Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
краязнаўчы музей і муз. школа. Гасп. пабудовы часткова выкарыстоўваюцца ў гасп. мэтах. Палац з дэкар. аздабленнем інтэр’ера (ляпны дэкор, камін і печ, падлога з меандравым арнаментам, плафоны столі), гасп. пабудовы, парк унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ЖЬІЛІЦКІ ЎЗбРНЫ АРКЕСТР БАЯНАЎ I АКАРДЭбНАЎ. Створаны ў 1979 у в. Жылічы Кіраўскага рна пры муз. школе. У 1979 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік М.Р.Забелаў. У складзе аркестра 20 чал. ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў. Асн. кірунак дзейнасці — культ.асветніцкі і канцэртнамуз. У рэпертуары бел. («Рытмы вясны», «Вясёлыя канікулы» М.Забелава, «Сымонмузыка» Д.Смольскага) і класічная музыка («Эгмонт» Л.Бетховена, «Канцэрт ля мінор для аргана» А.Вівальдзі). Калектыў — дыпламант фестываляў міжнар. дзіцячай творчасці «Залатая ттчолка» (г. Клімавічы, 2003), рэсп. песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (1998—2011), мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2000—11), нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2009), гарадоўпабрацімаў да Дня міру (г. Орша, 2010). В.П.Герасімава.
ЖЫЛКА Уладзімір Адамавіч (27.5. 1900, в. Макашы Нясвіжскагарна — 1.3.1933), беларускі паэт. Вучыўся ў Карлавым унце ў Празе (1923—26). У 1926 удзельнічаў у канферэнцыі па рэформе бел. правапісу ў Мінску. Працаваў у газ. «Звязда», муз. тэхнікуме. Паэт рамантычнага складу і высокага маст. майстэрства. Пейзажная лірыка Ж. адрозніваецца глыбокім філас. падтэкстам, а асобныя вершы па стылявых, моўных і кампазіцыйных асаблівасцях блізкія да класічнай еўрап. рамантычнай спадчыны. Аўтар збкаў паэзіі «Уяўленне» (1923), «На ростані» (1924), «3 палёў Заходняй Беларусі» (1927) і інш. Перакладаў на бел. мову творы Ш.Бадлера, А.Блока, Г.Ібсена, М.Лер
662
ЖЫЛЛЁ
мантава, А.Міцкевіча і інш. У 1930 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1960.
Тв.: Вершы. Мінск, 1970; Пожні: вершы, пераклады, крытычныя арт. Мінск, 1986; Выбр. творы. Мінск, 1998.
ЖЫЛЛЁ, збудаванні для жыцця і арганізацыі быту чалавека. На тэр. Беларусі будаўніцтва жылля пачалося ў часы палеаліту (паселішчы Бердыж Чачэрскага, рна). 3 5—8 ст. пачынае пареважаць жылы дом, прызначаны для асобнай сям’і (в. Гарадзішча Мядзельскага, в. Тайманава Быхаўскага рнаў). Гэты тып жылля (хата) стаў асн. у Беларусі (1, 2, 3зрубавыя варыянты) і ў залежнасці ад рэгіянальных асаблівасцей гіст.этнаграф. регіёнаў меў розныя планіровачныя, канструкцыйныя і дэкар. вырашэнні. Дом заўсёды вылучаўся сярод пабудоў сядзібы вядучай роллю ў кампазіцыі, хараством архіт. разьбы, дасканаласцю канструкцый. Жыллё ў мястэчках і гарадах спалучалася з майстэрняй рамесніка ці крамай, што ўскладняла планіроўку, уводзіла ў структуру дома падцені, мансарды і мезаніны, спрыяла з’яўленню 2павярховых жылых будынкаў. Жыллю буйных феадалаў 14—17 ст. (Мірскі і Нясвіжскі замкі, домкрэпасць ў в. Гайцюнішкі Воранаўскага рна) часта былі ўдасцівы абарончыя функцыі. Сядзібныя дамы 18—19 ст. развівалі планіровачную схему сялянскай хаты (хата + сені + хата) на аснове прадстаўнічых вырашэнняў класічнай архітэктуры. Своеасаблівы воблік мелі сядзібныя дамы з алькежамі, у якіх захоўваліся вобразы абарончага дойлідства (сядзібны дом у в. Поразава Свіслацкага рна). Істотныя змены ў архітэктуры жылля адбываліся ў канцы 19 — пач. 20 ст.: павелічэнне колькасці пакояў у сялянскіххатах і гар. кватэрах, функцыянальная дыферэнцыяцыя пакояў, развіццё сістэм інжынернага забеспячэння. Жылая забудова стала больш капітальнай, у гарадах з’явіліся новыя тыпы жылля (катэдж, даходны дом) і новыя аб’ёмнапланіровачныя вырашэнні (шматпавяр
Да арт. Жыллё. Шматкватэрны жылы дом у Мінску.
ховыя, шматкватэрныя, секцыйныя, галерэйныя і інш.). Рэалізацыя з 1920х гг. сац. праграм садзейнічала пашырэнню маштабаў жыллёвага будаўніцтва, фарміраванню новых тыпаў жылля (дамыкамуны, рабочыя пасёлкі), забяспечыла развіццё з сярэдзіны 1950х гг. тыпавога праектавання на аснове зацверджаных нарматываў і пераходу на індустрыяльныя буд. сістэмы (панэльная, каркаснапанэльная, маналітная, аб’ёмныя блокі і інш.). Тыпалогія жылля для сельскай мясцовасці распрацоўвалася ў адпаведнасці з Праграмай
Да арт. Жымё. Сучасная забудова ў аграгарадку «Дубна» Мастоўскага раёна.
эксперымент. будаўніцтва (в. Расна Камянецкага, в. Мышкавічы Кіраўскага, пас. Жамчужны Баранавіцкага рнаў і інш.). 3 канца 20 ст. павелічэнне аб’ёмаў жыллёвага будаўніцтва ажыццяўляецца па 2 напрамках: па тыпавых праектах, якія адпавядаюць сац. стандартам з імкненнем да выяўлення своеасаблівасці знешняга выгляду будынкаў (звычайна, панэльнае будаўніцтва); па індывід. праектах, якія забяспечваюць палепшаную планіроўку кватэр і індывідуальнасць маст. рашэння. У шматкватэрных жылых дамах рас
663
ЖЫЛУНОВІЧ
паўсюджанне атрымалі маналітныя і маналітнакаркасныя канструктыўныя сістэмы, якія сталі асновай свабоднай планіроўкі кватэр, што дазваляе лепш улічваць патрэбы жыхароў. У гарадах прадугледжваюцца раёны індывід. забудовы катэджнага тыпу. Жыллёвая забудова аграгарадкоў арыентавана на эфектыўную эксплуатацыю ў вясковых умовах з забеспячэннем камфортнасці пражывання і аптымальнага спалучэння матэрыяльных і маст. сродкаў (аграгарадок «Дубна» Мастоўскага рна. Асаблівасць архітэктуры сучаснага жылога дома — развіты абрыс плана, імкненне да выразнай сілуэтнай кампазіцыі, выяўленне дэталей, спалучэнне розных аддзелачных матэрыялаў і фарбаў у вырашэнні фасадаў, выкарыстанне энергазберагальных і экалагічных тэхналогій.
Літ:. В о н н о в А.А. Жнлншное стронтельство в Белорусской ССР. Мннск, 1980; Тра це вс к н й В.В. Нсторня архнтектуры народного жмлнша Белорусснн. Мннск, 1989; Сергачев С.А. Белорусское народное зодчество. Мннск, 1992; Ш а м р у к А.С. Архнтектура Беларусн XX — начала XXI в. Мннск, 2007.
С.А. Сергачоў.
ЖЫЛУНОВІЧ Зміцер Хведаравіч, гл. Гартны Ц.
ЖЫЛЮК Міхаіл Аляксандравіч (н. 27.10.1948, в. Багданаўка Цярнопальскай вобл., Украіна), беларускі артыст оперы (лірыкадрам. барытон), педагог. Засл. артыст Беларусі (1990). Засл. артыст Украіны (2008). Скончыў Бел. (1971) і Маскоўскую (1974) кансерваторыі. 3 1976 саліст Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. 3 1983 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Валодае прыгожым, выразным, насычаным мяккімі абертонамі голасам вял. дыяпазону, мастацтвам тэмбравай афарбоўкі гуку, высокай пеўчай культурай. Стварыў запамінальныя вобразы ў класічных і сучасных, у т.л. нац., операх: Шчалкалаў («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Раберт,
Ялецкі («Іаланта», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Маралес («Кармэн» Ж.Бізэ), Шарплес («ЧыаЧыасан» Д.Пучыні), Жэрмон («Травіята»
М.А.Жылюк.
Д.Вердзі), Фігара («Севільскі цырульнік» Д.Расіні), Сучаснік («Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера), Леў Данілавіч кн. Галіцкі («Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі), Фаніналь («Кавалер ружаў» Р.Штрауса), Раеўскі («Вайна і мір» С.Пракоф’ева). Сярод інш. партый: сола барытона ў сцэнічнай кантаце «Карміна Бурана» на музыку К.Орфа, араторыі «Паэт» Д.Смольскага, рэквіемы «Памятайце!» Л.Шлег і манаоперы «Адзінокі птах» А.Залётнева, операхдля дзяцей. Mae вял. камерны рэпертуар (класічныя і старадаўнія рамансы, бел., укр. і рус. нар. песні). Пра яго зняты т/фільм «Спявае Міхаіл Жылюк». Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу імя М.І.Глінкі (4я прэмія, 1981). Т.Г.Мдывані.
ЖЫНОВІЧ (Ж ы д о в і ч) Іосіф Іосіфавіч (14.5.1907, в. Арэшкавічы Пухавіцкага рна — 13.1.1974), беларускі цымбаліст, дырыжор, кампазітар, педагог. Нар. артыст Беларусі (1955). Нар. артыст СССР (1968). Скончыў БДУ (1931), Бел. кансерваторыю (1941). 3 1922 салістцымбаліст Бел. дзярж. тэатра. У 1930—35 кіраўнік, у 1938—41 саліст, канцэртмайстар і педагог, з 1946 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Аркестра бел. нар. інструментаў (з 2003 Нац. акадэмічны нар. аркестр Рэспублікі Беларусьяго імя). У 1944—74 выкладаў у Бел. кансерваторыі (з 1963 праф.), дзе заснаваў клас цымбалаў і кафедру нар. інстру
ментаў. Адыграў вял. ролю ў фарміраванні інструм. складу нар. аркестра, рэканструкцыі цымбалаў, падборы ўнікальнага рэпертуару. Ствараль
І.І.Жыновіч.
нік першай бел. школы ігры на цымбалах. Выканаўчы стыль Ж. адрозніваўся віртуознасцю і артыстызмам. Сярод твораў: «Сказбыліна аб зямлі беларускай» для нар. аркестра, канцэртныя апрацоўкі нар. песень і танцаў («Лявоніха», «Мікіта»), п’есы для цымбалаў сола («Музычны малюнак», эцюды), ансамбляў («Беларуская сюіта», «Беларуская мелодыя»), уласныя арыгінальныятворы («Беларускія танцы» і інш.), транскрыпцыі для нар. аркестра, цымбалаў, сімф. і інструм. твораў, урыўкаў з опер і інш. 3 1987 у Беларусі праводзіцца Рэсп. конкурс выканаўцаў імя Ж. У Мінску на доме, дзе жыў Ж., устаноўлена мемар. дошка. Дзярж. прэмія Беларусі 1968.
Тв:. Государственный белорусскнй народный оркестр. Мннск, 1958;Оркестр цнмбалнстов. Мннск, 1968; Школа ігры на цымбалах. 3е выд. Мінск, 1993.
Літ.: Насценка З.М. Іосіф Жыновіч. Мінск, 1969;Дубкова Т.А. Цымбалы // Полымя. 1970. № 12. Т.А.Дубкова. ЖЫРМЎНСКАЯ СЯДЗІ'БА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Жырмуны Воранаўскага рна. Закладзена ў 18 ст. 3 1413 Жырмуны належалі Бутрымам. У 1741 у якасці пасагу Барбары Завішы перайшлі Радзівілам. У 17 ст. сядзіба належала Тышкевічам, з 20 ст. Шванебахам, Мейштовічам, ДруцкімЛюбецкім, Ельскім. Сфарміравалася як рэзідэн
664
ЖЫРМУНСКІ
Да арт. Жырмунская сядзіба: 1 — уязная брама; 2 — флігель.
цыя Радзівілаў у 1770—80 у стылі класіцызму (архіт. Я.Падчашынскі). Парадная частка мела сіметрычнавосевую пабудову. На восі, пачынаючы ад касцёла Здабыцця Св. Крыжа, размяшчалася грабавая алея, брукаваная бутам, і велічная брама з дарычнымі калонамі (выш. брамы 10 м, глыбіня арачнага праёма 5 м, шыр. 4 м). Двухпавярховы палац, якім планавалася замкнуць вось, не быў пабудаваны. Флігелі прыкладна ідэнтычныя, прамавугольныя ў плане (28 * 16 м), 2павярховыя. Вылучаліся магутнасцю сцен, скляпеністымі пера
Жырмунскі касцёл Адшукання Святога Крыжа.
крыццямі 1га паверха, цэнтр. часткі фасадаў вылучаны псеўдарызалітамі. Інтэр’еры былі дэкарыраваны лепкай (медальёны з алегарычнымі матывамі, гірлянды з дэталямі раслін, гародніны, кветак, разеткі са стылізаваным лісцем). Сцены парадных пакояў флігеляў драпіраваліся тканінамі, упрыгожваліся пейзажамі, замкнёнымі ў авальныя рамы. Меліся кафляныя печы і мармуровыя каміны. Ансамбль знаходзіўся ў межах мураванай агароджы і ўключаў парк, са сціплымі збудаваннямі («палацыкамі»), якія сімвалізавалі Аркадыю, і