• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Жухавіцкі народны ансамбль народнай песні «Вечарынка».
    індывідуальных патрэбнасцей у атрыманні новых прафес. журналісцкіх ведаў. 3 2008 у складзе Інта журналістыкі БДУ дзейнічае фт павышэння кваліфікацыі і перепадрыхтоўкі. Павышэнне кваліфікацыі ажыццяўляецца па такіх кірунках, як сучаснае беларускае радыё і телебачанне, суправаджэнне інтэрнэтСМІ, арганізацыя вытворчасці і выпуску газет, фотажурналістыка, эканоміка і менеджмент сучасных СМІ, сучасная прэсслужба, камп’ютарныя вёрстка і дызайн, культура і тэхніка маўлення, рэдагаванне тэкстаў масавай камунікацыі і інш. Адукац. праграмы павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў пацвярджаюцца пасведчаннем аб павышэнні кваліфіканыі дзярж. ўзору. За час працы фта ў розных кароткатэрміновых адукацыйных праграмах прынялі ўдзел больш за 3 тыс. чалавек. Перападрыхтоўка ў інце (тэрмін навучання 2 гады) ажыццяўляецца па спецыяльнасцях «Сродкі масавай інфармацыі», «Фотажурналістыка», «Інтэрнэтжурналістыка», «Камунікацыя ў сферы грамадскіх сувязей», «Літаратурнамастацкая творчасць». Адукац. праграмы перападрыхтоўкі забяспечваюць атрыманне новай
    кваліфікацыі адпаведнага профілю. Па заканчэнні навучання выдаецца дыплом аб перападрыхтоўцы дзярж. ўзору. За час працы фта дыпломы аб перападрыхтоўцы атрымалі больш за 70чалавек. А.А.Градзюшка.
    ЖЎХАВІЦКАЯ НАРбДНАЯ ВАКАЛЬНАЯ ГРЎПА. Створана ў 1927 у в. Вял. Жухавічы Карэліцкага рна пры сельскай школе як хор, з 2004 сучасная назва. 3 1939 працуе пры сельскім Доме культуры. У 1985 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.Ясевіч (з 1927). П.Р.Кіркевіч (з 1934), А.У.Мамончык, Т.С.Раптоўская, Ф.М.Батурэвіч, Л.М.Лісіца, У.А.Кулік, Р.Паплаўскі, У.Сялеў (усе ў розныя гады з 1940). Я.І.Марцынюк (з 1976), М.А.Пацег (з 1986), А.Г.Круглікаў (з 2005), А.А.Ліхута (з 2010). У складзе групы 16 чал. ва ўзросце ад 25 да 60 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. нар. песні. У рэпертуары бел. нар. і аўтарскія песні: «Край мой» і «Вёсачка мілая» А.Круглікава, «Паверце, дзеванькі» Э.Зарыцкага, «А ў роднай вёсачцы» М.Рыштоўскай, «Там, каля млына», «Ой, кума», «А ў лузе каліна» і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант Усесаюзнага фестывалю аматарскай маст.
    657
    ЖУХАВІЦКІ
    Да арт. Жыбартоўская сядзіба: I — бакавы фасад сядзібнага дома; 2 — памятны камень у падмурку сядзібнага дома.
    творчасці, прысвечанага 40годдзю Перамогі (Мінск, 1985), рэсп. тэлеконкурсу, прысвечанага 40годдзю вызвалення Беларусі (г. Гродна, 1984), удзельнік абл. і раённых аглядаўконкурсаў. Ю.І.Жук.
    ЖЎХАВІЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ВЕЧАРЬІНКА». Створаны ў 2000 у в. Вял. Жухавічы Карэліцкага рна пры сельскім Доме культуры. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.Г.Круглікаў (з 2000), С.М.Лустач (з 2009), А.А.Ліхута (з 2011). У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 27 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя і прапаганда нар. песні, канцэртнагастрольная дзейнасць. У рэпертуары бел., рус. і ўкр. нар. песні ў сучаснай апрацоўцы, творы бел. кампазітараў: «Зязюляваражбітка» К.Цыбульскага, «Вечарынка» Л.Захлеўнага, «Сцежачка» М.Сацуры, «Яна, Яначка» У.Будніка, «А я бачыў, бачыў», «Ты аб чым сумуеш, каліна», «Два дубкі» і інш. Калектыў — дыпламант раённага фестывалю нар. творчасці «Мой родны кут» (г.п. Карэлічы, 2006), удзельнік фестываляў: міжнар. «Арлянскія сустрэчы» (в. Орля, Польшча, 2004), «Культурныя масты Балтыкі» (г. Сіламяэ, Эстонія, 2010), рэгіянальнага мастацтваў
    «Мірскі замак» (г.п. Мір Карэліцкага рна, 2003), рэсп. экалагічнага форуму (г. Гродна, 2011) 1 інш. Ю.І.Жук.
    ЖЫБАРТОЎСКАЯ СЯДЗІ'БА. помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Жыбарты Дзятлаўскага рна. Сфарміравана ў 19 ст. на тэрасе ручая, прытока р. Нёман. Памятны камень у падмурку сядзібнага дома, пабудаванага ў стылі класіцызму, датуе час яго будаўніцтва і называе фундатара: «1819 R. Ignacy Domeyko». Дом аднапавярховы мураваны атынкаваны, на высокім цокалі з палявога каменю са скляпеністым перакрыццем. За домам размешчаны невял. баскет, апяразаны радамі ліп і адкрыты ў бок вадаёмаў (раней выкарыстоўваўся як сад). Тры вадаёмы, збудаваныя ў пойме ручая, надзялялі невял. сядзібу прасторай і маляўнічасцю. Вада з ручая, перакрытага дамбай, трапляе ў вадаёмы па пратоцы. Вадаёмы злучаны каналамі з берагамі, умацаванымі палявым каменем, мелі перакідныя мосцікі. У сядзібе працяглы час размяшчалася мед. ўстанова. Планіроўка часткова зменена новымі пабудовамі. Сядзібны дом у разруйнаваным стане. A. Т. Федарук.
    ЖЬІВА, Д ж ы в а, Ж ы в а н а, Ж ы в е н а, у славянскай міфалогіі багінястваральніца жыцця, адказная за
    ўрадлівасць зямлі, жыццёвыя сілы, чалавечае шчасце, усеагульную любоў, дабрабыт. Ж. — энергія жыцця: яна нясе яго ў сабе і абуджае там, куды дасягае яе ўлада. Упершыню Ж. згадваецца ням. святаром Гельмольдам у 12 ст. як багіня племені палабаў. Рас., бел., укр. даследчыкі 20 ст. (А.Рыбакоў, В.Іваноў, В.Тапароў, Д.Дудко, С.Хмара, А.Бычкоў) набліжаюць Ж. да Лады, некаторыя з іх лічаць імя Ж. больш старажытным. Магчыма, звязаная з багіняй Ж. абраднасць уяўляла сабою цэласнуіо сістэму навучання моладзі мастацтву кіравання ўласнымі жыццёвымі працэсамі. Звычайна ўшаноўвалі багіню ў пачатку мая. Магчыма, яе свяшчэннай птушкай была зязюля. У хрысціянскую эпоху Ж., верагодна, заменена культам святой Параскевы Пятніцы. Т.І.Шамякіна.
    ЖЫВАПІС, від выяўленчага мастацтва, у якім маст. вобразы ствараюцца пры дапамозе фарбаў, што наносяцца на якуюнебудзь цвёрдую паверхню (аснову). Творы Ж. з’яўляюцца вынікам маст.эстэтычнага асваення мастаком рэчаіснасці, асэнсавання і маст. інтэрпрэтацыі гіст. падзей, міфалогіі, увасобленай у вобразах, знакавых формах. Комплекс спецыфічных выяўл. сродкаў Ж. складаюць святло, кампазіцыя, малюнак, тон, жывапіс
    658
    ЖЫВАПІС
    ная фактура, паветраная і лінейная перспектыва. Сукупнасць дамінуючых у творах колераў стварае цэласную сістэму — каларыт. Ж., выкананы пры дапамозе адценняў аднаго колеру, называецца грызайль. Арыгінальнасць Ж. праяўляецца ў разнастайнасці прынцыпаў арганізацыі маст. вобраза (выкарыстанне апісальнасці, асацыяцый, сімволікі, метафар і інш.). Знакавы характар Ж. дапускае і прысутнасць выяўл. пачатку, і яго адсутнасць (т.зв. беспрадметны Ж.). Паводле характару выявы, Ж. можа быць рэаліст., фармальнапластычным, дэкар. (складаецца з арнаментальных матываў сімвалічных выяў і г.д.). Адрозніваюць тэхніч. разнавіднасці Ж.: гуаш, тэмпера, алейны жывапіс, васковы жывапіс, фрэска акрылавая, Ж. керамічнымі і сілікатнымі фарбамі, калаж і асамбляж. Умоўна да Ж. у 20 ст. пачалі адносіць акварэль і пастэль. На працягу шматвяковага развіцця сфарміраваліся асн. роды і віды Ж.: манументальнадэкаратыўны, станковы, дэкаратыўны жывапіс (гл. Станковае мастацтва), мініяцюра, тэатральнадэкарацыйны (гл. Тэатральнадэкарацыйнае мастацтва). У адпаведнасці з адлюстраванымі прадметамі Ж. мае дзяленне на жанры:
    партрэт, пейзаж, нацюрморт, анімалістычны жанр, гістарычны жанр, бытавы жанр, батальны жанр, міфалагічны жанр, эратычны і г.д.
    Праяўленне першых прыкмет жывапіснай творчасці ў Беларусі звязана з выявамі, якія паказваюць жывёл, сцэны палявання і г.д., выкананымі ў эпоху палеаліту і неаліту землянымі і мінеральнымі фарбамі. Як самаст. від творчасці Ж. сфарміраваўся ў 11—12 ст. пад уплывам мастацтва Зах. Еўропы, Візантыі і Стараж. Русі. Асн. роля ў 11 — 15 ст. належала манумент. жывапісу (фрэскі Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра, полацкія фрэскі). Самыя раннія ўзоры станковага Ж. — абразы 14—15 ст. У манумент. Ж. 16 ст. відавочны уплыў еўрап. і балканскіх традыцый. У 17 ст. адбываецца пашырэнне іканаграфіі, з’яўляюцца асобныя іканапісныя школы (Заходнепалеская іканапісная школа, Беларуская іканапісная школа, Веткаўская іканапісная школа і інш.). Побач з сакральным Ж. атрымаў развіццё свецкі партрэт (партрэты А.Астрожскага, Я.Радзівіла, Л.Радзівіл). У манумент. Ж. і іканапісе відавочна распаўсюджанне рэаліст. тэндэнцый (роспіс скляпення гал. нефа касцёла
    Да арт. Жывапіс. Г.Сіл івон ч ы к. Яхачу збегчы ад зімы. 2008.
    езуітаў у Нясвіжы, касцёла Станіслава ў Магілёве). Росквіт бел. Ж. у 18 ст. звязаны са стылем барока (Бялыніцкі абраз Маці Божай, Барунскі абраз Маці Божай). У 19 ст. дамінуючая роля належала станковым формам рэаліст. алейнага Ж., які развіваўся ў стылістычным русле класіцызму і рамантызму, пад непасрэдным уплывам рус. мастацтва, нар. традыцый (творы В.Ваньковіча, І.Аляш
    Да арт. Жывапіс: 1 — К.Сум aр a в а. Суб’ектыўны пейзаж. 2008; 2 — М.Шм a т a в а. Да неба. 2009.
    659
    ЖЫВАПІСНАСЦЬ
    кевіча, І.Хруцкага, В.Дмахоўскага, Я.Сухадольскага). Вял. ролю ў развіцці бел. Ж. адыграла Віленская мастацкая школа. Развіццё Ж. у канцы 19 — пач. 20 ст. адбывалася пад уплывам традыцый сімвалізму, акадэмізму і мадэрну. Бел. Ж. быў арыентаваны на эксперымент. У Ж. першых дзесяцігоддзяў 20 ст. асаблівай папулярнасцю карысталіся гіст. і батальны жанры, тэматычная карціна, звязаныя з падзеямі новай сацыяліст. гісторыі краіны, падзеямі 1й сусв. вайны (творы Я.Драздовіча, П.Сергіевіча, М.Філіповіча). Паэтыку бел. Ж. 1930—50х гг. найб. дакладна характарызуюць творы т.зв. гераічнага рэалізму, што ствараліся М.Данцыгам, М.Савіцкім, І.Стальмашонкам, І.Стасевічам і інш. Рэаліст. традыцыі пераважалі і ў Ж. 2й пал. 20 ст. (І.Ахрэмчык, М.Воранаў, А.Гугель, П.Крахалёў, М.Савіцкі і інш.). У галіне манумент.дэкар. Ж. кампазіцыі стваралі Г.Вашчанка, С.Каткова, А.Кішчанка, З.Літвінава і інш. У 1970я гг. пашырылася колажывапісцаў, якія, пачынаючы сваю творчасць у рэаліст. фігуратыўным кірунку, пасля пераходзілі да разнастайных форм абстрактнага падкрэслена знакавага Ж. (А.Канавалаў, А.Марачкін, У.Тоўсцік і інш.). У 1970—80я гг. атрымалі развіццё тэмы, звязаныя з нац. гісторыяй, вызваленчай барацьбой бел. народа, адраджэннем культуры (творы Э.Белагурава, Г.Вашчанкі, А.Марачкіна, У.Савіча, Ф.Янушкевіча і інш.). У канцы 1980—90х гг. асаблівую папулярнасць набылі творы А.Канавалава, У.Кожуха, А.Кузняцова, З.Літвінавай, для якіх характэрны разнастайныя знакавыя формы, стылістычная эклектыка. Чарнобыльскай тэме прысвечаны творы В.Барабанцава, У.Кожуха, М.Савіцкага, В.Шкарубы, В.Шматава і інш. На мяжы 20—21 ст. яшчэ больш павялічыўся працэс сінтэзу відаў мастацтва. У русле фармальнапластычнага кірунку Ж. свае кампазіцыі ствараюць В.Акулаў, В.Васільеў, А.Ждан, I.Кашкурэвіч, С.Рымашэўскі, Г.Сілі