• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    і млын. Цяпер у будынку б. калегіума мед. ўстанова. Сядзібны дом і парк унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. А.Т.Федарук.
    ЖОДЗІШКАЎСКІ КАЛЬВІ'НСКІ
    ЗБОР, помнік архітэктуры рэнесансу ў в. Жодзішкі Смаргонскага рна. Пабудаваны ў 1612 з цэглы. 3 1820х гг. вядомы як Троіцкі касцёл. Мураваны крыжападобны ў плане будынак. У 1757—66 недалёка ад касцёла паводле праекта архіт. Т.Жаброўскага пабудаваны 2павярховы езуіцкі калегіум. Першапачаткова аднанефавая прамавугольная ў плане базіліка, без апсіды, з 2яруснай 4граннай вежайзваніцай на гал. фасадзе. У 1902 была зменена арыентацыя на процілеглую прыбудовай да нефа высокіх прамавугольных у плане капліц з трохвугольнымі шчытамі ў завяршэнні тарцовых сцен, вежа (разбурана ў 1ю сусветную вайну) знаходзілася каля прэсбітэрыя. Цяпер касцёл — аднанефавая крыжападобная ў плане базіліка з нізкай квадратнай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Апсіда ўзмоцнена вуглавымі контрфорсамі. Фасады касцёла прарэзаны аконнымі праёмамі з лучковым завяршэннем, дэкарыраваны пілястрамі. Неф і капліца накрыты 2схільнымі дахамі, у сярэдзіне неф перакрыты цыліндрычным уводам, капліца — крыжовымі скляпеннямі. У інтэр’еры гал. і бакавыя алтары вырашаны ў выглядзе порцікаў з ка
    Да арт. Жодзішкаўская сядзіба: I — сядзібны дом; 2 — вінакурня.
    1	2
    646
    ЖОДЗІШКІ
    Жодзішкаўскі кальвінскі збор.
    рынфскімі калонамі, якія завершаны фігурнымі насценнымі шчытамі з медальёнамі. Над уваходам на 2 слупах на галерэі з балюстрадай размешчаны арганныя хоры. У 1937 скляпенні капліц упрыгожаны роспісам з раслінным арнаментам маст. П. Сергіевічам. У 1866 тэр. касцёла была абнесена высокай мураванай агароджай з 3пралётнай брамай ступеньчатай кампазіцыі, якая дэкарыравана пілястрамі і прафіляванымі карнізамі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісто
    рыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    А.М.Каласоўская.
    ЖбДЗІШКАЎСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ I ТАНЦА «ВЕЧАРЬІНКА». Створаны ў 1998 у в. Жодзішкі Смаргонскага рна пры цэнтр. Доме культуры. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік А.В.Давыдзенкава. У складзе ансамбля 20 чал. ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне, захаванне і развіццё бел. нац. культуры, нар. традыцый. У рэпертуары бел. нар. песні («Ляцела зязюленька», «Бярозка з лістком», «Зелянее жыта», «А ў садочку»), нар. танцы Смаргоншчыны («Вішанька», «Субота», «Жодзішкаўская полька»), Калектыў — дыпламант міжнар. фе
    стываляў: «Прыгранічная фіеста» (г. Лаздзіяй, Літва), польск. і бел. песні «Беласток—Гродна» (г. Беласток, Польшча, абодва 2005), нар. творчасці «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2008), рэгіянальнага нар. песні «Песня Памежжа» (в. Рымдзюны Астравецкага рна, 2006) і інш.
    А. В.Давыдзенкава.
    ЖОДЗІШКАЎСКІ шкбльны тэАТР. Існаваў у 1й трэці 18 ст. пры езуіцкім калегіуме ў в. Жодзішкі
    Жодзішкаўскі народны ансамбль народнай песні і танца «Вечарынка».
    Смаргонскага рна. Захаваліся праграмы 3 пастановак 1716—30: канікулярная драма «Вянец духу — красамоўства» (са стараж.рымскай гісторыі) з інтэрлюдыямі пасля 1га і 2га актаў; масленічная «Палемонія за сталом, якую, па прыкладзе Вітэлія, спасцігла смерць» з аргументам П.Каяловіча (1724, з алегарычным антыпралогам, харамі і інтэрлюдыямі паміж актамі) і «Перамога саюзу любові» (1730).
    ЖОДЗІШКІ, вёска ў Смаргонскім рне, на р. Вілія. За 19 км на Пн ад горада і чыг. ст. Смаргонь на лініі Мінск—Вільнюс, 240 км ад Гродна, на аўтадарозе Варняны—Нарач. Цэнтр Жодзішкаўскага с/с. 324 гаспадаркі, 793 ж. (2011).
    Вядомы з 1511 як замак і мястэчка ў Віленскім ваяв. ВКЛ, засн. М.Мішковічам. У 16—17 ст. належалі Падбейпецічам, Забярэзінскім, Осцікавічам, Кішкам, Комарам, Міцкевічам. 3 1565—66 у Ашмянскім павеце. У сярэдзіне 16 ст. тут пабудаваны касцёл, у 1612 — кальвінскі збор. У 1709—73 у Ж. дзейнічаў езуіцкі калегіум. У 1745 адкрыта муз. бурса, у 1767 — аптэка. У 1774 Ж. атрымалі магдэбургскае права. Пасля
    647
    ЖОЛАБ
    Да арт. Жолкінскі сельскі Дом фальклору: 1 — глядзельная зала; 2 — вырабы народных майстроў.
    2га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Завілейскім павеце Віленскай губ. У 1797—1801 уЛітоўскай губ. 3 1842 у Свянцянскім павеце. У 1859 — 39 двароў, 222 ж. У 1886 мястэчка ў Дубатоўскай воласці, 33 двары, 338 ж., касцёл, малітоўны дом, багадзельня, крама, бровар. У 1905  516 ж.З 1919уБССР. 3 1921 у Польшчы, у Вілейскім павеце Віленскага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 вёска ў Смаргонскім рне Маладзечанскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 Ж. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.1.1960 у Гродзенскай вобл. У 1971 — 276 гаспадарак, 794 ж. У 1997 — 251 гаспадарка, 891 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, школы сярэдняя і мастацтваў, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, псіхіятрычная бальніца, комплексны прыёмны пункт, адцз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 3 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры і сядзібнапаркавага мастацтва — кальвінскі збор (1612), сядзібны дом з пейзажным паркам (19 ст.), капліца (2я пал. 19 ст.).
    ЖОЛАБ. 1) прадаўгаватае паглыбленне, выдзеўбанае ў бервяне, а таксама прыстасаванне падобнай формы з дошак, ліставога жалеза для
    сцёку вадкасцей або перасыпання чагонебудзь. 2) Драўлянае карыта (кармушка), у якое закладваецца корм жывёле.
    ЖОЛКІНСКІ СЁЛЬСКІ ДОМ ФАЛЬКЛОРУ. Засн. ў 1984 у в. Жолкіна Пінскага рна як сельскі клуб. з 2002 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 240 м2. Пры ўстанове дзейнічаюць гурткі: дзіцячы «Мастацкае слова», 3 для дарослых —
    В.Жолтак.
    Інтэр ’ер знароднай керамікай. 1980.
    аматарскія аб’яднанні «Спадчына», «Вернасць», фалькл. калектыў «Весялуха». Калектывы — удзельнікі розных культ. мерапрыемстваў: рэсп. фестывалюкірмашу«Дажынкі»(г.Маладзечна), этнаканцэрта «Рух зямлі» (г. Брэст, абодва 2011) і інш.
    ЖОЛТАК Валяр’яна Канстанцінаўна (13.12.1919, г. Жлобін  14.5.2000), беларускі жывапісец. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1999). Скончы
    648
    ЖУК
    ла Віцебскае маст. вучылішча (1939). У 1939—41, 1945—51 мастакдэкаратар Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Працавала ў розных жанрах станковага жывапісу. Для твораў характэрны лірычная апавядальнасць, гучнасць фарбаў выкарыстанне элементаў бел. нар. побыту. Сярод работ: сюжэтнатэматычныя карціны «Зіма прыйшла» (1954), «Вясна. 1930я гады» (1972), «Кірмаш» (1984); нацюрморты «Сонтрава» (1957), «Званочкі лясныя» (1958), «Белы нацюрморт» (1967), «Чырвоная рабіна» (1973), «Лён» (1975), «Інтэр’ер з народнай керамікай» (1980), «Бэзавы май» (1982), «Успаміны пра лета» (1994), «Беларусь мая» (1995—2000); серыя пейзажаў старога Мінска (1990я гг.) і інш.
    ЖОРАЎ Абрам Ільіч (1907, г. Магілёў — 1943), беларускі скульптар. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1929). У 1928—29 член Віцебскага аб’яднання моладзі Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі. Сярод работ (гіпс): «Качагар», «Лён», «Плытагоны» (усе 1930я гг.), кампазіцыя «Сярго Арджанікідзэ ў разведцы пад Барысавам» (1939), праект помніка дукорскім партызанам (1940), барэльеф «М.Ю.Лермантаў» (1941). Прымаў удзел у афармленні Дома ўрада ў Мінску (1932—34), бел. павільёна на Усесаюзнай выстаўцы ў Маскве (1939).
    ЖОРНЫ, традыцыйная прылада беларусаў для памолу зерня; ручны млын. Да сярэдзіны 20 ст. шырока бытавалі ў сялянскіх гаспадарках на Палессі, у Цэнтр. і Усх. Беларусі. Уяўлялі сабой 2 каменныя дыскі (паставы): ніжні, больш масіўны, што нерухома замацоўваўся на драўлянай аснове ці ў спец. скрыні, і верхні, рухомы, што круціўся на жалезным шпяні, меў адтуліну ў цэнтры, праз якую засыпалі зерне для памолу. 3 дапамогай рычага яго можна было прыўздымаць ці апускаць, рэгулюючы буйны ці дробны памол. Верхні камень меў ручку (для ручной цягі).
    Вырабляліся мясц. майстрамі «жарнасекамі». Для эфектыўнай работы Ж. плоскасць кантакту паставаў засякалася з дапамогай зубіла, набываючы шурпатую паверхню. Матэрыялам для паставаў служылі граніт, пясчанік, вапняк і інш. пароды каменю. Для шэрагу майстроў каменячосаў вытворчасць паставаў для хатніх Ж. ці для вадзяных або ветраных млыноў стала спецыялізаваным промыслам (быў найб. распаўсюджаны ў Падзвінні). На тэр. Беларусі Ж. з’явіліся ў 8—9 ст. Папярэднікамі іх былі стараж. зерняцёркі, якія шырока сустракаюцца ў археал. раскопках, пачынаючы з неаліту. У 19— 20 ст. шырока распаўсюдзіліся побач з каменнымі драўляныя Ж. Яны ўяўлялі сабой 2 круглыя цурбаны з тоўстага ствала дрэва (часцей дубу), у паверхню распілу якіх набівалі асколкі чыгуну, што ўтвараў рабрысты веерны ўзор. Верхні край ніжняй калоды абівалі па крузе лубам (ці ліставым жалезам), у разрыў якога па схіле сыпалася гатовая мука (ці крупы). У інтэр’еры жылля Ж. займалі месца ў гасп. кутку хаты, у сенцах або клеці. Ва ўжытку захаваліся да 1950х гг.
    В. С. Цітоў.
    ЖЎГЖДААлегАлегавіч (н. 13.9.1961, Вільнюс), беларускі рэжысёр тэатра. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1983), Ленінградскі інт тэатра, музыкі і кінематаграфіі (1990). У 1983—87 артыст, у 1988—90, 1992—97 гал. рэж., у 1997—99 маст. кіраўнікдырэктар Магілёўскага абл. тэатра лялек. У 1990— 92 гал. рэж. Брэсцкага абл. тэатра лялек, з 2000 рэж.паст. Гродзенскага абл. тэатра лялек, з 2002 маст. кіраўнік Гродзенскага абл. драм. тэатра. Рэжысёрскае мастацтва вызначаецца канцэптуальнасцю, эксперыментальнымі падыходамі да твораў бел і сусв. класікі, сучаснай бел. драматургіі. Вял. ўвагу надае акцёрскаму ансамблю і арыгінальнасці выразных сродкаў спектакля. Сярод пастановак: у тэатрах лялек — «Маленькі прынц» паводле А.СентЭкзюперы (1986), «Чырвоная Шапачка» паводле Ш.Пе
    ро (1995), «Шлях да Бэтлеему» С.Кавалёва (1999), «Чароўнае люстэрка», «Гары Потэр і палонная Ледзянога замка» Ж. (2000, 2003), «Пацукалоў» паводле М.Цвятаевай (2002), «Лепшы падарунак на Новы год, ці Атака клонаў» Д. і А. Жугждаў (2006), «Марозка» М.Шурынавай (2008), «Праўдзівая гісторыя Дзюймовачкі» паводле Х.К.Андэрсена (2009), «Пікавая дама» паводле аповесці А.Пушкіна і оперы П.Чайкоўскага (2010), «Вій. Страшная помста» паводле М.Гогаля (2011), «Паляванне на зубра» паводле Міколы Гусоўскага (2012) і інш.; у драм. тэатры: «Сустрэча на полюсе, ці Happy New Year!» Ж. (1999), «П’емонцкі звер» А.Курэйчыка (2002), «Вольга» Л.Раўханен (2007), «Сон у летнюю ноч» У.Шэкспіра (2011) і інш. Працуе таксама як сцэнарыст.