Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Да арт. Магілёўскі абласны тэатр лялек: 1 — сцэна са спектакля «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле У. Караткевіча. 2010; 2 — сцэна са спектакля «Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага» П.Васючэнкі і С.Кавалёва. 2012.
245
МАПЛЁЎСКІ
закова (абодва 2011), «Беласнежка і гномы» паводле братоў Грым, «Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага» П.Васючэнкі і С.Кавалёва, «Гамлет» паводле У.Шэкспіра (усе 2012), «Драма неверагодная» Л.Л.Нэвіля, «Мядзведзь наадварот» Ф.Рут (абодва 2013), «Снежная кветка» С.Казлова (2014) і інш. У складзе трупы (2014): артысты Г.Я.Барысава, Н.В.Бачкарова, Ю.Г.Дзівакоў, М.А.Кошалеў, Н.А.Лапцінская, Т.М.Маліноўская, Т.М.Мельнікава, А.М.Прадзед, І.М.Ракіцкі, Н.М.Суворава, М.А.Сцешыц, С.У.Сяргеенка, Т.М.Фёдарава. Калектыў тэатра працуе над арыгінальнасцю рэпертуару, звяртаецца да сусветна вядомых твораў і бел. фальклору. У паст. акрамя лялек розных сістэм (трысцінавых, пальчаткавых, планшэтных, марыянетак, масак) выкарыстоўваюцца магчымасці сучасных тэхналогій.
МАГІЛЁЎСКІ АБЛАСНЬІ ТЭАТР МУЗЬІЧНАЙ КАМЁДЫІ. Існаваў у 1965—70 у г. Бабруйск. Створаны на базе Бабруйскага музычнадраматычнага тэатра. Меў муз. і драм. трупу, аркестр. Сярод рэж. У.Ажарэльеў, У.Амельчанка, Б.Заўгародні, Л.Інкоў, акцёры А.Аркадзьеў, Д.Іванова, Н.Калаптур, Г.Лаўроў, К.Лосеў, П.Масцераў, В.Фаменка, Л.Фед
Да арт. Магілёўскі абласны тэатр лялек. Сцэна са спектакля «Чароўная зброя Кендзо» М.Супоніна. 2005.
чанка, В.Шаўкалюк і інш. На сцэне тэатра ставіліся аперэты, муз. камедыі («Лятучая мыш» І.Штрауса, 1966; «Прынцэса цырка», 1967, і «Баядэра», 1969, І.Кальмана; «Вясёлая ўдава» Ф.Легара, 1968; «Пяе «Жаваранак» Ю.Семянякі, 1969, і інш.), драм. спектаклі («Позняе каханне» А.Астроўскага, 1965; «Так і будзе» К.Сіманава, 1966; «Прызнаю сябе вінаватым» А.Мітрафанава, 1968).
МАГІЛЁЎСКІ АЛЯКСАНДРАЎСКІ ПАЛАЦ, Дом Пасекавай. Існаваў у канцы 18 — 19 ст. ў г. Магілёў. Пабудаваны ў 1780 у стылі класіцызму як рэзідэнцыя Кацярыны II. Знаходзіўся ў глыбіні Магілёўскай Саборнай плошчы за Магілёўскім Іосіфаўскім саборам, гал. фасадам выходзіў на вул. Шклоўская (цяпер Першамайская). Драўляны аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак з паўпадвальным паверхам, накрыты вальмавым дахам. Гал. фасад быў багата аздоблены вял. прамавугольнымі вокнамі з ліштвамі і сандрыкамі, вылучаны 3 рызалітамі: цэнтр. завяршаўся франтонам, бакавыя — упрыгожаны пілястрамі дарычнага ордара, прафіляваным карнізам з трыгліфным фрызам. Планіроўка анфіладная з параднымі памяшканнямі ў цэнтр. частцы. У
Магілёўскі архіепіскапскі палац.
1808 палац заняпаў. У 1815 зроблены яго чарцёж. Адзначаны на генплане горада 1842. В.Ф.Марозаў. МАГІЛЁЎСКІ АМАТАРСКІ ТЭАТР. Існаваў у 1900—04 у г. Магілёў пры Нар. доме. Кіраўнік тэатра — М.Падбярэзскі (сезон 1902/03). Спектаклі ставіліся 2 разы на тыдзень. Сярод паст.: «Мядзведзь» А.Чэхава, «На парозе да справы» М.Салаўёва, «Без віны вінаватыя» А.Астроўскага, а таксама п’есы М.Гогаля, А.Дэнеры і інш. У асобных спектаклях выступала прафес. актрыса М.КугушаваЧынар.
МАГІЛЁЎСКІ АРХІЕПІСКАПСКІ ПАЛАЦ, помнік архітэктуры класіцызму ў г. Магілёў. Пабудаваны ў 1780я гг. Да 1827 служыў рэзідэнцыяй каталіцкага архіепіскапа С.БогушСестранцэвіча. У 1857 перабудаваны ў сінагогу. Мураваны 2павярховы прамавугольны ў плане будынак з 2 невял. бакавымі крыламі, накрыты вальмавым дахам. Гал. фасад (з 3 плоскімі рызалітамі) арыентаваны ў бокДняпра. Цэнтр. рызаліт завершаны прамавугольным атыкам, бакавыя — трохвугольнымі франтонамі. Паверхі вылучаны развітымі гарызантальнымі цягамі, ніжні аздоблены рустам, верхні — пілястрамі. Вокны прамавугольныя, з разнастайным абрамленнем. Планіроўка анфіладная з цэнтр. вестыбюлем і 3маршавай лесвіцай. На 1м паверсе знаходзіліся службовыя і гасп. памяшканні, на 2м — пакоі архіепіскапа (спальня, гасціная, бка, кабінет, вял. зала), у зах. крыле — капліца (займала 2 па
246
МАГІЛЁЎСКІ
верхі). Дваровым фасадам палац выходзіў у сад, дзе знаходзіліся карпусы духоўнай кансісторыі (не захаваліся). Цяпер у будынку размешчана спарт. школа №6 алімпійскага рэзерву.
МАГІЛЁЎСКІ АРХІРЭЙСКІ ПАЛАЦ, помнік архітэктуры позняга барока ў г. Магілёў. Пабудаваны ў 1762—85 як рэзідэнцыя архіепіскапа Г.Каніскага па праекце архіт. І.К.Глаўбіца. Мураваны прамавугольны ў плане 3павярховы будынак (3і паверх у цэнтр. частцы атыкавы), з сіметрычнымі 2павярховымі рызалітамі па баках, накрыты высокім ламаным дахам. Гал. і дваровы фасады з глыбокім гарызантальным рустам сцен і руставанымі пілястрамі на вуглах маюць крывалінейныя пераходы да рызалітаў, прамавугольныя аконныя праёмы з ліштвамі, філёнгавыя нішы, тонкапрафіляваныя карнізы. Гал. ўваход з боку архірэйскага двара вылучаны арачным парталам з казырком на металічных калонках. Першапачаткова ў інтэр’еры цэнтр. месца займаў вестыбюль з 3маршавай лесвіцай. На 1м паверсе знаходзіліся парадная зала для прыёмаў і службовыя пакоі, на 2м — пакоі архіепіскапа (спальня, кабінет, бка), на 3м — гасп. памяшканні. У далейшым планіроўка была зменена. У 1918 будынак займала Магілёўская губернская Надзвычайная камісія. Пасля 1853 гал. ўезд на тэр. архірэйскага двара быў аформлены мураванай брамай: 2 масіўныя пілоны пад 2схільнымі дахамі, аздобленыя 2 дарычнымі паўкалонамі і завершаныя франтонамі; да іх паўкругам далучаны мураваныя слупы, аб’яднаныя ажурнай металічнай агароджай. Будынак палаца ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Цяпер будынак палаца перададзены МагілёўскаМсціслаўскай епархіі.
МАГІЛЁЎСКІ ГАРАДСКІ ЦЭНТР КУЛЬТЎРЫ I ВОЛЬНАГА ЧАСУ. Засн. ў 1967 у г. Магілёў як гар. Дом культуры. 3 1996 сучасная назва. Раз
Магілёўскі архірэйскі палац.
мешчаны ў будынку 2й пал. 19 — пач. 20 ст. Агульная пл. памяшканняў4148 м2. Mae глядзельную (на 200 месцаў) і танц. залы, кабінет для работы вак. калектываў, 9 памяшканняў для заняткаў інш. творчых калектываў і клубных фарміраванняў, куток этнічнай культуры — «Беларуская хатка». Дзейнічаюць 42 аматарскія калектывы, у т.л. 1 са званнем «заслужаны» (харэаграфічны ансамбль «Рунь»), 11 — «народны» (тэатр сатыры і гумару «Серпанцін», бел. тэатр «Валянцін», хары нар. песні і ветэранаў вайны і працы, вак. ансамблі «Вераснёвіца» і «Івіца», творчы калектыў «Раманс», студыя дэкар.прыкладнога мастацтва «Чараўніцы», рыцарскі клуб «Барысфен», студыя выяўл. мастацтва, фотаклуб «Вясёлка»), 4 — «узорны» (харэагр. ансамбль «Радасць», студыя бальных танцаў «Карнавал», шоугрупа «Ціптоп», вак. эстр. ансамбль «Талісман»). Калектывы Цэнтра культуры — удзельнікі і дыпламанты фес
Будынак Магілёўскага гарадскога
Цэнтра культуры і вольнага часу.
тываляў: міжнар. — тэатр. мастацтва «Паўднёвыя маскі» (г. Мікалаеў, Украіна, 2010), «Балтыйскі біенале» (г. Калінінград, Расія, 2011), рэсп.: нац. культур (г. Гродна), чэмпіянату свету па спарт.бальных танцах сярод інвалідаўкалясачнікаў (Токіа, 2013), свят: рэсп. сярэдневяковай культуры (г. Мсціслаў, 2010), нац. Дня бел. пісьменства (г. Шклоў, 2007) і інш.
В.Л.Максімава.
МАГІЛЁЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ БІБЛІЯТдчны КАЛЁДЖ імя А.С.Пушкіна. Засн. ў 1945 на базе Магілёўскай рэсп. палітыкаасветніцкай школы як бібліятэчны тэхнікум. У 1948 пераведзены ў Мінск і перайменаваны ў Мінскі бібліятэчны тэхнікум. 3 1961 Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум імя А.С.Пушкіна. 3 2009 — сучасная назва. Прымае асоб з сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на бюджэтнай і платнай аснове. У 2013/14 спецыяльнасці: бібліятэказнаўства і бібліяграфія, дакументазнаўства і дакументацый
247
МАПЛЁЎСКІ
нае забеспячэнне кіравання. 3 1994 функцыянуе бесперапынная інтэграваная сістэма прафес. адукацыі «каледжуніверсітэт» з фтам інфармацыйнадакументных камунікацый Бел. унта культуры і мастацтваў. 3 2014 працуе аддз. павышэння кваліфікацыі для кіруючых работнікаў і спецыялістаў сістэмы культуры Магілёўскай вобласці.
С.А.Казлова, І.І.Ліхараў.
МАГІЛЁЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ КАЛЁДЖ МАСТАЦТВАЎ. Засн. ў 1928 у г. Магілёў як палітыкаасветніцкі тэхнікум з 4гадовым тэрмінам навучання. 3 1939 Рэсп. палітасветшкола, з 1946 Рэсп. культ.асветніцкае вучылішча імя Н.К.Крупскай, з 1990 Магілёўскае вучылішча культуры імя Н.К.Крупскай. 3 2009 сучасная назва. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. У 2013/14 спецыяльнасці: нар. творчасць, дызайн, дэкар.прыкладное мастацтва, харэагр. мастацтва, мастацтва эстрады, акцёрскае мастацтва. А.Г.Ляднёў.
МАГІЛЁЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЬІЧНЫ КАЛЁДЖ і м я М.А.РымскагаКорсакава. Засн. ў 1937 у г. Магілёў як муз. вучылішча імя М.А.РымскагаКорсакава. 3 2009 сучасная назва. Прымае асоб з базавай адукацыяй. Навучанне дзённае, на бюджэтнай і платнай аснове. У 2013/14 спецыяльнасці: музыказнаўства, дырыжыраванне (акадэмічны і нар. хары), інструм. выканальніцтва. У каледжы ладзяцца муз. чытанні імя М.А.РымскагаКорсакава, выходзяць штомесячная інтэрнэтгазета «Кансананс» і штогоднік «Музычнае мастацтва». Кожны год праводзяцца муз. фестывалі «Калядныя сустрэчы» і «Студэнцкая вясна». Сярод творчых нар. калектываў аркестры: нар. інструментаў духавых інструментаў, цымбальны, сімф.; хары: акадэмічны, нар. песні; ансамбль нар. музыкі «Лянок» і інш.
В.К.Зарэмскі, Л.В.Зыкава.
МАГІЛЁЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ імя А.А.Кул я ш о ва. Засн.ў 1913уг. Магілёўякнастаўніцкі інт. У 1918 рэарганізаваны ў пед. інт, у 1919 — у Інт нар. адукацыі, у 1921 — у Практычны інт нар. адукацыі, які ў 1924 далучаны да БДУ. У 1930 адноўлены як Магілёўскі пед. інт. У 1933—36 імя М.М.Пакроўскага, у 1940—53 імя І.Д.Папаніна, з 1978 імя А.А.Куляшова. 3 1997 сучасная назва. Навучанне дзённае і завочнае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. У 2013/14 навуч. годзе 10 фтаў: давузаўскай падрыхтоўкі, прыродазнаўства, замежных моў, гіст., педагогікі і псіхалогіі дзяцінства, пед., славянскай філалогіі, фізікаматэматычны, фіз. выхавання, эканомікі і права. Аспірантура з 1992. У структуры ўнта Інт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, 2 каледжы: Магілёўскі сац.гуманітарны і Горацкі пед. Пры ўнце працуюць навук. і адукац. ўстановы, на базе якіх праводзяцца шматгаліновыя навук. даследаванні. Mae музейнавыставачны комплекс, у складзе якога музейныя пакоі «Літаратурная Магілёўшчына» і «Этнаграфічная скарбніца», а таксама кабінеты: археал., геалогіі і палеанталогіі. Дзейнічаюць літ.маст. салон, літ. аб’яднанне «Натхненне», клуб гіст. рэканструкцыі «Магілёўская харугва», тэатр. студыя, 6 аматарскіх творчых калектываў. Выдае навук. і метадычны час. «Веснік Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова» (з 1998), газ. «Універсітэцкі веснік» (з 1996).