• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Літ.: Грузйнскяй А.Е. Духовные стйхй (Мннская губ. Речйцкйй у.) // Этнографнческое обозренйе. М., 1898. №3; Костюковец Л.Ф. Кантовая культура Белоруссйй. Мйнск, 1975.
    А.М.Аляхновіч.
    ЛІРЫКА (ад грэч. lyricos які вымаўляецца пад гукі ліры, музычны, напеўны), адзін з родаў літарату
    ры (побач з эпасам, драмай), які адлюстроўвае духоўнае жыццё чалавека, свет яго ідэй, пачуццяў і служыць творчаму самасцвярджэнню асобы як узвышанапрыгожай істоты. Узнік у старажытнасці. У найб. ступені адлюстроўвае суб’ектыўныя перажыванні чалавека. У эстэтычнай структуры лірычнага твора чалавек можа прысутнічаць як аўтар, аб’ект і суб’ект адлюстравання. Як феномен паэзіі Л. супрацьпастаўлена прозе. Разам з тым яна ўзаемадзейнічае з эпасам і драмай (т.зв. лірызм), праявай чаго з’яўляюцца: лірычныя адступленні, асаблівая эмацыянальная насычанасць твораў, прасякнутасць іх аўтарскімі пачуццямі. У лірычных творах можна выявіць элементы эпасу (зачаткі сюжэта) і драмы (напружанасць думкі і пачуцця, дыялагічная форма выяўлення). На памежжы Л. і эпасу, Л. і драмы ўзніклі асобныя віды лры: раман вершаваны, аповесць, апавяданне, паэма, драматычная паэма, балада, байка і інш. Індывідуалізаваны і тыпізаваны малюнак духоўнага свету сучасніка Л. ўвасабляе ў вобразе лірычнага героя паэта. Лірычны герой (лірычнае «Я») — тэрмін умоўны, бо яго вобраз нельга цалкам атаясамліваць з асобай паэта, ягоныя перажыванні, пачуцці, думкі — цалкам з аўтарскімі. У Л. вылучаюцца наступныя віды (і падвіды): верш (санет, трыялет, акраверш, александрыйскі верш, рубаі, газель, тэрцыны, актава, pando), песня, лірычная паэма, празаічная мініяцюра (лірычная), пародыя і інш. Выпрацавана шматстайная жанравая сістэма Л. у залежнасці ад канкрэтнага зместу лірычных твораў вылучаецца Л.: абрадавая (зімовыя песні, веснавыя песні, летнія песні, восеньскія песні, талочныя песні, радзінныя песні, вясельныя песні, галашэнні); пазаабрадавая (калыханкі, пацешкі, скорагаворкі, лічылкі, прыказкі, загадкі, замовы, песні пра каханне, сямейнабыт., жартоўныя, вайсковыя, сацыяльнабыт. песні, прыпеўкі); духоўная [духоўныя
    108
    ЛІРЫЧНАЕ
    песні, гімны, духоўныя вершы, лірычная паэма, малітвы, псалмы (К.Сваяк, А.Зязюля, Н.Арсеннева, Л.Геніюш, Зніч (А.Бембель), Д.Бічэль, Г.Тварановіч, С.Шах і інш.]; грамадзянская («Бог не роўна дзеле» Ф.Багушэвіча, «Пагоня» М.Багдановіча, «Ахтотам ідзе?» Я.Купалы, «Родная мова» М.Танка, «Паэма сораму і гневу» П.Панчанкі, «Беларуская песня» У.Караткевіча); і н т ы м ная [інтымны верш, ода, дыфірамб, серэнада, канцона, эпіталама, пастараль, раманс і інш. («Яна і я» Я.Купалы, «Раманс», цыкл «Эрас» М.Багдановіча, «Пахне чабор» П.Броўкі, «Ave Maria» М.Танка, «Ты пакліч мяне, пазаві...» Я.Янішчыц, зб. «Каханне» Р.Баравіковай, цыкл «Вершы для А.» Л.ДранькоМайсюка і інш.];пейзажная (у т.л. ўрбаністычная) [пейзажны верш, пастараль, акварэль, ідылія, буколіка, вяснянка, касецкія песні, жніўныя песні (паэма «Новая зямля» Я.Коласа, цыкл «Места» М.Багдановіча, цыкл вершаў пра кветкі Л.ДранькоМайсюка, урбаністычныя вершы Г.Булыкі, Л.Рублеўскай і інш.]; сугестыўная [пункціры і квантэмы А.Разанава, забаўлянкі, лічылкі, скорагаворкі, таўтаграмы, паліндромы, цэнтоны, туюгі і г.д. («Паязджане» Я.Купалы, «Завіруха» А.Гаруна і інш.]; медытатыўнафіласофская [медытацыя, філасофскі верш, элегія, вершаказ, версэт, пасланне, стансы («Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы» М.Багдановіча, вершаваны цыкл «Маналог» А.Куляшова, «...Абрастаем» А.Вярцінскага і інш.]; сатырыкагумарыстычная [сатырыкапарадыйная паэма, байка, эпіграма, пародыя, прыпеўка, сатырычны верш, сатырычнае вершаванае апавяданне, вершаваны жарт, вершаваная гумарэска, літаратурная пародыя («Прамова Мялешкі», «Ліст да Абуховіча», «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе», байкі К.Крапівы, У.Корбана, гумарыст. і сатырычныя вершы П.Панчанкі, М.Танка, Н.Гілевіча, літ. пародыі Г.Юрчанкі,
    М.Шабовіча]. Часам асобна вылучаюць Л. альбомную. Дыфузія жанраў уласціва ўсім жанравым сістэмам. Напр., пейзажны верш можа мець глыбока філас., выразна грамадзянскія або інтымныя матывы («Явар і каліна» Я.Купалы). Таму вышэйзгаданы падзел Л. досыць умоўны.
    Гал. віды Л. — верш і песня. Самыя стараж. — ананімныя нар.песенныя тэксты сямейнаабрадавай, каляндарнаабрадавай і пазаабрадавай Л. Са з’яўленнем пісьменнасці песня ўваходзіць і ў кніжную паэзію. Распаўсюджанымі відамі і жанрамі Л. становяцца гімн, ода, элегія, эпіграма (у стараж. грэкаў і рымлян), рубаі, газель (у сярэдневяковых араб. паэтаў), танка (у японскіх паэтаў), санет, тэрцыны, актава, рандо, трыялет (у паэтаў еўрап. Адраджэння). Самы стараж. помнік Л. — «Песня песняў» Саламона (Біблія). Першы бел. лірык — Кірыла Тураўскі (паэт. малітвы, лірычныя «Словы»). Бел. Л. прадстаўлена ў творчасці многіх аўтараў, што дало права бел. паэту М.Сяднёву назваць усю бел. лру арфічнай (Ф.Скарына, Мікола Гусоўскі, А.Рымша, Сімяон Полацкі, Я.Чачот, Я.Лучына, А.Міцкевіч, Ф.Багушэвіч, Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, А.Гарун, Цётка, К.Буйло, У.Дубоўка, У.Жылка, Н.Арсеннева, Р.Крушына, М.Танк, У.Клішэвіч, А.Куляшоў, М.Сяднёў, П.Броўка, П.Панчанка, А.Пысін, А.Салавей, А.Вялюгін, Е.Лось, У.Караткевіч, Н.Гілевіч, А.Вярцінскі, В.Зуёнак, М.Стральцоў, Д.Бічэль, Я.Чыквін, А.Сербантовіч, Н.Мацяш, УЛісіцын, С.Законнікаў, С.Шах, Ю.Голуб, А.Разанаў, Р.Баравікова, Г.Пашкоў, Я.Янішчыц, Л.Галубовіч, А.Руцкая, Г.Каржанеўская, Л.ДранькоМайсюк, А.Пісьмянкоў, С.СокалаўВоюш, В.Русілка, Э.Акулін, А.Сыс, З.Марозаў, Ю.Пацюпа, Л.Рублеўская, М.Скобла, Л.Раманава, А.Хадановіч, А.Брусевіч, В.Жыбуль і інш.). Умоўна асобна вылучаецца адметная бел. жаночая лірыка. Многія жанры абрадавай і пазаабрадавай Л. сустракаюцца ў рэпертуа
    ры розных маст. аматарскіх і прафес. калектываў («Песняры», «Сябры», «Стары Ольса», «Палац», «Свята», «Троіца»). Лепшыя ўзоры лірычных твораў увайшлі ў збкі «Песні пра каханне» (1978), «Храм і верш» (1993), «Яна і я: вершы і песні пра каханне» (2005); анталогіі «Зорка Венера» (1972), «Анталогія беларускай эпітафіі» (2000), «Насустрач Духу: анталогія беларускай хрысціянскай паэзіі» (2001), «Анталогія беларускага санета» (2002), «Анталогія любоўнай лірыкі» (2006) і інш. У 2003 выйшла першая грунтоўная аўтарская анталогія бел. паэзіі 20 ст. «Краса і сіла», у 2008 анталогія паэзіі свету ў бел. перакладах 20 ст. «Галасы зза небакраю» (складальнік М.Скобла).
    Бел. паэзія дала ў слав. свеце першыя ўзоры некаторых відаў і жанраў лірычнага верша (напр., 16радковік у А.Куляшова, сатыр. замовы ў Н.Гілевіча, вянок вянкоў санетаў у З.Марозава, квантэмы і вершаказы ў А.Разанава і інш.).
    Літ:. Гніламёдаў У.В. Лірыка // Сучасная беларуская паэзія. Мінск, 1970; Яго ж. Ад даўніны да сучаснасці: Нарыс пра бел. паэзію. Мінск, 2001; Ярош М.Р., Бечык В.Л. Беларуская савецкая лірыка. Мінск, 1979; Мішчанчук М. Ёсць у паэта свой аблог цалінны: Жанравастылявая разнастайнасць сучаснай бел. лірыкі. Мінск, 1992; Гннзбург Л.Я. О лнрнке. М., 1997. А.Э.Сабуць.
    ЛІРЬІЧНАЕ АДСТУПЛЁННЕ, адзін з пазасюжэтных элементаў у маст. творы. З’яўляецца важнай умовай для разумення яго гал. ідэі, у непасрэднай форме выяўляе ацэнкі, думкі і пачуцці аўтара ў адносінах да напісанага. Кампазіцыйная роля Л.а. дастаткова разнастайная. Пры яго дапамозе пісьменнік узмацняе ўспрыманне зместу твора, характару і паводзін герояў. Л.а. дапамагае чытачу зразумець маштабнасць праблематыкі, філас. змест твора, садзейнічае цэласнаму ўспрыняццю яго вобразнай сістэмы. Вылучаюць наступныя віды Л.а.: крытыкапубліцыст., аўтарскія, філас., грамадска
    109
    ЛІРЫЧНАЯ
    патрыятычнага характару, маральнаэтычнай накіраванасці, пейзажныя. Адыгрываючы знакавую ролю ў эпічныхтворах, Л.а. з’яўляюцца неад’емнай часткай твораў паэмнага жанру. Глыбокай шматзначнасцю напоўнены Л.а. ў паэмах Я.Купалы, Я.Коласа. Гэты пазасюжэтны элемент іграе вядучую ролю ў рамане ў вершах «Родныя дзеці» Н.Гілевіча (1985), паэмах Лукам’е» (1989), «Падарожжа вакол двара» (1990) В.Зуёнка, «Чорная быль» (1989), «Цівалі» (2000) С.Законнікава і інш. С.М.Тарасава.
    ЛІРЫЧНАЯ ПА^МА, своеасаблівая жанравая разнавіднасць паэмы, у якой эпічная карціна часу ствараецца лірычнымі сродкамі. Упершыню тэрмін «Л.п.» ўжыў В.Г.Бялінскі. Узнікненню Л.п. садзейнічала пашырэнне сферы лірычнага выяўлення ў лры Сярэбранага веку. Адзнакі, характэрныя для лірыкі як рода лры, вызначаюць і маст. поле Л.п., якой уласцівы спавядальнасць, эмацыянальная напружанасць, энергія пачуцця, імклівае разгортванне лірычнага дзеяння і сцісласць думкі, асацыятыўнасць. Маст. задачаЛ.п. — паказаць тыя лірычныя перажыванні героя, што вырашаюць знакавае для яго пытанне. Сюжэт Л.п. — гэтадухоўны рух героя, пададзены праз ланцужок звязаных паміж сабой перажыванняў і ўражанняў. Выведзены маст. вобраз, як правіла, не толькі выказвае блізкасць да асобы аўтара, але і ўтрымлівае належнае яму абагульненне. У бел. лры Л.п. паявілася ў пач. 20 ст. Пачынальнікам жанру лічыцца Я.Купала, якому належыць адзін з яго першых узораў — паэма «Безназоўнае» (1924). Значныя дасягненні бел. паэзіі — Л.п. «Хлопцы апошняй вайны» А.Куляшова (1940), «Маладосць у паходзе» П.Панчанкі (1945). Да Л.п. таксама звярталіся В.Аколава («Пажар слязы», «Дарогаў вёсны», абедзве 1990), Я.Сіпакоў («Одзіум», 1990), Э.Акулін («Шлях да Радзімы», 1995), С.Законнікаў («Зязюля», 1996) і інш. У сучаснай
    бел. лры Л.п. прадстаўлена ў розных фармальных мадыфікацыях — паэмаўспамін («Развітанне» Г.Бураўкіна, 2009), паэмаманалог («Прага любові» В.Максімовіча, 2009), паэмароздум («Паэма першага позірку» А.Гуцава, 2008). У жанры Л.п. працуюць таксама А.Бадак («Цень», 2002), І.Снарская («Рагнеда», 2009), А.Кавалеўскі («Шлях не дадому», 2011) і Інш. С.М.Тарасава.
    ЛІРЬІЧНАЯ ПРОЗА, разнавіднасць мастацкай прозы, якая ў арганічным адзінстве сумяшчае ў сабе асаблівасці лірыкі і эпасу. Характарызуецца ўстойлівым комплексам дамінуючых прыкмет: эмацыянальнай насычанасцю, адсутнасцю альбо паслабленасцю знешняга сюжэта, асацыятыўным ходам думкі, суб’ектыўнасцю, філасафічнасцю, псіхалагізмам, часта — адкрытай прысутнасцю асобы аўтара, выразнасцю маст. сродкаў. Вызначаецца шырокай жанравастылёвай разнастайнасцю і вял. выяўл. магчымасцямі, багатай асацыятыўнай вобразнасцю, акцэнтам на эстэтычны пачатак. Кампазіцыя выбудоўваецца вакол фігуры лірычнага героя. Для твораў характэрны ўнутраны маналог, лірычная спавядальнасць, ідэйнафілас. заглыбленасць. Падзейны змест падаецца праз свядомасць апавядальніка (аўтара, героя), адлюстроўвае яго светапоглядныя ўяўленні і эстэтычны густ. У малых жанрах Л.п. (мініяцюры, абразкі, імпрэсіі і інш.) паводле сэнсавых уласцівасцей у сваім змесце ўтрымлівае імгненны фрагмент, эмацыянальна афарбаваны малюнак рэчаіснасці, думкі. Л.п. ў бел. лры прадстаўлена ў творчасці Л.Арабей, Я.Брыля, З.Бядулі, Ц.Гартнага, М.Гарэцкага, К.Камейшы, У.Караткевіча, В.Касько, Я.Коласа, І.Пташнікава, Я.Сіпакова, М.Стральцова, І.Чыгрынава, С.Яновіча і інш.