Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Курган за 1 км на 3 ад вёскі, каля могілак. Выш. 4 м, дыям. 20 м. Мясц. назва Валатоўка. Вядомы з 1873. Абследаваўу 1966 Г.В.Штыхаў.
Літ:. Штыхов Г.В. Раскопкн вЛукомле в 1966—1968 годах // Древноста Белорусснн. Мннск, 1969; Я го ж. Города Полоцкой землп (IX—ХШ вв.). Мннск, 1975. Г.В.Штыхаў.
ЛУКОМЛЬ, вёска ў Чашніцкім рне каля р. Лукомка. За 20 км на Пд ад г. Чашнікі, 17 км ад чыг. ст. Чашнікі на лініі Орша—Лепель, 115 км ад Віцебска, каля аўтадарогі Чашнікі— Бобр—Бабруйск. Цэнтр Лукомльскага с/с. 267 гаспадарак, 456 ж. (2013).
Вядомы з 11 ст. як горад у Полацкай зямлі. Упершыню згадваецца ў 1078 у «Павучанні» Уладзіміра Манамаха пры апісанні паходу на Усяслава Брачыславіча. 3 12 ст. цэнтр Лукомскага княства. 3 14 ст. ў ВКЛ. У 1397 засн. Мікалаеўскі манастыр. У 17—18 ст. мястэчка ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяв. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, з 1795 у Сенненскім павеце Магілёўскай губ. У 1886 — 87 двароў, 536 ж. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924уБССР. 317.7.1924 у Чарэйскім рне. 3 20.8.1924 вёска, цэнтр Лукомскага с/с. Да 9.6.1927 у Барысаўскай, да 26.7.1930 у Аршанскай акругах. 3 8.7.1931 у Чашніцкім рне. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 5.7.1941 да 27.6.1944 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 25.12.1962 у Бешанковіцкім, з 6.1.1965 у Чашніцкім рнах. У 1999 — 215 гаспадарак, 545 ж.
У 2013 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, комплексны прыёмны пункт, ФАП, аддз. сувязі, 4 магазіны. Комплекс археал. помнікаў — гарадзішча, селішча, курганны могільнік, курган.
ЛУКОНІЦКІ МІХАЙЛАЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры позняга барока ў в. Луконіца Зэльвенскага рна. Пабудаваны ў 1782 з цэглы. Аднанефавы ў плане асн. аб’ём з 5граннай апсідай і сакрысціяй з паўн. боку. Гал. фасад завершаны прама
151
ЛУКША
вугольным шчытом з трохвугольным франтонам і бакавымі валютамі, крапаваны здвоенымі пілястрамі з капітэлямі карынфскагаордара, прафіляваным карнізам і высокімі панэлямі. Вось сіметрыі адзначана лучковым уваходным праёмам і арачным акном хораў з фігурным сандрыкам. Арачнымі аконнымі праёмамі расчлянёны і бакавыя плоскасныя фасады. Шчыт з лучковым завяршэннем і арачнай нішай у руставанай ліштве ўзведзены і над апсідай, якая дэкарыравана вуглавымі пілястрамі і фігурнай нішай. Унутры асн. аб’ём перакрыты крыжовымі скляпеннямі. Дэкар.пластычнымі акцэнтамі інтэр’ера з’яўляюцца гал. і 2 бакавыя стукавыя алтары. Побач з касцёлам пастаўлена мураваная 3ярусная званіца з купалам. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
ЛЎКША Валянцін Антонавіч (16.11.1937, г. Полацк 15.9.2012), беларускі пісьменнік. Скончыў Полацкі лясны тэхнікум (1956), Вышэйшую парт. школу пры ЦК КПСС
В.А.Лукша.
(1976). 3 1961 на журналісцкай рабоце, у 1973—80 на Бел. радыё (з 1975 гал. рэд. літ.драм. вяшчання). У 1980—98 дырэктар выдва «Юнацтва». У творчасці ўдзяляў увагу тэме жыцця моладзі, героям прац. будняў, мінуламу і сучаснаму роднага краю. Аўтар кн. паэзіі «Гарады нараджаюцца сёння» (1964), «Споведзь» (1973), «Сляды памяці» (1985), «Агонь і попел» (1989), «Агні далёкіх гарадоў» (1992) і інш., публіцыс
тыкі «Наша, полацкая прафесія» (1966), «Рамантыкі шасцідзясятых» (1967), «Дзесяць дарог да чароўнага» (1970), «Полацк» (1973), п’ес. Выступаў як сатырык і гумарыст (кн. «Радзімыя плямы», 1982). Пісаўдля дзяцей: кн. «Зялёная бальніца» (1974), «Крылаты цэх» (1982), «Лебядзіная вернасць» (1997), «Жаўрукова песня» (2007), «Дзеньзалацень» (2012) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 1997; Адзіны ў свеце край: вершы і казкі. Мінск, 2004; I родны дом, і цэлы свет: паэзія. Мінск, 2006.
Літ.: Р ус е ц к і А.У. Лёсы. Людзі. Літаратура. Віцебск, 2008.
ЛУК’ЯНЧЫКАЎ Сяргей Пятровіч (н. 9.11.1945, г. Смаленск, Расія), беларускі рэжысёр дакументальнага кіно, сцэнарыст. Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1974). 3 1963 на к/студыі «Беларусьфільм». Стварыў цыкл маст.публіцыст. фільмаў «Наш Афганістан» (1986). Тэме чарнобыльскай трагедыі прысвяціў фільмы: «Адлучэнне» (1993), «Смутак» (1994), «Чарнобыль. Фантомы», «Асколкі аўтабіяграфіі», «Чарнобыль. Попел» (усе 1996). Сярод інш. фільмаў: «Беларусь круглы год» (1996), «Гарадкі — народная гульня» (1998), «Лёс варатара» (2007), «Галерэя», «Расце дуб...» (абодва 2008), «Простая гісторыя», «Мінск вячэрні. Уражанне» (абодва 2009), «Цярновыя вянкі Алімпа» (2010), «Янка Купала... Я адплаціў народу» (2012), «Гучыць азан пад небам Беларусі» (2013). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1980.
Літ.: Рэмішэўскі К. Шчаслівыя берагі Сяргея Лук’янчыкава // Мастацтва. 2006. №10.
ЛЎНІН, вёска ў Лунінецкім рне. За 13 км на ПнЗ ад г. Лунінец, 2 км ад чыг. ст. Лоўча, 227 км ад Брэста. На аўтадарозе Кобрын—Гомель—мяжа Расіі. 604 гаспадаркі, 1439 ж. (2013).
У 1432 с. Лулін Вялікі ў Бобрыкаўскай воласці Пінскага княства ВКЛ, дзярж. ўласнасць. У 1571 цэнтр Палескай воласці Навагруд
скага павета. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. 3 1796 у Пінскім павеце Мінскай губ. У 1886 сяло, цэнтр воласці, 110 двароў, 781 ж., царква, касцёл, капліца, школа. 3 1.1.1919 у БССР. Зсак. 1921 у складзе Польшчы, вёска, цэнтр Лунінскай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяв. 3 ліст. 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Лунінецкім рне Пінскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да пач. ліп. 1944 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У жн. 1942 партыз. атрады «Пятровіча», М.Ц. Шыша, «Камарова» (В.З.Каржа) разграмілі ў вёсцы гарнізон акупантаў. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. У 1972 — 660 гаспадарак, 2522 ж. У 1999 — 722 гаспадаркі, 1939 ж. У 2009 — 624 гаспадаркі, 1554 ж.
У 2013 дзіцячы сад, сярэдняя школа. Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», кафэ, 4 магазіны, нарыхтоўчы пункт. Брацкая Marina сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Барысаглебская царква (1824).
ЛУНІНЁЦ, горад у Брэсцкай вобл., цэнтр Лунінецкага рна. За 240 км на У ад Брэста, вузел чыг. і аўтамабільных дарог на Брэст, Гомель, Баранавічы, Сарны (Украіна). 24,5 тыс. ж. (2013).
Вядомы з 1449 як с. Малы Лулін у Навагрудскім павеце ВКЛ. 3 1561 сучасная назва. У 1588 — 78 дымоў, царква. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Пінскім павеце Мінскай губ. У 1884—86 праз Л. была пракладзена Палеская чыг. У 1897 мястэчка, 855 двароў, 3167 ж. 3 1901 горад. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у Польшчы, цэнтр Лунінецкага павета Палескага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР, з 4.12.1939 у Пінскай вобл., з 15.1.1940 цэнтр Лунінецкага рна. У Вял. Айч. вайну з 10.7.1941 да 10.7.1944 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў гора
152
ЛУНІНЕЦКІ
дзе і раёне 16 637 чал. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. У 1970 — 14,3 тыс. ж., у 1999 — 23,9 тыс. ж., у 2008 — 24,1 тыс. ж.
Горад размешчаны ўздоўж чыг., якая дзеліць яго на зах. і ўсх. жылыя раёны. У зах. знаходзяцца прам. прадпрыемствы і большая частка жылога фонду, чыг. станцыя, аўтавакзал; усх. раён — зона жылой забудовы. Планіроўка сфарміравалася ў канцы 19 ст. Пераважае драўляная забудова сядзібнага тыпу, у цэнтры горада — шматпавярховая мураваная. Архіт.планіровачную структуру Л. вызначаюць вуліцы Савецкая і Чырвоная, на перакрыжаванні якіх склаўся адм.грамадскі цэнтр. Паводле генплана 2009 Л. развіваецца ў зах. напрамку. Зона адпачынку — лесапарк ва ўсх. жылым раёне. У 2000я гг. праведзены рэканструкцыя гіст. цэнтра, стадыёна, добраўпарадкаванне гар. сквераў.
У 2013 у горадзе каледжы прафес.тэхн. і с.г. вытворчасці, ліцэй, 4 сярэднія школы, 3 ДЮСШ (алімпійскага рэзерву, па зімовых відах спорту «Алімп2011», па плаванні «Дэльфін»), школа мастацтваў, 8 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячай творчасці, сац.пед., Дом культуры, раённая і дзіцячая бкі, Цэнтр нар. творчасці, кінатэатр, краязнаўчы музей, бальніца, паліклініка, Залеская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, бальніца сястрынскага догляду, 4 аптэкі, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, цэнтр сац. абслугоўвання. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму. Курган Бессмяротнасці, помнікі класіку бел. лры Я.Коласу, авіяканструктару П.Сухому, якія пэўны час жылі і працавалі ўЛ., пісьменніку М.Калінковічу, выхадцам з Лунінецкага рна, якія загінулі ў Афганістане. Памятны знак у гонар заснавання горада. Помнікі архітэктуры — Крыжаўзвіжанская царква (1912—14), касцёл Св. Юзафа (1920 ст.).
ЛУНІНЁЦКАЯ КРЫЖАЎЗВІЖАНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стьшю ў г. Лунінец. Пабудавана ў 1912—14 з цэглы на месцы драўлянага храма 1816. Уключае асн. аб’ём пад 4скатным дахам з пяцікупаллем, шырокую трапезную, паўкруглую апсіду з рызніцай і шатровую званіцу з цыбулепадобным купалам у завяршэнні. Гал. ўваход вырашаны арачным парталам, над якім размешчана акнобіфорыум у ліштвекакошніку. Грані званіцы аформлены кілепадобнымі какошнікамі. Сцены дэкарыраваны аркатурным фрызам, плоскімі фігурнымі і конхавымі нішамі, трохвугольнымі франтонамі. Сяродкрыжжа асн. аб’ёму перакрыта драўляным корабавым зводам на ветразях, астатнія памяшканні — плоскай столлю. У інтэр’еры абразы 18 — пач. 19 ст., царскія вароты з клеймамі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ЛУНІНЁЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1946 у г. Лунінец. У 1978 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Лунінецкага рна стала цэнтр. для ўсіх філіялаў сістэмы. Кніжны фонд (2013) больш за 83 тыс. экз., больш за 4,2 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: збор і распаўсюджванне краязнаўчых ведаў, выха
ванне ў чытачоў цікавасці да гісторыі сваёй радзімы. Выдае інфармацыйны бюлетэнь «Бібліятэчная панарама». Пры бцы працуюць публічны цэнтр прававой інфармацыі, клубы: дыскусійны «Адлюстраванне», для сталых людзей «Мудрасць», сямейнага чытання «Ля коміна».
ЛУНІНЁЦКІ ГАРАДСКІДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў канцы 1940х гг. у г. Лунінец як раённы Дом культуры. 3 пач. 1990х гг. сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 1987 м2. Mae глядзельную залу на 300 месцаў (пл. 378 м2), харэагр. клас (72,5 м2) і інш. Дзейнічаюць 29 творчых аматарскіх калектываў, 7 з якіх маюць званне «народны» (хор ветэранаў вайны і працы, вак. мужчынскі ансамбль пры ім, аркестры духавы і нар. інструментаў, ансамбль песні і музыкі «Шляхціцы», дыскаклуб «Эліпс21», клубы шахматнашашачны «Ферзь» і творчы «Муза»). Калектывы Дома культуры — удзельнікі і дыпламанты Міжнар. фестывалю мастацтваў «Зоры над Дняпром» (г. Рагачоў, 2013), нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Ганцавічы, 2011), рэсп. фестывалю этнакульт. традыцый «Кліч Палесся» (в. Ляскавічы Петрыкаўскага рна, 2013) І ІНШ. А.М.Захаркевіч.