• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Камуніст. партыі і сав. ўрада, звесткі пра падзеі на франтах, матэрыялы пра мужнасць бел. партызан і інш. На старонках газеты змешчаны творы Я.Купалы, Я.Коласа, П.Броўкі, П.Глебкі, К.Крапівы, М.Лынькова, П.Панчанкі, М.Танка, К.Чорнага, Д.Беднага, А.Суркова.
    «ЗА СВАБОДНУЮ БЕЛАРЎСЬ», франтавая газета. Выдавалася з 18 сак. да ліст. 1942 на бел. мове Палітупраўленнем Калінінскага фронту пры ўдзеле ЦК КП(б)Б. Рэд. І.Д.Гурскі. Была разлічана на бел. партызан і жыхароў акупіраванай тэр. рэспублікі. Выпускала сатыр. лісток «Партызанская дубінка». Інфармавала пра падзеі на франтах і ў сав. тыле, партыз. барацьбу, злачынствы ворага. Змяшчала творы Я.Коласа, П.Броўкі, П.Глебкі, К.Губарэвіча, К.Крапівы, П.Панчанкі, М.Танка, а таксама рус. пісьменнікаў У.Вішнеўскага, А.Суркова, М.Ціханава, І.Эрэнбурга і інш. Друкавала паведамленні пра дзейнасць навук. устаноў і творчых аб’яднанняў Беларусі ў сав. тыле.
    ЗААЗЁРСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Заазер’е Сенненскага рна. Пабудавана ў апошняй трэці 18 ст. ў формах позняга барока Т. і Я. Агінскімі. Належала Серакоўскім (з 1803), Пуслоўскім, Шабекам. Сядзібны дом (не захаваў
    Да арт. Заазерская сядзіба. Bid на возера.
    ЗАБАЙКАЛЬСКАЯ
    ся) стаяў на невял. узвышэнні каля воз. Сянно. Да яго вялі 2 шырокія алеі (часткова захавалася паўдн.). Ад сядзібнага дома па маляўнічым схіле да возера пракладзена паркавая алея паміж 2 вял. баскетамі. У 19 ст. парк набыў пейзажныя рысы з захаваннем асн. старых планіровачных элементаў. Прадстаўлены разрэджаным спелым дрэвастоем (клён, ліпа, ясень). На месцы баскетаў — паляны.
    A. Т. Федарук.
    ЗААСТРАВЁЦКАЯ ЦАРКВА СВЯТОГА ДЫЯНІСІЯ АРЭАПАГІ'ТА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Заастравечча Клецкага рна. Пабу
    давана ў 1й пал. 20 ст. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць бабінец і прамавугольная апсіда. Вальмавы дах над асн. аб’ёмам пераходзіць у паўвальмавае пакрыццё апсіды, завершанае купалком на гранёным барабане. Над бабінцам узведзена 3ярусная званіца (2 васьмерыкі на чацверыку) з цыбулепадобным купалам у завяршэнні. Брусавыя сцены па вуглах зашыты дошкамі, прарэзаныя вял. арачнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах, умацаваны брусамісцяжкамі ў прасценках. Тры арачныя ўваходы адзначаны 2слуповымі ганкамі з паўкруглым пакрыццём. Унутры
    апсіда вылучана бакавымі рызніцай і ахвярнікам і драўляным іканастасам. Пры ўваходзе знаходзяцца хоры з акруглым выступам на 2 слупах. Цэнтр. частка асн. аб’ёму перакрыта драўляным цыліндрычным скляпеннем, прарэзаным па цэнтры светлавым барабанам, бакавыя — плоскай столлю. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ЗААСТРАВЁЧЧА. вёска ў Клецкім рне. За 30 км на ПдУ ад горада і 32 км ад чыг. ст. Клецк на лініі Асіповічы—Баранавічы, 157 км ад Мінска,
    Заастравецкая царква Святога Дыянісія Арэапагіта.
    на аўтадарозе Клецк—Колкі. Цэнтр Заастравецкага с/с. 910 гаспадарак, 1921 ж. (2011).
    Вядома з пач. 17 ст. як сяло ў Навагрудскіх павеце і ваяв. ВКЛ, уладанне Радзівілаў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губ. 3 1797 цэнтр воласці. У 1800 вёска, 15 двароў, 96 ж. У 1864 адкрыта нар. вучылішча. У 1897 — 89 двароў, 561 ж., магазін, крама, піцейны дом. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, цэнтр гміны Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Клецкім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Мінскай вобл. 3 25.12.1962 да 30.7.1966 у Нясвіжскім рне. У 1970  1784 ж. У 1997  1032 гаспадаркі, 2589 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, Дом быту, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны. Помнік архітэктуры — царква Св. Дыянісія Арэапагіта (1936). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ЗАБАЙКАЛЬСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў пас. Забайкал Талачынскага рна.
    681
    ЗАБАЛАЦКІ
    Належала Гардзялкоўскім. Пабудавана ў пач. 19 ст. ў стылі класіцызму. Гал. кампазіцыйнаявось,уздоўжякой размяшчалася часткова захаваная ўязная алея, замыкалася аднапавярховым сядзібным домам з мансардай і 4калонным порцікам на гал. фасадзе. У апошняй чвэрці 19 ст. ўздоўж алеі быў закладзены пейзажны парк. У аснову яго планіроўкі пакладзены прынцып чаргавання палян і невял. драўняных масіваў. На цэнтр. паляне з маляўніча зрэзаным контурам і ўсх. дальняй перспектывай на памежныя ландшафты раслі ружы, ружы паркавыя, штамбавыя і 6 ільмаў горных (з плакучымі кронамі). На другой паляне вырошчваліся больш каштоўныя раннія віды пладовых дрэў. Ад паляны разыходзіліся дарожкі, якія перасякалі масівы дрэў прыкладна аднатыпнага складу (ліпа, клён, радзей ясень, елка, сасна, бяроза). У выглядзе акцэнтаў, саліцёраў у парк было ўведзена шмат лістоўніцы сібірскай (захаваліся 63 дрэвы). У парку меліся розныя інтрадуцэнты: гартэнзія дрэвападобная спірэя, сартавы бэз, сасна веймутава, піхта сібірская. Захаваліся адзіночныя дрэвы клёна серабрыстага, ліпы буйналістай, курціны рабінніка рабіналістага. Месцам задзіночання на ўсх. ускраіне парка была альтанка, да якой вяла вузкая алея з глогу махрыстага. Да пейзажнага парку прымыкаў сад, спланаваны ў выглядзе квадратаў. Сад і сядзібныя пабудовы не захаваліся. На месцы гасп. двара — руіны аборы і стайні. А.Т.Федарук. ЗАБАЛАЦКІ ПЕТРАПАЎЛАЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры класіцызму ў в. Забалаць Воранаўскага рна. Пабудаваны ў 1803—12 з цэглы на месцы папярэдняга храма. Прамавугольны аб’ём пад 2схільным дахам. Нетрадыц. размешчаны 2 сакрысціі, аб’яднаныя ў адзіны аб’ём, які прыбудаваны да тарцовай алтарнай сцяны. На гал фасадзе 3ярусная 4гранная вежа з 8калоннай шатровай ратондай у завяршэнні (надбудаваная ў пач. 20 ст.). Вежазваніца
    падзеленая на ярусы прафіляванымі карнізамі, дэкарыраваная філёнгамі. Ніжні ярус вежы руставаны, прарэзаны прамавугольнымі ўваходнымі праёмамі, паўцыркульнымі вокнамі. Верхні ярус вежы з боку гал. фасада прарэзаны вялікім арачным праёмам, апрацаваны пілястрамі. Фасады касцёла атынкаваныя, дэкарыраваныя гарызантальным рустам. Бакавыя фасады прарэзаны спічастымі аконнымі праёмамі. Зала храма перакрыта плоскай столлю — сафітам, сакрысція — крыжовымі скляпеннямі. У інтэр’еры сцены дэкарыраваны пілястрамі, падпяразаны антаблементам. Цэнтр. 4калонны алтар са скульптурамі Пятра і Паўла. Бакавыя маляўнічыя алтары выкананы сродкамі ілюзорнага жывапіснага роспісу. Над уваходам на 4 драўляных калонах размешчаны хоры. Касцёл абкружаны агароджай з бутавага каменю з 3арачнай брамай. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    A. М. Каласоўская.
    ЗАБАЛАЦЦЕ, вёска ў Асіповіцкім рне, на Пратасевіцкім канале. За 4 км на 3 ад горада, 6 км ад чыг. ст. Асіповічы, 137 км ад Магілёва, каля аўтадарогі Асіповічы—Шышчыцы. Цэнтр Пратасевіцкага с/с. 148 гаспадарак, 421 ж. (2011).
    Вядома з 1692 як паселішча (23 дымы) у складзе маёнтка Глуск Мінскіх павета і ваяв. ВКЛ, уладанне Д.Радзівіла. Мінскага ваяв. ВКЛ. У 1787 — 11 дымоў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губ. У1840 вёска ў маёнтку Пратасевічы Бабруйскага павета Мінскай губ., 13 двароў, 91 ж. У 1860 — 29 двароў, 238 ж. У 1897 у Замошскай воласці, 38 двароў, 255 ж. У 1917 — 56 двароў, 303 ж. 3 1919 у БССР. 3 17.7.1924 у Асіповіцкім рне, да 26.7.1930 Бабруйскай акругі. 3 20.8.1924 у Дзераўцоўскім с/с. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да 29.6.1944 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 зноў у Магілёўскай абласцях. 3 16.7.1954 у Восаўскім, з 25.2.1964 у Пратасевіцкім сельсаветах. У 1970 — 429 ж. 3 1999 цэнтр сельсавета. У 2002 — 128 гаспадарак, 357 ж.
    У 2011 пачатковая школа, магазін.
    ЗАБАЛАЦЦЕ, вёска ў Рагачоўскім рне. За 8 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Рагачоў налініі Магілёў—Жлобін, 130 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Гомель—Бабруйск. Цэнтр Забалацкага с/с. 220 гаспадарак, 521 ж. (2011).
    Вядома з 16 ст. як сяло ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля
    682
    ЗАБАЛОЦКІ
    2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. У 1796—1802 у Бел. губ. У 1858 — 84 двары, 587 ж. У 1909 сяло ў Лукаўскай воласці, 222 двары, 1554 ж., царква, школа, вінакурня. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 вёска ў Рагачоўскім рне, да 26.7.1930 Бабруйскай акругі. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да канца чэрв. 1944 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У снеж. 1942 партызаны разграмілі тут гітлераўскі гарнізон. У 1959 — 805 ж. У 1997 — 273 гаспадаркі, 653 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны. Дзве брацкія магілы сав. воінаў і помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік садовапаркавага мастацтва — парк (2я пал. 19 ст.).
    ЗАБАЛАЦЬ, баваўняныя каляровыя (сінія, чырвоныя, чорныя) ніткі для вышывання і ткання. Тэрмін 3. бытаваў пераважна на У Беларусі (у некаторых рэгіёнах ён ужываўся побач з назвай «горынь»),
    ЗАБАЛАЦЬ, вёскаў Воранаўскім рне на р. Нізянка. За 52 км на ПдЗ ад г.п. Воранава, 46 км ад чыг. ст. Бастуны на лініі Ліда—Вільнюс, 80 км ад Гродна, на аўтадарозе Радунь—Астрына. Цэнтр Забалацкага с/с. 425 гаспадарак, 1038 ж. (2011).
    Вядома з 14 ст. У канцы 15 ст. маёнтак у Васілішкаўскім намесніцтве Троцкага ваяв. ВКЛ. 3 1508 уладанне В.Нарбутовіча, які ў 1536 засн. тут мястэчка. 3 1565—66 у Лідскім павеце Віленскага ваяв. У 1622 у 3. пабудаваны касцёл. У 1690 — 66 двароў, уладанне Я.Нарбута. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Лідскім павеце Віленскай губ. У 1812 граф Л.Тышкевіч засн. мураваны касцёл. У 1864 адкрыта нар. вучылішча. У 1886 мястэчка, цэнтр воласці, 6 двароў, 75 ж.,
    Забамцкая Георгіеўская царква.
    касцёл, багадзельня, піцейны дом. У 1897  24 двары, 151 ж. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, цэнтр гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяв. 3 1939уБССР. 3 15.1.1940 у Радунскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 вёска, цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 3 25.12.1962 у Воранаўскім рне. У 1971 — 321 гаспадарка, 892 ж. У 1997 — 448 гаспадарак, 1137 ж.