У 2002 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Н.В.Дурэйка. У складзе тэатра 25 чал. ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё і ўдасканаленне эстэтычнага густу, папулярызацыя дзіцячага тэатр. мастацтва. У рэпертуары п’есы «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага, «Раман у пісьмах» А.Пушкіна, «Вітражы» Н.Дурэйкі, «Казачныя ўзоры, вясёлкавыя словы» С.Пісахава, «Хлопчык на даху, або Дзіравы парасон» К.Ткачова, «Стойкі алавяны салдацік» Х.К.Андэрсена, «Маленькі прынц» А. дэ СентЭкзюперы і інш. Гранпры фестываляў: міжнар. маладзёжных і дзіцячых тэатраў «Паўднёвыя маскі» (г. Мікалаеў, Украіна), абл. аматарскага тэатр. мастацтва «Святло рампы» (г. Магілёў, абодва 2012). Калектыў — лаўрэат конкурсаў: усерас. «Дзеці іграюць для дзяцей» (г. Орша, 2013), абл. дзіцячага тэатр. мастацтва (г. Магілёў), рэсп. фестывалюконкурсу дзіцячай і юнацкай творчасці «Пад крыламі Арыёна» (г. Ліда, абодва 2014) і інш.
Н.В.Дурэйка.
МАГІЛЁЎСКІ ЎЗОРНЫ ФАЛЬКЛбРНЫ АНСАМБЛЬ «КРЫНІЦА». Створаны ў 1991 у г. Магілёў пры СШ №13. У 1994 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Т.Р.Бутылкіна. У складзе ансамбля 24 чал. ва ўзросце ад 7 да 16 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. нар. песні. У рэпертуары бел. нар. песні «Добры дзень», «Беларусь — імя святое», «Ой, ды ў Беларусі», «Гусёлкі», «Татка добры», «Вяснакрасна», «Звончыкі», «I туды гара», «Ехаў Ясь на кані», «Цыганы», «Каля млына», «Ажаніўся стары дзед», «Хвалі» і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант раённых фестывалю дзіцячай творчасці «Магілёўскія зорачкі» (2011 — 12), конкурсаў «Песні мацней за вайну» (2009—10), «Вясёлкавы карагод» (2012—13, усе г. Магілёў) і інш.
Т.Р.Бутылкіна.
МАГІЛЁЎСКІ ЎЗОРНЫ ХАРЭАГРАФІ'ЧНЫ АНСАМБЛЬ «ВЯСНА». Створаны ў 1995 у г. Магілёў пры ліцэі музыкі і харэаграфіі (з 2004 гімназіякаледж мастацтваў). У 2001 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.Г.Новікава (з 2001), Н.Я.Цікунова (з 2005), А.С.Шаўчэнка (з 2006). У складзе ансамбля 35 чал. ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя класічнага, нар.сцэніч
269
МАГІЛЁЎСКІ
нага танца, культура іх выканання. У рэпертуары харэагр. кампазіцыі «Юрачка», «Вясновы карагод», «Іспанскі танец», «Рэха вайны», «Ластаўкі», «Вянок беларускіх танцаў», «Вальс», «Жыві танцуючы» і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў міжнар. творчасці інвалідаў «Мы — разам» (г. Брэст), юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр, абодва 2011), духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў, 2012), фестывалюконкурсу па нар. танцах «Танцуй, Паволжа!» (г. Пенза, Расія, 2012)іінш. А.С.Шаўчэнка.
МАПЛЁЎСКІ ЎЗОРНЫ ХАРЭАГРАФІЧНЫ АНСАМБЛЬ «ВЯСНЎШКІ». Створаны ў 2002 у г. Магілёў пры вучэбным комплексе гімназіякаледж музыкі і харэагра
фіі (з 2004 гімназіякаледж мастацтваў). У 2006 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік І.І.Смірнова. У складзе ансамбля 40 чал. ва ўзросце ад 6 да 10 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё харэагр. здольнасцей удзельнікаў ансамбля. У рэпертуары харэагр. кампазіцыі «Чароўная фантазія», «У гасцях у казкі», «Гэта Беларусь мая», «Веснавы настрой», «Залаты лістапад», «Зімовая забава», «Жалейка» і інш. Калектыў —дыпламант і ўдзельнік міжнар. фестываляў дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2009), анімацыйнага кіно «Анімаёўка», муз. «Залаты шлягер» (абодва 2010—13), духоўнай музыкі «Магутны Божа» (2012, усе г. Магілёў) і інш. І.І.Смірнова.