• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Да арт. Ляхавіцкі строй: 1 — вясельны касцюм нявесты. 1905. Вёска Жарабковічы Ляхавіцкага раёна; 2 — касцюм нявесты (злева) і дружкі. 1920я гг. Вёска Вялікае Падлессе Ляхавіцкага раёна.
    Жарабковічы, Жарскія, Крывошын, Ліпск. Помнікі: партызанам у вёсках Свяціцы і Залужжа, землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у в. Залужжа, Навасёлкі, Ураджайная. Курган Славыўгонар сав. воінаўу в. Мінічы. У г. Ляхавічы нарадзіўся пісьменнікмемуарыст Ф.М.Еўлашоўскі (1546— 1604), у в. Нача — бел. публіцыст Н.К.Чарноцкі (1866—1937), у в. Падлессе — бел. спявак М.М.Пігулеўскі (1897—1967), у в. Ведзюкі — бел. кінарэж. М.М.Пташук (1943—2002).
    ЛЯХАВІЦКІ СТРОЙ, традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення Цэнтр. Беларусі. Быў распаўсюджаныў 19 — пач. 20 ст. на тэр. Ляхавіцкага, Нясвіжскага і Клецкага рнаў. Летні жаночы касцюм складаўся з кашулі, спадніцы, гарсэта, фартуха, пояса. Кашуля шылася з прамымі плечавымі ўстаўкамі, аздаблялася вузкімі паяскамі чырвонага натыкання, якія кампанаваліся ў гарызантальныя шлякі, размешчаныя на грудзях, адкладных каўнярах, рукавах, плечавых устаўках. Вышыўка на кашулі вылучалася строгасцю. Спадніцу (выбіванку, андарак, плацянковую спадніцу) кроілі шырокай з 4—5 полак шарсцянкі, яна выдзялялася
    суладдзем сакавітых рознакаляровых (пераважна ў вясёлкавай гаме) гарызантальных шлякоў, якія чаргаваліся з цёмнасінім, цёмназялёным, бурачковым ці чорным колерамі фону. Спадніцу прасавалі ў дробныя складкі. Фартух кроілі з 2 полак кужалю, аздаблялі, як і кашулю. Са стракатай тканіны шылі аднаполкавы фартух. Пояс, які завязваўся спераду, ткалі ў геаметрычныя ўзоры ў чырвоназялёным каларыце. Гарсэты шылі ў выглядзе безрукаўкі з баскайклінкамі або ў выглядзе кароткага ліфа з адразной баскай на спіне. Колеравая гама гарсэта — сіняя, зялёная, чорная. Галаўныя ўборы (намітка, падвічка ці хустка) аздабляліся букетамі кветак, зеляніны або гірляндачкай — гафрыраванай рознакаляровай паперай, сабранай у веер. У адзенні Л.с. шырока выкарыстоўваліся шыйныя і нагрудныя ўпрыгажэнні (пацеркі, тасёмкі, стужкі, абразкі). Мужчынская вопратка складалася з кашулі, якую насілі навыпуск, пояса і шарачковых нагавіц. Галаўнымі ўборамі служылі саламяныя капелюшы, упрыгожаныя чырвонымі стужкамі, кветкамі, каласкамі жыта. Верхняе мужчынскае і жаночае адзенне складала сярмяга са складкамі на спіне,
    213
    ЛЯХАВІЦКІ
    Ляхавіцкі ўзорны ансамбль народнай песні імузыкі «Спадчына».
    аздобленая чорным аксамітам кароткая копта, блакітны каптан з чырвонымі выкладамі на грудзях і рукавах.
    Літ.'. Лобачевская О.А., Знмнна З.й. Белорусскнй народный костюм: крой, вышнвка н декоратмвные швы. 2е нзд. Мннск, 2013.
    ЛЯХАВІЦКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ I МЎЗЫКІ «СПАДЧЫНА». Створаны ў 1994 у г. Ляхавічы пры гар. Доме культуры. У 1995 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік В.Ю.Міхалевіч. У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 11 да 14 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне і захаванне бел. фалькл. спадчыны. У рэпертуары песні бел. нар. («Добры вечар таму», «Ой, рэчанька, рэчанька», «Ой, у лузе каліна стаяла», «А ў нашага свата», «Пад новаю святліцаю» і інш.), апрацаваныя (цыкл «Вяснянкі» М.Сіраты, «Зялёны гай» Г.Несцяровіч, «Красна дзяўчына» М.Красева і інш.), сучасных кампазітараў («На лугу зеляненькім» А.Аляхновіча, «Чароўная парачка» Я.Жабко, «Прывітальная» Э.Сіліцкага і інш.). Калектыў — удзельнік раённага свята дзіцячай творчасці «Вясёлка дзяцінства» (г. Ляхавічы, 2013). І.І.Татарыновіч.
    ЛЯХАВІЦКІЯ РУЧНІКЁ, тып традыцыйных тканых ручнікоў, якія вырабляюцца нар. майстрамі пераважна ў Ляхавіцкім, а таксама Баранавіцкім, Ганцавіцкім рнах. Вядомы з сярэдзіны 19 ст. Мелі шырыню 310—400 см, даўж. 26—30 см. Л.р. выраблялі з адбеленага кужалю або белай бавоўны («белька») у тканай (шматнітовай, часам закладной) тэхніцы. Аздаблялі чаргаваннем папярочных суцэльных і пункцірных палосак рознай шырыні, што групіраваліся ў рэдка размешчаныя шлякі (па канцах шырокія, шчьшьныя, да сярэдзіны вузкія). Узор выконва
    Ляхавіцкі ручнік з в. Падбарочча Ляхавіцкага раёна. 1913.
    лі чырвонымі ніткамі ўтку з невял. ўкрапінамі чорнага, цёмнасіняга, жоўтага колеру. Канцы ручніка аздаблялі мохрыкамі, утворанымі з нітак асновы, карункамі, кутасамі. Каларыстычная гама і аздабленне Л.р. сугучныя афармленню нар. адзення гэтага этнаграф. рэгіёна.
    ЛЯХАВІЧЫ, горад у Брэсцкай вобл., цэнтр Ляхавіцкага рна, на р. Ведзьма. За 225 км на ПнУ ад Брэста, чыг. станцыя на лініі Баранавічы—Лунінец. 11,6тыс. ж. (2013).
    Вядомы з 15 ст. як горад, цэнтр Ляхавіцкай воласці Навагрудскага павета (з 1507 таксама Навагрудскага ваяв.) ВКЛ. У 16 ст. ў Л. узведзены замак. У 1636 мястэчка, 215 дымоў. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 Ляхавіцкі замак вытрымаў некалькі працяглых аблог рас. войск, але мястэчка было разбурана. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, з 1795 цэнтр воласці Слуцкага павета Мінскай губ. У 1880я гг. праз Л. пракладзены ўчастак Баранавічы—Лунінец Палескай чыг. У 1897 мястэчка, каля 150 двароў, 5016ж., царква, школа, бальніца, бровар, 3 кірмашы штогод. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, горад у Баранавіцкім павеце Навагрудскага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР, з 15.1.1940 цэнтр раёна Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з 26.6.1941 да 6.7.1944 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў горадзе і раёне 4983 чал. Вызвалены войскамі 1га Бел. фронту. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. У 1959 — 4,5 тыс. ж., у 1999 — 11,5 тыс. ж.
    Тэр. сучаснага горада падзяляецца р. Ведзьма на зах. і ўсх. часткі. Архіт.планіровачную структуру Л. вызначаюць вуліцы Леніна (гал.), Першамайская, Я.Купалы, Арлоўскага, Камсамольская, Мінская. Адм.грамадскі і культ. цэнтр склаўся на вул. Леніна. Сучасны горад развіваецца паводле генплана 1973 (карэкціроўкі 1987, 1998). Асн. жылая зона склалася на левым (усх.) узбя
    214
    ЛЯШЧОВА
    рэжжы р. Ведзьма. Забудова пераважна аднапавярховая, драўляная, сядзібнага тыпу, 4—5павярховая сканцэнтравана ўздоўж вул. Леніна і ў паўд. і паўд.ўсх. частках горада. Прам. зона развіваецца ў паўд.зах. напрамку. Зона адпачынку ўладкавана па берагах рэк Шчара і Ведзьма. У 1990—2000я гг. пабудаваны Крыжаўзвіжанская царква на могілках, касцёл Сэрца Ісуса, праведзена рэканструкцыя Цэнтра пазашкольнай работы, аддз. сувязі.
    У 2013 агр. каледж, гімназія, 2 сярэднія школы, ДЮСШ, школа мастацтваў, 4 дзіцячыя сады, Цэнтр дадатковай адукацыі для дзяцей і моладзі, Цэнтр турызму і краязнаўства; 2 гар. дамы культуры, 3 бкі, кінатэатр, бальніца, паліклініка, 4 аптэкі, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, тэр. цэнтр сац. абслугоўвання насельніцтва; Крыжаўзвіжанская царква, касцёл Сэрца Ісуса (абодва будынкі 1990—2000х гг.). Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, помнік рас. воінам, якія загінулі ў Першую сусв. вайну. Мемар. капліца ў гонар заснавання Л., памятны знак на месцы Ляхавіцкага замка.
    ЛЯХАЎСКАЯ ЦАРКВА РАСТВА БАГАРОДЗІЦЫ, помнік драўлянага дойлідства ў в. Ляхаўцы Маларыцкага рна. Пабудавана ў 1713, у сярэдзіне 19 ст. перабудавана. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму з квадратнай апсідай прымыкае бабінец з трапецападобным тамбурам. Асн. аб’ём і бабінец накрыты 2схільным дахам, завершаным барочнай 2яруснай галоўкай, апсіда — вальмавым дахам. Звонку сцены гарызантальна ашаляваны, прарэзаны адзіночнымі і здвоенымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. У інтэр’еры іканастас 1830х гг., абразы 16—18 ст. У сярэдзіне 19 ст. з паўд.зах. боку царквы ўзведзена 2ярусная драўляная зрубнакаркасная званіца, верхні ярус якой прарэзаны арачнымі праёмамі і завершаны шатровым дахам. Храм унесены ў Дзярж. спіс
    гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ЛЯЦКІ Яўген Аляксандравіч (15.3.1868, Мінск — 7.7.1942), беларускі фалькларыст, этнограф. Скончыў Маскоўскі ўнт (1893). Удзельнічаў у фалькл. экспедыцыях на Пн Расіі, у Паволжа, Літву, Беларусь (Палессе) і інш. Пасля Кастр. рэв. жыў у Празе, выкладаў у Карлавым унце. Збіраў і даследаваў бел. фальклор, нар. міфалогію (арт. «Уяўленні беларусаў пра нячыстую сілу», 1890; «Хвароба і смерць ва ўяўленні беларусаў», 1892, і інш.). У 1927—28 у чэшскім час. «Slavia» апублікаваў цыкл арт. «Нататкі па беларусазнаўстве», у італьян. час. «Rivista di litterature slave» («Часопіс славянскай літаратуры») — арт. пра творчасць Я.Коласа.
    Тв.: Матерналы для нзучення творчества н быта белорусов: пословнцы, поговоркн, загадкн. М., 1898.
    ЛЯШЎК Алег Васілевіч (н. 22.7.1949, г. Брэст), беларускі архітэктар. Скончыў Бел. політэхн. інт (1971). Працаваў у Брэсцкім буд. тэхнікуме. 3 1971 у інце «Брэстграмадзянпраект», з 1996 гал. архітэктар Брэста. Асн. работы ў Брэсце: будынкі дзіцячага садаясляў (з басейнам) па вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці (1977), фізкультурнааздараўленчага камбіната (1982, у суаўт.), дзіцяча
    Ляхаўская царква Растеа Багародзіцы.
    га кафэ «Казка» (1985), аэравакзала (1986, у суаўт.), аблвыканкама (1991), забудова жылога раёна Усходні (1990, у суаўт.) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
    А. ВЛяшук.
    ЛЯШЧОВА Людміла Мадэстаўна (н. 28.2.1954, г.п. Руднічны Кіраўскай вобл., Расія), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1998), праф. (2003). Скончыла Мінскі інт замежных моў (1976). 3 1976 (з перапынкам) выкладае ў Мінскім лінгв. унце. У 2000—13 заг. кафедры Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Даследуе кагнітыўную лінгвістыку, лексічную семантыку, лексікалогію, псіхалінгвістыку. Аўтар манаграфіі «Лексічная полісемія ў кагнітыўным аспекце» (2е выд. 2013). Адзін з аўтараў кн. «Супастаўляльная лексікалогія англійскай і рускай моў» (1986), вучэбных дапаможнікаў для ВНУ.
    215
    ЛЯШЧЫНСКАЯ
    ЛЯШЧЬІНСКАЯ Вольга Аляксееўна (н. 30.4.1946, в. Уселюб Навагрудскага рна), беларускі лінгвіст, педагог. Др філал. навук (2004), праф. (2006). Скончыла Мінскі пед. інт (1968). 3 1971 выкладае ў Гродзенскім унце. Даследуе спосабы словаўтварэння атрыбутыўных назоўнікаў у бел. мове, пытанні бел. фразеалогіі, дэрываталогіі, лексікаграфіі, тэрміназнаўства, анамастыкі, лінгвадыдактыкі, мову твораў Я.Купалы, методыку выкладання бел. мовы. Аўтар манаграфій «Слова ў паэзіі Янкі Купалы» (2004), «Фразеалагічная эмацыянальная канцэптасфера беларусаў» (2012). Адзін з аўтараў «Слоўніка параўнанняў у мове мастацкіх твораў Янкі Купалы» (2004), «Слоўніка фразеалагізмаў мовы твораў Янкі Купалы» (2007) і інш.