Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
вушаў, А.Макарэвіч, А.Пысін і інш. Пабачылі свет альманахі «Дняпро» (1957), «Прыдняпроўе» (1958). Літ. жыццё М. ажывілася, калі ў 1960 у М. было створана абл. аддз. Саюза пісьменнікаў Беларусі. Чл. аддз. актыўна ўдзельнічаюць у літ. вечарах і чытаннях, днях лр, наладжваюць сувязі з пісьменнікамі Расіі, Украіны і інш. краін. Выдадзены збкі «Галасы Прыдняпроўя: Магілёўшчына літаратурная» (1991), «Дняпроўскія хвалі» (1993), «Прыдняпроўе» (2009, 2011, 2012), альманах «Акадэмічны вянок» (вып. 1—2, 2000—02). Пра М. напісаны паэма Я.Купалы «Магіла льва» (1913), верш М.Багдановіча «Летапісец», нарыс М.Гарэцкага «Магілёў» і інш. У М. нарадзіліся Р.Бярозкін, П.Кабзарэўскі, С.Кавалёў, І.Шклярэўскі, вучыліся У.Агіевіч, М.Барсток, Дз.Бугаёў, А.Бялевіч, Я.Васілёнак, С.Гаўрусёў, К.Губарэвіч, А.Дзеружынскі, М.Кенька, М.Ларчанка, У.Марук, І.Новікаў С.Панізнік, П.Прыходзька, А.Салтук, К.Хромчанка, Я.Шарахоўскі, У.Шахавец, працавалі Ю.Гаўрук, І.Гутараў, Я.Журба, В.Карамазаў, Л.Левановіч, Ю.Лявонны, А.Макаёнак, М.Мішчанчук, П.Пруднікаў, Ю.Пшыркоў, А.Пысін і інш. У М. жывуць і працуюць В.Дуктаў, В.МалянковаКуляшова, М.Сліўко, Я.Соцікаў, М.Хобатаў і інш.
Мастацкае жыццё. М. здаўна вядомы як буйны цэнтр рамёстваў і маст. промыслаў. У 14—16 ст. тут развіваліся кавальства, ткацтва, маст. апрацоўка дрэва, скуры, металаў (ліццё, коўка, чаканка), ружэйная справа, ювелірнае мастацтва. 3 15 ст. М. — буйны цэнтр вытворчасці керамікі (гл. Магілёўская кераміка) і з 2й пал. 16 ст. — кафлі (гл. Магілёўская кафля). Вядомы імёны мастакоў 16 ст. Макара Акулініча, Дзмітра Івановіча, Ісака Івановіча, Ламакі (Ламаты) Федаровіча, Семяновіча. У 17 ст. высокага ўзроўню дасягнулі маст. ліццё і коўка (выраблялі алавяны посуд, ліхтары, гарматы, званы, пазалочаныя і пасярэбраныя рэчы з медзі, жалеза і інш.), набойка, маст. шкло. У кан
221
МАГІЛЁЎ
цы 17 ст. склалася Магілёўская школа гравюры. Фасады жылых дамоў упрыгожвалі размалёўкай, разьбой па дрэве, культавыя будынкі — разьбой па камені (Магілёўская Пакроўская царква). Выдатнымі ўзорамі бел. нар. дэкар.прыкладнога мастацтва 17— 18 ст. з’яўляюцца іканастас і царскія вароты Мікольскай царквы і інтэр’ер Богаяўленскага сабора работы мясц. майстроў. У гэты перыяд пачала складвацца самабытная Магілёўская іканапісная школа. У 17 ст. працавалі мастакі Ігнат Соц, Фёдар, Афанасій Пігарэвіч і інш., у 18 ст. — А.Главацкі (партрэтыст, дэкаратар, архітэктар), У. Баравікоўскі (выканаў эскізы і размаляваў фрэскамі Магілёўскі Іосіфаўскі сабор, намаляваў шэраг партрэтаў і абразоў), Чайкоўскі (удзельнічаў у аздабленні фрэскамі Магілёўскага Станіславаўскага касцёла), Афанасій Пігарэвіч (маляваў абразы, афармляў інтэр’еры), Ежы Александровіч (партрэтыст), жывапісцы Якуб Бараховіч, Мацвей Філановіч, Цімка Флюндра, Ян Чурула, Яўстафій Маргун, Лявон Сілініч, Пётр Сілініч, Андрэй Казак, Васіль Сушчэўскі, Максім Мастак, Якуб Малук, Васко, Карней, Арон, Маеўскі, Міхал, Айзік Сегаль, ювелір і чаканшчык Афанасій Воўчак. На мяжы 18—19 ст. тут працаваў Ю.Пешка — аўгар жывапісных работ з краявідамі М. У 19 ст. ў М. працавалі прыгонны мастак Ф.Тулаў, шэраг краявідаў М. таго часу намалявалі Н.Орда, Ф.Пархоменка, І.Чамаданаў. У канцы 19 ст. ў М. дзейнічалі Тва аматараў прыгожых мастацтваў, прыватная маст. школа, якой кіраваў Ф.Пархоменка, у 1900— 05 — Тва вывучэння бел. краю. Пасля 1917 у М. існаваў цэнтр. музейны фонд, які меў на мэце ахову помнікаў мастацтва. У 1919 створаны Магілёўскі дзярж. гіст. музей (існаваў да 1941). У 1920я гг. працавалі мастакі М.Цеханоўскі, Р.Пархоменка і інш., дзейнічаў філіял Рэв. аргцыі мастакоў Беларусі, праводзіліся выстаўкі мясц. мастакоў. У М. экспанаваліся творы 3й Усебел. маст. выстаўкі
(1928), перасоўнай выстаўкі графікі бел. мастакоў (1941). У пасляваен. час выстаўкі мастакоў М. і вобласці прайшлі ў 1952, 1955, 1969, 1971, 1972, персанальныя А.Бархаткова (1968) і У.Кульваноўскага (1969), сатыры бел. мастакоў, да семінара творчай моладзі (абедзве 1968), графікі (1973) і інш. Маст. жыццё актывізавалася пасля стварэння Магілёўскай абл. аргцыі Саюза мастакоў Беларусі (1974) і аб’яднання маладых мастакоў вобласці (1976). Сярод найб. значных выставак 1970—80х гг.: «30 год Вялікай Перамогі» (1975), маладых мастакоў Магілёўшчыны (1977), мастакоў вобласці, перасоўная «Пейзаж нашай Радзімы», твораў мастакоў г. Габрава (Балгарыя, усе 1978), нар. мастацтва Францыі (1981), прысвечаная 90годдзю з дня нараджэння М.Багдановіча, рэсп. бел. графікі (абедзве 1982), маладых мастакоў М., твораў А.Гараўскага, бел. сав. эстампа (усе 1983), да 40годдзя вызвалення Беларусі ад ням.фаш. захопнікаў; персанальныя Г.Конанавай, У.Кузьміча, Г.Туроўскай (усе 1984), В.Грамыкі (1998) і інш. 3 1997 штогод праводзяцца ў М. пленэры: В.К.БялыніцкагаБірулі (1997), М.В.Неўрава (1998), П.В.Масленікава (1999) і інш. Працуюць БялыніцкагаБірулі В.К. мемарыяльны музей, Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В.Масленікава (з 2010 у ім працуе пастаянная экспазіцыя твораў вядомых ураджэнцаў Магілёўшчыны: В.Альшэўскага, А.Бархаткова, В.БялыніцкагаБірулі і інш., а таксама экспануюцца творы мясц. мастакоў К.Аляксеева, У.Каралькова, У.Конанава, М.Несцерука, Б.Пярвунскага, Л.Сіваковай, У.Шпартава, А.Ціткова, В.Юркова. У горадзе праводзяцца шматлікія персанальныя, юбілейныя і групавыя выстаўкі мастакоў Магілёўшчыны, у т.л. «Зорка Венера» Г.Конанавай (2006), «Погляд» Ю.Несцерука. «Пошукі рэха» М.Арасланава, Л.Журавовіч, В.Камарова, Ф.Кісялёва, У.Пахаўцова (абедзве 2013), «Шлях»
А.Вераб’ёва (2014). Штогод тут адбываецца справаздачная выстаўка абл. аддз. Саюза мастакоў Беларусі, сярод актыўных удзельнікаў якой М.Ліханенка, М.Максімаў, А.Сувораў, Т.Фаміна, Р.Шараеў і інш. Актыўна працуюць сябры маладзёжнай секцыі абл. аддз. Саюза мастакоў Беларусі (А.Еўдакіменка, А.Мінькоў). Нар. і аматарская творчасць жыхароў М. развіваецца на базе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурнаасветніцкай работы, гар. Цэнтра культуры і вольнага часу, абл. Палаца культуры. Створана шырокая сетка аматарскіх калектываў, многія з якіх маюць званне «народны» і «ўзорны», у іх ліку Магілёўская народная студыя дэкаратыўнапрыкладнога мастацта «Чараўніцы», Магілёўская народная студыя выяўленчага мастацтва, Магілёўская ўзорная студыя дэкаратыўнапрыкладной творчасці «Дарніца» і інш.
Музычнае жыццё. Навучанне харавам спевам было адной з асн. вучэбных дысцыплін у школах пры магілёўскіх праваслаўных брацтвах (засн. ў 1578). У 17 ст. Магілёўская брацкая друкарня выдавала нотныя зборнікі. Музыкай суправаджаліся спектаклі школьнага тэатра, што існаваў пры езуіцкім калегіуме з 1й пал. 18 ст. У 1780 з нагоды сустрэчы ў М. імператрыцы Кацярыны II у горадзе выступалі італьян. опера і прыдворная капэла, выпісаныя З.Р.Чарнышовым з Пецярбурга. У канцы 18 — пач. 19 ст. пры яго тэатры існаваў прыгонны аркестр. У М. пачынаў творчую дзейнасць бел. этнограф і фалькларыст І.Дабравольскі, які ў 1800я гг. быў рэгентам хору і капельмайстрам духавой і «інструментальнай» музыкі епіскапа Анастасія. У 19 ст. муз. жыццё горада канцэнтравалася вакол гімназіі і семінарый. Музыку і спевы ў гімназіі выкладаў М.Лустгартэн, на чале з якім ладзіліся канцэрты вучняў, выкладчыкаў і інш. аматараў музыкі. Муз. спектаклі паказвалі гастрольныя тэатр.
222
МАГІЛЁЎ
трупы: у 1842 ішла камічная опера С.Манюшкі «Карманьёла, або Французы любяць жартаваць» на лібрэта А.КорвінМілеўскага. У 1860 піяніст і дырыжор Л.Скрабецкі сіламі магілёўскіх музыкантаў арганізаваў і наладзіў у Варшаўскім муз. інце муз. вечарыну на карысць вучняў Магілёўскай губ. Творы В.А.Моцарта і Л.Бетховена часта выконваў у М. Гарадзецкі прыгонны квартэт У.Г.КастрыётаСкандэрбека. У 1860я гг. ў горадзе выступалі скрыпачы Г.Ягеман (Ягноў), І.Крушэўскі, піяністка Л.Чачкова. Тут працавалі муз.драм. тва з аддзеламі вак. і інструм. музыкі, муз. школа Пячкоўскай (з 1886), Магілёўскі музычнадраматычны гурток аматараў. У 1895 у М. выступаў з канцэртамі С.Рахманінаў (з італьян. скрыпачкай Т.Туа), у пач. 20 ст. — Л.Аўэр, С.Барцэвіч, А.Вержбіловіч, І.Гофман, К.Грыгаровіч, М.Фігнер, М.Эрдэнка, Мекленбургскі квартэт і інш. Гастрольнымі тэатр. трупамі былі паст. оперы «Пікавая дама» П.Чайкоўскага, «Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава, «Дэман» А.Рубінштэйна, «Фауст» Ш.Гуно, «Кармэн» Ж.Бізэ, «Травіята» Дж.Вердзі. 3 1905 у горадзе дзейнічалі Магілёўскі літаратурнамузычнадраматычны гурток, муз. школы, засн. Р.Пеўзнерам (1906) і У.Ерыхайлавым (1908), рабочая муз. студыя на чале з піяністкай Р.Блюман, на ease якой у 1919 арганізавана дзіцячая муз. школа імя РымскагаКорсакава (цяпер дзіцячая муз. школасямігодка № 1). Праводзіліся канцэрты сімф. музыкі (дырыжор Я.Пеўзнер), хору работнікаў асветы, а таксама лекцыі (Ю.Дрэйзін). У 1921 у М. працаваў гурток «Асвета», які меў муз,вак., драм. і літ. секцыі. У 1924 сіламі аматараў з удзелам прафес. артыстаў паст. адна з першых бел. опер «Вызваленне працы» М.Чуркіна. 3 1937 цэнтрам муз. жыцця горада стала муз. вучылішча імя РымскагаКорсакава (з 2009 муз. каледж), створанае на базе дзіцячай муз. школы. 3 1974
канцэртная дзейнасць ажыццяўлялася пераважна абл. гастрольнаканцэртным аддз. Белдзяржфілармоніі. У 1984 пры абл. Навуковаметадычным цэнтры нар. творчасці і культ.асветніцкай работы быў заснаваны клуб самадзейных кампазітараў. Сучасны этап у муз. жыцці М. пачаўся са стварэннем Магілёўскай абласной філармоніі (1990). У горадзе працуюць: філіял Бел. акадэміі музыкі (з 1990), 5 муз. школ, 7 школ мастацтваў. Развіваецца муз. мастацтва, дзейнічаюць шматлікія муз., харэагр. і фалькл.этнагр. калектывы, у т.л. са званнем «народны» і «ўзорны»: Магілёўскі народны ансамбль народнай песні «Вераснёвіца», Магілёўскі народны ансамбль народных інструментаў «Крыніца», Магілёўскі народны аркестр выкладчыкаў, Магілёўскі народны аркестр народных інструментаў, Магілёўскі народны вакальны ансамбль «Івіца», Магілёўскі народны інструментальны ансамбль «Рэтра», Магілёўскі ўзорны аркестр народных інструментаў, Магілёўскі ўзорны вакальны ансамбль «Мелодыя», Магілёўскі ўзорны духавы аркестр і інш. У М. праводзяцца фестывалі: міжнар. духоўнай музыкі «Магутны Божа», эстр. «Магілёўская музычная вясна» (абодва з 1995), муз. «Залаты шлягер» (з 2000), «Магілёўская музычная восень» (2012), рэсп. аматарскай харавой творчасці «Спяваю табе, Беларусь» (з 2007), абл. нар. музыкі «3 крыніц народных» (з 1994), духавой музыкі «Па галоўнай вуліцы з аркестрам» (з 2001—02), і інш.