• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Ляхавіцкая царква Раства Багародзіцы.
    нар. песні і музыкі «Спадчына»). Калектывы Дома культуры — удзельнікі і дыпламанты Нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Ганцавічы, 2011), абл. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Ляхавічы, 2013) і інш.
    Л.К.Ламака.
    ЛЯХАВІЦКІ ГАРАДСКІДОМ КУЛЬТЎРЫ «РАЙАГРАСЭРВІС». Засн. ў 1987 у г. Ляхавічы як Дом культуры, з пач. 2000х гг. сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 560 м2. Mae залы глядзельную (пл. 222,2 м2) на 250 месцаў, танц. (пл. 100,7 м2), памяшканні для работы гурткоў, бку і інш. Дзейнічаюць 11 творчых калектываў, з іх 4 гурткі маст. самадзейнасціі і 6 клубаў па інтарэсах, эстр. студыя «Экспрэс» мае званне «народны аматарскі калектыў». Калектывы Дома культуры — удзельнікі і дыпламанты фестываляў рэсп. «Песня за
    209
    ЛЯХАВІЦКІ
    Ляхавіцкі народны ансамбль народнай музыкі «Народныя музыкі».
    стаецца з чалавекам» (Мінск, 2010), абл. сямейнай творчасці «Пад дахам дома твайго» (г. Ганцавічы, 2010), эстр. мастацтва «Рытмы маладосці» (г. Брэст, 2010), свята роднай мовы (г. Брэст, 2013), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Камянец, 2012; г. Ляхавічы, 2013) і інш. Л.І.Жукоўская.
    ЛЯХАВІЦКІ ЗАМАК. Існаваў у канцы 16 — 18 ст. ў г. Ляхавічы. Пабудаваны гетманам Я.Хадкевічам з каменю на месцы драўлянага замка. Размяшчаўся на беразе р. Ведзьма. Быў абкружаны ровам, узровень вады ў якім рэгуляваўся плацінай. Прамавугольны ў плане будынак (175 х
    220 м) меў 4 вял. бастыёны з брустверамі, байніцамі для стралкоў і артылерыі. Бастыёны злучаліся сістэмай падземных хадоў. Земляныя ўмацаванні былі абмураваныя каменем і цэглай. Да ўязной брамы з вежай, завершанай купалам, вёў цераз роў мост на палях. У глыбіні двара ўзвышаўся 2павярховы Ппадобны ў плане мураваны палац у стылі рэнесансу, накрыты 2схільным дахам з высокімі 3яруснымі шчыпцамі на тарцах. Уздоўж курцін на дзяцінцы месціліся драўляныя будынкі службы і казарм. Замак беспаспяхова асаджалі і штурмавалі атрады ўкраінскіх казакоў (1595—96, 1648—54) і рас. войскі (1655, 1660). У 1706, учас
    Паўн. вайны 1700—21, ён быў захоплены і разбураны шведскімі войскамі. Да канца 18 ст. цалкам страціў ваен. значэнне і перастаў існаваць.
    ЛЯХАВІЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ МЎЗЫКІ «НАРОДНЫЯ МУЗЬІКІ». Створаны ў 1991 у г. Ляхавічы пры гар. Доме культуры. У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Э.В.Сіліцкі. У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 20 да 70 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда бел. нар. песні і музыкі. У рэпертуары творы бел. кампазітараў
    Ляхавіцкі народны ансамбль народнаіі песні і музыкі «Крыніца».
    («Святая Беларусь» М.Дрынеўскага, «Мы славяне» Э.Сіліцкага, «Беларускі сувенір» М.Алешкі і інш.), апрацоўкі бел. нар. песень («Зборная субота», «Чаму ты лысы», «Купалінка» Э.Сіліцкага, «Вясёлая старонка» М.Сіраты і інш.), танцаў («Полькафенька» М.Алешкі, «Беларускі марш і танцы» Э.Сіліцкага і інш.). Калектыў — лаўрэат міжнар. фестывалю «Еўрапейскія надбужскія фальклорныя сустрэчы «Рубяжы Еўропы» (г. СакалоўПадляскі, Польшча, 2008), удзельнік рэсп. фестывалю нац. культур «Суквецце культур» (г. Гродна, 2009), абл. святаконкурсу гарманістаў і выканаўцаў прыпевак «Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!» (в. Парэчча Пінскага рна, 2012), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Ляхавічы, 2013) і інш. І.І.Татарыновіч.
    ЛЯХАВІЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ I МЎЗЫКІ «КРЫНІЦА». Створаны ў 1987 у г. Ляхавічы пры rap. Доме культуры. У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Л.К.Ламака. У складзе ансамбля 21 чал. ва ўзросце ад 17 да 65 гадоў. Мэта дзейнасці — адраджэнне фалькл. спадчыны рэгіёна. У рэпертуары песні бел. нар. («Ехалі казачэнькі», «А валы стаяць, равуць», «Цякла рэчка пад Mac
    210
    ЛЯХАВІЦКІ
    точкам», «ІІІто й на гары дожджык» і інш.), апрацаваныя («Вясёлая старонка» М.Сіраты, «Каля майго церама» Л.Смялкоўскага, «Марыся, бусі дай» Г.Несцяровіч і інш.), сучасных кампазітараў («Гары, касцёр» Л.Захлеўнага, «Іграй, гармонік» Э.Сіліцкага, «Браткабеларус» М.Скрундзя і інш.); нар. святы (Гуканне вясны, Калядкі, Купалле, Шчадроўкі). Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалю «Еўрапейскія надбужскія фальклорныя сустрэчы «Рубяжы Еўропы» (г. СакалоўПадляскі, Польшча, 2009), нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Ганцавічы, 2011), абл. святаконкурсу гарманістаў і выканаўцаў прыпевак «Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!» (в. Парэчча Пінскага рна, 2013). І.І. Татарыновіч.
    ЛЯХАВІЦКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1992 у г. Ляхавічы пры дзіцячай школе мастацтваў. У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.У.Тумаш (з 1992), У.А.Куляшчоў (з 2005), Ж.В.Хмыз (з 2010), Л.П.Мурылава (з 2012). У складзе ансамбля 25 чал. ва ўзросце ад 25 да 65 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя муз. мастацтва, захаванне нац. узораў інструм. жанру. У рэпертуары творы бел., рус. і замежных кампазітараў («Пастаўская полька» У.Грушэўскага, «Рамонкавая песня» М.Завалокіна, «Кантры», «Белая чаромха» Э.Сіліцкага, «Маленькая кветка» С.Бішэ, «Чардаш» В.Монці, «Блыха» М.Мусаргскага і інш.), апрацоўкі рус., бел. нар. песень. Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалю «Еўрапейскія надбужскія фальклорныя сустрэчы «Рубяжы Еўропы» (г. СакалоўПадляскі, Польшча, 2005) і інш. І.І.Татарыновіч.
    ЛЯХАВІЦКІ НАРОДНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаны ў 1963 у г. Ляхавічы пры гар. Доме культуры. У 1979 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.А.Кар
    Удзельнікі Ляхавіцкага народнага ансамбля народных інструментаў.
    пік (з 1963), В.І.Шафета (з 1969), В.А.Русін, М.М.Дзенісенка (з 1975), Ю.П.Лебедзеў (з 1978), В.С.Прадун (з 1987), В.В.Юнхель (з 2007). У складзе аркестра 22 чал. ва ўзросце ад 22 да 65 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя муз. мастацтва, эстэтычнае выхаванне ўдзельнікаў. У рэпертуары творы кампазітараў бел. («Майскі вальс» І.Лучанка, «Беларускі марш» Б.Пянчука, «Мелодыя» У.Солтана, «Беларуская полька» Г.Цітовіча і інш.), рас. («Развітанне славянкі» В.Агапкіна, «Фанфара» А.Пахмутавай, «Дзень Перамогі» Д.Тухманава і інш.), замежных («Спадарожнікі ў ночы» Б.Кемпфер
    Ляхавіцкі народны духавы аркестр.
    та, «Старыя сябры» К.Тайке, «Славоніцкая полька» В.Фукі і інш.). Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалю духавой музыкі «Беларускія фанфары» (г. Баранавічы), абл. аглядуконкурсу духавой музыкі «Фанфара» (г. Лунінец, абодва 2011) і інш.
    /. /. Татарыновіч.
    ЛЯХАВІЦКІ НАРбДНЫ КЛУБ ВЕТЭРАНАЎ ВАЙНЬІ I ПРАЦЫ «СІВІЗНА». Створаны ў 1995 у г. Ляхавічы пры раённым метадычным цэнтры. У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Ж.А.Абрамовіч, С.С.Марчык. У складзе клуба 29 чал. ва ўзросце ад 60 да 70 гадоў. Асн. мэ
    211
    ЛЯХАВІЦКІ
    Ляхавіцкі народны клуб ветэранаў вайны і працы «Сівізна».
    та дзейнасці — арганізацыя вольнага часу ветэранаў. У рэпертуары песні бел. нар. («Ой, у лузе каліна», «Цвіце церан», «Чым я не хазяйка, чым не гаспадыня», «Чабарок» і інш.), рас. кампазітараў («Смуглянка», «Шумеў сурова бранскі лес» М.Блантэра, «Не старэюць душой ветэраны» С.Тулікава і інш.). Калектыў — удзельнік абл. фестывалю творчасці ветэранаў «Неспакойныя сэрцы» (г. Брэст, 2010) і інш. І./.Татарыновіч.
    Ляхавіцкі народны хор настаўнікаў.
    ЛЯХАВІЦКІ НАРОДНЫ ХОР НАСТАЎНІКАЎ. Створаны ў 1971 у г. Ляхавічы пры гар. Доме культуры. У 1977 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік А.К.Немец. У складзе хору 32 чал. ва ўзросце ад 38 да 63 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя муз. мастацтва. У рэпертуары творы многагалосныя і a капэла («Магутны Божа» М.Равенскага, «Зямля Ляхавіцкая» С.Саза
    новіча, «Малітва» А.Фляркоўскага, «Персідскі марш» І.Штрауса, «Беларусь — мая любоў» Э.Шчырага і інш.). Калектыў — удзельнік абл. свята духоўнай музыкі «Песня песняў» (г. Пружаны, 2011) і інш.
    І.І. Татарыновіч.
    ЛЯХАВІЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПнУ Брэсцкай вобл. Цэнтр — г. Ляхавічы. У складзе раёна 124 сельскія нас. пункты, 11 сельсаветаў: Альхоўскі, Востраўскі, Ганчароўскі, Жарабковіцкі, Конькаўскі, Крывошынскі, Куршынавіцкі, Начаўскі, Навасёлкаўскі, Падлескі, Свяціцкі. Пл. 1,3 тыс. км2, лясы займаюць 37%. Нас. (2013) 27, 6 тыс. чал. Жывуць беларусы (84,9%), палякі (9,5%), рускія (4,1%), украінцы (1%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,5%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Баранавічы—Лунінец, Баранавічы—Асіповічы, аўтадарогі Івацэвічы—мяжа Расіі, Ляхавічы—Клецк, Баранавічы—Ляхавічы.
    Раён утвораны 15.1.1940 у Баранавіцкай вобл. 12.10.1940 падзелены на 18 сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну 24—25.6.1941 на тэр. Л.р. вялі абарончыя баі часткі 55й стралковай дывізіі. У канцы чэрв. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў Ляхавічах і раёне загубілі 4983 чал. У ходзе карных аперацый «Балотная ліхаманка» і «Русалка» акупанты знішчылі 240 мірных жыхароў, разам з людзьмі спалілі вёскі Залужжа, Навасёлкі, Свяціца (адноўлены пасля вайны). Дзейнічалі Ляхавіцкія падп. райкамы КП(б)Б (вер. 1943 — 10.7.1944) і ЛКСМБ (26.10.194210.7.1944), партыз. брыгады 19я імя В.М.Молатава і 2я імя В.С.Грызадубавай, атрад імя С.М.Кірава, асобныя атрады «Сокалы», «Запарожцы» і інш. Выдавалася падп. газ. «Савецкі патрыёт». Раён вызвалены ў пач. ліп. 1944 войскамі 1га Бел. фронту. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 4.10.1957 далучаны 2 сельсаветы скасаванага Быценскага рна.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, паліўнай, хар
    212
    ЛЯХАВІЦКІ
    човай, ільняной, буд. матэрыялаў, лясной прамсці і інш. У раёне (2013) гімназія, 13 сярэдніх, базавая і пачатковая школы, 4 вучэбнапед. комплексы дзіцячы сад—сярэдняя школа, 3 дзіцячыя школы мастацтваў, ДЮСШ, 20 дашкольных устаноў, міжшкольны вучэбнапед. камбінат, цэнтры: дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі, сац.пед., сучасных сродкаў навучання, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць 2 rap. дамы культуры, 28 клубных устаноў, 2 дамы нар. творчасці, Дом рамёстваў, 34 бкі і інш. Дзейнічаюць аздараўленчы лагер «Чайка», фізкультурнаспарт. клуб «Колас», 3 фізкульт.аздараўленчыя комплексы і інш. У сістэме аховы здароўя 2 бальніцы, паліклініка, 7 амбулаторый, 16 ФАПаў. Зона адпачынку мясц. значэння на р. Шчара. Выдаецца раённая газ. «Ляхавіцкі веснік». У раёне 21 рэліг. абшчына, у т.л. 7 праваслаўных, 6 каталіцкіх, 7 хрысціян веры евангельскай, мусульманская. Помнікі археалогіі: стаянкі эпохі мезаліту і бронзавага веку (вёскі Задвор’е, Залужжа, Ліпск), гарадзішча 10—13 ст. у в. Набярэжная. Помнікі архітэктуры і садовапаркавага мастацтва: цэрквы — СвятаДухаўская (2я пал. 18 ст.) ў в. Падлессе, Петрапаўлаўская (1910) у в. Востраў, Пакроўскія ў вёсках Крывошын (1863) і Вял. Чучавічы (1846—51), Праабражэнская (1910) у в. Дарава; касцёлы — Петрапаўлаўскі (1908) у в. Мядзведзічы і Дзевы Марыі (1910) у в. Ліпск, Унебаўзяцця Дзевы Марыі (1926—38) у в. Дарава, Юр’еўскі касцёл (1825) і парк (2я пал. 18 ст.) у в. Сваятычы, сядзіба (1910—15) у в. Нача, парк(19 ст.) у в. Савейкі, сядзібы ў вёсках Фляр’янава (19 ст.) і Грушаўка (19 — пач. 20 ст.), сядзіба і парк (2я пал. 19 ст.) у в. Ураджайная. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан у вёсках Грушаўка, Дарава, Завінне, Крывошын, Навасёлкі, Падлессе; магілы ахвяр фашызму ў вёсках Альхоўцы,