• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ЗАБОРСКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Забор’е Глыбоцкага рна. Пабудавана ў 1914 на месцы папярэдняга храма. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 3ярусная званіца, нізкі бабінец, 5гранная апсіда з рызніцай. Шатровыя дахі званіцы і асн. аб’ёму завершаны макаўкамі на гранёных барабанах. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ЗАБОРСКІ Георгій Уладзіміравіч (11.11.1909, Мінск  27.3.1999), беларускі архітэктар. Нар. архітэктар СССР (1981). Засл. будаўнік Беларусі (1961). Акадэмік Рас. акадэміі архітэктуры і буд. навук (1995).
    685
    ЗАБОРСКІ
    Заборская Мікалаеўская царква.
    Скончыў Ленінградскую акадэмію мастацтваў (1939). У 1952—64 выкладаў у Бел. політэхн. інце. Працаваў у інтах «Белдзяржпраект», «Мінскпраект», з 1964 у БелНДІдзіпрасель
    Г.У.Заборскі.
    рна (1970я гг.) і інш. Сярод твораў манумент. мастацтва: мемар. комплекс Зыслаў у Любанскім рне (1969), Манумент Перамогі, помнік Я.Коласу (1972, абодва ў суаўт.) у Мінску. Дзярж. прэмія СССР 1971.
    Літ.: Чернатов В.М. Георгнй Заборскнй. Ммнск, 1998. В.М.Чарнатаў.
    ЗАБОРСКІ (сапр. Іванаў) Пётр (?—1665), майстарцаніннік, чаканшчык і ювелір. Паходзіў з Беларусі. У 1658—65 узначальваў арцеь бел. майстроў (І.Максімаў, С.Палубес, Ф.Чука і інш.), якія стварылі вонкавае ўбранства і аздабленне інтэр’ера Васкрасенскага сабора Новаіерусалімскага манастыра (каля г. Істра
    Маскоўскай вобл.) шматкаляровымі паліванымі кафлямі.
    ЗАБРЭЗСКАЯ ДАБРАВЁШЧАНСКАЯ ЦАРКВА. помнік архітэктуры рэтраспектыўнарус. стьшю ў в. Saepasse Валожынскага рна. Пабудавана ў 1867 з бутавага каменю. Храм сіметрычнавосевай аб’ёмнапрасторавай кампазіцыі. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 2ярусная вежазваніца (васьмярык на чацверыку), нізкі бабінец і 5гранная апсіда. Асн. аб’ём накрыты 4схільным дахам з макаўкай у завяршэнні, над гранёным шатром званіцы — таксама макаўка. На фоне бутавай муроўкі сцен таўшч. 1,3 м вылучаюцца атынкаваныя вуглавыя лапаткі, просты карніз, ліштвы здвоеных лучковых аконных праёмаў. Кілепадобнымі ліштвамі аздоблены арачныя праёмы 2га атынкаванага яруса званіцы. Гал. ўваход вырашаны прамавугольным парталам пад 2схільнай навіссю на фігурных кранштэйнах над ганкам. Унутраная прастора перакрыта плоскай столлю. Царкоўны пагост акаймаваны бутавай агароджай з брамай на восі царквы. Царква дзейнічае.
    ЗАБЫЧАННЕ, вёска ў Касцюковіцкім рне, на р. Жадунька. За 19 км на ПнЗ ад г. Касцюковічы, 15 км ад чыг. ст. Камунары на лініі Крычаў—Сураж, 160 км ад Магілёва, каля аўтада
    будзе (у 1966—79 кіраўнікмайстэрні). Асн.работыўМінску:корпусЛячсанупраўлення (1948), ансамбль жылых дамоў на вул. Леніна (1949—56), корпус пед. інта (1951—59), Літ. музей Я.Коласа (1952), Бел. дзярж. музей гісторыі Вял. Айч. вайны (1967), кінатэатр «Піянер» і Дзярж. тэатр лялек Беларусі (1964); рэканструкцыя будынка Сувораўскага вучылішча (1953). Адзін з аўтараў генплана Полацка (1949). Сярод прац у сельскай архітэктуры: планіроўка і забудова вёсак Верцялішкі Гродзенскага, Сарачы і Рэдкавічы Любанскага раёнаў (1969, усе ў суаўт.), Палац культуры, гандлёвы цэнтр з гасцініцай і жылыя дамы ў в. Сноў Нясвіжскага
    Забрэзская Дабравешчанская царква.
    686
    ЗАБЯЛЫШЫН
    рогі Краснаполле—Хоцімск. Цэнтр Забычанскага с/с. 134 гаспадаркі, 370 ж. (2011).
    Вядома з 1552 як сяло ў Крычаўскай воласці ВКЛ, дзярж. маёмасць. У 1565—66 у Мсціслаўскім ваяв. У 1747 у Крычаўскім старостве, 10 двароў, царква. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губ. 3 1796 да 1802у Бел. губ. У 1779 — 47 двароў 208 ж. У 1858 — 52 двары, 275 ж. У 1909 сяло, 322 ж., царква, 3 кірмашы на год. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 вёска ў Касцюковіцкім рне Калінінскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Магілёўскай акруг. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да 30.9.1943 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 16.7.1954 да 8.12.1959 у Негінскім с/с. У 1971 — 123 гаспадаркі, 415 ж. У 1997 — 175 гаспадарак, 442 ж.
    У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Помнік архітэктуры — Вазнясенская царква (канец 19 — пач. 20 ст.).
    ЗАБЫЧАНСКАЯ ВАЗНЯСЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарус. стылю ў в. Забычанне Касцюковіцкага рна. Пабудавана ў канцы 19 — пач. 20 ст. з цэглы. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць бабінец, трапезная і 5гранная апсіда. Вертыкальнымі дамінантамі з’яўляюцца 8гранныя шатровыя барабаны надбудаванай над бабінцам званіцы і асн. аб’ёму. Фасады крапаваны вуглавымі калонкамі, зубчастымі фрызамі, аркатурнымі паясамі, прарэзаны падвойнымі арачнымі аконнымі праёмамі ў пластычных ліштвах. Унутры ў асн. аб’ём адкрываецца светлавы барабан з самкнутым скляпеннем, абапёрты праз ветразі на шырокія аркі прыдзелаў, апсіды і бабінца. Апсіда перакрыта конхай. Царква знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане.
    ЗАБЭЙДАСУМІЦКІ Міхаіл Іванавіч (14.6.1900, в. Шэйпічы Пружанскага рна — 21.12.1981), беларускі спявак (лірычны тэнар). Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю (1918, на той час знаходзілася ў Смаленску). Вак. падрыхтоўку атрымаў у Харбіне (Кітай, 1920—22). 3 1929 у Харбінскай оперы, з 1932 канцэртаваў у Міланскай кансерваторыі (Італія), з 1935 у Пазнанскай оперы (Польшча). 3 1937 саліст Варшаўскага радыё, з 1940 — Нар. тэатра ў Празе, пазней — канцэртны спявак. У 1943—44 выступіў у Ваўкавыску і Вільні. У 1963 даў 11 канцэртаў у розных гарадах Беларусі. У 1968 запісаў пласцінку з бел. нар. песнямі (г. Беласток, Польшча). Адзін з яркіх прадстаўнікоў еўрап. вак. школы. Валодаў гібкім выразным прыгожага тэмбру голасам, акцёрскім талентам, яркай сцэнічнай знешнасцю. У канцэртным рэпертуары значнае месца займалі творы бел. кампазітараў, бел. нар. песні, песні народаў свету, арыі, кантаты, рамансы. Заўсёды спяваў на мове арыгінала. Сярод партый: Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Уладзімір («Князь Ігар» А.Барадзіна), Альмавіва («Севільскі цырульнік» Д.Расіні), Альф
    Забычанская Вазнясенская царква.
    рэд («Травіята» Д.Вердзі), Пінкертон, Рудольф («Мадам Батэрфляй», «Багема» Д.Пучыні), Фауст (аднайм. опера Ш.Гуно) і інш. Аб ім зняты фільм «Вяртанне Міхася Забэйды» (1990, рэж. Р.Ясінскі). Архіў З.С. захоўваецца ў Бел. дзярж. архівемузеі лры і мастацтва.
    Літ.: Станкевіч А. Міхаіл ЗабэйдаСуміцкі і беларуская народная песня. Вільня, 1938; Шутовіч Я. На вышынях мастацтва: (Нататкі пра сацыяльную і маст. біягр. спевакатэнара М.І.ЗабэйдыСуміцкага) // Куфэрак Віленшчыны. 2001. № 12.
    ЗАБЯЛЫШЫН, вёска ў Хонімскім рне. За 20 км на ПнЗ ад г.п. Хоцімск, 32 км ад чыг. ст. Камунары на лініі Клімавічы—Сураж, 163 км ад Магілёва, каля аўтадарогі Хоцімск—Краснаполле. Цэнтр Забялышынскага с/с. 309 гаспадарак, 804 ж. (2011).
    Засн. ў 1768 як маёнтак у Крычаўскім старостве Мсціслаўскага ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губ. У 1799 сяло, 20 двароў, 141 ж. У 1864адкрыта нар. вучылішча. У 1886 цэнтр воласці, 31 двор, 253 ж., царква, бальніца, штогадовы кірмаш. У 1909 — 53 двары, 269 ж. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Хоцімскім рне Калінінскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Магілёўскай акруг. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 8.7.1931 у Клімавіцкім, з 12.2.1935 у Хоцімскім раёнах. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 да 27.9.1943 3. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 17.4.1962 да 30.7.1966 у Клімавіцкім рне. У 1986 — 362 гаспадаркі, 997 ж. У 1997 — 374 гаспадаркі, 928 ж.
    У 2011 лясніцтва, дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, Цэнтр сац. паслуг, Дом ветэранаў, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    687
    Даведачнае выданне
    КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ
    Энцыклапедыя
    Том 3 гз
    Мастацкае афармленне Л./7. Сітайла
    Мастацкія рэдактары: І.А. Грынь, М.Э. Малярэвіч
    Камп’ютарная падрыхтоўка выдання М.Э. Малярэвіч
    Карэктары: В.А. Кульбіцкая, А.І. Саламевіч, В.М. Чудакова
    Падпісана да друку 26.11.2012. Фармат84*108 '/|6. Гарнітура Newton. Папера афсетная.
    Друк афсетны. Ум. друк. арк. 72,24. Ул.выд. арк. 83,0. Тыраж 3000 экз. Заказ 391.
    Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
    «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. ЛМ № 02330/0494061 ад 03.02.2009. Зав. Калініна, 16, 220012, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
    ААТ «Паліграфкамбінат імя Я. Коласа». ЛП 02330/0150496 ад 11.03.2009. Вул. Каржанеўскага, 20, 220024, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.