• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    партныя магістралі. На долю чыг. транспарту прыходзіцца 74% грузаабароту вобласці (2014). М.в. мае шырокую чыг. сетку. Буйнейшыя чыг. вузлы — гарады Магілёў, Бабруйск, Асіповічы, Крычаў. Асн. аўтамагістралі СанктПецярбург—Магілёў— Кіеў, Рослаўль (Расія)—Бабруйск— Брэст, Магілёў—Беразіно—Мінск, Магілёў—Бабруйск—Мінск. Суднаходства на Дняпры, Бярэзіне, Сажы [грузаабарот рачнога транспарту (2014) складае 1% ад агульнага грузаабароту]. Патэр. вобласці праходзіць нафтаправод Унеча—Полацк.
    Гісторыя. М.в. утворана 15.1.1938, 20.2.1938 у яе склад увайшлі 21 раён,
    362 сельсаветы, 11 гарадоў, 8 мястэчак, 5 рабочых пасёлкаў. На 1.1.1941 налічваліся 21 раён, 359 сельсаветаў. У пачатку Вял. Айч. вайны войскі Зах., з 24.7.1941 Цэнтр. франтоўЧырвонай Арміі, байцы нар. апалчэння і знішчальных батальёнаў амаль 2 месяцы (з канца чэрв. да сярэдзіны жн. 1941) вялі натэр. сучаснай М.в. жорсткія абарончыя і наступальныя баі супраць ням.фаш. захопнікаў на рубяжах рэк Бярэзіна (абарона Бабруйска 27—30.6.1941), Дняпро (абарона Магілёва 3—27.7.1941), Сож (контрудары сав. войск у раёне Прапойска 15—16.7.1941, Крычава 29—30.7 і 7.8.1941). Пасля пачатку баёўза Mari
    229
    МАГІЛЁЎСКАЯ
    лёў кіруючыя парт. і сав. органы М.в. з сярэдзіны ліп. да сярэдзіны жн. 1941 працавалі ў г. Касцюковічы, дзе друкаваліся абл. і некаторыя рэсп. газеты. Апошнія раённыя цэнтры Магілёўшчыны захоплены ням.фаш. войскамі 14 (Касцюковічы) і 15 жн. (Хоцімск і Краснаполле). За час акупацыі гітлераўцы загубілі на сучаснай тэр. вобласці больш за 243 тыс. мірных грамадзян і ваеннапалонных, знішчылі 1172 прадпрыемствы, вывезлі на прымусовыя работы ў Германію больш за 100 тыс. чал., разбурылі гарады, спалілі сотні вёсак. Партыз. рух, які разгарнуўся ў М.в. з першых дзён акупацыі, з 2.4.1943 узначальваў Магілёўскі падп. абкам КП(б)Б, пры якім дзейнічаў орган па кіраўніцтве Магілёўскім партыз. злучэннем — Магілёўская ваен.аператыўная група. Злучэнне складалася з партыз. брыгад, палкоў, мясц. ваен.аператыўных груп і асобных атрадаў колькасць і структура якіх часта мяняліся. На час уз’яднання з Чырв. Арміяй у партыз. фарміраваннях Магілёўскага партыз. злучэння налічвалася 33,4 тыс. чал. У многіх нас. пунктах дзейнічалі антыфаш. падп. аргцыі. У ходзе Смаленскай (7.8—2.10.1943), Бранскай (1.9—3.10.1943), ГомельскаРэчыцкай (10—30.11.1943) аперацый войскі Зах., Бранскага, Бел. франтоў вызвалілі ад ням.фаш. захопнікаў усх. частку М.в. з раённымі цэнтрамі Хоцімск (вызвалены 26 вер. першым з сучасных раённых цэнтраў Беларусі), Дрыбін, Касцюковічы, Клімавічы, Краснаполле, Крычаў, Мсціслаў, Прапойск. Восенню 1943у Крычаве аднавіў дзейнасць Магілёўскіабкам КП(б)Б. Цэнтр. ізах. раёны М.в. вызвалены ў канцы чэрв. 1944 (Магілёў 28 чэрв.) войскамі 2га і 1га Бел. франтоў у ходзе Бел. аперацыі і яе састаўных частак — Бабруйскай, Магілёўскай і Мінскай аперацый. 20.9.1944 Бярэзінскі рн перададзены Мінскай вобл. 23.5.1945 Прапойскі рн перайменаваны ў Слаўгарадскі, г. Прапойск — у г. Слаўгарад. У ходзе адм.тэр. пераўтварэнняў у 1956—
    62 расфарміраваны 9 раёнаў (у т.л. Глускі рн, далучаны ў 1960 са складу Мінскай вобл.), 8 з якіх у 1965—66 адноўлены. 29.12.1989 зноў утвораны Дрыбінскі рн. У далейшым колькасць раёнаў і межы вобласці не мяняліся.
    Ахова здароўя, спорт, турызм. У 2013 у М.в. дзейнічалі 72 бальнічныя ўстановы на 11 259 ложкаў, 169 урачэбных амбулаторнапаліклінічных устаноў. Працуюць 6 санаторнакурортных і аздараўленчых аргцый, у т.л. 5 санаторыяў, 1 база адпачынку. У вобласці налічваецца 3939 фізкульт.спарт. збудаванняў у т.л. 27 стадыёнаў 7 манежаў 3 лядовыя арэны, 23 плавальныябасейны. М.в.уваходзіць у 3 турысцкія рэгіёны Беларусі: Магілёўскі, Мсціслаўскі, Клічаўскі; на яе тэр. таксама вылучаюць 4 турысцкія зоны: Магілёўскую, Мсціслаўскую, Бабруйскую, Шклоўскую. Працуюць 88 аргцый, якія ажыццяўляюць турысцкую дзейнасць, а таксама 50 гасцініц. Патэр. М.в. пралягаюць 26 турыстычнаэкскурсійных маршрутаў, у т.л. «Магілёў — апошняя рэзідэнцыя расійскага імператара Мікалая II», «Архітэктурныя помнікі Магілёўскай вобласці», «Па старажытнай зямлі Магілёўскай». 1070 аб’ектаў рэгіёна ўключаны ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: 802 — археалогіі, 133 — архітэктуры, 130 — гісторыі, 4 — мастацтва, 1— горадабудаўніцтва.
    Адукацыя. У 2013 у М.в. дзейнічалі 8 ВНУ, у т.л. БеларускаРасійскі ўніверсітэт, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання, Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, Магілёўскі вышэйшы каледж Мінва ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, магілёўскія філіялы Бел. інта правазнаўства і Бел. акадэміі музыкі, Бабруйскі філіял Бел. эканам. ўнта. 21 сярэдняя спец. і 36 прафес.тэхн. навуч. устаноў; 404 установы адукацыі, у т.л.: 20 пачатковых школ, 43 базавыя і 341
    сярэдняя, з іх 6 ліцэяў 18 гімназій, 4 агульнаадукац. школыінтэрнаты і 1 кадэцкае вучылішча; 522 дашкольныя ўстановы (160 з іх у складзе вучэбнапед. комплексаў); 78 школ мастацтваў.
    Культура. У 2013 у М.в. працавала 1231 установа культуры, у т.л. 480 бк, буйнейшыя з якіх — Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна, Магілёўская цэнтральная гарадская бібліятэка імя К.Маркса. Дзейнічаюць 464 установы клубнага тыпу, пры якіх працуюць больш за 3800 аматарскіх аб’яднанняў. У вобласці званне «заслужаны» маюць 15 калектываў, у т.л. ансамблі: бел. песні «Медуніца» Магілёўскай абл. філармоніі, бел. песні і музыкі «Бабруйскія музыкі» Цэнтра культуры і вольнага часу Ленінскага рна г. Бабруйск, нар. музыкі «Ярыца» Магілёўскага абл. Цэнтра творчасці, нар. музыкі і песні «Світанак» Магілёўскага раённага Цэнтра культуры, танца «Зязюлечка» Бабруйскага цэнтра пазашкольнай работы «Росквіт», танца «Юнацтва», нар. хор нар. песні 1 тэатр песні «Шынанай» Бабруйскага Палаца мастацтваў харэагр. ансамбль «Рунь» Магілёўскага гар. Цэнтра культуры і вольнага часу і «Сувенір» Магілёўскага Палаца культуры вобласці, ансамбль нар. музыкі і песні «Жытніца» Арэхаўскага СДК, тэатрстудыя «Вясёлка» Магілёўскага абл. Цэнтра творчасці, дзіцячая эстр. студыя «Вясёлыя ноткі» Магілёўскага Цэнтра творчасці «Эверэст», фалькшоу балет «Альянс» Бабруйскай сярэдняй школыкаледжа мастацтваў эстр. студыя «Росы» Бабруйскага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Росквіт». Сярод найб. вядомых калектываў вобласці са званнем «народны» — ансамблі фалькл. «Спадчына» Хваставіцкага СДК і «Пярэзвы» Бабруйскага раённага Цэнтра культуры і вольнага часу, песні і музыкі «Сузор’е» Пратасевіцкага СДК і «Раніца» Палаца культуры Магілёўскага аўтазавода, аматарскія
    230
    МАГІЛЁЎСКАЯ
    аб’яднанні «Скарбніца» і «Лазінка» Горацкага раённага Дома рамёстваў, нар. студыя маст. творчасці «Чарадзейка» Горацкай дзіцячай школы маст. рамёстваў; са званнем «узорны» — аматарскае аб’яднанне «Эколаг» Шклоўскага раённага Дома культуры, харэагр. студыя «Бабраня» Бабруйскага Палаца мастацтваў, фалькл. гурт «Купалачка» Дзмітраўскай дзіцячай муз. школы Клічаўскага рна. У М.в. працуюць 3 тэатры: Магілёўскі абласны драматычны тэатр, Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.І.ДунінаМарцінкевіча (г. Бабруйск) і Магілёўскі абласны тэатр лялек, Магілёўская абласная філармонія, Бабруйскі парк культуры і адпачынку. Дзейнічаюць 53 кінаўстаноўкі, 308 кінатэатраў, 255 відэаўстановак. На Магілёўшчыне 25 музеяў сістэмы Мінва культуры Рэспублікі Беларусь (14 комплексных, 3 маст., 8 гіст.); буйнейшыя з іх — Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р.Раманава і Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В.Масленікава, Музей гісторыі Магілёва з філіялам «Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле», Бабруйскі краязнаўчы музей, Бялыніцкі раённы мастацкі музей імя В.К.БялыніцкагаБірулі, Горацкі раённы гісторыкаэтнаграфічны музей, Крычаўскі раённы краязнаўчы музей, Мсціслаўскі раённы гісторыкаархеалагічны музей, Музей сав.польскай баявой садружнасці ў в. Леніна Горацкага рна, Шклоўскі раённы гісторыкакраязнаўчы музей з філіялам «Доммузей П.Алейнікава ў в. Крывель» і інш. Традыцыйным стала правядзенне ў вобласці міжнар. фестываляў: муз. «Залаты шлягер», нар. творчасці «Вянок дружбы», духоўнай музыкі «Магутны Божа», дзіцячай творчасці «Залатая пчолка», анімацыйных фільмаў «Анімаёўка», а таксама міжнар. пленэраў па жывапісе «Вобраз радзімы ў выяўленчым мастацтве» і кераміцы «Артжыжаль», міжнар. маладзёжнага тэатр. форума «М.@П.кантакт» і інш. У рэгіёне прайшлі святкаванні нац. свята Дня бел. пісьменства (гарады Мсці
    слаў, 2001; Шклоў, 2007; Быхаў, 2013), рэсп. фестывалькірмаш «Дажынкі» (гарады Шклоў, 2000, Бабруйск, 2006, Горкі, 2012).
    М.Г.Нікіцін (гісторыя).
    МАГІЛЁЎСКАЯ ГУБЁРНСКАЯ ДРУКАРНЯ. Існавала ў 18331917 у г. Магілёў пры губернскім праўленні. У 1846 ёй перададзена абсталяванне Магілёўскай друкарні. Друкавала газ. «Могйлёвскйе губернскйе ведомостй», штогадовыя даведнікі «Агляд Магілёўскай губерні» (1879—1915) і «Памятныя кніжкі Магілёўскай губерні» (1861—1916), афіц. матэрыялы губернскага праўлення, матэрыялы мясц. дзярж. устаноў і грамадскіх аргцый і інш. Усяго выдадзена каля 217 назваў кніг, пераважна свецкай тэматыкі на рус. мове. Сярод выданняў «Гістарычны нарыс Магілёўскай губерні» М.В.Фурсава (1882), «Дзённік курганных раскопак, зробленых... на працягу лета 1892 г. у паветах Рагачоўскім, Быхаўскім, Клімавіцкім, Чэрыкаўскім і Мсціслаўскім» М.В.Фурсава і С.Ю.Чалоўскага (1892), «3 хронікі г. Магілёва за час з 1706— 09 гг.» (1904), «Бялыніцкі РастваБагародзіцкі манастыр» Ф.А.Жудро (1911), «Гістарычная даведка Магілёўскай мужчынскай гімназіі, 1809— 1909» М.П.Сазонава (1909), збор гіст. матэрыялаў «Магілёўская даўніна» за 1898—1903, «Вясельныя песні беларускія» А.Дамбавецкага (1884), «Беларускі зборнік» Е.Раманава (вып. 6, 1901) і інш. На бел. мове надрукава кніга «Тарас на Парнасе і іншыя беларускія вершы» (1900—02).
    «МАГІЛЁЎСКАЯ ДАЎНІНА», «М о гнлёвская старнна», зборнік матэрыялаў з «Могнлёвскмх губернскнх ведомостей» за 1898— 1903. Каштоўная гіст. крыніца для вывучэння гісторыі Магілёўшчыны. Уключае артыкулы і нататкі па гісторыі, археалогіі, этнаграфіі Магілёўскай губ., гіст. дакументы. Выйшлі 3 выпускі (1900—03) пад рэдакцыяй Е.Р.Раманава. У 1м выпуску змешчаны Баркулабаўская хроніка (паводле выдання М.В.ДоўнарЗаполь