• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    эканам. і культ. жыцця Магілёўшчыны. У рубрыках «Калейдаскоп», «Гарачая лінія», «Афіцыйна», «Рэгіён», «Грамадства» і інш. асвятляе штодзённае жыццё і актуальныя праблемы горада і вобласці. У 2008 прызнана лепшай сярод абл. газет на Нац. конкурсе друкаваных CM1 «Залатая літара». У 2013 разам з газ. «Могйлёвская правда», «Днепровская неделя» і інтэрнэтпарталам mogilev.news.by увайшла ў склад інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці» як яго вядучае выданне.
    «МАГІЛЁЎСКІЯ ВЁДАМАСЦІ», інфармацыйнае агенцтва. Засн. ў 2013 у г. Магілёў шляхам аб’яднання рэдакцый газ. «Магілёўскія ведамасці», «Могйлёвская правда», «Днепровская неделя» і інтэрнэтпартала mogilev. news.by. Асвятляе паліт., эканам., культ. жыццё Магілёва.
    МАГІЛЁЎСКІЯ РУЧНІКІ, тып традыцыйных тканых ручнікоў. Былі распаўсюджаны ў вёсках Бабруйскага, Кіраўскага, Касцюковіцкага, Краснапольскага, Магілёўскага, Хоцімскага і інш. рнаў. Вядомы з 18 ст. Узніклі пад уплывам мануфактурнага ткацтва. Вырабы з ільняной і баваўнянай пражы, даўж. 300—450 см, шыр. 35—40 см, даўж. арнаменту 30—80 см на кожным канцы. Тэхніка ткання М.р. браная і закладная.
    Магілёўскі чыгуначны вакзал.
    Мелі на канцах па 3—5 гарызантальных палос, аддзеленых адна ад адной гладка затканымі палоскамі, і аздабленне белымі (часам чырвонымі) карункамі з кутасамі. 3 аднаго краю ўздоўж усяго ручніка праходзіла суцэльная арнаментальная паласа, праз пэўныя прамежкі чаргаваліся вытканыя або вышытыя асобныя арнаментальныя матывы: чатырохвугольнік, ромб, крыжык, трохвугольнік, зорачка і інш. Кампазіцыйная структура М.р. паслужыла асновай для вышываных ручнікоў, дзе арнаметальныя палосы, вышытыя крыжыкам, чаргаваліся з палосамі карункаў.
    МАГІЛЁЎСКІЯ ФР$СКІ, манументальны жывапіс 17 — 1й пал. 19 ст. ў інтэр’ерах культавых будынкаў у г. Магілёў. Вылучаўся панаваннем стылістыкі барока, у пач. 19 ст. выявіліся прыкметы новага стылю — класіцызму. Адыграў вял. ролю ў аздабленні інтэр’ераў культавых пабудоў рэгіёна (фрэскі Бялыніцкага касцёла і кляштара кармелітаў). 3 творамі інш. відаў мастацтва М.ф. складалі цэльныя ансамблі, у выніку чаго адбываўся сінтэз архітэктуры і жывапісу (убранства інтэр’ера Магілёўскага Станіславаўскага касцёлаў Магілёўскае сакральнае мастацтва гэтага перыяду характарызавалася павышэннем прафес. ўзроўню і ары
    273
    МАГІЛЬНА
    ентацыяй на зах. мастацтва, з аднаго боку, і імкненнем да фалькл. традыцый — з другога. Твораў магілёўскага фрэскавага жывапісу захавалася няшмат: многія фрэскі загінулі ў 1930— 70я гг. (Магілёўскі Іосіфаўскі сабор, Богаяўленскі сабор, Васкрасенская царква), інш. схаваны пад вапнавымі напластаваннямі (Магілёўская Пакроўская царква). Д.А.Краўчанка.
    МАГІЛЬНА (у 1979—91 в. Нёман), вёска ва Уздзенскім рне, на левым беразе р. Нёман. За 16 км на ПдЗ ад г. Узда, 12 км ад чыг. ст. Коласава на лініі Мінск—Брэст, 90 км ад Мінска. Цэнтр Нёманскага с/с (да 1.8.1979 Магільнянскі с/с). 177 гаспадарак, 373 ж. (2013).
    У пісьмовых крыніцах упамінаецца з 1235. У 13 ст., паводле некаторых летапісаў, каля М. адбылася Магільнянская бітва войск ВКЛ з татарамі (многія гісторыкі лічаць гэтыя звесткі легендай). Уладанне вял. кн. літоўскага Вітаўта, потым кн. Кобрынскіх. У 1480 мястэчка ў Віленскім ваяв., з 1507 у Навагрудскім павеце ВКЛ, належала Пацам, Радзівілам і інш. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губ. У 1886 — цэнтр воласці, 84 двары, 700 ж., царква, капліца, сінагога, школа, 4 крамы. 3 1.1.1919 у БССР. 3 20.8.1924 г. цэнтр Магільнянскага с/с Уздзенскага рна, да 26.7.1930 у Мінскай акрузе. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да 4.7.1944 М. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія ў 1943 часткова спалілі вёску. У М. дзейнічала падп. антыфаш. група (кіраўнік Г.В.Суслава). 3 25.12.1962 у Дзяржынскім, з 30.7.1966 зноў ва Уздзенскім рнах. 3 1.8.1979 цэнтр Нёманскага с/с. У 1959 — 453 ж., у 1970 — 494 ж., у 1999 — 218 гаспадарак, 515 ж.
    У 2013 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны; Мікала
    еўская царква (1990я гг.). Помнік сав. воінам і землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі рэшткі замка 16—17 ст.
    МАГІЛЬНЯНСКАЯ СЯДЗІБА. Існавала ў 19 ст. ў в. Магільна Уздзенскага рна. Складалася з панскага двара, куды вяла брама з абарончай залай у верхнім ярусе, і гасп. комплексу. Цэнтр падвор’я займаў вял. прамавугольны ў плане драўляны сядзібны дом на падклеццях, накрыты драніцай. Падклецці былі прыстасаваны пад гасп. памяшканні. У асн. паверсе будынка, куды вяла вонкавая лесвіца, месціліся прыхожая, сталовая, святліца, спальня і 3 каморы. Пакоі абаграваліся грубкамі, абліцаванымі паліванай кафляй, сцены сталовай былі дэкарыраваны чорным сукном. Непадалёку ад дома знаходзіўся флігель. Панскі двор з гасп. злучала 2ярусная брама, у верхнім ярусе якой мелася 3камернае жылое памяшканне. Гасп. комплекс уключаў кухню, 2 хаты чэлядзі, сыраварню, хлявы, адрыну, вазоўню, свіран, крыты ток. Сядзіба не захавалася.
    МАГІЛЬНЯНСКІ ЗАМАК. Існаваў у пач. 15 — 17 ст. на правым беразе р. Нёман, насупраць в. Магільна Уздзенскага рна. У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца ў 1446. Абараняў пераправу цераз раку і шлях на Капыль і Клецк. Чатырохвугольная ў плане пляцоўка замка (65 х 110 м) была выцягнута ўздоўж р. Нёман, абкружана валам і аддзелена глыбокім (да 8 м) ровам. Захаваліся 2 дугападобныя валы (выш. 1 — 1,5 м), з паўн. боку — роў (глыбіня 1,5 м), з паўд. боку — выступ паўкруглай формы (магчыма, рэшткі вежы). Меў уязную браму з пад’ёмным мостам і не менш 4 вуглавых вежаў. М.з. быў забяспечаны рознай агнястрэльнай зброяй. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 замак быў разбураны. Пазней у гіст. крыніцах не згадваецца. У 1975 замчышча амаль цалкам знішчана дарожнабуд. работамі. Археал. даследа
    ванні М.з. праводзілі А.Мітрафанаў (1951), Г.Штыхаў (1975), Л.Калядзінскі (1977—79), М.Чарняўскі (1979), В.Шаблюк (1986—87). Падчас раскопак выяўлены быт. інвентар, керамічныя вырабы 16—17 ст. (напр., кафля 1й пал. 16 ст. з выявай анёла).
    Л. У. Калядзінскі.
    МАГІЯ (лац. magia), сістэма мыслення, пры якой чалавек звяртаецца да патаемных сіл з мэтай паўплываць на пэўныя з’явы, а таксама рэальна ці ўяўна ўздзейнічаць на стан матэрыі; рытуальныя дзеянні і слоўныя формулы, з дапамогай якіх людзі імкнуцца ўздзейнічаць на прыроду, інш. людзей і жывёл. Адна з форм першабытных вераванняў, калі важнае значэнне мелі групавыя дзеянні, звязаныя ў першую чаргу з абрадамі пераходу (роды, ініцыяцыі, вяселле, пахаванне) і палявання. Паводле механізму ўздзеяння існуюць абрады М. кантактнай, ініцыяльнай, імітатыўнай, парцыяльнай, апатрапейнай, катартычнай. Кантактная М. заснавана на перакананні, што магічная сіла можа быць перададзена непасрэдным кантактам з прадметам ці істотай чалавеку (нашэнне амулетаў, ужыванне замоўленага зелля, абрад спальвання вопраткі хворага чалавека). Ініцыяльная М. пачынаецца з пажаданага дзеяння, закончыць якое павінна нейкая таямнічая сіла. Пры гэтым, каб дасягнуць неабходнага выніку, дзеянне суправаджаецца пэўным слоўным пажаданнем. Імітатыўная М. заснавана на ўяўленні пра падабенства прадметаў, з’яў, істот. Напр., каб пчолы не адляталі ў інш. мясцовасць, пчаляры клалі на дно вулля вянок з галінак, рыбакам услед кідалі палкі, каб яны злавілі такую ж вял. рыбу. Каб нанесці шкоду чалавеку, падчас абраду яго выяву пратыкалі вострым прадметам. Парцыяльная М. грунтуецца на веры ў тое, што асабістыя рэчы захоўваюць сувязь са сваім гаспадаром на адлегласці. 3 гэтай прычыны ў вядзьмарстве часта выкарыстоўваецца кроў, пазногці, зубы,
    274
    МАДЖАРСКІЯ
    валасы таго чалавека, на якога накіравана ўздзеянне. Апатрапейная М. засцерагае ад варожых сіл з дапамогай замоў, агню, кругоў і інш. Катартычная М. накіравана на ачышчэнне цела чалавека або яго жытла ад негатыўнага ўздзеяння розных сіл пры дапамозе рытуальнага абкурвання, абмывання, ужывання ці ўстрымання ад пэўных прадуктаў і інш. Існуюць таксама і змяшаныя тыпы М., калі ў абрадах спалучаюцца некалькі спосабаў уздзеяння. Напр., у абрадзе «пакрыванне поля» спалучаюцца элементы М. імітатыўнай і ініцыяльнай (дзяўчына падкідвала ўгору першы нажаты сноп і прыгаворвала: «Пакрыла ніўку на добрую спажыўку, парадзі, Божа, збожжа»). Асобна вылучаюць М. аграрную, накіраваную на атрыманне добрага ўраджаю, івербальную. Вербальная М. распаўсюджана ў бел. фальклоры ў выглядзе замоў, пажадання дабра, праклёнаў, вітанняў і інш., якія мелі сакральны сэнс. У наш час многія магічныя дзеянні выконваюцца несвядома, на ўсялякі выпадак (нашэнне амулетаў або інш. прадметаў якія нібыта прыносяць удачу, ужыванне магічных сродкаў вылячэння ў спалучэнні з нар. медыцынай, вера ў сурокі, прарочыя сны, варажбу па руцэ або на картах і інш.).
    Літ.: Барташэвіч Г.А. Магічнае слова. Мінск, 1990. А.М.Аляхновіч. «МАГЎТНЫ БОЖА», міжнародны фестываль хрысціянскай духоўнай музыкі. Праводзіцца з 1993 у г. Магілёў раз у 2 гады па ініцыятыве пробашча касцёла Св. Станіслава ксяндза Магілёўскай рымскакаталіцкай парафіі У.Бліна. Арганізатары — Мінва культуры Рэспублікі Беларусь, магілёўскія абл. і гар. выканаўчыя кты пры садзейнічанні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Рэспубліцы Беларусь і Экзарха ўсяе Беларусі, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага. Назва ад духоўнага гімна М.Равенскага «Магутны Божа» на вершы Н.Арсенневай, які стаў муз. эмблемай фестывалю. Асн. мэты — адраджэнне
    духоўнай музыкі, актывізацыя творчых працэсаў і культ. жыцця горада, узаемаабагачэнне культур, яднанне хрысціян розных канфесій. У рамках фестывалю праводзіцца конкурс харавых калектываў і вакалістаў (выкананне твораў духоўнага зместу і ўдзельнікаў), канцэрты прафес. калектываў і лаўрэатаў фестывалю, арганнай музыкі, творчыя сустрэчы, a таксама фота і кніжныя выстаўкі, прэзентацыі. У дні форуму ў храмах каталіцкай і праваслаўнай канфесій праходзяць святочныя набажэнствы, адбываецца хрэсны ход ад кафедральнага сабора Трох Свяціцеляў да домасв. Георгія Каніскага. Прадстаўнікі пратэстанцкай царквы ладзяць падчас фестывалю выступленні маладзёжных калектываў; на пешаходных вуліцах на працягу 3 дзён праходзяць канцэрты царк. перазвонаў. У 1993—2013 у фестывалі прынялі ўдзел больш за 12 тыс. выканаўцаў: калектывы, салісты з Беларусі, а таксама Расіі, Балгарыі, Мексікі, Іспаніі, Ірландыі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Малдовы, Германіі, Венесуэлы, Сербіі, Італіі, ЗШАі інш. У 2013дыпламантамі сталі народны хор муз. каледжа (г. Мазыр) і жаночы хор каледжа муз.пед. інта (Масква).