• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Л.А.Густова.
    МАДАЛЬНЫЯ СЛОВЫ, лексікаграматычны клас слоў, з дапамогай якіх выражаюцца суб’ектыўныя адносіны гаворачага да зместу выказвання. Могуць выражаць: лагічную ацэнку выказвання, рэальнасць паведамлення («сапраўды», «безумоўна», «несумненна», «канешне», «відавочна» і інш.), магчымасць, верагоднасць, дапушчэнне, сумненне ў даставернасці паведамлення («магчыма», «напэўна», «відаць», «здаецца» і інш.). М.с. пазбаўлены намінатыўнай функцыі, яны не з’яўляюцца членамі сказа і граматычна не звязаны са словамі, якія ўтвараюць сказ. Асн. сінтаксічныя функцыі: выкарыстанне ў ролі словасказа, часцей у дыялагічным маўленні (« — Вы будзеце стаяць у чарзе? — Напэўна»);
    ужыванне ў якасці пабочнага слова з мадальным значэннем («У вас да гэтага, канешне, няма ніякага інтарэсу»), Да М.с. не адносяцца: пабочныя словы, якія выражаюць эмацыянальныя адносіны да фактаў рэчаіснасці («на шчасце», «на жаль», «на здзіўленне» і інш.); лексічныя адзінкі са значэннем удакладнення, тлумачэння, абмежавання («у прыватнасці», «дарэчы» і інш.), словы, якія ўказваюць на сувязь думак, парадак іх выкладу, спосаб афармлення і з’яўляюцца блізкімі да злучнікаў («папершае», «нарэшце», «наадварот», «аднак», «значыць», «словам», «так бы мовіць» і інш.). Корпус М.с. папаўняецца за кошт функцыянальнасемантычнага пераасэнсавання і абасаблення пэўных дзеяслоўных форм («здаецца», «відаць», «можа быць»), склонавых форм назоўнікаў («словам», «па ўсёй верагоднасці», «на шчасце»), займеннікавых слоў («само сабой», «ніяк») і інш. Упершыню ва ўсх.слав. мовазнаўстве вылучыў і апісаў М.с. як самаст. катэгорыю В.У.Вінаградаў. У сучаснай лінгвістыцы М.с. застаюцца прадметам для дыскусій з пункту гледжання іх аб’ёму і граматычнага статусу.
    Д. В.Дзятко.
    МАДЖАРСКІЯ (сапр. Маджаранцы), Мажарскія, Мадзьярскія, армянскія майстрыткачы 18 — пач. 19 ст.; бацька і сын. Арандатары Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў.
    Я н (Аванес; 1я пал. 18 ст., Стамбул — каля 1800), кіраўнік Нясвіжскай мануфактуры шаўковых паясоў, мастаккартаньер, ткач. Ткацкаму рамяству вучыўся ў Стамбуле. У1740Я гг. вырабляў паясы ў г. Станіслаў (цяпер г. ІванаФранкоўск, Украіна). У 1758 запрошаны М.К.Радзівілам Рыбанькам у Нясвіж. Каля 1767 пераехаў у Слуцк, наладзіў мануфактуру, на якой у тым жа годзе выпусціў больш за 200 паясоў. Унёс у распрацоўку паясоў маст. традыцыі Блізкага Усходу, матывы зах.еўрап. стыляў і разам з тым выкарыстоўваў
    275
    МАДОРА
    элементы бел. мясц. узораў; тым самым стварыў новы самабытны тып вырабаў — слуцкія паясы. Распрацаваў асн. тыпы дэкору канцоў паясоў: «карумфілевыя», «сухарыкавыя», «вянковамедальённыя» і інш. Вырабленыя ў перыяд яго кіраўніцтва паясы пазначаны меткамі: Sluck, Me fecit/ Sluciae, Me fecit/ Slutiae (1767—76), Me fecit sluciae Joannes Madzarski (1776—80). Каля 1780 neрадаў пасаду сыну Лявону. Апошнія звесткі датуюцца 1796.
    Лявон (каля 1740—1811), мастактэкстыльшчык і ткач. Ткацкай справе вучыўся ў бацькі. У 1777— 1807 арандатар Слуцкай мануфактуры, якая стала пры ім буйным прадпрыемствам. Стварыў новую сістэму дэкар. аздаблення сярэдніх частак паясоў са складанай арнаменталізацыяй і яркай шматколернасцю і т.зв. «пазітыўкі» — сярэбраназялёныя паясы з аздабленнем канцоў гербамі ВКЛ. У 1780—1807 паясы пазначаў меткамі: СЛУЦК, ВЬ ГРАДЕ/ СЛУЦКЕ, ЛЕО МА/ЖАРСКІЙ ВЬ ГРАДЕ/ СЛУЦКЕ. У канцы 1790 набілітаваны, у 1791 атрымаў герб «Дар». 3 1792 ротмістр Навагрудскага ваяв. і каралеўскі камергер.
    МАДОРА, археалагічны помнік — курганны могільнік 11 — 12 ст. за 0,5 км на ПнУ ад в. Мадора Рагачоўскага рна. Размешчаны ва ўрочышчы Шылаў, каля дарогі на в. Кісцяні. Захавалася 25 насыпаў выш. 0,5—2 м, дыям. 10—16 м (5 знаходзяцца наводдаль ад асн. групы). Вядомы з 1873. Абследавалі Л.Д.Побаль у 1962 і А.Р.Мітрафанаў у 1976. Даследавалі ў 1967 Г.Ф.Салаўёва (6 насыпаў), у 1977—79 А.М.Плавінскі і В.Н.Рабцэвіч (7 насыпаў). Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце (у 8 курганах), на пясчанай падсыпцы (у 2 курганах), у падкурганнай яме (1 курган). Жаночыя пахаванні арыентаваны галовамі на 3, мужчынскія — на У. Мужчынскія пахаванні без інвентару. У жаночых знойдзены ў асноўным упрыгажэнні: пацеркі (жоўты бісер, срэбра і
    золаташкляныя, сердалікавыя прызматычныя), сярэбраны бранзалет з Sпадобнымі канцамі, бронзавыя бранзалеты, пярсцёнкі, лунніцы, паясныя кольцы, лірападобная спражка, аздобленая па краі рэльефнай лініяй з востраканечным выпуклым выступам у сярэдняй частцы, упрыгожаным разеткападобным 4пялёсткавым арнаментам; таксама выяўлены рэшткі кругавога посуду. Матэрыялы раскопак Г.Ф.Салаўёвай захоўваюцца ў Інце археалогіі РАН, А.М.Плавінскага і В.Н.Рабцэвіча — у вучэбнай лабараторыі музейнай справы гіст. фта БДУ.
    Літ.: Соловьёва Г.Ф. Славянскне курганы блнз п. Рогачёва Гомельской обл. // Краткне сообшенмя йнстнтута археологап AH СССР. 1972. Вып. 129; Плавннскмй А.Н. Раскопкн курганов в Рогачёвском рне археологнческой экспеднцней Белгосуннверснтета // Старажытнасці Рагачоўшчыны. Мінск; Рагачоў 2000. А.М.Плавінскі. МАДОРАЎ Фёдар Аляксандравіч (27.2.1890, г.п. Мсцёра Уладзімірскай вобл., Расія — 4.3.1967), беларускі і расійскі жывапісец. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1944). Нар. мастак Расіі (1965). Чл. нар. Акадэміі мастацтваў СССР (1950). Вучыўся ў Петраградскай Акадэміі мастацтваў (1914—18). Арганізатар і дырэктар Мсцёрскага маст.прам. вучылішча і маст. школыкамуны (1918—22). У 1938—41 кіраўнік курсаў павышэння кваліфікацыі мастакоў у Мінску. У 1948—62 рэктар Маскоўскага інта імя Сурыкава. Аўтар партрэтаў грамадскіх, паліт., ваен. дзеячаў М.А.Сямашкі (1924), Г.В.Чычэрына (1926), Р.І.Пятроўскага (1928), К.Я.Варашылава (1933, 1963) і інш., удзельнікаў і кіраўнікоў партыз. руху ў Беларусі У.З.Царука (1942), дзеда Талаша (1943), П.К.Панамарэнкі, В.І.Казлова, І.Д.Варвашэні, М.П.Шмырова (усе 1944), В.З.Каржа (1947); групавога партрэта «Героі Першай коннай арміі» (1938); тэматычных карцін, у т.л. «Народны сход у Заходняй Беларусі» (1940), пейзажаў і нацюрмортаў.
    МАДРЫГАЛ (франц. madrigal, італьян. madrigale ад позналац. matricale песня на матчынай мове), 1) у літаратуры — невял. інтымнажартоўны вершкамплімент, найчасцей адрасаваны жанчыне. Склаўся ў італьян. паэзіі 16 ст. на аснове М. 14—15 ст. — кароткай любоўнай песні (пад музыку) з матывамі букалічнай паэзіі. У 18 — пач. 19 ст. пашыраны як жанр салоннай і альбомнай лірыкі. У бел. паэзіі адзнакі М. прыкметныя ў вершах М.Багдановіча («Буду сніць і днямі, і начамі»), Ф.Багушэвіча («Каб я мог напісаць тое, што ўдумцы...»), М.Танка («Камічнаальбомнае»).
    2) У музыцы — свецкі муз,паэт. жанр эпохі Адраджэння. Узнік у італьян. нар. творчасці як аднагалосая лірычная песня на роднай мове (у адрозненне ад песнапенняў на лац. мове). У 14 ст. пашыраны ў форме 2—3галосай куплетнай песні (часам у інструм. суправаджэнні) з вядучым верхнім голасам. У 16—17 ст. — 4—5галосы вак. твор а капэла, засн. на нормах поліфаніі «строгага стылю» (А.Віларт, Дж.Палестрына, А.Ласа). У 16 ст. М. быў пашыраны ў харавой музыцы ў ВКЛ. У канцы 16 — пач. 17 ст. наблізіўся да канцэртных і драм. жанраў і стаў асновай мадрыгальнай камедыі.
    МАДУЛЬЁН, мадыльён (франц. modillon ад італьян. modiglione), архітэктурная дэталь тыпу кранштэйна, якая падтрымлівае вынасную пліту ўвянчальнага карніза, пераважна ў ордарнай архітэктуры. Часам адыгрывае дэкар. ролю. (М. на будынку б. мужчынскай гімназіі ў Гомелі і інш.).
    МАДУЛЯЦЫЯ (ад лац. modulation, мернасць), змяшчэнне танальнага цэнтра ў канец муз. будовы твора, што абумоўлена гарманічнай роднасцю яго танальнасцей (агульныя акорды); звязаны пераход у інш. танальнасць. Адыгрывае вял. ролю ў формаўтварэнні дадатковых выразных магчымасцей гукаў, інтанацый,
    276
    МАДЭРН
    акордаў садзейнічае пераадоленню танальнай аднастайнасці, стварае няўстойлівасць, стымулюе далейшае драматургічнае развіццё твора. М. ўзбагачае мелодыю і гармонію інтанацыйнымі і гарманічнымі фарбамі, увасабляе сам рух муз. думкі. Зварот гука ў зыходную (гал.) танальнасць прыводзіць да лагічнага завяршэння ўсяго муз. твора. Акрамя зыходнай, існуюць танальнасці ўскосная (кожная інш. ў творы) і заключная, якая дасягаецца ў выніку М. Працэс М. абываецца праз паказ зыходнай танальнасці, вылучэнне агульнага і з’яўленне мадэліруючага акорда, кадансавае замацаванне новай танальнасці. У залежнасці ад ролі ў працэсе фарміравання і развіцця муз. формы, М. падзяляюць на некадэнцыйную (кароткачасовы пераход у новую танальнасць без замацавання яе заключнай кадэнцыяй — гарманічным ці меладычным абаротам, які завяршае муз. будову), кадэнцыйную (з’яўленне заключнай дасканалай кадэнцыі ў пабочнай танальнасці) і супастаўленне танальнасцей, якое праяўляецца ў танальным зруху (рэзкае супастаўленне танальнасцей) і больш дробных зрухах на мяжы муз. фраз (храматычныя секвенцыі). У выніку пераходу ў аднайм. танальнасць другога нахілення, якая мае агульную тоніку, а таксама пры зрушэнні апорных тонаў лада адбываецца ладавая М. Яна ўласціва нар. музыцы ўсх. славян, у т.л. і беларусаў. Ладатанальная М. ў класічнай музыцы стала гарманічнай асновай усіх буйных развітых муз. форм і перш за ўсё санатнай. Спецыфічнай з’яўляецца энгарманічная М., у працэсе якой агульны акорд вырашаецца ў новую танальнасць пры дапамозе энгарманічнай замены (частковая замена тонаў акорда, змена структуры акорда, яго функцый). У джазавай музыцы пры выкарыстанні дапаможнага акорда ці без яго можа ўзнікнуць раптоўная М. Пры гэтым магчыма вяртанне тэмы ў асн. танальнасць. Існуюць прыклады, калі
    тэма пачынаецца ў адной танальнасці, а заканчваецца ў іншай.
    Літ.: Дубовскнй й.й. Модуляцяя. Москва, 1965; Соколов О.Д. Модуляння. СанктПетербург, 2006.
    А. М.Аляхновіч.
    МАДЭЛІРОЎКА (ад італьян. тоdellare ляпіць) у выяўленчым мастацтве, перадача аб’ёмнапластычных і прасторавых уласцівасцей прадметнага асяроддзя сродкамі святлоценявых градацый (жывапіс, графіка) або адпаведнай пластыкай трохвымерных форм (скульптура) з мэтай перадачы ідэйнавобразнай характарыстыкі прадмета, абагульнення, выяўлення і ўзмацнення істотнага ў ім. У жывапісе ажыццяўляецца сродкамі колеру, перспектывы, святлаценю, у скульптуры — пластыкай пэўнага матэрыялу (гліна, пластылін, воск).