Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Калекцыя адзення «Беларускія ўзоры» Магіл'ёўскай узорнай студыі дэкаратыўнапрыкладной творчасці «Дарніца».
рысы Магілёўскай школы дойлідства. Мураваны 3апсідны крыжовакупальны будынак меў у плане лацінскі крыж. Асн. аб’ёмы пакрывалі ўзаемна перпендыкулярныя 2схільныя дахі з трохвугольнымі франтонамі на тарцах. На сяродкрыжжы на масіўным шматгранным барабане месціўся купал з галоўкай. Невял. паўцыркульныя апсіды, бакавыя ўваходныя тамбуры, якія прылягалі да крылаў трансепта, гранёны тамбур гал. ўвахода дапаўнялі кампазіцыю і падкрэслівалі яе крыжовацэнтрычны характар. Сцены былі расчлянёны пілястрамі і прарэзаны паўцыркульнымі аконнымі праёмамі ў арачных нішах. Асн. неф быў перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалуб
Магілёўская ўзорная студыя класічнай гітары «Рэнесанс».
камі, крылы трансепта — крыжовымі скляпеннямі.
МАГІЛЁЎСКАЯ ЎЗОРНАЯ СТЎДЫЯ ДЭКАРАТЬІЎНАПРЫКЛАДНОЙ ТВбРЧАСЦІ «ДАРНІЦА». Створана ў 2006 у г. Магілёў пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Крынічка». У 2013 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Н.В.Сухаварава. У складзе студыі 45 чал. ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя дэкар.прыкладнога мастацтва. Сярод работ: кампазіцыі «Калажныя замалёўкі» (папера), «Адлюстраванне» (прыродны матэрыял), «Нацюрморт» (бісер), калекцыі адзення «Славянскія напевы» (салома, вязанне), «Беларускія ўзоры» (лён, прыродны матэрыял), «Плыве на хвалі» (тэкстыль, прыродны матэрыял) і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2013), рэсп. конкурсу «Елка — як артаб’ект» (Мінск, 2013), абл. этапу рэсп. конкурсу «Калядная зорка» (г. Магілёў, 2013) і інш.
Ж.М.Сіліванава.
МАГІЛЁЎСКАЯ ЎЗОРНАЯ СТЎДЫЯ КЛАСІЧНАЙ ГІТАРЫ «РЭНЕСАНС». Створана ў 1993 у г. Магілёў пры Доме піянераў, з 2011 дзейнічае пры Цэнтры творчасці «Эверэст». У 2003 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». За
236
МАГІЛЁЎСКАЯ
снавальнік і кіраўнік Г.Г.Есялеўскі. У складзе студыі 70 чал. ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё муз. і эстэтычных здольнасцей удзельнікаў праз авалоданне мастацтвам выканання на гітары класічных і сучасных эстр. кампазіцый. У рэпертуары творы бел. старадаўняй музыкі, замежных кампазітараў, сучаснай эстрады: балет з «Віленскага сшытка», прывітальны танец з «Полацкага сшытка», «Паланэз» М.Агінскага, «Хабанера» з оперы «Кармэн» Ж.Бізэ, «Баркарола» Ф.Шуберта, «Фугета» К.Чурлёніса, «Менуэт» П.Марыа, «Трэці чалавек» А.Караса, «Чаконы» І.Вайса, «Пінгвіны ляцяць» І.Шошына, «Кубінскі танец», дзюарт «Каўбоі» і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2006—07), конкурсу гітарыстаў «Рэнесанс гітары» (г. Гомель, 2006—13), рэсп. аглядуконкурсу калектываў інструм. музыкі ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання «Аркестравая мазаіка» (Мінск, 2008), адкрытага конкурсу выканаўцаў на класічнай гітары «Віват, гітара» (г. Магілёў 2013) і інш. П.Р. Вінаградаў.
МАГІЛЁЎСКАЯ ЎЗбРНАЯ ШОУГРЎПА «ЦІПТОП». Створана ў 2004 у г. Магілёў пры Палацы культуры і тэхнікі ААТ «Магілёўхімвалакно», з 2008 дзейнічае пры гар. Цэнтры культуры і вольнага часу. У 2011 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Х.М.Базуценка. У складзе калектыву 48 чал. ва ўзросце ад 5 да 14 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — выяўленне і развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў, у т.л. акцёрскага майстэрства, вакалу, папулярызацыя сучасных, тэатралізаваных пастановак, шоупраграм. У рэпертуары бел., рус. нар. песні, творы бел. кампазітараў «Пасеялі дзеўкі лён», «Лапці», «Сузор’е добрых спраў», «Паветраны змей», «Вішнёвае сэрца», «Дзень нараджэння» А.Сакалова і інш. Калектыў — лаўрэат, дыпламант
міжнар. фестываляў краін СНД і Балтыі (Мінск, 2004), дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2008—10), «Новая хваля ідэй» (с. Кранева, Балгарыя, 2013), адкрытых конкурсаў: абл. маладых выканаўцаў «Шаную цябе, Белая Русь» (2008), вак. мастацтва «Залатая ліра», рэсп. мастацтва «Вікторыя» (абодва 2010, усе Мінск) І ІНШ. Х.М.Базуценка.
МАГІЛЁЎСКАЯ ЎЗОРНАЯ ЭСТРАДНАЯ СТЎДЫЯ «НАТХНЁННЕ».
Створана ў 2004 у г. Магілёў пры гар.
Харэаграфічны ансамбль «Эксклюзіў» Магілёўскай узорнай эстраднай студыі «Натхненне».
Магілёўская ўзорная шоугрупа «Ціптоп».
гімназіі №1. У 2007 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнікі і кіраўнікі: вак. групы Т.М.Галіноўская, харэагр. ансамбля «Эксклюзіў» А.АЛаўрыновіч. У складзе студыі 125 чал. ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — павышэнне ўзроўню агульнай муз., вак. і харэагр. культуры, эстэтычнае развіццё ўдзельнікаў. У рэпертуары творы бел. і рас. кампазітараў: «Анёлы дабрыні» У.Канькова, «Акіян» М.Галкінай, «Балада аб вайне» В.Мі
237
МАГІЛЁЎСКАЯ
хайлава, «Прамень сонца залатога» Ю.Энціна, сучасныя танцы «Пчолкі», «Танец сняжынак» і інш. Гранпры міжнар. фестывалюконкурсу вак. творчасці «You’re super star» (Масква), рэсп. конкурсу вак. творчасці «Зорны старт» (г. Мінск, абодва 2013). Калектыў — удзельнік і дыпламант конкурсаў: міжнар. дзіцячага «Еўрабачанне» (Ерэван, 2011), рэсп. харэагр. мастацтва «Юныя таленты Беларусі» (Мінск, 2013), фестываляў: міжнар. юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр, 2011), дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы), дзіцячай музыкі «Залатыя іскры» (г. Варна, Балгарыя, абодва 2013) і інш. Д.В.Хаванскі.
МАГІЛЁЎСКАЯ ФАБРЫКА МАСТАЦКІХ ВЬІРАБАЎ. Засн. ў 1960 у г. Магілёў на базе вышывальнай арцеліімя Н.К.Крупскай, з 1993ускладзе вытворчагандлёвага аб’яднання «Белмастацпромыслы». 3 2000 РУП з сучаснай назвай. Дзейнічаюць (2014) цэхі швейнавышывальны і сувеніраў, участкі вязкі і раскройны. Вырабляе рэчы з ільновалакна і саломы: сувеніры, талісманы, сюжэтныя цацкі, дэкар. арнаментальныя і тэматычныя пано, жаночыя ўпрыгажэнні; высокамаст. вырабы з ільняных і баваўняных тканін з ручной і машыннай вышыўкай: адзенне, пасцельную і сталовую бялізну, шторы; швейныя і трыкатажныя вырабы (мужчынскія,
Вакальная група Магілёўскай узорнай эстраднай студыі «Натхненне».
жаночыя, дзіцячыя, пад заказ ваен. і ведамасную форму, спец. і рабочае адзенне); сімволіку і флагавую прадукцыю. Экспарт у Расію і Украіну.
Т. І.Яшчанка.
МАГІЛЁЎСКАЯ ХРОНІКА, помнік гарадскога летапісання 17—19 ст., апошні бел. летапісны звод. З’яўляецца каштоўным зборам унікальных звестак па гісторыі бел. земляў, багатай крыніцай ведаў аб жыцці бел. горада эпохі Барока, асабліва Магілёва. Як літ. помнік (гіст. аповесць дакум.мемуарнага характару) адрозніваецца выразнасцю і падрабязнасцю апавядання, рэдкай для летапісаў набліжанасцю аўтараў да апісваемых падзей. Складзена ў Магілёве купецкім старастам Трафімам Суртам (звесткі за 1526—1701, 1ы летапіс напісаў у 1693, пасля дапаўняў да 1701) і рэгентам гар. канцылярыі Юрыем Трубніцкім (звесткі за 1701—46), працягнута сынам апошняга Аляксандрам (да 1788) і ўнукам Міхаілам (да 1856). Напісана папольску, запісы за 1841—56 зроблены паруску. Найб. навук. і гіст.літ. каштоўнасць мае частка, якая напісана першымі двума храністамі (звесткі за 1526—1746). Яна захавалася ў рукапісе, датаваным 1747 (лісты запісаў за 1705 і 1710—44 згублены). Крыніцамі хронікі паслужылі летапісныя запісы і ўспаміны сучаснікаў, матэрыялы магілёўскага архіва, хро
нікі А.Гваньіні і М.Стрыйкоўскага, Кіеўскі сінопсіс, асабістыя назіранні аўтараў. Змяшчае матэрыял па гісторыі Беларусі, Літвы, Украіны, Польшчы, Расіі 17—19 ст., у якім адлюстравана сац.паліт., гасп.эканам. і культ. жыццё Магілёва эпохі позняга феадалізму, паказаны каларытныя вобразы Пятра I, Карла XII, А.Меншыкава, І.Мазепы, бел. шляхціца Сініцкага. Запісы М.х. адлюстроўваюць высокі ўзровень развіцця бел. горада ва ўмовах rap. самакіравання, а таксама цяжкае становішча жыхароў Магілёва падчас Паўн. вайны 1700—21. Апісанне шматлікіх падзей мае сац. падтэкст, прасякнута крыт. стаўленнем да феадалаў, гар. буржуазіі, спачуваннем да простага чалавека і нянавісцю да іншаземных захопнікаў (асабліва ў хроніцы Ю.Трубніцкага). Аўтары — у большасці паланізаваныя бел. мяшчане — не страцілі сувязі з нар. традыцыямі і бел. культ. спадчынай. Хроніка ўключае таксама шэрагліт. твораў 1й пал. 18 ст., у т.л. вершаваны пасквіль на польск. кардынала М.Радзяёўскага, алегарычную сатыру «Карнавал іншаземны ў Польшчы». Паводле жанру М.х. — летапіс, які ў некаторых месцах пераходзіць у дзённік горада. Складаецца з кароткіх пагадовых запісаў і разгорнутых апісанняў пра значныя гіст. падзеі і асобныя моманты жыцця герояў. Часткова апублікавана ў 19 ст. ў перакладзе на рус. мову, частка (да 1746) змешчана ў Поўным зборы рускіх летапісаў (т. 35, 1980). Рукапіс зберагаецца ў Рас. нац. бцы ў С.Пецярбургу. В.А.Чамярыцкі.
МАГІЛЁЎСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ ГАРАДСКАЯ БІБЛІЯТЗКА і м я К.Маркса. Засн. ў 1919 у г. Магілёў. У Вял. Айч. вайну кніжны фонд знішчаны, у 1944 бка аднавіла сваю дзейнасць. У 1975 на базе цэнтр. rap. бкі створана цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма. Кніжны фонд (2013) больш за 116 тыс. экз., звыш 14,5 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: збор, захаванне і перадача інфармацыі для задавальнення патрэб
238
МАГІЛЁЎСКАЯ
грамадства, культ. і духоўнае фарміраванне асобы, арганізацыя навуч. і адукац. працэсу, якаснага вольнага часу насельніцтва. Пры бцы функцыянуюць гар. інфармацыйнаідэалагічны цэнтр, публічны цэнтр прававой інфармацыі. Бка рыхтуе метадычныя і бібліяграфічныя дапаможнікі для ўстаноў адукацыі і культуры горада, інфармацыйнакраязнаўчыя выданні. Праводзяцца мерапрыемствы па папулярызацыі лры, патрыятычным і экалагічным выхаванні, духоўным адраджэнні і прапагандзе здаровага ладу жыцця, прэзентацыі новых кніг, сустрэчы з пісьменнікамі. Дзейнічаюць літ.маст. клуб «Субяседнік», клуб аматараў гісторыі «Магіляўчане», школа «Бальзакаўскі ўзрост, або Здароўе жанчыны пасля 40». Г.І.Краўчанка.
МАГІЛЁЎСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1940х гг. у г. Магілёў. 3 1979 у в. Буйнічы, у выніку цэнтралізацыі сеткі бібліятэк Магілёўскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2013) 38,3 тыс. экз., больш за 1,8 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: краязнаўства, адраджэнне нац. культуры, экалагічнае, патрыятычнае, прававое, маральнадухоўнае, сямейнае, эстэтычнае выхаванне, арганізацыя вольнага часу дзяцей у дні школьных канікул, папулярызацыя здаровага ладу жыцця, работа з пенсіянерамі, інвалідамі, ветэранамі вайны, моладдзю, дзецьмі. Працуюць цэнтр прававой інфармацыі, раённы інфармацыйнаідэалагічны цэнтр. Пры бцы функцыянуюць клубы прафес. «Захавальнікі кніжных мораў» і дзіцячы «У гасцях у казкі». С.Л.Лабецік.