Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
МАГІЛЁЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ ХАРЧАВАННЯ. Засн. ў 1973 у г. Магілёў як тэхнал. інт, з 2002 сучасная назва. Навучанне дзённае і завочнае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. У 2013/14 навуч. годзе 5 фтаў: механічны, эканамічны, тэхнал., хімікатэхнал., давузаўскай падрыхтоўкі. Аспірантура з 1990, магістратура з 2007 і дактарантура з 2011. У структуры ўнта Інт павышэння кваліфікацыі і перапад
рыхтоўкі кадраў (з 2003). 3 2006 выдае навук.метадычны час. «Веснік Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання». Працуюць 7 гурткоў і 5 клубаў па інтарэсах.
МАГІЛЁЎСКІ ДОМ ВІ'ЦЭГУБЕРНАТАРА I ДВУХ САВЁТНІКАЎ. Існаваў у 18—20 ст. у г. Магілёў на Губернатарскай пл. (цяпер Савецкая). З’яўляўся рэзідэнцыяй вышэйшых службовых асоб губерні — віцэгубернатара і саветнікаў. Пабудаваны ў 1770я гг. ў стылі класіцызму. Мураваны 2павярховы прамавугольны ў плане будынак са скошанымі вугламі на невял. цокалі быў пакрыты вальмавым дахам. Гал. фасад вылучалі 3 рызаліты (цэнтр. меў арачны праезд удвор), завершаныя невысокімі атыкамі з франтонамі. Вокны былі прамавугольныя. Карнізны пояс чляніў фасады на 2 ярусы. Унутры дом меў анфіладную планіроўку і падзяляўся папярочнымі сценамі на 3 часткі: цэнтр. служыла апартаментамі віцэгубернатара, у бакавых месціліся пакоі саветнікаў. Адпаведна планіроўцы дома двор таксама падзяляўся мураванымі сценамі на 3 часткі, тут меліся гасп. пабудовы. У 1944узарваны ням.фаш. войскамі.
МАГІЛЁЎСКІДОМ ГУБЕРНАТАРА. Пабудаваны ў 1778 у г. Магілёў на Губернатарскай пл. (цяпер Савецкая) у стылі класіцызму. З’яўляўся рэзідэнцыяй губернатараў. Мураваны 2павярховы прамавугольны ў плане будынак, завершаны вальмавым дахам. Гал. фасад, падзелены карнізным поясам на 2 ярусы, вылучалі 3 рызаліты (цэнтр. быў завершаны трохвугольным франтонам, бакавыя аздоблены вуглавымі пілястрамі). Сцяна 1га яруса аздоблена рустам. Рытм фасадаў стварала сетка прамавугольных аконных праёмаў, завершаных у 2м ярусе плоскімі сандрыкамі, на цэнтр. рызаліце — трохвугольнымі франтончыкамі. На 1м паверсе размяшчаліся жылыя і службовыя памяшканні, на 2м — парадная зала, гасціная, сталовая, кабінет. Двор
248
МАГІЛЁЎСКІ
быў абнесены мураванай сцяной, да якой прыбудаваны стайня, свірны і інш. гасп. пабудовы. Уваход у двор з боку плошчы афармляла манумент. брама ў выглядзе плоскага 4калоннага порціка з арачным праездам у цэнтры, якая злучала М.д.г. з Магілёўскага губернскага праўлення будынкам, утвараючы адзіны ансамбль. У 1944 узарваны ням.фаш. войскамі.
МАГІЛЁЎСКІ ДОМ КУЛЬТЎРЫ ААТ «МАГАТЭКС». Засн. ў 1983 у г. Магілёў. Агульная пл. памяшканняў 1375 м2. Mae глядзельную залу на 550 месцаў, кафэ на 150, лекцыйны пакой, 2 вял. холы, більярдную залу, памяшканні для заняткаў калектываў маст. творчасці. Дзейнічаюць 16 аматарскіх творчых калектываў, 3 з якіх маюць званне «народны» (фалькл. ансамбль «Крамяны», хор ветэранаў вайны і працы, тэатр эстр. мініяцюр «Эпатаж») і 1 «узорны» (дзіцячы танц. калектыў «Расінка»), Калектывы Дома культуры — удзельнікі і дыпламанты міжнар. фестываляў: дзяцей і юнацтва «Новая хваля ідэй» (с. Кранева. Балгарыя, 2011), эстр. песні (г. Хіславічы, Смаленская вобл., Расія, 2012), муз. «Залаты шлягер» (г. Магілёў, 2013), рэсп. конкурсаў: «Спяваючыя гарады» (2012— 13), «Акадэмія талентаў» (2013, абодва Мінск) і інш. А.А.Шэбан.
МАГІЛЁЎСКІ ДОМ КУЛЬТЎРЫ ЎНІТАРНАГА ПРАДПРЫЁМСТВА <МЕГЫЗ> Засн.ў 1998уг. Магілёўяк Дом культуры грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх». Створаны для ажыццяўлення інфармацыйных, асветніцкіх, выхаваўчых, забаўляльных і інш. функцый для працаўнікоў прадпрыемства, людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Агульная пл. памяшканняў 2080 м2. Mae глядзельную залу на 400 месцаў, 7 пакояў для клубнай работы, 2 вял. холы. Дзейнічаюць 14 творчых аматарскіх калектываў, з якіх 1 мае званне «народны» (маладзёжны тэатр жэставай песні «Спяваючыя рукі»). Калектывы Дома культуры — удзель
нікі і дыпламанты міжнар., рэсп. і абл. конкурсаўі фестываляў.
М.Г.Скрыцкая.
МАГІЛЁЎСКІДОМ САВЁТАЎ, помнік грамадзянскай архітэктуры ў г. Магілёў. Пабудаваны ў 1937—39 (архіт. І.Лангбард). Уваходзіць у архіт. ансамбль пл. Леніна і з’яўляцца яе дамінантай. Цэнтр кампазіцыі — 8павярховы аб’ём, фланкіраваны 7павярховымі ў плане часткамі, якія пераходзяць у паўкруг 5павярховымі крыламі. Вертыкальныя чляненні, размешчаныя па перыметры будынка, надаюць яму выразнасць. Дом мае цэнтр. гал. ўваход, карпусы — асобныя ўваходы. У 1958 перад будынкам паст. помнік У.І.Леніну (архіт. У.Волчак, П.Сабсай). Тут працуе адміністрацыя Магілёўскай вобл. Будынак унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
МАГІЛЁЎСКІ ЗАМАК. Існаваў у 16—19 ст. у г. Магілёў (цяпер на яго тэр. парк імя М.Горкага). Пабудаваны ў 1526 на месцы стараж. дзяцінца горада на высокім узгорку са стромкімі схіламі пры ўпадзенні р. Дубравенка ў р. Дняпро. Меў пл. больш за 1 га. Быў умацаваны па перыметры пясчанагліняным абарончым валам (выш. 5 м, шыр. ў аснове каля 16 м), на якім (паводле інвентару 1604) стаялі 7 вежаў (з іх 2 вежыбрамы з пад’ёмнымі мастамі), злуча
Магілёўскі Дом Саветаў.
ныя паміж сабой сценамігароднямі з гонтавымі стрэшкамі. Вежы (тры 5ярусныя, чатыры 4ярусныя; ніжнія ярусы 4гранныя, верхнія — 8гранныя) завяршаліся 4схільнымі дахамі з драніц. На адной з іх быў размешчаны бронзавы звон. Замак злучаўся патаемнымі хадамі з рэкамі Дняпро і Дубравенка. У 1633 М.з. згарэў. У 1638 адноўлены, меў выгляд астрога з 2 брамамі. Пазней знішчаны і часткова адноўлены. У 18 ст. меў выгляд земляных бастыёнаў і курцін, якія ў 19 ст. амаль цалкам скапаны.
МАГІЛЁЎСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ АНСАМБЛЬ БЕЛАРЎСКАЙ ПЁСНІ «МЕДУШЦА». Створаны ў 1989 у г. Магілёў пры Палацы культуры і тэхнікі ВА «Магілёўхімвалакно», з 2007 дзейнічае пры абл. філар.моніі. У 1990 прысвоена званне «народны», у 2002 — «заслужаны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік В.І.Кандрац’ева. У складзе ансамбля 24 чал. ва ўзросце ад 17 да 60 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — захаванне і папулярызацыя лепшых традыцый бел. муз. спадчыны і нар. песні. У рэпертуары нар. песні бел. «Ой, у лузе», «Беларусы», «Калі каліна не цвіла», «Каб я ймела крылы», «Ой, кума», «Як сонейка з месяцам», «Вішня», рус. «Карабейнікі», «Сямёнаўна», «Ці выйду на рэчаньку», «Свеціць месяц», вак.харэагр. кампазіцыя «Ой, развівайся, да сухі ду
249
МАГІЛЁЎСКІ
Магілёўскі заслужаны аматарскі ансамбль беларускай песні «Медуніца».
бе» і інш. Гранпры міжнар. фестывалю «Доля» (г. Трускавец, Украіна, 2008). Калектыў — лаўрэат усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Магілёў, 1989, 1992), дыпламант міжнар. фестываляў нар. творчасці «Вянок дружбы» (г. Магілёў, 1999), слав. народаў (г. Яраслаў, Полыпча, 2002), нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2004) і інш.
Л.В.Мацкела.
МАГІЛЁЎСКІ ЗАСЛУЖАНЫ АМАТАРСКІ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ МЎЗЫКІ «ЯРЫЦА». Створаны ў 1992 у г. Магілёў пры абл. Цэнтры
творчасці. У 1996 прысвоена званне «ўзорны», у 2010 «заслужаны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Л.А.Жукава. У складзе ансамбля 110 чал. ва ўзросце ад 5 да 18 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. муз. мастацтва. У рэпертуары бел., рус. нар. песні і танцы, творы сучасных бел. кампазітараў. Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2006—08), конкурсаў: рэсп. харэагр. мастацтва «Юныя таленты Беларусі» (Мінск, 2007—08), адкрытага маст. творчасці «Шаную цябе, Белая Русь!» (Мінск,
Магілёўскі заслужаны аматарскі ансамбль народнай музыкі «Ярыца».
2009), абл. этапу ўсебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Магілёў, 2005) і інш.
МАГІЛЁЎСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «СВІТАНАК». Створаны ў 1985 у г. Магілёў пры раённым Цэнтры культуры. У 1989 прысвоена званне «народны», у 2006 — «заслужаны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік У.Г.Сянькоў. У складзе ансамбля 16 чал. ва ўзросце ад 21 да 67 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — вывучэнне і захаванне бел. традыц. культуры, папулярызацыя нац. мастацтва, адраджэнне і прапаганда нар. свят, абрадаў. У рэпертуары бел. нар. песні «Вясёленькі наш паяздок», «Долюшка», «Каля броду каліна», «Кукавала зязюля», «А ў лесе грыбы зарадзілі», «Чаму не прыйшоў», «Дубравушка», «Вясельная», «Ігралісвяцілі», «Прыпеўкі», «На новае лета», «Да хто, хто», «Каліна ў лузе», «Стаіць вярба ў канцы сяла», «На вуліцы дзіва», «Зялёны рамон», творы бел. кампазітараў — «Буслы» А.Мельнікава, «На Купалле» К.Паплаўскага, «Прывітальная» М.Сіраты, «Вочы Беларусі» У.Хаўлянцава і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2005), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 2009) і інш.
МАГІЛЁЎСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ ХАРЭАГРАФІЧНЫ АНСАМБЛЬ «РУНЬ». Створаны ў 1983 у г. Магілёў пры ВА шаўковых тканін, з 2009 дзейнічае пры гар. Цэнтры культуры і вольнага часу. У 1989 прысвоена званне «народны», у 2005 — «заслужаны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік В.А.Папоў. У складзе ансамбля 31 чал. ва ўзросце ад 14 да 45 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і прапаганда традыцый бел. танц. культуры, азнаямленне гледачоў з творчасцю народаў свету. У репертуары нар. танцы бел. «Таўкачыкі», «Лявоніха», «На засланках», «Званочкі», «Жабка»,
250
МАГІЛЁЎСКІ
«Варатынская кадрыля», «Хаханькі з брылямі», «Люляшы», калмыцкі «Чычырдык», укр. «Паўзунец», польск. «Куявэк», «Абэрак», калумбійскі «Кумбія», харэагр. карцінка паводле рус. гульняў «Зімачка» і інш. Калектыў —лаўрэат, дыпламант і ўдзельнік фестываляў: міжнар. харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 1997), фальклору «Вянокдружбы» (г. Магілёў, 1999, 2000), фальклору (гарады Порту, Мансаа, Партугалія; Аўрэнсэ, Іспанія, 2005), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1998, 2005), рэсп. бел. нар. танца (г. Гродна, 1990), бел. нар. танца «Пярэзвы» (г. Бабруйск,
Магілёўскі заслужаны аматарскі ансамбль народнай песні «Світанак».
1992), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (гарады Шклоў, Бабруйск, 2000, 2006) і інш. В.А.Папоў.
МАГІЛЁЎСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ ХАРЭАГРАФІЧНЫ АНСАМБЛЬ «СУВЕНІР». Створаны ў 1997 у г. Магілёў пры Палацы культуры і тэхнікі ВА «Магілёўхімвалакно», з 2008 дзейнічае пры абл. Палацы культуры. У 2001 прысвоена званне «народны», у 2010 — «заслужаны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Г.Ш.Квасціяні. У складзе ансамбля 24 чал. ва ўзросце ад 19 да 29 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нац. традыцый танца. У рэпертуары: танцы бел. нар.