Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
скага ў кіеўскіх «Уннверснтетскнх нзвестнях»), грамата караля польск. і вял. кн. літоўскага С.Баторыя, карта Магілёўскага намесніцтва 1786, успаміны аб падзеях 1812 на Магілёўшчыне. У 2м выпуску дадзены арыгінальнае апісанне Крычаўскага графства А.Меерам у 1786, фрагмент запісак агента брытанскага біблейскага тва Р.Пінкертона, які ў 1816 і 1822 праязджаў па бел. губернях, a таксама бібліяграфічны паказальнік асн. прац Е.Р.Раманава. Трэці выпуск прыводзіць дакументы 16—20 ст., у т.л. апісанне рэестра жыхароў Магілёва за 1636. У 2м і 3м выпусках утрымліваюцца звесткі пра «апошняга летапісца» Беларусі ігумена Арэста. Публікацыі гіст. крыніц адметныя дастаткова высокім навук. узроўнем, маюць прадмовы гіст.археаграфічнага характару, заўвагі тэкстуальныя і па змесце, кантрольнадаведачныя звесткі. М.Ф.Шумейка.
МАГІЛЁЎСКАЯ ДРУКАРНЯ, Магілёўская кансісторская друкарня, Магілёўская прыдворная друкарня. Існавала ў 1774—1844 у г. Магілёў. Засн. біскупам С.І.БогушСестранцэвічам пры рымскакаталіцкай кансісторыі. Напачатку размяшчалася ў касцёле кармелітаў, потым у прыгарадным палацы С.І.БогушСестранцэвіча ў Пячэрску (цяпер мясцовасць у межах горада). У 1776 М.д. атрымала дазвол на выданне кніг на рус. мове, што паклала пачатак кнігадрукаванню грамадзянскім шрыфтам у Беларусі. Паводле ўказа Кацярыны II 1780 друкарня была абавязана публікаваць афіц. матэрыялы, пакуль не адкрылася ў 1833 Магілёўская губернская друкарня. Вядома больш за 60 назваў выданняў. Сярод іх: даведачная лра — «Каляндар беларускіх намесніцтваў на 1783» (1782),«Беларускія календары» (1784—95); афіц. выданні — «Трактат Вечнага міру і сяброўства» (1792); навук. працы — «Аб Заходняй Русі» (1793) і «Аб паходжанні сарматаў і славян» (1810) С.І.БогушСестранцэвіча, трактат
231
МАГІЛЁЎСКАЯ
«Тры кнігі аб паэтычным мастацтве» Ф.Пракаповіча (1786), маст. творы — трагедыя «Гіцыя ў Таўрыдзе» С.І.БогушСестранцэвіча (1783) і інш.
МАГІЛЁЎСКАЯ ЗАСЛЎЖАНАЯ АМАТАРСКАЯ ДЗІЦЯЧАЯ ЭСТРАДНАЯ СТЎДЫЯ «ВЯСЁЛЫЯ НОТКІ». Створана ў 1977 у г. Магілёў пры СШ №5, з 2012 дзейнічае пры Цэнтры творчасці «Эверэст». У 1981 прысвоена званне «ўзорны», у 2009 — «заслужаны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік П.У.Пабягаеў. У складзе студыі 220 чал. ва ўзросце ад 4 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё муз. і творчых здольнасцей удзельнікаў шляхам авалодання мастацтвам вак. выканання і далучэння да культ. каштоўнасцей муз. мастацтва. У рэпертуары бел. нар. песні і творы бел., рас. кампазітараў: «Купалінка», «Горад Магілёў» КЛунькова, «Карабель дзяцінства» І.Расказава, «Мой час» В.Сліўкіна, «Я люблю цябе, Белая Русь» А.Язвінскага, «Спадар настаўнік Жук» Б.Халецкага, «Шарыкі» С.Бурцава, «Мама» ГПятрашавай, «Гімн Магілёву» М.Яцкова, «Белавежская пушча» А.Пахмутавай, «Лета» У.Шаінскага, «Дарога да сонца» К.Брэйтбурга; дзіцячы мюзікл «Краіна Гармонія» Я.Бібікава і інш.
Калектыў — удзельнік міжнар. фестываляў дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы), юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр), фестываляўконкурсаў «Планета дзяцінства» (Масква, усе 2013), муз.маст. творчасці «Славянскія сустрэчы» (Мінск, 2014), рэсп. конкурсу харэагр. мастацтва «Юныя таленты Беларусі» (Нац. дзіцячы аздараўленчы лагер «Зубраня», 2013) і інш. П.Р.Вінаградаў.
МАГІЛЁЎСКАЯ ІКАНАПІ'СНАЯ ШКОЛА. Сфарміравалася на тэр. Магілёўшчыны ў 1й пал. 17 ст. Росквіт М.і.ш. прыпадае на 2ю пал. 17 — пач. 18 ст. Творы магілёўскіх іканапісцаў вылучаліся цікавасцю да індывідуальнасці, канкрэтызацыяй персанажаў, у іх назіраўся адыход ад традыц. іканапіснай манеры пісьма: абразы «Маці Божая Адзігітрыя Неўвядальны цвет» з в. Басценавічы Мсціслаўскага рна (1я пал. 17 ст.) і «Ілья» з г. Крычаў (2я пал. 17 ст.). Адметная рыса М.і.ш. — увядзенне ў абразы элементаў пейзажу, архітэктуры, нацюрморта, быт. матываў («Троіца» і «Успенне» з г. Крычаў, апошняя чвэрць 17 ст.). Пад уплывам еўрап. мастацтва мясц. мастакі пачалі выкарыстоўваць еўрап. кампазіцыйныя схемы, у выніку чаго магілёўскі іка
напіс стаў усё больш разнастайным і арыентаваным на зах. жывапіс. У 18 ст. ён увабраў рысы барока, ракако і класіцызму (абразы царскай брамы з в. Студзянец Клімавіцкага рна, сярэдзіна 18 ст.), вылучаўся яркім каларыстычным багаццем, маляўнічай лёгкасцю, самабытнай і арыгінальнай багатай палітрай фарб. У афармленні магілёўскіх абразоў вял. значэнне адводзілася фону. Для ранніх твораў М.і.ш. характэрна залачэнне фонаў з багатай распрацоўкай арнаментальных матываў. Уся вольная ад іканапісу прастора ўпрыгожвалася высокім разьбяным, а пазней і ляпным па ляўкасе раслінным арнаментам у выглядзе пераплеценых стылізаваных сцяблін, лістоў і кветак. Кветкавымі матывамі аздабляўся не толькі рэльеф фону, але і вопратка персанажаў (абраз «Нараджэнне Маці Божай» з Магілёва, сярэдзіна 17 ст.). Шырокае распаўсюджанне ў магілёўскіх абразах атрымала таксама дэкарыраванне рам з выкарыстаннем драўляных накладак з «камянямі». У канцы 18 — пач. 19 ст. іканапіс Магілёўшчыны паступова страціў сваю адметнасць і перастаў існаваць як самабытная маст. школа. Твораў М.і.ш. захавалася мала: шматлікія абразы загінулі падчас Вял. Айч. вайны. Д.А.Краўчанка.
Магілёўская заслужаная аматарская дзіцячая эстрадная студыя «Вясёлыя ноткі».
МАГІЛЁЎСКАЯ КАФЛЯ, архітэктурнадэкаратыўная кераміка 15 — пач. 20 ст., якую выраблялі цаніннікі з г. Магілёў. Гаршковая М.к. канца 15 — 16 ст. мела круглае вусце, некаторыя вырабы былі пакрыты знутры зялёнай палівай. У канцы 16 — 20 ст. магілёўскія майстры выраблялі каробчатую (тэракотавую, зялёную паліваную, паліхромную) кафлю. М.к. 17 ст. аздаблялі белай, зялёнай, блакітнай, карычневай, жоўтай палівай. У канцы 16 — 1й пал. 17 ст. выраблялася кафля з 2прыступкавай рамкай на вонкавай пласціне. Паводлетыпаў і прызначэння М.к. падзяляецца на сценную, карнізную (простую, складаную і інш.), паясную, вуглавую, кафліперамычкі, гарадкі (каронкі).
232
МАГІЛЁЎСКАЯ
У дэкоры М.к. пашыраны раслінны (выява букета кветак у вазе, дубовыя і лаўровыя лісты, бутон хмелю і інш.) і геаметрычны (зігзагі, сетка, «рыбіна луска» і інш.) арнаменты, сюжэтныя, зааморфныя, геральдычныя, міфал. выявы (ільвы, арлы, грыфоны, анёлы, коннікі, гербы і інш.). У трактоўцы расліннага арнаменту, які часта спалучаўся з геаметрычным, адметны ўплыў маньерызму (вырабы канца 16 — 1й пал. 17 ст.), барока (сярэдзіна — 2я пал. 17 ст.). Некаторыя кафлі датаваныя. Вырабы канца 17 — пач. 18 ст. часта аздаблялі т.зв. дывановым арнаментам, рэльефнымі выявамі. Кафля канца 18 — 19 ст. мела гладкую вонкавую пласціну, пакрытую пераважна зялёнай палівай. У канцы 19 — пач. 20 ст. паверхню вонкавай пласціны дэкарыравалі складаным рэльефным малюнкам.
МАГІЛЁЎСКАЯ КЕРАМІКА, традыцыйныя ганчарныя вырабы з г. Магілёў канца 15 — 20 ст. (посуд, цацкі і інш. прадметы хатняга ўжытку). У канцы 15 — 16 ст. гаршкі з прамой шыйкай і косым ці закругленым краем венчыка, макатры аздаблялі хвалістым арнаментам, наколкамі, насечкамі. Традыцыі арнаментацыі непаліваных гаршкоў захоўваліся да 18 ст. 3 16 ст. пашырылася вытворчасць паліванай і чорназадымленай керамікі. У 17—18 ст. выраблялі гаршкі, кубкі, куфлі, міскі, паўміскі, збаны, макатры, глякі, талеркі. Паліваны посуд (міскі і талеркі) упрыгожвалі арнаментам у выглядзе кругоў і кветак, збаны з вял. ручкай — адбіткам пальцаў на яе краях і арнаментам у выглядзе наляпных кветак на плечуках; куфлі аздаблялі выявамі герба горада і пакрывалі зялёнай палівай. У 2й пал. 17 — 18 ст. рабілі посуд (талеркі, збаны), аздоблены ангобнай размалёўкай (геаметрычным і раслінным арнаментам). Выраблялі таксама кафлю, посуд для дзяцей (кубачкі, талерачкі), падсвечнікі, рукамыйнікі, цэглупальчатку, непаліваную (плоскую і паўцыркульную) і паліваную зялёную дахоўку, магчы
Магілёўская Крыжаўзвіжанская царква.
ма, чорназадымленыя і паліваныя курыльныя люлькі. Некаторыя віды посуду вывозіліся на продаж у Расію. Вырабы М.к. зберагаюцца ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі.
МАГІЛЁЎСКАЯ КРЫЖАЎЗВІЖАНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры барока і рэтраспектыўнарус. стылю ў г. Магілёў. Пабудавана ў 17 ст. з цэглы як жылы дом, у 19 ст. перабудаваны ў царкву. Першапачаткова аднапавярховы квадратны ў плане будынак, падзелены сцяной на 2 рознавял. памяшканні, завяршаўся 4схільным дахам. У 2й пал. 19 ст. яго кампазіцыя набыла асіметрыч
Работы ўдзельнікаў Магілёўскай народнай студыі выяўленчага мастацтва.
ны характар: палова ўсх. сцяны была перабудавана ў 3гранную апсіду, да зах. сцяны далучана 2ярусная шатровая званіцабабінец з макаўкай. На вальмавым даху храма ўзведзены драўляны барабан з цыбулепадобным купалам. Атынкаваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў. У дэкоры выкарыстаны раслінны арнамент у тэхніцы зграфіта і фрэскавая размалёўка (фрагменты захаваліся на паўд. сцяне). Фасады апяразаны карнізным поясам. Пад будынкам крыпты. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
МАГІЛЁЎСКАЯ НАРбДНАЯ СТЎДЫЯ ВЫЯЎЛЁНЧАГА МАСТАЦТВА. Створана ў 1982 у г. Магілёў пры гар. Доме культуры (з 1996 Цэнтр культуры і вольнага часу). У 1986 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.М.Маісееў (з 1982), М.П.Цітоў (з 1992), Н.П.Сяліцкая (з 2008). У складзе студыі 25 чал. ва ўзросце ад 6 да 40 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў у
233
МАГІЛЁЎСКАЯ
галіне малюнка, жывапісу, кампазіцыі, асвойванне розных маст. тэхнік. Кірункі дзейнасці — графіка, жывапіс, аква і манатыпія, маст. фатаграфія, дэкар.прыкладная творчасць. Калектыў — удзельнік выставак: міжнар. «Вернісаж» у рамках муз. фестывалю «Залаты шлягер» (г. Магілёў, 2011—13), рэсп. дзіцячага малюнка (Мінск, 2011) і інш.
Н. П. Сяліцкая.
МАГІЛЁЎСКАЯ НАРОДНАЯ СТЎДЫЯ ДЭКАРАТЬІЎНАПРЫКЛАДНбГА МАСТАЦТВА «ЧАРАЎНІЦЫ». Створана ў 1994 у г. Магілёў пры гар. Доме культуры (з 1996 Цэнтр культуры і вольнага часу). У 2001 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.А.Шышкіна (з 1994), З.В.Чунаева (з 1997), Н.Я.Якімава (з 2009). У складзе студыі 28 чал. ва ўзросце ад 24 да 70 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і развіццё нац. традыцый дэкар.прыкладной творчасці, папулярызацыя нар. промыслаў і рамёстваў. Асн. кірункі дзейнасці — вязанне спіцамі і кручком, вышыўка, бісерапляценне, саломапляценне, жывапіс, арыгамі, вырабы са скуры, шыццё з абрэзкаў. Работы майстроў прадстаўлены на міжнар. фестывалях нар. мастацтва «Вянок дружбы» (г. Бабруйск), дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы), мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (усе 2008— 13), муз. «Залаты шлягер» (г. Магілёў, 2011—13) і інш. Калектыў — удзельнік рэсп. фестываляўкірмашоў рамёстваў «Вясновы букет» (Мінск, 2008), «Дажынкі» (г. Горкі, 2012), дыпламант абл. фестывалю сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў» (г. Глуск, 2011) і інш. Н.Я.Якімава.