• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    МАГІЛЁЎСКАЯ ШКбЛА ГРАВЮРЫ, мастацкая школа ў беларускай графіцы. Склалася ў канцы 17 — 18 ст. ў Магілёве. Яе прадстаўнікі (Ф.Ангілейка, М.Вашчанка, В.Вашчанка, Афанасій П. (Пігарэвіч), Сямён, М.Антушкевіч, Я.Стральбіцкі, М.Чарняўскі) працягвалі традыцыі
    Да арт.
    Магілёўская школа гравюры. В.Ваш чанка. Граеюра з надпісам «Градь Могйлевь» з «Кнігі жыцій святых». 18 cm.
    Віленскай школы гравюры і Куцеінскай школы гравюры. Для іх твораў, якія змяшчаліся пераважна ў выданнях Магілёўскай брацкай друкарні, былі характэрны перавага фігур над фонам, выкарыстанне традыцый нар. мастацтва, увасабленне нар. характару тыпажу, адлюстраванне адзення, прадметаў побыту, архітэкт. дэталей і інш. Адметным афармленнем вызначаўся тытульны ліст, дзе вакол традыц. брамы на фоне пышнага расліннага арнаменту змяшчаліся медальёны, картушы з выявамі анёлаў, святых, сцэн на рэліг. сюжэты. Творы М.ш.г. вылучаліся лаканічнай лінеарнай, пластычна выразнай гравіроўкай, прастатой і ўраўнаважанасцю кампазіцыйнай будовы і стылістычна былі блізкія да тагачасных бел. абразоў і паліхромнай драўлянай пластыкі. Мастакі М.ш.г. ўпершыню ў бел. кнігадрукаванні пачалі ставіць подпісы пад сваімі работамі. Вядома больш за 40 кніг Магілёўскага брацтва, якія мелі тытульныя лісты, былі ўпрыгожаны фігуратыўнымі ілюстрацыямі, застаўкамі, канцоўкамі, ініцыяламі. Найб. яркія прыклады твораў М.ш.г. — ілюстрацыі да кн. «Манархія Турэцкая, апісаная Рыко» (1678, надрукавана ў Слуцку), «Акафісты і каноны» (1693), «Дыоптра» (1698), «Перла мнагацэннае» і «Неба Новае» (1699), «Нрмолой смречь Осмогласннк» Іаана Дамаскіна (1700), «Кнігі жыцій святых» (1702), «Часослов снречь Последованне службы» (1703), «Асмагласнік» (1730).
    МАГІЛЁЎСКАЯ ШКОЛА ДОЙЛІДСТВА. Склалася ў 17—18 ст. у грамадскім і культавым дойлідстве Магілёва. Фарміраванне самаст. школы вызначалася высокім узроўнем эканам. развіцця, наяўнасцю значных калектываў дойлідаў, жывапісцаў і інш. майстроў. У культ. адносінах Магілёў сінтэзаваў усх. і зах. плыні, якія спалучаліся з мясц. традыцыямі і спрыялі стварэнню своасаблівасці маст. культуры. На фарміраванне архіт.маст. вобразу збудаванняў М.ш.д. моцна ўплывалі ландшафтныя ўмовы забудовы горада, якія дыктавалі перавагу вышынных ярусных кампазіцый (вежы Магілёўскага замка, Магілёўскай ратушы). На 1м этапе (17 ст.) вял. ўплыў на творчасць майстроў зрабіў стыль рэнесанс, на аснове якога выпрацаваны важнейшыя прыёмы стварэння дэкар. кампазіцый (багаты дэкор мелі не толькі буйныя грамадзянскія і культавыя збудаванні, але і многія жылыя дамы). У 18 ст. школа развівалася пад уплывам стылю барока, які ўзбагаціў сродкі выразнасці, яшчэ больш павысіў ролю дэкору ў аздабленні фасадаў і інтэр’ераў будынкаў. Найб. значныя дасягненні магілёўскіх дойлідаў — у мураваным культавым дойлідстве. Звычайна ўзводзіліся крыжовацэнтрычныя храмы, з купалам над сяродкрыжжам (Магілёўская Пакроўская царква, Магілёўская Успенская царква). Характэрнай рысай культавых збудаванняў М.ш.д. стаў сінтэз структур стараж.рус. 3ап
    239
    МАГІЛЁЎСКІ
    Да арт. Магілёўскі абласны драматычны тэатр. Сцэна са спектакля «Тарэлкін» А.СухавоКабыліна. 2010.
    Да арт. Магілёўскі абласны драматычны тэатр. Сцэна са спектакля «Я твая нявеста» А.Курэйчыка. 2009.
    сідных крыжовакупальных храмаў і зах.еўрап. 3нефавых базілік. Найб. выразна традыцыі магілёўскіх майстроў увасоблены ў Богаяўленскай царкве, Мікольскай царкве Магілёўскага Мікольскага манастыра, царкве Магілёўскага Спаскага манастыра, дзе крыжовацэнтрычная кампазіцыя спалучалася з асіметрычнай базілікальнай, а архіт. дамінантай служыў 2вежавы гал. фасад, аздоблены сістэмай паярусна размешчаных ніш рознай формы. Асн. маст. ролю ў інтэр’еры адыгрывалі разныя іканастасы, алтары, ківоты, інш. элементы, вырашаныя ў традыцыях беларускай
    рэзі. У 2й пал. 18 ст. школа заняпала і з цягам часу перастала існаваць.
    МАГІЛЁЎСКІ АБЛАСНЬІ ДРАМАТЫЧНЫ ТЭАТР. Створаны ў 1954 на базе пераведзенага ў Магілёў Пінскага абласнога драматычнага тэатра. Гал. рэж.: В.Шутаў (з 1955), А.Асанін (з 1962), В.Валадарскі (з 1964), У.Караткевіч (з 1970), Ю.Міроненка (з 1976), Я.Вялкаў (з 1978), В.Маслюк (з 1981), А.Дольнікаў (з 1984), А.Гузій (з 1989), І.Перапёлкін (з 1991), У.Пятровіч (з 2004), К.Аверкава (з 2010), С.Варнас (з 2014); маст. кіраўнік В.Куржалаў (1995—2000), гал. маста
    кі М.Волахаў (з 1956), В.Гараднякоў (з 2001). Тэатр адкрыўся прэм’ерным спектаклем «Яраслаў Мудры» І.Качаргі. У рэпертуары тэатра спектаклі для дарослых і дзяцей паводле твораў бел., рус. і замежных аўтараў: «У добры час!» В.Розава (1955), «Галоўная стаўка» паводле К.Губарэвіча (1957), «Дзядзька Ваня» А.Чэхава (1960), «Зайчыкзазнайчык» С.Міхалкова (1963), «Гэта было ў Магілёве» Я.Тарасава (1964), «Каварства і каханне» Ф.Шылера (1965), «Хітрамудрая закаханая» Лопэ дэ Вегі, «Прыгоды Машы Снягурачкі» А.Ілавайскага (абодва 1966), «Тры дні і тры
    Да арт. Магілёўскі абласны драматычны тэатр. Сцэна са спектакля «Ноч Гельвера» І.Вілквіста. 2003.
    Да арт. Магілёўскі абласны драматычны тэатр. Сцэна са спектакля «Вечар» А.Дударава. 2007.
    240
    МАГІЛЁЎСКІ
    1	2
    Да арт. Магілёўскі абласны краязнаўчы музей: 1 — будынак музея; 2 — копіі залатога і сярэбранага ключоў г. Магілёў, паднесеных расійскай імператрыцы Кацярыне II магістратам падчас наведвання ёю Магілёваў 1780г.; 3 — асабістыярэчы І.П.Ваяводзіна, начальніка Магілёўскага гарнізона ў ліпені 1941 г.
    ночы» М.Матукоўскага, «Мільянерка» Б.Шоу (абодва 1967), «Амністыя» М.Матукоўскага, «Паўлінка» Я.Купалы (абодва 1971), «Сотнікаў» паводле В.Быкава, «Чэрвень — пачатак лета» Ю.Эдліса (абодва 1972), «Антаніна» Г.Мамліна (1973), «Блакітныя алені» А.Каламійца (1974), «Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага (1975), «Дзень адпачынку» В.Катаева (1976), «Не сумуй, Верачка» А.Макаёнка (1979), «Гэтыя свабодныя матылькі» Л.Герша (1994), «Рычард III» паводле У.Шэкспіра (1995), «Калі б я ведала, што ты прыйдзеш, то спякла б для цябе пірог» Б.Слэйда (1995), «Вянчанне» Ж.Ануя (1998), «Свабодная пара» Д.Фо (1999), «У адкрытым Моры» С.Мрожака (2002), «Двайная гульня» Э.Эліса і Р.Рыза (2002), «Ноч Гельвера» І.Вілквіста (2003), «Яна ў адсутнасці кахання і смерці» Э.Радзінскага (2005), «Вечар» А.Дударава (2007), «Я твая нявеста» (2009), «Кавалер руж» (2010) А.Курэйчыка, «Тарэлкін» А.СухавоКабыліна, «Папялушка» паводле Ш.Перо (абодва 2010), «Пэпі Доўгаяпанчоха» АЛіндгрэн (2011), «Аднакласнікі» Ю.Чарняўскай (2012) і інш. 3 2006 тэатр выступае арганізатарам маладзёжнага тэатр. форуму «М.@гі.кантакт». На працягу тэатр. сезона ажыццяўляюцца творчыя тэатр. праекты, ладзяцца выстаўкі жывапісу, графікі, фатаграфіі. У складзе трупы (2014) засл. артысты: Р.Белацаркоўскі, З.Бурцава,
    А.Палкін, акцёры: Я.Белацаркоўская, С.Блізнюкевіч, І.Вількін, А.Вінічанка, В.Галец, Л.Гурына, А.Дудзіч, Д.Дудкевіч, І.Дунчанка, К.Ергулевіч, Н.Калакустава, К.Кондалева, А.Крыванос, А.Куляшоў, Г.Кушнер, Р.Кушнер, Г.Лабанок, І.Лысенка, А.Мацюшка, В.Мацюшка, Л.Міхалкевіч, Ю.Неберава, А.Паноў, У.Пятровіч, К.Печнікаў, А.Палішчук, А.П’язін, М.Раманоўскі, М.Рудакова, Д.Самкнулаў, Г.Угначава, А.Хурсан, А.Цыбін.
    Будынак тэатра ўзведзены ў 1886—88 (архіт. П.Камбураў, інжынер У.Мільяноўскі) з чырвонай цэглы ў цэнтры горада. Прамавугольны ў плане, з закругленай тарцовай сцяной. На гал. фасадзе выступаюць 2 чацверыковыя аб’ёмы ў выглядзе вежаў і тамбур з тэрасай над ім пры ўваходзе. У дэкоры фасадаў выкарыстаны стылізаваныя элементы стараж.рус. дойлідства: абрамленні вокнаў ў выглядзе какошнікаў закамары, арнаментальныя паясы, дэкар. апрацоўка вуглоў. Інтэр’ер залы для гледачоў (на 319 месцаў) упрыгожаны разьбой па дрэве.
    МАГІЛЁЎСКІ АБЛАСНЬІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ імя Е.Р.Раманава. Засн. ў 1867 як Магілёўскімузей. У 1918 аб’яднаны з Магілёўскім царк.археал. музеем. 3 1919 дзярж. гіст. музей. 3 1924 — аддз. Бел. дзярж. музея,у 1929—41 — Магілёўскідзярж. музей з філіяламі: музей гісторыі рэ
    лігіі і атэізму (1935—41), мемар. музей Р.К.Арджанікідзэ (1937—41). У Вял. Айч. вайну музейныя калекцыі загінулі ці былі згублены ў час эвакуацыі. У 1949 аднавіў сваю дзейнасць як гісторыкакраязнаўчы музей. 3 1953 сучасная назва. Меў філіялымузеі: гісторыі бітвы каля в. Лясная Слаўгарадскага рна (1958—85), дзекабрыстаў (1985—96). 3 2005 імя Е.Р.Раманава. Агульная пл. — 5142,5 м!, у т.л. экспазіцыійная — 2008 м\ выставачнай залы — 201 м2. Асн. фонд — 132 998 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 160 614 адзінак (2013). Зберагаецца больш за 20 калекцый: археал., нумізматычная, фалерыстыкі, ваен. даспехаў, крыжоў 11 — 17 ст., зброі 14—19 ст., друкаваных выданняў, жывапісу 18 ст. і інш. Сярод рэдкіх экспанатаў — упрыгажэнні (пальчатыя і антрапазааморфная фібулы, рэчы з эмалі), берасцяная грамата 13 ст., кнігі Магілёўскай друкарні 1616—1713. Дзейнічаюць 4 экспазіцыі (размешчаны ў 20 залах): «Археалогія і старажытная гісторыя», «Гісторыя краю з 9 ст. да 1917 г.», «Гісторыя краю ў 1917— 45 гг.», «Прырода краю». У структуры музея — Магілёўскі музей этнаграфіі.
    А.А.Седзін.
    МАГІЛЁЎСКІАБЛАСНЬІ МАСТАЦКІМУЗЁЙімя П.В.М а с л е н і к a ва. Засн. ў 1990 у г. Магілёў, з 1996 імя П.В.Масленікава. Знаходзіцца ў 2павярховым з мансардай будын
    241
    МАГІЛЁЎСКІ
    ку б. сялянскапазямельнага банка — помніку архітэктуры пач. 20 ст. Агульная пл. — 3076 м2, экспазіцыйная — 822,87 м2. Асн. фонд — 4464 адзінкі захоўвання, навук.дапаможны — 1149 адзінак (2013). У музеі 21 выставачная зала, 5 з іх — з пастаяннай экспазіцыяй: «Карцінная галерэя П.В.Масленікава» (прадстаўлена творчасць мастака як тэатр. дэкаратара і мастакажывапісца), «Захаваная спадчына канца 16 — пач. 20 ст.» (мае раздзелы: кафля 16—19 ст., магілёўская школа гравюры 17—18 ст., манумент. фрэскавы жывапіс 18 ст. і інш.), «Выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны 20 ст.», «Экспазіцыя,
    Да арт. Магілёўскі абласны мастацкі музей: 1 — будынак музея; 2 — творчая спадчына
    П. В. Масленікава.
    прысвечаная творчасці К.М.Геда» (маст. галерэя), «Таямніца крыжа» [у асобным невял. пакоі (6,41 м2) за браніраванымі дзвярамісейфам знаходзіцца галаграма крыжа Ефрасінні Полацкай, які страчаны ў пачатку Вял. Айч. вайны]. С.В.Строгіна.
    МАГІЛЁЎСКІ АБЛАСНЬІ МЕТАДЬІЧНЫ ЦЭНТР НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІI КУЛЬТЎРНААСВЁТНІЦКАЙ РАБОТЫ Засн. ў 1939 у г. Магілёў як Дом нар. творчасці, з 2006 сучасная назва. Mae канцэртную залу «Магілёў» (на 460 месцаў), канферэнцзалу. Асн. мэты — каардынацыя работы клубных устаноў па прапагандзе, развіцці і захаванні