Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Удзельнікі Магілёўскага заслужанага аматарскага харэаграфічнага ансалібля «Рунь».
«Беларуская прывітальная», «Люляшы», нар.сцэнічны «Лявоніха», «Віцебская полька», полька «Дробная», рус. на тэму нар. песні «Варанька», бесарабскіх цыган і інш.; вак.харэагр. кампазіцыя «Буслы Беларусі». Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. «Фестываль танца» (г. Анкара, 2009), «Хедэрлез» (Малдова, 2011, 2013), фалькл. (г. Бістрыца, Румынія, 2013), рэсп. нац. культур (г. Гродна, 2008), абл. сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў» (г. Глуск, 2011) і інш.
Л.Р.Грасюкова.
МАГІЛЁЎСКІІОСІФАЎСКІ САБОР. Існаваў у 18—20 ст. у г. Магілёў. Пабудаваны ў 1780—98 з цэглы паводле праекта архіт. М.АЛьвова ў стылі класіцызму. Спачатку дзейнічаў як царква, у 1802 перайменаваны ў сабор з нагоды сустрэчы ў Магілёве ў 1780 імператрыцы Кацярыны II з аўстрыйскім імператарам Іосіфам II. Уваходзіў у ансамбль Магілёўскай Саборнай плошчы. Будынак — квадратны ў плане асн. аб’ём, да якога далучаліся з У паўцыліндрычная апсіда, з 3 — шырокі бабінец. Гал. фасад меў 6калонны дарычны порцік, узведзены на ступеньчаты стылабат і завершаны трохвугольным франтонам з шырокім трыгліфным фрызам. Бакавыя фасады былі дэкарыраваны 4 дарычнымі калонамі, што стаялі парамі каля дзвярных парталаў і завяршаліся трохвугольнымі франтонамі. У цэнтры асн. аб’ёму на высокім круглым барабане размяшчаўся сферычны купал, які складаўся з 2 абалонак. Ва ўнутранай абалонцы налічвалася 12 арачных праёмаў, у цэнтры знаходзілася круглая адтуліна. Вонкавая абалонка мела 12 круглых вокнаўлюкарнаў, была ўпрыгожана жывапісам, які добра праглядаўся праз арачныя праёмы. Сцены фасадаў былі прарэзаны простымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі, на гал. фасадзе ў 2 паўцыркульных нішах месціліся скульптуры. У інтэр’еры купал пры дапамозе ветразяў абапіраўся на 4 масіўныя пілоны, якія
251
МАГІЛЁЎСКІ
стваралі ўнутраны квадрат. Інтэр’ер быў багата аздоблены: парныя іанічныя калоны, светлажоўты і зялёны мармур, размалёўка ў тэхніцы грызайль, нішы са статуямі, рэльефныя медальёны, абразы на медных шчытах мастака У.Баравікоўскага (1797) і інш. Архітэктура сабора аказала значны ўплыў на развіццё культавага дойлідства Беларусі. У 1932 тут размясціўся музей гісторыі рэлігіі і атэізму. У 1937 храм разбураны.
МАГІЛЁЎСКІ КАСЦЁЛ I КАЛЁГІУМ ЕЗУІТАЎ. Існаваў у 17—20 ст. у г. Магілёў. Пабудаваны ў канцы 17 — пач. 18 ст. ў стылі барока. Уключаў мураваныя будынкі калегіума (закладзены каля 1686), школы (абодва закончаны ў 1699) і касцёла Св. Ксаверыя (1699—1725, пасля 1833 Васкрасенская царква). Касцёл — 3нефавая базіліка з паўкруглым завяршэннем цэнтр. нефа. Гал. фасад завяршаўся 2 вежамі з барочнымі купаламі. Інтэр’ер аздоблены карынфскімі пілястрамі, сцены і скляпенні цэнтр. нефа — размалёўкай. Двухпавярховы, мураваны, прамавугольны ў плане будынак калегіума далучаўся да касцёла тарцовай сцяной. Яго гладкія сцены былі прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. 3 1820 тут размяшчалася ваен.афіцэрская школа. Касцёл і часткова калегіум разабраны пасля Вял. Айч. вайны. А.А.Ярашэвіч.
МАГІЛЁЎСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР БЕРНАРДЗІ'НЦАЎ. Існаваў у 17—20 ст. у г. Магілёў. Засн. ў 1687 па фундацыі рэчыцкага лоўчага Ф.Ржавускага на беразе р. Дняпро. У 1702 пабудаваны касцёл Св. Антонія. У 1720я гг. ўзведзены аднанефавы, прамавугольны ў плане мураваны касцёл. Неф пераходзіў у крыху вузейшы выцягнуты прэсбітэрый, завершаны 3граннай алтарнай апсідай. Гал. фасад фланкіравалі 2 невял. прамавугольныя ў плане вежы (у зах. размяшчалася лесвіца). У 18 ст. з паўн. боку касцёла прыбудаваны прамавугольны ў плане аб’ём з дзвю
ма 2яруснымі вежамі (ва ўсх. мелася лесвіца), завершанымі купаламі. Неф і прэсбітэрый аб’ядноўваліся дахам, тарэц якога з боку гал. фасада закрываў фігурны франтон. Рытм бакавых фасадаў ствараўся прамавугольнымі вокнамі і лучковымі завяршэннямі, а таксама лапаткамі. 3 усх. боку быў прыбудаваны Ппадобны ў плане 2павярховы корпус кляштара калідорнай планіроўкі. У 1864 кляштар скасаваны. У 1872 у б. кляштары размяшчаўся архіў суда, у 1897 — царк.археал. музей і праваслаўная семінарыя (да 1918). Будынкі разбураны ў час Вял. Айч. вайны.
МАГІЛЁЎСКІ КАФЕДРАЛЬНЫ CABOP ТРОХ СВЯЦІ'ЦЕЛЯЎ, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г. Магілёў. Пабудаваны ў 1903—14 з цэглы. Mae 4часткавую падоўжнавосевую кампазіцыю. Да квадратнага ў плане асн. аб’ёму з бакавымі прыдзеламі прымыкаюць бабінец са званіцай, трапезная, апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Будынак мае шатровую званіцу з макаўкай, 5купалле над другім кубападобным ярусам асн. аб’ёму, купал над апсідай, галоўкі над шатрамі бакавых уваходных бабінцаў. Фасады храма дэкарыраваны какошнікамі, зубчастымі фрызамі з прафіляванымі карнізамі, вуглавымі лапаткамі з шырынкамі, магутнымі руставанымі
Магілёўскі кафедральны сабор Трох Свяціцеляў.
цокалямі, ліштвамі высокіх арачных аконных праёмаў, шматпрофільнай і шматфрызавай акантоўкай фасадаў. Сцены прарэзаны вокнамібіфорыумамі. У інтэр’еры 2ярусны іканастас. Побач з храмам пастаўлена мураваная капліца, вырашаная крыжовакупальным аб’ёмам. Сяродкрыжжа 2схільных дахаў завершана 8гранным шатровым барабанам з макаўкай. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сабор дзейнічае.
МАГІЛЁЎСКІ КУЛЬТЎРНАСПАРТЬІЎНЫ ЦЭНТР транспартнага РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Засн. ў 1919 у г. Магілёў як чыг. клуб. 3 1953 Дом культуры чыгуначнікаў, з 1995 Цэнтр культуры і вольнага часу. 3 2011 сучасная назва. Пл. памяшканняў 2937 м2. Mae глядзельную залу на 380 месцаў 2 харэагр. класы, 5 пакояў для гуртковай работы. Дзейнічаюць 44 аматарскія творчыя калектывы, 7 з якіх маюць званне «народны» (ансамблі — вак. «Равеснікі», танца «Вянок», фалькл. «Прыдняпроўскія сяброўкі» і «Куцякі», нар. песні «Чабарок», калектыў сучаснага танца «Дыханне», тэатр «Золак») і 1 — «узорны» (вак. ансамбль «Паляўнічыя за ўдачай»). Калектывы цэнтра — удзельнікі і дыпламанты фес
252
МАГІЛЁЎСКІ
тываляў: рэсп. сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў» (2013), абл. харэагр. мастацтва «Карагод» (2012— 13), нар. творчасці «Родныя напевы» (2013) іінш. М.І.Шышоў.
МАГІЛЁЎСКІ ЛІТАРАТЎРНАМУЗЬІЧНАДРАМАТЬІЧНЫ ГУРТОК. Існаваўу 1905—14 уг. Магілёў. Аб’ядноўваў мясц. інтэлігенцыю (у 1912 каля 300 чал.). Меў у сваім складзе сімф. аркестр (дырыжор У.Крэвінг), хор (кіраўнікі М.Фідзюноў, В.Зубоўскі), вял. групу прафес. музыкантаў (спевакі С.Мігай, Ю.Рэйдэр, Я.Казанская, скрыпач С.Дзісман, музыказнаўцы С.Вяржбіцкі, Ю.Дрэйзін і інш.). Удзельнікі гуртка наладжвалі канцэрты і муз. вечары (больш за Юу сезон), чыталілекцыі пра жыццё і творчасць выдатных кампазітараў, пісьменнікаў і паэтаў, ставілі асобныя дзеі і акты, выконвалі ўверцюры, арыі, ансамблі, хары, у т.л. з опер «Жыццё за цара» і «Руслан і Людміла» М.Глінкі, «Пікавая дама» і «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага і інш.
МАГІЛЁЎСКІ МІКОЛЬСКІ МАНАСТЬІР, жаночы праваслаўны манастыр у г. Магілёў. Знаходзіцца на правым беразе р. Дняпро. Манастырскі комплекс уключае Мікольскую і Ануфрыеўскую цэрквы, жылы дом (шпіталь), званіцу, капліцу, агароджу з брамай. У 1636 кароль польск. і вял. кн. літоўскі Уладзіслаў IV даў прывілей мітрапаліту Пятру Магіле на будаўніцтва ў Магілёве царквы Св. Мікалая. Спачатку былі ўзведзены драўляныя царква і манаскія келлі, у 1670я гг. — 18 ст. — мураваныя будынкі. Да 1719 дзейнічаў як жаночы, пасля мужчынскі манастыр, у 1754 закрыты. Адзіны ацалелы помнік магілёўскага барока.
Мікольская (Мікалаеўская)царква пабудаванаў 1669— 72 на месцы драўлянай. Уяўляе сабой апсідную крыжовакупальную базіліку з 8гранным светлавым барабанам і цыбулепадобным купалам над сяродкрыжжам. Гал. фасад падзеле
ны карнізам на 3 гарызантальныя ярусы і ўвенчаны 2 вежамі з фігурным франтонам паміж імі. Бакавыя фасады дэкарыраваны высокімі пілястрамі, крылы трансепта завершаны фігурнымі шчытамі. У інтэр’еры 4ярусны іканастас (беларуская рэзь, пазалота) работы мясц. майстроў, фрэскавая кампазіцыя «Тройца новазапаветная» (канец 17 ст.), сюжэтны і арнаментальны жывапіс 1й пал. 18 — пач. 19 ст. Размалёўкі (захаваліся фрагментарна) зроблены ў тэхніцы фрэскі і клеявымі фарбамі. У 1934 царква закрыта. У 1937 яе будынак быў прыстасаваны пад перасыльную турму. «Цёплая» (зімовая) Ануфрыеўская царква пабудавана ў 1798. Уяўляе сабой крыжовакупальны аб’ём, над сяродкрыжжам якога — светлавы цыліндрычны барабан са сферычным купалам. Крылы трансепта завершаны трохвугольнымі франтонамі і дэкарыраваны пілястрамі. Жылы дом узведзены ў 17 ст. часткова як шпіталь — аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак, далучаны да паўд. боку агароджы. Тарцовы фасад завершаны шчытом фігурнага абрысу і дэкарыраваны 3 здвоенымі арачнымі нішамі. Агароджа з брамай пабудаваны ў 17—18 ст. Агароджа ўяўляе сабой мураваную глухую сцяну, што абкружае трапецападобную тэр. манастыра і мае 2 уваходы. Зах. — гал. ўязная брама з лучковым праёмам. У паўд.ўсх. баку ўбудавана 1павярховая квадратная ў плане шатровая капліца. Званіца — квадратнае 2яруснае збудаванне з высокім шатровым дахам — узведзена ў 17—18 ст.
Манастырскі комплекс пашкоджаны ў Вял. Айч. вайну, у 1956—90х гг. рэстаўрыраваны. 3 1991 манастыр зноў дзейнічае; тут знаходзяцца спісы абразоў МагілёваБрацкага Маці Божай, Бялыніцкага Маці Божай, a таксама «Благадатнае неба».
Т.І. Чарняўская.
МАГІЛЁЎСКІ МУЗЁЙ. Існаваў у 1867—1918 у г. Магілёў як губернскі
музей. У 1896 у яго фондах налічвалася каля 700 адзінак захоўвання. Меў 3 аддзелы: гіст., этнаграф., геагр. (геалагічны). У гіст. аддзеле экспанаваліся: калекцыя манет 10—19 ст. (больш за 500 экз.), кальчуга і ўпрыгажэнні з раскопак Анэлінскага кургана Быхаўскага павета, рукапіснае евангелле 15 ст., акты Магілёўскага магістрата 1577—1756, грамата 1606 караля польск. і вял. кн. літоўскага Жыгімонта III Вазы Чарэйскаму касцёлу, «Лексікон славянароскі», надрукаваны ў 1654 у Куцеінскай друкарні, прыходнарасходныя кнігі Магілёва за 1683—1706, сімвалічныя залаты і сярэбраны ключы ад Магілёва работы мясц. майстроў 18 ст., грамата 1767 караля польск. і вял. кн. літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага аб пацвярджэнні магдэбургскага права Мсціславу, троннае крэсла Кацярыны II з Магілёўскага дарожнага палаца, сані Напалеона, кінутыя ім у час уцёкаў з Расіі, атлас 1823 з планамі гарадоў Магілёўшчыны і інш. Сярод экспанатаў этнаграф. аддзела мадэлі сялянскага двара Рагачоўскага павета і ветрака, батлейка з Быхаўскага павета, прылады працы і побыту сялян, прадметы саматужнай і заводскай вытворчасці, нар. аддзенне, дзіцячыя цацкі. У геагр. аддзеле захоўваліся ўзоры глеб, гербарыі і інш. Калекцыі М.м. сталі асновай Магілёўскага дзярж. гіст. музея (гл. ў арт. Магілёўскі абласны краязнаўчы музейў але страчаны ў 1941 у пачатку Вял. Айч. вайны.