Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Магілёўская школа дойлідства. Захаваўся помнік гэтага часу — Мікольская царква Магілёўскага Мікольскага манастыра. У 1708 у час Паўн. вайны 1700—21 М. быўспалены і разрабаваны, да сярэдзіны 18 ст. адноўлены. У аснове планаў развіцця горада 1778 і 1862 прынцып рэгулярнай планіроўкі. Да сярэдзіны 19 ст. сфарміраваліся ансамблі Магілёўскай Саборнай плошчы з Магілёўскім Іосіфаўскім саборам і Губернатарскай пл. (б. Гандлёвая). Аблічча гар. цэнтра ў 18— 19 ст. фарміравалі Магілёўскі Спаскі манастыр, Магілёўскай духоўнай семінарыі будынкі, Магілёўскі архіепіскапскі палац, Магілёўскі архірэйскі палац, Магілёўскі Станіславаўскі касцёл і інш. У канцы 19 ст. пабудавана Магілёўская сядзіба «Піпенберг». У канцы 19 — пач. 20 ст. ўтворана Прывакзальная пл. з Магілёўскім чыгуначным вакзалам, пасля ўзвядзення будынка абл. драм. тэатра — Тэатральная пл. Пабудаваны Магілёўскага банка будынак, Магілёўскага пазямельнасялянскага банка будынак, Магілёўскага крэдытнага таварыства будынак, Магілёўскага губернскага праўлення будынак, Магілёўскага жаночага епархіяльнага вучылішча будынак, Магілёўскага дваранскага сходу будынак, Магілёўскага настаўніцкага інстытута будынак, Магілёўская Барысаглебская царква і інш. Генплан М. 1936—39 (архіт. М.Трахтэнберг, М.Андросаў) разглядаў р. Дняпро як гал. кампазіцыйную вось горада, у асноўным захоўваў планіроўку, якая склалася раней. Сярод значных пабудоў гэтага часу Магілёўскі Дом Саветаў, 5павярховыя жылыя дамы, гасцініца «Дняпро», кінатэатры «Радзіма» і «Чырвоная зорка» і інш. Генплан 1947—50 (архіт. Г.Парсаданаў М.Андросаў) азначыў шляхі аднаўлення і рэканструкцыі М. пасля Вял. Айч. вайны. У 1960—80я гг. горад забудоўваўся жылымі раёнамі і мікрараёнамі (Магілёў 2, Мір 1, 2, Юбілейны, Задняпроўскі і інш.). Па вул. Першамайская ўзведзены першыя 3 буйнамаштабныя жылыя да
мы з комплексам прадпрыемстваў быт. абслугоўвання, будынкі абкама КПБ, дыягнастычнага цэнтра, у інш. раёнах горада — гасцініцы «Магілёў» і «Турыст», карпусы пед., машынабуд. і тэхнал. інтаў, абл. статыстычнага ўпраўлення, дзіцячай бальніцы і радзільнага дома, аэрапорт і інш. Паводле генплана 1981 (архіт. А.Горб, Ю.Глінка, М.Мызнікаў) створана 5 планіровачных раёнаў з жылымі і прам.складскімі зонамі, зялёнымі насаджэннямі, спарт. збудаваннямі і грамадскімі цэнтрамі. Створаны дзіцячы парк, лесапаркі Любужскі і Пячэрскі са штучным возерам. Генплан 2003 (гал. архіт. А.Горб) распрацаваны ў сувязі са значнымі зменамі сац.эканам. умоў, прыярытэтаў у жыллёвай палітыцы, з увядзеннем новых буд. норм. Пры распрацоўцы плана праведзены аналіз гіст. развіцця М. і яго планіровачнай структуры, улічаны палажэнні папярэдніх генпланаў, існуючая планіроўка горада і тэндэнцыі яго развіцця. Прыняты варыянт кампактнага развіцця М. з адкрытай планіровачнай структурай, якая дазваляе развіваць гіст. структуру горада без значных змен. У М. — шматфункцыянальным цэнтры з высокаразвітой шматгаліновай прамсцю — праводзіцца рэканструкцыя і ўпарадкаванне тэр. прам. прадпрыемстваў, складоў і баз. Прапанавана новая стратэгія развіцця транспартнай інфраструктуры, накіраваная на павелічэнне прапускной здольнасці вулічнадарожнай сеткі, паляпшэнне экалагічнага становішча ў горадзе. Развіваецца агульнагар. цэнтр, адначасова вядзецца рэканструкцыя існуючых тэр. пад сучасныя функцыі. У 2006 зацверджаны дэталёвы план цэнтр. часткі горада з праектам рэгенерацыі гіст. зоны (гал. архіт. А.Горб). Распрацаваны комплексныя рашэнні па забеспячэнні аховы, рэстаўрацыі і эфектыўнага выкарыстання помнікаў архітэктуры, гіст. забудовы, добраўпарадкаванні тэр. прыроднага ландшафту, арганізацыі іх сувя
219
МАГІЛЁЎ
зі з сучаснай і перспектыўнай архіт.планіровачнай структурай горада. Ажыццяўляецца план вертыкальнай кампазіцыі М., яго сілуэтнае рашэнне з улікам іерархіі высотных і аб’ёмных дамінант. У 2000я гг. пабудаваны Лядовы палац спорту, жылы комплекс па вул. Якубоўскага, сярэдняя школа № 45 у мікрараёне Спутнік, гандлёвыя цэнтры «Скрыжаванне», «Рублёўскі», «Суседзі», гасцініца «Метраполь». Вядзецца (2014) будаўніцтва жылога сектара ў мікрараёне Казіміраўка, рэканструкцыя гасцініцы «Магілёў».
Адукацыя і культура. У 2013 у М. дзейнічалі: унт імя А.Куляшова, Бел.рас. ўнт, унт харчавання, вышэйшы каледж МУС, філіялы Бел. інта правазнаўства і Бел. акадэміі музыкі, 9 устаноў сярэдняй спец. і 12 прафес.тэхн. адукацыі, 4 гімназіі, 3 агульнаадукац. ліцэі, 39 сярэдніх школ, санаторная школаінтэрнат для дзяцей, хворых на скаліёз, дапаможная школа, 93 дашкольныя ўстановы, 14 муз. і школ мастацтваў, 19 ДЮСШ, rap. сац.пед. цэнтр, гар. цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, 7 цэнтраў дадатковай адукацыі. Існавалі 2 тэатры (абласныя драм. і лялек), 5 музеяў (абласныя маст. імя П.В.Масленікава і краязнаўчы імя Е.Р.Раманава з філіялам — музеем этнаграфіі, гісторыі Магілёва, маст. В.К.БялыніцкагаБірулі), абл. філармонія. Працавалі гар. Цэнтр культуры і вольнага
часу, Палац культуры вобласці, 6 дамоў 1 цэнтраў культуры, абл. Цэнтр творчасці, 5 кінатэатраў, 17 бк.
Друк, радыё, тэлебачанне. Пачатак кнігадрукавання звязаны з дзейнасцю друкароў і гравёраў Магілёўскай брацкай друкарні (з 1616 пры Богаяўленскім манастыры) і ўзнікненнем Магілёўскай школы гравюры. У 18 ст. было выдадзена каля 40 царк.служэбных кніг. У 1774—1844 існавала прыдворная Магілёўская друкарня, дзе ў 1777 надрукавана першая на тэр. Беларусі кніга на рус. мове — «Установы для кіравання губерняй». У 1833 адкрылася Магілёўская губернская друкарня, якая друкавала газ. «Могйлёвскйе губернскйе ведомостй», штогоднія даведнікі «Памятныя кніжкі Магілёўскай губерні» (1861 — 1916), «Агляд Магілёўскай губерні» (1879—1915), выпусціла больш за 60 назваў выданняў на польск., лац., рус., ням. і франц. мовах. У 1818 выйшаў 1ы рускамоўны часопіс у Беларусі «Отечественный памятннк». У 18 ст. таксама існавала паходная друкарня Гал. штаба 1й рас. арміі. У 2й пал. 19 ст. пачалі стварацца прыватныядрукарні. У 1883—1917 выдаваўся час. «Могйлёвскйе епархйальные ведомостй» з дадаткам — рэліг.маральным час. «Воскресенье». У пач. 20 ст. дзейнічала друкарня Магілёўскай aprцыі РСДРП. Акрамя афіцыйных выдаваліся грамадскапаліт. і літ. газеты розных кірункаў: «Могнлёвскнй голос» (1906), «Могнлёв
скпй вестннк» (1906—1917), «Могнлёвскнй курьер» (1911) і інш. У 1919—29 выходзілі газ. «Красноармеец», «Магілёўскі селянін», «Камунар Магілёўшчыны», бюлетэнь «Работннца н крестьянка», грамадскапаліт. і літ. газ. «Соха н молот». На прадпрыемствах горада выдаваліся шматтыражныя газеты. У 1931 выходзіла газ. «За камуністычную працу» (сучасная раённая газ. «Прыдняпроўская ніва»). У пач. Вял. Айч. вайны ў М. друкавалася рэсп. газ. «Звязда». У часы ням.фаш. акупацыі падп. аргцыя «Камітэт садзеяння Чырвонай Арміі» (вясна 1942 — восень 1943) выпускала з 1942 малафарматную газ. «За Роднну», з восені 1942 — «За Советскую Роднну». 3 1918 у М. дзейнічае rap. друкарня (з 2002 узбуйненая друкарня імя Спірыдона Собаля). У 2013 выходзілі 10 газ., сярод якіх абл. «Могйлёвская правда» з дадаткам «Днепровская неделя», «Магілёўскія ведамасці», «Толока» (з 1991), «Вечерннй Могнлёв», «Зямля і людзі» (абедзве з 1992), раённая «Прыдняпроўская ніва», гар. «Веснік Магілёва» (з 1990) і інш.
У 1933 пачало работу радыёвяшчанне, якое ажыццяўляецца радыёстанцыямі: дзярж. «Радыё «Магілёў» (аб’ём вяшчання 23 гадз у суткі) і прыватнай «ВясёлкаПлюс» (аб’ём вяшчання 23 гадз у суткі). 3 1973 вядзе трансляцыю тэлевяшчанне: працуюць 2 тэлеканалы: дзярж. тэлерадыёкампанія «Магілёў» (аб’ём вяшчання 3 гадз у суткі) і недзярж. «Магілёў 2» (аб’ём вяшчання 17 гадз у суткі), 20 аператараў кабельнага тэлебачання. Абл. тэлепраграмы выходзяць у эфір у сетцы тэлеканалаў «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3» і «Беларусь 24». Дзейнічаюць карэспандэнцкія пункты дзярж. рэсп. тэлеканалаў Першага нац., АНТ, СТБ, інфармацыйнага агенцтва БелТА, рэдакцый газ. «Советская Белоруссня», «Рэспубліка», «Народная газета», «Звязда», «Белорусская ннва», «Беларускі час». СМІ горада маюць інтэрнэтсайты.
220
МАГІЛЁЎ
Літаратурнае жыццё. Найб. стараж. кнігамі на тэр. М. былі сярэдневяковыя рукапісныя паасобнікі царк.служэбнага зместу. Яны дастаўляліся з Кіева, пазней з Полацка. У пач. 17 ст. выдатным творам свецкай лры стала Баркулабаўская хроніка, якая распавядала пра жыццё М. і наваколля, тагачасныя падзеі і ўладальнікаў тых мясцін. Звесткі пра жыццё краю, гіст. падзеі рэгіянальнага і агульнадзярж. значэння змяшчала Магілёўская хроніка, складзеная Т.Суртам і ЮЛрубніцкім. Сярод вядомых літ. дзеячаў 17 ст. пісьменнік І.Іяўлевіч, паэт Ф.Іяўлевіч, ігумен Куцеінскага манастыра І.Труцэвіч. Характэрныя творы часу барока — вершы І.Палоўкі («На старадаўні і прасветлы герб яснавяльможных іх міласцей паноў Магілаў») і С.Собаля («На герб іх міласцей паноў Статкевічаў»). Мелі распаўсюджанне ў М. і т.зв. звярыныя акварэлькі Д.Рудніцкага. У 18 ст. значны ўнёсак у развіццё лры зрабілі Г.Каніскі і С.БогушСестранцэвіч. У 1799 на Магілёўшчыне пабываў рус. паэт Г.Дзяржавін. У М. спыняўся А.Пушкін (1820, 1824), праз горад праязджалі М.Гогаль (1828) і Т.Шаўчэнка (1843, 1847). Пра М. і інш. бел. гарады пісаў у «Паходных запісках рускага афіцэра» (1820) І.Лажэчнікаў. У 1818 тут выйшаў першы ў Беларусі час. «Отечественный памятннк», падрыхтаваны пісьменнікам і педагогам Ф.ОрляАшменцам. 3 1838 у М. выдаваліся газ. «Могнлёвскне губернскне ведомостн» і «Могнлёвскне епархнальные ведомостн», у якіх друкаваліся матэрыялы па гісторыі стараж. бел. лры. У 1860 у Магілёўскай губернскай друкарні былі выдадзены вершаваныя гутаркі Ф.Блуса. У 1900 дзякуючы Е.Раманаву, які працаваў рэдактарам неафіц. часткі ў газ. «Могнлёвскне губернскне ведомоста», выдадзены паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе» (2е выд. ў 1902; уключаны і вершы «Панскае ігрышча» Ф.Тапчэўскага, «Жаніцьба Сапрона», «Вясна гола пера
пала», «Адказ на панскае ігрышча» Ф.Багушэвіча, «Шум, крык, гоман у карчме» В.І.ДунінаМарцінкевіча і інш.). Ён таксама арганізаваў выданне збкаў «Могнлёвская старнна» (вып. 1—3, 1900—03). У пач. 20 ст. ў Магілёўскай гімназіі вучыўся бел. пісьменнік М.Грамыка, у духоўнай семінарыі — М.Зарэцкі, А.Мрый, В.Шашалевіч, працаваў у гарбарных майстэрнях Ц.Гартны. Творы пачынаючых літаратараў друкаваліся ў газ. «Могнлёвскнй вестннк» (1906— 16), «Могмлёвсюій голос» (1906), час. «Белорусскнй учнтельскнй вестннк» (1910—11), «Вестннк могнлёвского земства» (1914—1917), у 1920я гг. ў выданні «Саха і молат», а таксама яго дадатку «Крыніца». У 1925 пры ўдзеле У.Паскрэбкі і Л.Каплана ў М. была створана філія «Маладняка», рэарганізаваная ў 1928 у акруговую філію Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. Пры яе садзейнічанні пабачылі свет літ. альманахі «Дняпроўскія ўсплёскі» (1927), «Ранне» (1929). Актыўнымі чл. філіі былі В.Гарбацэвіч (у 1925—29 кіраўнік), Н.Маркава, С.Фамін, В.Каваль, Я.Гадзеўскі, Р.Нядоля і інш. У 1927—28 у газ. «Магілёўскі селянін» друкаваў вершы А.Куляшоў, горад неаднойчы наведвалі Я.Купала, Я.Колас, З.Бядуля і інш. У канцы 1930х — пач. 1940х гг. дзейнічала літ. аб’яднанне пры абл. газ. «Камунар Магілёўшчыны». У М. працавалі вядомыя паэты Э.Валасевіч, М.Гарулёў, Я.Жывуцкі, М.Марозаў і інш. У пач. Вял. Айч. вайны як ваен. карэспандэнты ў М. прыязждалі А.Суркоў і К.Сіманаў (абароне горада прысвяціў свае рэпартажы, раман «Жывыя і мёртвыя»). У ліп. 1944 пад назвай «За Радзіму» аднавіла працу абл. газета, пры якой пачало дзейнічаць літ. аб’яднанне (кіраўнік М.Ткачоў). Сярод актыўных яго чл. былі М.Пятровіч, Д.Сасеў, Я.Тарасаў, Я.Усікаў, П.Шасцерыкоў і інш. Намаганнямі ўдзельнікаў аб’яднання выдадзены альманах «Літаратурны Магілёў» (кн. 1—2, 1949—1950). У 1950я гг. ў М. працавалі М.Герасімаў В.Матэ