• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Крыжаўзвіжанская ц а р к в а пабудавана ў стылі ракако ў 1769 з цэглы. Адназальны будынак са званіцай над уваходам, без вылучэння апсіды ў самаст. аб’ём. Гал. фасад вызначаецца стройнасцю 3яруснай кампазіцыі. Бакавыя валюты забяспечваюць плаўны пераход ярусаў. Трэці ярус — 4гранная вежачка з фігурнай барочнай галоўкай. Зала храма перакрыта цыліндрычным скляпеннем з люнетамі. Палову будынка займае аднамаршавая лесвіца. Інтэр’ер атынкаваны і пабелены, апсіда вылучана плоскай перагародкай іканастаса. Будынак с е м і 
    н а р ы і пабудаваны ў стылі барока ў 1710 (у 1870 рэканструяваны). Ппадобны 3павярховы будынак пад мансардавым дахам вырашаны ў манументальных формах, мае сіметрычнае планіровачнае і аб’ёмнапрасторавае вырашэнне. Архіт. дэкор сціплы: карніз і падкарнізная прафіляваная цяга, аконныя праёмы ў абрамленні лучковых бровак. Мяккую пластыку будынка ствараюць лапаткі, згрупаваныя ў вуглавых частках, высокі цокаль, дзе лапаткі пераходзяць у контрфорсы. Планіроўка галерэйная, калідоры і падвалы перакрыты крыжовымі скляпеннямі. Гаспадарчы корпус пабудаваны ў стылі барока ў 18 ст. Аднапавярховае, Ппадобнае ў плане збудаванне. Архітэктурнадэкаратыўнае вырашэнне спрошчана: фігурны тарцовы франтон, прафіляваны карніз з сухарыкамі. 3 в а н і ц а пабудавана ў стылі позняга класіцызму ў 1828 з цэглы. Квадратная ў плане 2ярусная пабудова, звязаная з саборам адзінай падоўжанай планіровачнай воссю. Па аналогіі з саборам будынак завяршаецца паўсферычным купалам. Архітэктура заснавана на класічнай ордарнай сістэме: калоны, антабле
    Да арт. Жыровіцкі Успенскі манастыр. Крыжаўзвіжанская царква.
    668
    ЖЫРОВІЧЫ
    Жыровіцкі Успенскі манастыр.
    менты, трохвугольныя франтоны, дарычны фрыз.
    Манастыр унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    ЖЫРОВІЦКІ ШКОЛЬНЫ ТЭАТР. Існаваў у сярэдзіне 18 ст. ў в. Жыровічы Слонімскага рна пры базыльянскай семінарыі. У тэатры ставіліся драмы на лац. і польск. мовах з бел. інтэрмедыямі, якія карысталіся папулярнасцю ў гледачоў. Вядома пра пастаноўкі ў ім лац. трагедыі «Цыцэрон» С.Навіцкага з музыкай мясц. кампазітара Б.Згірскага (1752), польск.бел. уніяцкай інтэрмедыі «Сляпы, кульгавы, потым пан і селянін» (1751). Ёсць меркаванне, што ў тэатры была пастаўлена польск. трагедыя «Базыль, усходні цар».
    ЖЫРОВІЧЫ, вёска ў Слонімскім рне, каля р. Шчара. За 10 км на Пд ад горада і чыг. ст. Слонім на лініі Баранавічы—Ваўкавыск, 138 км ад Гродна, на аўтадарозе, якая звязвае Слонім з шашой Мінск—Брэст. Цэнтр Жыровіцкага с/с. 603 гаспадаркі, 2451 ж. (2011).
    Вядомы з 2й пал. 15 ст. як уладанне падскарбія ВКЛ А.Солтана,
    які пабудаваў тут царкву (паводле легенды, у 1470 на гэтым месцы з’явіўся абраз Маці Божай). Вакол царквы стала фарміравацца паселішча, узнік манастыр. У 1521 маёнтаку Слонімскім павеце Троцкага ваяв. ВКЛ. 3 1565—66у Навагрудскім ваяв. 3 1610х гг. уладанне канцлера ВКЛ Л.Сапегі, затым кашталяна смаленскага
    Успенскі сабор Жыровіцкага Успенскага манастыра.
    І.Мялешкі, які ў 1621 перадаў маёнтак манастыру базыльян. 3 1642 мястэчка. У 1652 Ж. атрымалі магдэбургскае права. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Слонімскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1828 створана Літоўская духоўная семінарыя. У 1862 адкрыта нар. вучылішча. У 1886 мястэчка, цэнтр воласці, 32 двары, 304 ж., 3 царквы, духоўнае і нар. вучылішчы, 3 крамы, 3 піцейныя дамы, 3 кірмашы ў год. У 1905 — 445 ж. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, цэнтр гміны Слонімскага павета Навагрудскага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 вёска ў Слонімскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 Ж. акупіраваны ням,фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Гро
    дзенскай вобл. У 1971 — 430 гаспадарак, 2597 ж. У 1997 — 646 гаспадарак, 2577 ж.
    У 2011 лясніцтва, дзіцячы сад, школы сярэдняя і мастацтваў, агр,тэхн. каледж, мінскія духоўная семінарыя і акадэмія, міжраённы вучэбнавытворчы камбінат, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны
    669
    ЖЫТАМЛЯНСКАЯ
    пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 5 магазінаў кафэ, бар; Успенскі мужчынскі манастыр. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры — Успенскі сабор (1629—71), Яўленская царква (1672), жылы корпус манастыра (17 — пач. 18 ст.), будынак семінарыі (1710), Крыжаўзвіжанская царква (1769), гасп. корпус (18 ст.), Георгіеўская царква (канец 18 ст.), званіца (1828).
    ЖЫТАМЛЯНСКАЯ ДАБРАВЁШЧАНСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Жытомля Гродзенскагарна. Пабудаванаў 1743. У 1864 рэканструявана. Захавалася выцягнутая па падоўжанай восі 3зрубная прасторавая кампазіцыя: асн. аб’ём мае з усх. боку працяглы прыруб прамавугольнай апсіды з утульнымі бакавымі рызніцай і ахвярнікам, з зах. — 2ярусную шатровую званіцу (васьмярык на чацверыку). Фасады рытмічна расчлянёны вертыкальнымі брусамісцяжкамі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі, аперазаны разным падкарнізным фрызам. Гал. ўваход у храм аформлены сціплым ганкам пад 2схільным дахам на 2 слупах з падкосамі. Манументальнасць і ўрачыстасць інтэр’еру надаюць 6 драўляных калон з перакінутымі паміж імі аркамі, што падзяляе ўнутраную прастору на 3 нефы.
    Цэнтр. з іх павялічаны і перакрыты плоскай столлю, бакавыя — паката нахіленай. Царква дзейнічае.
    ЖЫТАМЛЯНСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР НАРОДНАЙ ПЁСНІ «МАТЎЛІНА ПЁСНЯ». Створаны ў 1986 у в. Жытомля Гродзенскага рна пры сельскім Доме культуры як тэатр нар. песні «Вячоркі». 3 1995 сучасная назва. У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Т.А.Адамовіч. У складзе тэатра 30 чал. ва ўзросце ад 10 да 75 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — захаванне мясц. фалькл. мастацтва. У рэпертуары бел. нар. песні (пазаабрадавыя
    Удзельнікі Жытамлянскага народнага тэатра народнай песні «Матуліна песня».
    «Ой, пайду я шугамлугам», «Там за гаем, гаем», «Кукавала зязюлька»; вясельныя «Звінела каморанька», «Дзякуй Богу што я ўпілася», «Гарэла сосна»; жаўнерскія «Ляцелі вароны», «Ой, ляцелі гусачкі», «Эх, там ляцелі саколікісакалы»; велікодныя «Вялік святы нам дзень настаў», «Вярба», «Добры вечар, паненачка»; калядныя «Добры вечар усім вам, шчасліва радзіна», «Нова радасць», «Ой, там на Іардане»), танцы («Дробная полька», «Кадрыля», «Падыспань»), святы («Дажынкі», «Зажынкі», «Фэст на Пакровы»), абрады («Вялік святы нам дзень настаў», «Вяселле», «Гуканне вясны»), фальклорныя спек
    таклі («Вячоркі», «Куцця і Святы вечар», «На Купала — сонца йграла»,«Шчадрэц»). Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. каляднага «Еўропа на Мазоўшу — Мазоўша ў Еўропе» (Варшава, 2005), сустрэч «Сувальшчына — мая малая Айчына» (г. Сувалкі, Польшча, 2006, 2007), велікоднай сустрэчы «Канапелька» (г. Кнышын, Польшча, 2004, 2005, 2008, 2011, 2012), Рэсп. нац. культур (г. Гродна, 1996, 1998, 2000, 2002, 2004). Т.А.Адамовіч.
    ЖЬІТКАВІЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1921 у г. Жыткавічы як хатачытальня. У Вял. Айч. вайну разбурана. Ад
    670
    ЖЫТКАВІЦКІ
    навіла работу ў 1944. У 1978 у выніку цэнтралізацыі сеткі бібліятэк Жыткавіцкага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2011) 56,5 тыс. экз.; каля 3,8 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці — задавальненне інфармацыйных патрэб карыстальнікаў, краязнаўства, папулярызацыя бел. нац. культуры, прававая адукацыя. Працуе публічны цэнтр прававой інфармацьіі. Пры бцы дзейнічаюць літ. гасціная «Прыемныя сустрэчы» (з 1986), маладзёжнаадукац. цэнтр (з 2004).
    ЖЬІТКАВІЦКІ ГАРАДСКІ' ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1985 у г. Жыткавічы як афіцэрскі клуб Жыткавіцкага гарнізона, з 1997 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 1409 м2, у т.л. зала на 396 месцаў і сцэна, танц. зала, бка. Дзейнічаюць 13 клубных фарміраванняў, з іх 1 мае званне «народны» (вакальны ансамбль «Нядзеля»), Калектывы Дома кулыуры актыўна ўдзельнічаюць у культ. жыцці Палесся: святах «Купалле», «Масленіца», днях Незалежнасці і Перамогі, абрадзе «Калядкі», аглядахконкурсах «Нам засталася спадчына» (да 130годдзя нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа), «I памяць сэрца апавядае», «Палеская вясёлка», міжнар. фестывалях, у т.л. харэагр. мастацтва «Сожскі карагод», мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» і інш.
    Г.У.Вецік.
    ЖЬІТКАВІЦКІ ГАРАДСКІ' ЦЭНТР КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1932 у г. Жыткавічы на базе народнага дома як раённы Дом культуры. 3 2009 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 3858 м2, у т.л. 2 глядзельныя залы на 576 месцаў (канцэртная 252,73 м2 і малая 153,62 м2), зала абрадаў 135,73 м2, танцавальная зала 103,58 м2, пакоі для гуртковай работы. Дзейнічаюць 36 клубных фарміраванняў, з іх 22 аматарскія калектывы, 10 аматарскіх аб’яднанняў (у т.л. 16 для дзяцей). Пяць калектываў маюць званне «народны» (клуб для тых, каму за 50
    Фасад будынка Жыткавіцкага гарадскога Дома культуры.
    «Святліца»; клуб для тых, каму за 30 «Натхненне»; хор работнікаў культуры; ансамбль нар. песні «Жытніца»; вак. ансамбль ветэранаў працы «Асалода») і 1 — «узорны» (лялечны тэатр «Чарадзейнікі»), Калектывы Цэнтра культуры — удзельнікі розных культ. мерапрыемстваў, у т.л. фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1997— 98, 2005), сатыры і гумару «Аўцюкі» (1999, 2006, 2008, в. Вял. і Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага рна), рэсп. харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 1997), нац. культур (г. Гродна, 2010), міжнар. слав. культур «Хотмыжская восень» (г. Белгарад, Расія, 2003); міжнар. конкурсу выканаўцаў нар. песні «Дружба» (г. Бранск, Расія, 1993), рэсп. святаконкурсу вак.харавых калекгываў да 100годдзя Г.Ці
    товіча (2010); абл. аглядаўконкурсаў: вак. ансамбляў і ансамбляў нар. песні са званнем «народны аматарскі калектыў» (2007), узорных тэатр. і лялечных калектываў (2011); рэсп. і абл. фестываляўкірмашоў «Дажынкі» і інш.
    ЖЬІТКАВІЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ ПЁСНІ «ЖЬІТНІЦА». Створаны ў 1987 у г. Жыткавічы пры раённым Доме культуры (з 2009 гар. Цэнтр культуры). У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік Т.А.Еўлаш. У складзе ансамбля 20 чал. ва ўзросце ад 16 да 55 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — вывучэнне культуры роднага краю, зберажэнне нар. традыцый, прапаганда нар. песні свайго рэгіёна. У рэпертуары бел. нар. песні «А ў садзе ві