• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ЛЎЧАЙСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ТАДЭВУША. помнік архітэктуры
    163
    ЛУЧАНОК
    позняга барока ў в. Лучай Пастаўскага рна. Пабудаваны ў 1766—76 з каменю. У 1 й пал. 19 ст. часткова перабудаваны, у выніку чаго набыў рысы класіцызму. У Пач. 1990х гг. праведзена рэстаўрацыя. Касцёл — 3нефавая 2вежавая базіліка з паўцыркульнай апсідай і трансептам. Гал. фасад вянчаюць 3ярусныя вежы, на адной з якіх быў усталяваны гадзіннік (цяпер знаходзіцца на франтоне гал. фасада). Вежы расчлянёны вуглавымі пілястрамі, нішамі, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Падчас перабудовы верхні ярус быў завершаны купальнымі ратондамі. Асн. аб’ём, апсіда і трансепт накрыты 2схільнымі дахамі з фігурнымі франтонамі на тарцах. Інтэр’ер вырашаны ў насычанай архіт. пластыцы. У цэнтр. нефе скляпенні цыліндрычныя з распалубкамі, у бакавых — крыжовыя, над сяродкрыжжам — сферычны купал. Над уваходам месцяцца хоры. Ордарную пластыку дапаўняюць роспісы ў тэхніцы грызайль. Ніжняя частка купала запоўнена ілюзорнаперспектыўнай архіт. кампазіцыяй. На ветразях,
    Лучайскі касцёл Святога Тадэвуша.
    тарцовых сценах трансепта і ў консе апсіды — выявы евангелістаў, святых і анёлаў. Сцены бакавых нефаў дэкарыраваны фрэскавым роспісам, які імітуе скульпт. рэльеф. У гэтай жа тэхніцы выканана размешчанае над уваходам панокартуш з выявамі 2 воінаў у поўным баявым рыштунку. Усе плоскасці сцен і перакрыццяў запоўнены разнастайным арнаментальным дэкорам. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    ЛУЧАНОК Ігар Міхайлавіч (н. 6.8.1938, г. Мар’іна Горка), беларускі кампазітар. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1973). Нар. артыст Беларусі (1982). Нар. артыст СССР (1987). Праф. (1985). Скончыў Бел. кансерваторыю (1961), у 1965—86 выкладаў у ёй (з 1982 рэктар). Працуе ў розных жанрах (вак.сімф., камернаінструм. і камернавак.), найб. плённа выступае ў песенным. Музыцы ўласцівы яркі меладызм і нац. самабытнасць. Аўтар вак. цыклаў «Сіні колер» (1965), «Чалавеку патрэбна
    цішыня» (1966), «О, Радзіма бацькоў» на вершы В.ДунінаМарцінкевіча, М.Танка, Н.Гілевіча (1980); кантат «Курган» на словы Я.Купалы, «Салдацкае сэрца» (абедзве 1962),
    І.М.Лучанок.
    «Невядомы салдат» (1970); паэмылегенды «Гусляр» (1979), вак.сімф. паэмы «Вайна не патрэбна» (1983); сімфоніі (1961); уверцюрыфантазіі для струннага квартэта (1965), сімф. аркестра (1975); санаты для фп., габоя 1 фп.; музыкі для духавога, эстр. аркестраў, да к/фільмаў і тэатр. паст. Сярод песень: лірыкапатрыятычныя «Памяць сэрца», «Хатынь», «Майскі вальс», «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Спадчына», «Алеся», «Каб камяні маглі гаварыць», «Зачараваная мая», «Вераніка», «Мой родны кут», «Авэ Марыя», «Званы Нямігі» і інш., жартоўныя «Дударыкі», «Матылі», «Пацалунак», дзіцячыя «Песенька пра бусла», «Сонечная песенька», маршы «Марш лёгкаатлетаў», «Пад сцягі біятлона», «Марш валейбалістаў» і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1969, 1972. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
    Літ.: Лнпскнй В. Нгорь Лученок: мелодня душя. Мннск, 2008; М д н в а н н Т.Г. Современные белорусскне компознторы. Н.М.Лученок. Мннск, 2009.
    ЛЎЧАНСКІЯ МАНЁТНЫЯ СКАРБЫ. Выявіўу 2002 М.В.Клімаўна паселішчы1 каля в. Лучна Заазёрскага с/с Полацкага рна.
    С к а р б 1 (6 манет, загорнутых у тканіну) ухаваны каля сярэдзіны 16 ст., змяшчаўся ў частцы кафліны. Манеты чаканкі Аляксандра Ягелончыка, Жыгімонта I Старога і Жыгімонта II Аўгуста.
    164
    ЛУЧНА
    С к a р б  2 (222 манеты, загорнутыя ў тканіну) ухаваны не раней за 1551, быў змешчаны ў гліняным гаршку. 221 манета з білону чаканкі ВКЛ, Польшчы і Прускага герцагства. Адзіная сярэбраная манета — паўгрош Уладзіслава II, канец 14 ст.; 8 паўгрошаў Яна Ольбрахта; 54 — Аляксандра Ягелончыка; 99 — Жыгімонта I Старога. 39 манет Жыгімонта II Аўгуста прадстаўлены 2 грошамі і 37 паўгрошамі 1545—51. Грошы Прускага герцагства Альберта II Гогенцолерна (самы позні — 1550).
    С к а р б  3 быў выпадкова выяўлены жыхарамі в. Лучна Гаранскага с/с і амаль цалкам разрабаваны. Захаваліся 12 манет: паўгрош 1512, Жыгімонт 1 (Польшча); 2 паўгрошы Аляксандра Ягелончыка (ВКЛ); 7 паўгрошаў Жыгімонта II Аўгуста (ВКЛ, 1 экз.  1547; 4  1561; 2 1562).
    Літ.: Кл і м а ў М.В. Манетныя скарбы XVI ст. з мікрарэгіёна Лучна: (Полацкі раён) // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. 2006. №11. М.В.Клімаў.
    ЛЎЧНА, археалагічныя помнікі — паселішчы і вясковы могільнік каля в. Лучна Завозерскага с/с Полацкага рна.
    Паселішча1 каля в. Лучна, на левым беразе р. Зах. Дзвіна. Адкрылі ў 1998 С.М.Глушкоў
    Да арт. Лучанскія манетныя скарбы. Манеты са скарбу1.
    і М.В.Клімаў. Пл. 0,6 га. У 1998— 2005 М.В.Клімаў даследаваў 2184 м2. Вылучаюцца 2 перыяды існавання паселішча: 10(11) — 1я пал. 13 ст.; 14 — 1я пал. 16 ст. Выяўлены рэшткі пабудоў, цагляных і кафляных печаў, скляпы. Знойдзены фрагменты глінянага посуду, цэглы, гаршковай кафлі, рэйнскі «каменны тавар», жалезныя нажы, замкі, ключы, лучнікі, цвікі, шпоры, страмёны і інш. Зброя прадстаўлена наканечнікамі стрэл, кісцянём, баявымі нажамі, утокамі для коп'яў. Знойдзены рэчы культавага прызначэння: бронзавыя крыжыкі, медальёнпрывеска з выявай Маці Божай Аранты, энкалпіёны 15—16 ст. Нумізматычны комплекс прадстаўлены ў асн. пражскімі грошамі і дынарыямі вял. кн. ВКЛ Аляксандра Ягелончыка. У 2002 выяўлены лучанскія манетныя скарбы. Паселішча адносіцца да катэгорыі неўмацаваных феадальных сядзіб.
    Вясковы могільнік,размешчаны на тэр. паселішча1. У 1999— 2005 даследаваў М.В.Клімаў. Засн. пасля перапынення жыццядзейнасці на паселішчы ў 16 ст. Выяўлены 12 пахаванняў па абрадзе трупапалажэння ў ямах (11) і на гарызонце (1). Пахаванні безынвентарныя, частка з іх у трунах. Арыентаваны ў напрамку 3—У (11) і Пн—Пд (1). 3 10 ідэнтыфікаваных паводле полу і ўзросту вызначаны 5 мужчынскіх, 4жаночыя і 1 падлетка.
    У ваколіцах вёсак Лучна Завозерскага с/с і Лучна Гаранскага с/с (знаходзіцца побач, на правым беразе р. Зах. Дзвіна) выяўлены яшчэ 4 вясковыя паселішчы 11 —18 ст.
    Літ.'. Клімаў М.В. Зброя, ваенны рыштунак вершніка і каня з помніка Лучна1 (па матэрыялах археалагічных раскопак 1999—2000 гг.). // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. 2001. № 3; Яго ж. Матэрыялы да рэканструкцыі печаў з посудападобнай кафляй // Там жа. 2003.
    Да арт. Лучна: / — ганчарныя вырабы з паселішча1; 2 — рэшткі пабудовы на паселішчы1.
    2
    165
    ЛУЧНІК
    1	2	3	4
    Лучнікі: 1,2 — рухомыя звычайныя; 3 — рухомы падвясны; 4 — стацыянарны.
    № 7; Кл і маў М.В., Бохан Ю.М. Унікальная знаходка познасярэдневяковага стрэмені на тэрыторыі Беларусі // Беларускі гістарычны часопіс. Мінск, 2004. №5. М.В.Кпімаў.
    ЛУЧНІК, светач,дзед, старажытнае прыстасаванне для асвятлення хаты з дапамогай лучыны ці смалістых корчыкаў. Паводле канструкцыі і месца ў інтэр’еры хаты былі перанасныя (рухомыя) і стацыянарныя. Сярод рухомых Л. вылучаліся звычайныя (стаячок, паніч) і падвесныя. Звычайны Л. уяўляў сабой драўляную стойку, на верхнім канцы якой замацоўваўся клямар для лучыны. Меў суцэльную з выемкай для вады кры
    Лучнікоўскі народны ансамбль песні, танца і музыкі «Слуцкія паясы».
    жападобную аснову, пад якую ставілі пасудзіну з вадой. Падвесны Л. — кароткі кій з клямарам для лучыны на адным канцы і з круком, якім Л. чапляўся за шасток каля печы ці ў гасп. куце, — на другім. Стацыянарны Л. (светач, свецеч, посвет) складаўся з трубыдымахода і гарызантальна падвешанай пад ёй жалезнай рашоткі (залеза), дзе палілі асмол. Дымаход меў лейкападобную, расшыраную ўнізе форму, верхняя яго частка выходзіла вонкі праз гарышча і дах. Л. з дымаходам былі пашыраны ў Цэнтр. Беларусі і на Палессі. Л. ўжываліся ў сялянскім побыце да пач. 20 ст., у асобных месцах — да 1930х гг.
    В.С.Цітоў.
    ЛУЧНІКОЎСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ПЁСНІ, ТАНЦА I МЎЗЫКІ «СЛЎЦКІЯ ПАЯСЬІ». Створаны ў 1990 у в. Лучнікі Слуцкага рна пры раённым Доме культуры (з 1993 Цэнтр культуры). У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнік В.Я.Шусцікаў. У складзе ансамбля 30 чал. ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё і захаванне фалькл. традыцый, прапаганда нар. творчасці. У рэпертуары песні бел. нар. («Мой міленькі захварэў», «Купалінка», «Сядзеў камар на дубочку», «Як хадзіла дзевачка беражком» 1 інш.), сучасных кампазітараў («Ты мая каханая», «У сасновым бары» В.Шусцікава, «Дзе высокія дубы» М.Цурканава і інш.), бел. нар. танцы («Перапёлачка», «Полькакрутуха», «Купалінка» і інш.). Калектыў — дыпламант абл. фестываляў нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2004), нар. музыкі «Грай, гармонік!» (г. Нясвіж, 2012), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (гарады Маладзечна, Горкі, 2011, 2012) і інш.
    В.Я.Шусцікаў.
    ЛУЧНІКбЎСКІ НАРОДНЫ АРКЁСТР НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1989 у в. Лучнікі Слуцкага рна пры раённым Доме культуры (з 1993 Цэнтр культуры). У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік І.А.Чарапко. У складзе аркестра 20 чал. ва ўзросце ад 19 да 60 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. музыкі. У рэпертуары песні кампазітараў бел. («Дзень добры, Случчына» М.Алешкі, «Святая зямля» Л.Захлеўнага, «Жураўлі на Палессе ляцяць» І.Лучанка, «Заздароўная» В.Раінчыка і інш.), сав. («Пагавары са мною, мама» У.Мігулі, «Смуглянка» А.Новікава, «Дзень Перамогі» Д.Тухманава і інш.), інструм. творы («Юмарыстычны галоп» з «Пліндасюіта» М.Васючкова, «Вясенні сакавіцкі карагод» А.Грыншпуна, «Рускі танец» Б.Машкова). Калектыў — удзельнік рэсп. фесты
    166
    ЛУЧЫН
    валюкірмашу «Дажынкі» (2005), абл. свята рамёстваў «Слуцкія паясы» (2013, абодва г. Слуцк) і інш.
    І.А. Чарапко.
    ЛУЧЎК Уладзімір Іванавіч (27.8.1934, с. Матчэ Люблінскага ваяв., Польшча — 24.9.1992), украінскі паэт, перакладчык. Скончыў Львоўскі ўнт (1958). Аўтар кн. лірычнай паэзіі «Давер» (1959), «Санцапёк» (1962), «Насустрач» (1984), «Кругаварот» (1986) і інш. Шэраг вершаў прысвяціў Беларусі («Вязынка», «Свіцязь», «Хатынь» і інш.). Пісаў для дзяцей. Пераклаў на ўкр. мову кн. «Пакаціўся клубочак» В.Зуёнка (1979), асобныя вершы М.Багдановіча, У.Дубоўкі, У.Караткевіча, Я.Коласа, Я.Купалы, А.Лойкі, П.Панчанкі, Я.Пушчы, М.Танка і інш. На бел. мову творы Л. перакладалі Н.Гілевіч, В.Зуёнак, С.Панізнік і інш.