• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    масіўны, вырашаны як цокаль, сцены аздоблены руставанымі пілястрамі. Другі ствараюць папарна размешчаныя арачныя аконныя праёмы з геаметрычным скульпт. арнаментам архівольтаў паўцыркульных арак і міжаконных пілястраў і інш. На 3м ярусе — прамавугольныя аконныя праёмы, архіт. дэталі больш дробнага маштабу. У Вял. Айч. вайну будынак пашкоджаны, у 1953 адноўлены. Напачатку ў ім размяшчалася жаночая гімназія, з 1913 — настаўніцкі інт, з 1919 — Інт нар. адукацыі, з 1930 — пед інт; у сучасны перыяд — адзін з карпусоў Магілёўскага ўнта. Будынак унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    МАГІЛЁЎСКАГА ПАЗЯМЁЛЬНАСЯЛЯНСКАГА БАНКА БУДЬІНАК, помнік грамадзянскай архітэктуры пач. 20 ст. ў г. Магілёў. Узведзены ў 1903—14 гг. паводле праекта архіт. А.В.Друкера (сучасная вул. Міронава). Спалучае рысы стыляў мадэрн, рэтраспектыўнарус. і позняга класіцызму. Гал. фасад Тпадобнага ў плане 2павярховага будынка асіметрычнай кампазіцыі расчлянёны 2 рызалітамі: адзін з іх мае шатровае завяршэнне, аздоблены шчытом у выглядзе какошніка з ляпной разеткай у цэнтры, друті — 2ярусную вежу (васьмярык на чацверыку) з нізкім шатровым дахам. Будынак дэкарыраваны рустыкай (цокаль), пра
    Магілёўскага настаўніцкага інстытута будынак.
    Магілёўскага пазямельнасялянскага банка будынак.
    226
    МАГІЛЁЎСКАЯ
    філяванымі архівольтамі какошнікаў, несапраўднымі машыкулямі, разеткамі ў прамавугольных рамках, паўкалонкамі з ляпнымі кампазітнымі капітэлямі, паяскамі. Пры аздабленні вокнаўтрыфорыумаў выкарыстаны раслінны арнамент. У пач. 20 ст. было праведзена вадзяное ацяпленне, электрычнасць, тэлефон. На цокальным паверсе размяшчалася браніраванае грашовае сховішча. Цяпер у будынку знаходзіцца Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В.Масленікава і галерэя яго імя. Будынак унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    МАГІЛЁЎСКАЙ ГАРАДСКОЙ УПРАВЫ БУДЬІНАК, помнік архітэктуры эклектыкі ў г. Магілёў. Узведзены ў 2й пал. 19 ст. ў гіст. цэнтры горада (сучасная вул. Ленінская). Спалучае рысы стыляў позняга класіцызму і рэтраспектыўнарус. Мураваны будынак складаецца з 2 і 3павярховых прамавугольных у плане аб’ёмаў. Гал. тарцовы фасад 3павярховага аб’ему падзелены карнізнымі паясамі (цягамі) на 3 ярусы, аздоблены руставанымі і падвойнымі пілонамі, высокім складаным па форме прафіляваным карнізам. Абапал параднага ўвахода невял. спараныя арачныя аконныя праёмы. На ўзроўні 2га яруса высокія арачныя спараныя вокныбіфорыумы, аздобленыя архівольтамі, калонамі, сандрыкамі. Трэці ярус вырашаны невял. прамавугольнымі аконнымі праёмамі, згрупаванымі па 3. Бакавы дваровы фасад падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны прафіляваным карнізам. На 1м паверсе 2павярховага аб’ёму прамавугольныя аконныя праёмы без аздаблення, на 2м — прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны ліштвамі з прамымі сандрыкамі. Фасады абодвух аб’ёмаў атынкаваныя. Будынак унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    МАГІЛЁЎСКАЙ ДУХОЎНАЙ СЕМІНАРЫІ БУДЬІНКІ, архітэктурны
    комплекс канца 18 — сярэдзіны 19 ст. ў г. Магілёў. Першапачаткова ўключаў асн. вучэбны корпус (узведзены ў 1780—85, праект архіт. М.Львова) і домінтэрнат (пабудаваны да 1795) і ўваходзіў у ансамбль Магілёўскага Спаскага манастыра. Мураваны 2павярховы будынак вучэбнага корпуса меў рысы класіцызму. Гал. фасад вылучаў порцік дарычнага ордара, завершаны франтонам, з 3 прамавугольнымі нішамі. Двухпавярховы домінтэрнат, мураваны масіўны каркас якога злучаўся з сістэмай драўляных галерэй, меў асіметрычнае аб’ёмнапрасторавае вырашэнне. Да 1820х гг. будынкі семінарыі аб’яднаны ў асобны комплекс і аддзелены ад Спаскага манастыра і архірэйскага двара садам і службовымі пабудовамі. Паводле архіўных чарцяжоў губ. архіт. Заржэўскага, комплекс таксама ўключаў 2 невял. карпусы новага тыпу гар. забудовы. У адным з іх, драўляным Ппадобным, вырашаным у стылі ранняга ампіру, знаходзіліся бальніца, лазня і свіран. У 1853 праведзена рэканструкцыя комплекса, у выніку якой перад вучэбным корпусам сфарміравалася трапецападобная плошча і комплекс набыў замкнёную кампазіцыю. Да пач. 1860х гг. на яго тэр. пабудаваны 2 новыя 2павярховыя мураваныя жылыя флігелі (захаваўся адзін
    з іх) для настаўнікаў і выхаванцаў. Тут знаходзіўся б. дом купца Кітаева, набыты для семінарыі, — невял. кампактны 2павярховы будынак з высокім цокальным паверхам, дзе размяшчаўся архіў; з боку гал. фасада месцілася галерэя, якая служыла ўваходам у пакоі 2га паверха — кватэру аканома і кладоўку. Цэнтрам комплексу паранейшаму заставаўся вучэбны корпус. Будынкі пашкоджаны падчас Вял. Айч. вайны і пазней знесены.
    МАГІЛЁЎСКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА імя У.І.Леніна. Засн. ў 1935 у г. Магілёў як філіял Дзярж. бкі БССР імя У.ІЛеніна. У 1938 пераўтворана ў абл. бку, ёй прысвоена імя У.І.Леніна. У Вял. Айч. вайну кніжны фонд знішчаны, у 1944 бка аднавіла сваю дзейнасць. 3 1989 абл. аб’яднаная бка імя У.І.Леніна. 3 2001 сучасная назва. Кніжны фонд (2013) больш за 781 тыс. экз., каля 39 тыс. чытачоў. Асн. кірункі работы: падтрымка навук. і адукац. дзейнасці насельніцтва, захаванне нац. гіст. і культ. спадчыны, самабытныхтрадыцый бел. народа, выхаванне ў моладзі любові да радзімы. Mae краязнаўчую базу даных «Край мой — Магілёўшчына». Выдае інфармацыйнааналітычны бюлетэнь «Вестннк бнбляотек» (з 2003), бібліяграфічныя паказальнікі і інш. Пры бцы дзейні
    227
    МАПЛЁЎСКАЯ
    чае публічны цэнтр прававой інфармацыі (з 2001), працуюць музейны пакой гісторыі кнігі і бкі (з 2011), 3 клубы: краязнаўчы «Спадчына», літ. гасцёўня «Натхненне», літ.маст. салон «Муза». Праводзяцца сустрэчы з бел. паэтамі, пісьменнікамі, артыстамі. І.У.Сарокіна.
    МАГІЛЁЎСКАЯ АБЛАСНАЯ ФІЛАРМОНІЯ. Створана ў 1990 у г. Магілёў на базе гастрольнаканцэртнага аддз. Бел. філармоніі. Асн. мэтадзейнасці — правядзенне філарманічных канцэртаў на тэр. Беларусі і за яе межамі. У складзе філармоніі (2014): аркестр нар. інструментаў імя Л.Л.Іванова (маст. кіраўнік М.М.Алданаў); ансамблі: «Весялуха» (маст. кіраўнік В.І.Фралова), камернаінструм. «Барыня» (маст. кіраўнік П.П.Забелаў), песні і танца «Медуніца» (маст. кіраўнік В.І.Кандрацьева), эстр. танца «ТэтАТэт» (маст. кіраўнік І.А.Шувалаў), студыя класічнага вакалу (маст. кіраўнік Л.Я.Браілоўская), групы: Іскуі Абалян (маст. кіраўнік І.М.Абалян), пад кіраўніцтвам Уладзіслава Венца (маст. кіраўнік В.І.Венц), вак. «BeatreeS» (маст. кіраўнік А.С.Вярбіцкая), абанементнага абслугоўвання дзяцей і юнацтва (маст. кіраўнік В.М.Нікіціна); вядучыя майстры сцэны А.Мацярынка, П.Усовіч, В.Гарнічар, выканаўцы эстр. (У.Шэлах, А.Чорны) і
    Да арт. Магілёўская абласная філармонія. Камернаінструментальны ансамбль «Барыня».
    аўтарскай (Д.Гарбатаў) песні. З’яўляецца арганізатарам муз. фестываляў: міжнар. муз. «Залаты шлягер», рэсп. «Александрыя збірае сяброў», абл. «Магілёўская музычная вясна», «Магілёўская музычная восень» і інш. Пры філармоніі працуе прадзюсарскі цэнтр «Ступені», які арганізуе муз. праекты для дзяцей і юнацтва: «Лесвіца ў неба», «Суперартыст», «Рок за Беларусь», праводзіць адборачныя туры «Песня для Еўрабачання», « Еўрафэст» І іНШ. Л.В. Мацкела.
    МАГІЛЁЎСКАЯ БАРЫСАГЛЁБСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г. Магілёў. Пабудавана ў 1869 з цэглы. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём з 3 акруглымі апсідамі, пакаты 4схільны дах якога завершаны 5купаллем. Над карнізам гал. і бакавых фасадаў узведзены кілепадобныя франто
    ны, 3 уваходныя парталы і арачныя аконныя праёмы аформлены пластычна насычанымі ліштвамі. Фасады будынка дэкарыраваны руставанымі лапаткамі і аркатурным фрызам. Асн. аб’ём расчлянёны на 3 нефы, завершаныя паўкруглымі апсідамі. Пілоны падтрымліваюць купал барабана. Пры ўваходзе 2 слупы нясуць галерэю хораў. У канцы 20 ст. ўзведзена драўляная капліца. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    МАГІЛЁЎСКАЯ БРАЦКАЯ ДРУКАРНЯ. Існавала ў 1616—1773 (з перапынкамі) у г. Магілёў. У 1616 выдадзены «Служэбнік» (2е выд. 1617), у 1619 — «Евангелле вучыцельнае» К.Т.Стаўравецкага. Пасля гэтага друкарня на нейкі час спыніла дзейнасць. 19.3.1633 кароль польск. і вял.
    Да арт. Магілёўская абласная філармонія. Аркестр народных інструментаў імя Л.Л.Іванова.
    228
    МАГІЛЁЎСКАЯ
    кн. літоўскі Уладзіслаў IV выдаў Магілёўскаму праваслаўнаму брацтву прывілей на права адкрыцця друкарні і выдання кніг. У 1636—38 гэта права, верагодна, было перададзена Спірыдону Собалю, які ў 1636 выдаў «Буквар языка славенска». У 1676 брацтва атрымала ад караля Яна III Сабескага прывілей на адкрыццё друкарні пры Богаяўленскім манастыры і выданне кніг на бел. і польск. мовах. У 1680 друкарню ўзначаліў М.Вашчанка, які ў 1698 атрымаў на яе прывілей без дазволу брацтва і стаў выдаваць кнігі ад свайго імя. У 1701 брацтва дамаглося пацвярджэння свайго ранейшага прывілея на друкарню. У канцы 17 — пач. 18 ст. друкарня выдала царк., навуч. і палемічныя творы: «Псалтыр», «Акафісты і каноны» (абодва 1693), «Малітваслоў» (1695), «Дыоптра» (1698), «Перла мнагацэннае» К.Т.Стаўравецкага, «Неба новае» І.Галятоўскага (абодва 1699), «Трыфалагіён» (1754), «Часаслоў» (1762) і інш., многія з іх перавыдаваліся. Друкарня адыграла значную ролю ў пашырэнні асветы ў Беларусі.
    МАГІЛЁЎСКАЯ ВОБЛАСЦЬ. Размешчана на У і часткова ў цэнтры Беларусі, мяжуе з Расіяй. Пл. 29,1 тыс. км2. Працягласць з Пн на Пд — 150 км, з 3 на У — 300 км. Цэнтр — г. Магілёў. У складзе вобласці 21 раён: Асіповіцкі, Бабруйскі, Быхаўскі, Бялыніцкі, Глускі, Горацкі, Дрыбінскі, Касцюковіцкі, Кіраўскі, Клімавіцкі, Клічаўскі, Краснапольскі, Круглянскі, Крычаўскі, Магілёўскі, Мсціслаўскі, Слаўгарадскі, Хоцімскі, Чавускі, Чэрыкаўскі, Шклоўскі; 13 гарадоў, 6 гар. пасёлкаў 2 рабочыя пасёлкі, 3014 сельскіх нас. пунктаў. Насельніцтва (2013) — 1 072,5 тыс. чал. У вобласці жывуць беларусы (83,7%), рускія (8,3%), палякі (3,1%), украінцы (1,7%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (3,2 %). На 1.1.2014 зарэгістравана 281 рэліг. абшчына: 129 праваслаўных, 23 каталіцкія, 85 пратэстанцкіх і 15 іўдзейскіх. Праз тэр. рэгіёна праходзяць важныя транс
    Д,а арт. Магілёўская абласная філармонія. Ансамбль песні і танца «Медуніца».