• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Удзельнікі Магілёўскага народнага фотаклуба «Вясёлка».
    слаў, 2012), абл. «Гэта твая зямля» (г. Магілёў, 2011 ) і інш.
    А. Ф. Талкачоў.
    МАГІЛЁЎСКІ НАРОДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ВЯЛІКАЙ АЙЧЬІННАЙ ВАЙНЬІ I ПЕДАГАГІЧНАЙ ПРАЦЫ. Створаны ў 1987 у г. Магілёў пры гар. Доме настаўніка (з 2012 Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Натхненне»). У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.С.Камарова (з 1987), Т.В.Цімошчанка (з 1990), С.М.Абакшонак (з 2002), Н.М.Матавілкіна (з 2007), Л.І.Калістратава (з 2010). У складзе хору 36 чал. ва ўзросце ад 50 да 80 гадоў. Асн. мэта дзей
    насці — папулярызацыя песеннай творчасці. У рэпертуары бел. і рус. нар. песні «Што ты, дзеўка, робіш», «Аў месяцы верасні», «Там каля млына», «Стары дзед», «Забалела Дуніна галоўка», творы бел. і рас. кампазітараў «Высокія зоркі», «Два полі» І.Лучанка, «Люблю цябе, Белая Русь», «Вы шуміце, бярозы» Ю.Семянякі, «Мілая Радзіма» С.Жоравай, «KanKanKan» А.Зацэпіна, «Схілімся перад вялікімі тымі гадамі» А.Пахмутавай, «Кожны чацвёрты» Я.Фрэнкеля і інш. Калектыў — лаўрэат рэсп. і абл. фестываляў «Не старэюць душой ветэраны» (Мінск, 1999; г. Магілёў, 2000—10), абл. тура рэсп. фестывалю
    Магілёўскі народны хор ветэранаў Вялікай Айчыннайвайны і педагагічнай працы.
    261
    МАГІЛЁЎСКІ
    нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Магілёў, 1998) і інш.
    I. П.Жаркова.
    МАГІЛЁЎСКІ НАРОДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ВЯЛІКАЙ АЙЧЬІННАЙ ВАЙНЬІI ПРАЦЫ. Створаны ў 1987 у г. Магілёў пры клубе ветэранаў «Аптыміст» Дома культуры «Магатэкс». У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік А.М.Буднік (з 1988). У складзе хору 30 чал. ва ўзросце ад 50 да 80 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда харавога мастацтва. У рэпертуары бел., фінскія нар. песні «Ці ўсе лугі пакошаны», «Кума, мая кумачка», «Рулатэ», творы бел. і рас. кампазітараў «Майскі вальс» І.Лучанка, «Вы шуміце, шуміце» Э.Ханка, «Песенька пажылых людзей» І.Дунаеўскага, папуры з рэтрапесень, на тэмы ваен. песень і інш. Калектыў — лаўрэат rap. тура усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Магілёў, 2010) і інш.
    А.М.Буднік.
    МАГІЛЁЎСКІ НАРОДНЫ ХОР НАРОДНАЙ ПЁСНІ. Створаны ў 1969 у г. Магілёў пры Доме культуры швейнай фабрыкі, з 2001 дзейнічае пры Цэнтры культуры і вольнага часу. У 1973 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Г.П.Обух. У складзе
    Магілёўскі народны хор ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы.
    хору 30 чал. ва ўзросце ад 25 да 75 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. песеннага мастацтва. У рэпертуары бел. нар. песні «Шумяць вербы», «Кацілася, кацілася», «Пра каваля», творы бел. кампазітараў «Невядомы салдат» М.Кудрына, «Добры вечар» М.Сіраты, «Не прыходзьце, хлопцы, рана» Л.Ячнева і інш. Калектыў — удзельнік абл. тура ўсебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (2004) і інш.
    Г.П.Обух.
    МАГІЛЁЎСКІ НАРОДНЫ ЯЎРЭЙСКІ ТЭАТР «ШАЛбМ». Створаны ў 1998 у г. Магілёў пры клубе яўр. абшчыны. У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік М.Р.Джаліашві
    лі. У складзе тэатра 16 чал. ва ўзросце ад 20 да 85 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне традыцый і звычаяў знікаючых яўр. мястэчак, раскрыццё нац. вытокаў яўр. народа. У рэпертуары п’есы «Людзі» ШоламАлейхема, «Разам» Н.Віленчык, «Памінальная малітва» Р.Горына, «Вуліца ШоламАлейхема, 49» А.Ставіцкага і інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. яўр. мястэчак «Аідэшэр марк» (г. Бабруйск, 2009), рэсп. нац. культур (г. Гродна, 2008), нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (Мінск, 2010) і інш.
    М. Р.Джаліашвілі.
    МАГІЛЁЎСКІ ПАЛАЦ КУЛЬТЎРЫ ВОБЛАСЦІ. Засн. ў 1978 у г. Магі
    Магілёўскі народны хор народнай песні.
    лёў як Палац культуры і тэхнікі ВА «Хімвалакно» імя У.І.Леніна. 3 2008 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 13 510 м2. Mae тэатр.канцэртную (партэр і балкон) на 1060 месцаў, камерную на 198 месцаў, банкетную і танц. залы, 2 кафэ, памяшканні для работы гурткоў і інш. Дзейнічаюць 49 творчых калектываў, у т.л. 33 дзіцячыя, з іх 1 мае званне «заслужаны» (харэагр. ансамбль «Сувенір»), 8 — «народны» (ансамблі эстр. песні «Арыён», нар. музыкі «Субацея», вак.інструм. «Каскад», эстр. танца «Лайтданс»; тэатр, студыя выяўл. мастацтва «Шар», гуртокдэкар,прыкладнога мастацтва «Бусляня», тэатр Моды), 1 — «узорны» (харэ
    262
    МАГІЛЁЎСКІ
    агр. ансамбль «Калейдаскоп»). Калектывы — удзельнікі і дыпламанты фестываляў: міжнар. польск. культуры «Акерманскі паланэз» (г. БелгарадДнястроўскі, Украіна), дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, абодва 2012), творчага дзяцей і моладзі «Хваля ідэй» (с. Кранева, Балгарыя), фалькл. (г. Бістрьша, Румынія, абодва 2013); рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Жлобін, 2013), традыц. адкрытага конкурсу мастацтваў «Вікторыя» (Мінск), турніру па спарт. бальных танцах «Танцавальны рынг» (г. Віцебск, абодва 2012) іінш. В.Д.Уласава. МАПЛЁЎСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка ў цэнтр. частцы Магілёўскай вобл. Цэнтр г. Магілёў. У складзе раёна — 279 сельскіх нас. пунктаў, 15 сельсаветаў: Буйніцкі, Вендаражскі, Вяйнянскі, Дашкаўскі, Заводскаслабодскі, Кадзінскі, Княжыцкі, Мастоцкі, Махаўскі, Нядашаўскі, Палыкавіцкі, Пашкаўскі, Семукацкі, Сідаравіцкі, Сухарэўскі. Пл. тэр. 1,9 тыс. км2, лясы займаюць 26%. Нас. (2013; без Магілёва) 42,5 тыс. чал. Жывуць беларусы (92,5%), рускія (5,5%), украінцы (1,2%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,6%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. на Асіповічы, Оршу, Крычаў, Жлобін, аўтадарогі на Бабруйск, Мінск, Оршу, Чэрыкаў, Гомель. Суднаходства па р. Дняпро.
    Раён утвораны 17.7.1924, да 26.7.1930 у Магілёўскай акрузе. 20.8.1924 падзелены на 19 сельсаветаў. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1941 на тэр. раёна адбываліся баі воінаў 172й стралковай дывізіі з ням.фаш. захопнікамі ў ходзе абароны Магілёва. Раён акупіраваны ў канцы ліп. 1941, гітлераўцы загубілі тут 2499 мірных жыхароў, спалілі 6 вёсак (не адрадзіліся). Дзейнічалі магілёўскія антыфаш. падполле, падп. райкамы КП(б)Б (8.3.194330.6.1944) і ЛКСМБ (лют. 1942 — 30.6.1944), 6я Магілёўская партыз. брыгада, 113ы, 121ы імя А.М.Касаева, 152, 277,
    425, 537, 600 і 810ы партыз. палкі, 61ы партыз. атрад. Раён вызвалены ў чэрв,—ліп. 1944 войскамі 2га Бел. фронту ў ходзе Магілёўскай аперацыі.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, металаапрацоўчай, харчовай, дрэваапрацоўчай і буд. матэрыялаў вытворчасці. У раёне (2013) прафес. агратэхн. каледж, 12 сярэдніх, базавая школы, 6 вучэбнапед. комплексаў сярэдняя школа—сад, 1 вучэбнапед. комплекс базавая школа—сад, 1 вучэбнапед. комплекс пачатковая школа—сад, ДЮСШ, 10 дзіцячых школ мастацтваў, 23 установы дашкольнай адукацыі. Працуюць раённы Цэнтр культуры, 27 клубных устаноў, 15 кінаўстановак, 27 бк. У сістэме аховы здароўя 4 бальніцы, паліклініка, 8 амбулаторый, 34 ФАПы, домінтэрнат для састарэлых і інвалідаў (в. Салтанаўка), санаторыіпрафілакторыі «Сосны» (в. Шапчыцы) і «Энергетык» (в. Мяжысеткі), санаторнааздараўленчы комплекс «Дубровенка». Выдаецца раённая газ. «Прыдняпроўская ніва». У раёне 11 рэліг. абшчын (усе праваслаўныя). Помнікі археалогіі: гарадзішчы жалезнага веку (вёскі Дашкаўка, Палыкавічы 1), стаянкі каменнага веку (вёскі Навасёлкі, Салтанаўка), курганны могільнік канца 11 — пач. 12 ст. (в. Ямніца). Помнікі архітэктуры: касцёл і кляштар дамініканцаў (1780) у в. Княжыцы, Пакроўская царква (канец 18 — пач. 19 ст.) у в. Вейна, капліца (канец 19 — пач. 20 ст.) у в. Стайкі, Успенская царква (1903) у в. Галяні, мемар. капліца (1912) у в. Салтанаўка, сядзібны дом (пач. 20 ст.) у в. Сухары. У раёне брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Буйнічы, Вендараж, Дасовічы, Канстанцінаўка, Княжыцы, Краснаполле, Махава, Палыкавічы 1, Семукачы, Старое Пашкава, Сухары, Сялец, Цішоўка; брацкая магіла байцоў батальёна міліцыі ў в. Гаі; магілы ахвяр фашызму ў вёсках Алень, Барсукі, Вендараж, Гара
    ны, Дашкаўка, Дубінка, Залубнішча, Малыя Бялевічы, Туманаўка; брацкая магіла сав. ваеннапалонных і axBap фашызму ў в. Заводская Слабада. Помнікі: у гонар партызан у вёсках Будзішча, Галынец 1, Гарадзішча; землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Бракава, Брылі, Вейна, Вільчыцы, Грыбаны, Гуслішча, Макарынцы, Малое Хонава, Махава, Мікалаеўка 1, Навасёлкі (Вейнаўскі с/с), Палыкавічы 1, Севасцьянавічы, Сідаравічы, Сухары, Сялец, Шчэжар; помнік рус. воінам, якія загінулі ў вайну 1812 каля в. Салтанаўка. Каля в. Буйнічы — Буйніцкае поле, на якім узведзены мемар. комплекс у гонар гераічных абаронцаў Магілёва ў Вял. Айч. вайну. У в. Нізкая Вуліца нарадзіўся бел. мастак П.В.Масленікаў (1914—95).
    МАГІЛЁЎСКІ РАЁННЫ ЦЭНТР КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1991 у г. Магілёў. Размешчаны ў будынку Магілёўскага райвыканкама. Агульная пл. памяшканняў — 74 м2. Дзейнічаюць 15 творчых аматарскіх калектываў, з якіх 1 мае званне «заслужаны» (ансамбль нар. музыкі «Світанак»), 4 — «народны» (хор работнікаў культуры, ансамбль нар. песні «Славіца», аркестры нар. і духавых інструментаў). Калектывы Цэнтра культуры — удзельнікі і дыпламанты фестываляў: міжнар. рас.бел. нар. творчасці «Дзве Русі — дзве сястры» (г. Хіславічы, Смаленская вобл., Расія), дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы), нар. творчасці «Вянок дружбы» (г. Бабруйск), духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў), рэсп. свят — «Александрыя збірае сяброў» (в. Александрыя Шклоўскага рна), нац. культур «Магілёў збірае сяброў» (г. Магілёў), нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Быхаў, усе 2013) і інш. І.В.Балаўнёва.
    МАГІЛЁЎСКІ САЦЫЯЛЬНАГУМАНІТАРНЫ КАЛЁДЖ М а г і лёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова. Засн. ў 2004 у г. Магілёў у выніку да
    263
    МАГІЛЁЎСКІ
    лучэння пед. каледжа да Магілёўскага ўнта імя А.А.Куляшова. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае, на бюджэтнай і платнай аснове. У 2013/14 спецыяльнасць — праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій. Выпускнікі каледжа маюць магчымасць атрымаць вышэйшую адукацыю ў скарочаныя тэрміны ў некаторых ВНУ Беларусі (БДУ, Бел. ўнт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Бел. нац. тэхн. ўн т). Г. Ф. Клапоцкая.