Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
«ЖЫЦІЁ ЕФРАСІ'ННІ ПОЛАЦКАЙ», помнік старажытнабеларускай літаратуры. Арыгінальны агіяграфічны твор, узнік у канцы 12 ці ў 1й пал. 13 ст. Аўтограф не захаваўся. Тэкст змешчаны больш як у 100 спісах 14—18 ст. і вядомы ў 6 рэдакцыях. Пытанне аўтарства да канца не высветлена. Паводле адной з версій, аўтарам мог быць чалавек, які суправаджаў Ефрасінню падчас яе падарожжа ў Ерусалім. Верагодней за ўсё, твор належьшь пяру або манаха Давыда, або слугі Міхаіла — абодва былі сведкамі паводзін і ўчынкаў святой ля Труны Гасподняй, а таксама ў час яе непрацяглай хваробы. Твор адносіцца да жыційбіясаў, нескарочаных жыційаповесцей, прызначаных для набажэнстваў або для чытання падчас манастырскай трапезы. Складаецца з 5 частак — зачыну, 3 асн. частак, заключэння. У цэнтры апавядання — ідэальны воб
раз «дабраславёнай нявесты Хрыстовай — Ефрасінні», якая яшчэ ў юнацтве выбірае шлях служэння Богу. Унучка князя Усяслава Чарадзея і дачка СвятаславаГеоргія, Прадслава адмаўляецца выходзіць замуж, вырашыўшы пайсці ў манастыр. Аўтар падкрэслівае цвёрдасць гэтага рашэння, тлумачыць яго богаабранасцю князёўны. У манастыры ЕфрасінняПрадслава перапісвае кнігі, выконвае місіянерскія функцыі, займаецца ўзвядзеннем цэркваў, выпісвае з Царграда абраз Прасвятой Багародзіцы Эфескай, напісаны рукой евангеліста Лукі. У канцы жыцця яна вырашыла здзейсніць падарожжа ў Ерусалім, аднак у час вандроўкі ў Святую зямлю моцна захварэла. Праз 24 дні Ефрасіння нечакана памерла, знайшоўшы апошні прытулак у манастыры Св. Феадосія (Іерусалім). Нягледзячы на тое, што твор напісаны згодна з агіяграфічнымі канонамі, у ім сустракаюцца адступленні — гучыць матыў патрыятызму, услаўлення не проста хрысціянскага свету, але Бацькаўшчыны Ефрасінні — Полацка: «<...> дабраславенны ты, горад Полацк, што ўзгадаваў гэтакі парастак — Ефрасінню!».
В. I. Еўмянькоў.
«ЖЫЦІЁ ФЕАДОСІЯ ПЯЧЭРСКАГА», помнік літаратуры перыяду Старажытнай Русі, адзін з самых ранніх агіяграфічных твораў, які быў шырока вядомы ў Беларусі. Напісана каля 1091 манахам КіеваПячэрскай лаўры Нестарам, упершыню надрукавана ў 1635 у «Патэрыконе...» С.Косава. Твор адпавядае ўсім кананічным патрабаванням таго часу. Нестар трымаецца ранневізант. агіябіягр. традыцый. У помніку пададзена жыццеапісанне ігумена КіеваПячэрскага манастыра, пісьменнікапалеміста Феадосія, які быў другім святым, урачыста кананізаваным Рус. царквой, і першым яе прападобным. Увага аўтара засяроджвалася на плённай дзейнасці героя па ўладкаванні манастыра, сцвярджэнні хрысціянскіх маральных ідэалаў.
стойкасці ў аскезе, настойлівым самаўдасканаленні і выхаванні людзей. Ён быў актыўным праціўнікам феадальных міжусобіц, намаганняў Візантыі падпарадкаваць свайму ўплыву Рус. праваслаўную царкву. Твор прыцягвае сваёй немудрагелістасцю, наіўнай прастатой, выразнасцю і праўдзівасцю. Напісана эмацыянальна насычанай, лаканічнай і яснай мовай. У ім ёсць дакладнае апісанне значных гіст. падзей і рэальных гіст. асоб, быт. сцэн.
Літ:. ФедотовГ.П. СвятыеДревней Русн. Ростов н/Д, 1999. УІ.Каяла.
«ЖЫЦІІ СВЯТЬІХ», помнік беларускай перакладной агіяграфічнай літаратуры 17 ст. У 1579 у Вільні выйшаў на польск. мове вял. зб. «Жыціі святых» П.Скаргі, які з’яўляецца першакрыніцай помніка. 412 аповесцей з жыцця хрысціянскіх святых размешчаны ў ім, як і ў стараж.рус. ЧэццяхМінеях, па месяцах года. Героі зборніка — ад біблейскіх Адама і Евы да рэальных гіст. асоб 15—16 ст. Гэта своеасаблівая энцыклапедыя, у якой асн. этапы царк. гісторыі асвятляюцца на прыкладзе духоўных подзвігаў многіх святых — апосталаў і прарокаў, святароў і айцоў царквы, біскупаў і манахаўпадзвіжнікаў, каралёў, заснавальнікаў каталіцкіх ордэнаў, місіянераў змагароў з язычніцтвам і ерассю, пакутнікаў і інш. герояў. Змешчаныя ў збку жыціі вызначаюцца шаблоннасцю і дыдактызмам, вобразы празмерна ідэалізаваныя і псіхал. нерухомыя. Аднак змястоўнае багацце, жывы стыль выкладу, займальнасць і пазнавальная каштоўнасць зрабілі кнігу П.Скаргі папулярнай ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Пераклад выбраных «Жыцій святых» на бел. мову (141 жыціе) быў зроблены у 2й пал. 17 ст. ў Магілёве. У беларусаў ён выклікаў цікавасць таму, што тут былі змешчаны жыццяпісы мясц. літоўскабел. і польск. святых, як, напр., польск. місіянера Яцка (Іакінф, Гіяцынт), які прапаведаваў хрысціянства ў межах Польшчы і Русі. У.І.Каяла.
678
ЖЭЎЖЫК
«ЖЫЦЦЁ БЕЛАРЎСА», газета рэвалюцыйнадэмакратычнага кірунку, орган Бел. сялянскарабочай грамады. Выдавалася з 19.8 да 12.11.1925 у Вільні на бел. мове 3 разы на тыдзень. Рэд.выдавец Я.Туркевіч, з кастр. (№ 8) У.Варава. Асвятляла вызваленчы рух ў Зах. Беларусі, выкрывала розныя праявы сац. і нац. ўціску, палітыку ўрада буржуазнай Польшчы. Адстойвала правы сялян і рабочых, змагалася за асвету на роднай мове. У пастаянных рубрыках асвятляла жыццё Сав. Беларусі, культ.грамадскі бел. рух у Латвіі і Чэхаславакіі. Надрукавала ўрывак з паэмы Я.Купалы «Безназоўнае», апавяданні Ц.Гартнага, вершы У.Сыча. Змясціла артыкул пра паэму Я.Коласа «Сымонмузыка». Выйшла 20 нумароў, з іх 5 канфіскаваны. А.С.Ліс.
ЖЫЧКА Хведар Дзмітрыевіч (20.3. 1927, пас. Марс Жлобінскага рна — 25.7.2007), беларускі пісьменнік. Скончыў Літ. інт імя М.Горкага ў Маскве (1959). Працаваў у прэсе, выдвах «Беларусь» і «Мастацкая літаратура». У 1972—76 гал. рэд. газ. «Літаратура і мастацтва». Аўтар збкаў вершаў «Настой» (1968), «Абеліск» (1973), «Абавязак» (1979), «Абдымкі сонца» (1988), «Яшчэ адзін пракос» (1991), «Святога вечара чакаю» (1995) і інш. Пісаў для дзяцей («Паспелі суніцы», 1966; «Сонца скача па траве», 1989; «Грыбны дождж», 1995 і інш.). Пераклаў на бел. мовутворы Л.Украінкі, М.Алейніка, А.Міцкевіча і інш. (зб. выбраных перакладаў «Вокны ў сад», 1987).
Тв.: Букет вяргіняў: апавяданні. Мінск, 1970; Дзе растуць бяссмертнікі: аповесці. Мінск, 1977; Дзень будзе ясны: аповесць. Мінск, 1981.
ЖЭБІТ Рыгор Аўдзеевіч [10.10.1928, в. Лісцвін Хойніцкага рна — 26(27?).11.2007], беларускі філосаф. Др філас. навук (2003). Скончыў Ленінградскае вышэйшае ваен.марское вучылішча імя М.В.Фрунзэ (1951). Служыў у Ваеннамарскім флоце, капітан 3га рангу. 3 1972 у
Інце філасофіі і права АН Беларусі. 3 1980 вучоны сакратар Аддз. грамадскіх навук АН Беларусі. У 1982— 2006 у Інце філасофіі НАН Беларусі (з 1992 заг. аддзела). Навук. работы па сац.філас. праблемах арганізацыі і кіравання, кадравай палітыкі, масавых камунікацый, тэорыі і практыкі арганізацыйнакіраўніцкай дзейнасці ў сферы адукацыі.
7в.: Кадровый потенцнал как главный резерв обшества. Мннск, 1999; Органнзацнонноуправленческая деятельность: опыт снстемного аналнза н смнтеза соцнальнофнлософского м экономнкоправового аспектов. Мннск, 2003.
ЖЭРА (Zera) Караль Антоні (1.9. 1743, в. Тварогі Выпыхі Сілезскага ваяв., Польшча — пасля 1798), польскі і беларускі пісьменнік, педагог. Адукацыю атрымаў у Драгічыне над Бугам (Польшча), потым у Пінску, дзе ў 1765 прыняў духоўны сан. Жыў у г. Сянно. Аўтар збка бел., польск. і лац. фацэцый (анекдотаў) «Безліч рэчаў, торба смеху, гарох з капустай, а кожны сабака з другой вёскі...» (распаўсюджваўся ў копіях). У зборнік уключаны 233 анекдатычныя, пацешныя і павучальныя гісторыі, якія здарыліся ў Гродне, Драгічыне, Сянно, на Лепельшчыне, Піншчыне і ў інш. мясцінах Беларусі. У выданні сустракаюцца прыказкі, прымаўкі і вобразныя параўнанні з сац. падтэкстам. Многія анекдоты антыпрыгонніцкага і антыклерыкальнага зместу, запісаны ў Беларусі і на бел. мове. Па розных копіях зборнік Ж. выдадзены ў Варшаве З.Глогерам (1893) і К.Жукоўскай (1980).
A. I. Мальдзіс.
ЖЗРЛІЦА, старажня, традыцыйная рыбалоўная снасць для лоўлі драпежнай рыбы (пераважна шчупакоў, буйных акунёў, самоў). Складаецца з моцнай лёскі (3—5 м), крыжападобна наматанай на рагульку (10—12 см), якая прывязваецца да жэрдкі. У якасці насадкі выкарыстоўваецца жывая рыба. Ж. замацоўваюць невысока над вадой (напр., да галіны дрэва).
Жэўжык.
ЖЙЎЖЫК, у беларускай народнай міфалогіі вадзяны бажок, апякун рэк. Уяўляўся худым дзедам невялікага росту, з рудой барадою, доўгай шыяй, маленькай галоўкай, доўгімі, але маленькімі ручкамі, доўгімі пальцамі і тонкімі нагамі, але пры гэтым надзвычай дужым, жывым і спрытным. Жыў ён заўсёды на самай глыбіні, у віры. Спрытна плаваў удзень пад вадою, а ўночы — на паверхні вады, разганяючы паперадзе сябе хвалі жутлам — доўгім шастом з двума велізарнымі зубцамі на канцы. Плаваў у чоўненевідзімцы і затуляўся жутлам ад людскіх вачэй. Убачыўшы якуюнебудзь магчымуіо пагрозу для чалавека, калі той тоне, ці калі тоне судна, Ж. адным узмахам свайго жутла ратаваў іх, а таксама ўтаймоўваў буры і вятры. Ж. падпарадкоўваліся ўсе вадзяныя духі, у т.л. Вадзянік і Лазавік. У бел. мове Ж. — свавольнік, жывое, непаседлівае хлапчаня, «хлопчык тоўсценькі, але жывы, жвавы і вяртлявы» (І.Насовіч).
Літ.: Шпнлевскнй П. Белорусскне народные поверья // Журнал Мнннстерства народного просвешення. СанктПетербург, 1852. Лмтератур. прнбавленне. №3; Носовнч Й.М. Словарь белорусского наречня. СанктПетербург, 1870. У.А.Васілевіч.
679
3, дзявятая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Z («зямля»), што ўзнікла на аснове грэкавізант. устаўнай Z («дзэта»). У старабел. графіку перайшла са стараж.рус. пісьменства. Абазначала зычныя гукі [з], [з’], пры аглушэнні [с], [с’] («закон», «вознтн», «морос», «мас’»). Мела таксама лічбавае значэнне «сем», з дадатковымі значкамі: Аз 7000,(3) 70 000, :з:— 700 000, ■ з: — 7 000 000. У 16 ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф.Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вял. літары ва ўласных імёнах, геагр. назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным. У сучаснай бел. мове літара «з» абазначае шумныя звонкія шчылінныя пярэднеязычныя зычныя гукі [з], [з’] («замок», «зямля»), а перад глухімі зычнымі і на канцы слоў — парныя да іх па звонкасці і глухасці гукі [с], [с’] («нізка» — «н’іска», «везці» — «в’эс’ц’і»). Уваходзіць у склад дыграфа дз («дзень»),
«ЗА САВЁЦКУЮ БЕЛАРЎСЬ», франтавая газета. Выдавалася з 11.7.1941 да кастр. 1942 на бел. мове Палітупраўленнем Зах. фронту пры ўдзеле ЦК КП(б)Б. Рэд. М.Лынькоў. Была разлічана на бел. партызан і жыхароў акупіраванай тэр. рэспублікі. Друкавала найб. важныя дакументы