• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Літва, 2008, 2010), «Ле Шато дэ ла Барбен» (Францыя, 2012), сярэдневяковых традыцый і культуры «Рубон» (г. Полацк), «Камянецкая вежа» (г. Камянец, абодва 2009), гіст. рэканструкцыі сярэдневякоўя «Спадчына стагоддзяў» (г. п. Мір Карэліцкагарна, 2010—11), «Кірмаш Ягелонскі» (г. Люблін, Польшча, 2011), гіст. «Бітва нацый» (г. Хоцін, Украіна), «Жалезны град» (г. Ізборск, Расія, усе 2011), сярэдневяковай культуры і
    музыкі «Белы замак» (Мінскі рн, 2011 —12) і інш. А.Л.Стрэж.
    ЖОДЗІНСКІ НАРбДНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаны ў 1956 у г. Жодзіна пры Палайы культуры Бел. аўтамабільнага завода. У 1976 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Э.П.Сянкевіч (з 1956), А.І.Кухараў, У.П.Мельнікаў (абодва з 2000). У складзе аркестра 30 чал. ва ўзросце ад 14 да 55
    ЖОДЗІНСКІ НАРОДНЫ ІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ ВЫКЛАДЧЫКАЎ «ЭЛЕКТРАСІМФбНІЯ». Створаны ў 1999 у г. Жодзіна пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Ю.Б.Лунгу (з 1999), А.А.Мядзведскі (з 2005). У складзе ансамбля 6 чал. ва ўзросце ад 23 да 42 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — інтэрпрэтацыя і папулярызацыя фанк, артрока, фолкму
    Удзельнікі Жодзінскага народнага духавога аркестра.
    642
    ЖОДЗІНСКІ
    Жодзінскі народны інструментальны ансамбль выкладчыкаў «Электрасімфонія».
    зыкі. У рэпертуары інструментоўкі і аранжыроўкі паводле ўзораў сусветнай інструм. музыкі: «Гэты свет любіць пераможцаў» І.Крутога, «Лёгка» І.Жаланнай, «Самба» А.Чыжыка, «Румба» Ч.Карыя, «Вазьмі пяць», «Качанне» П.Дэзмана, «Усё ў парадку» К.Портэра, «Бэсамэ муча» К.Веласкеса, «Няхай будзе так» Д.Ленана і П.Макартні і інш. Падрыхтавана канцэртная праграма «Аматарам джазу». Калектыў — лаўрэат і дыпламант абл. фестывалю нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2005). А.А.Мядзведскі.
    ЖОДЗІНСКІ НАРОДНЫ МАЛАДЗЁЖНЫ ТЭАТР «ШТУРХ». Створаны ў 1991 у г. Жодзіна пры Палацы культуры Бел. аўтамабільнага завода. У 2000 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік С.В.Мытнік. У складзе тэатра 19 чал. ва ўзросце ад 12 да 55 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — аб’яднанне актыўнай, творчай часткі моладзі, удасканаленне акцёрскага майстэрства, пошук сучасных форм адносін з гледачамі. У рэпертуары спектаклі розных жанраў: драмы «Ладдзя роспачы» (1999) і «Дзікае паляван
    не» (2005) паводле У.Караткевіча, «Горадтупік» паводле Т.Уільямса (2001), камедыі «Лялька для нявесты» А.Кароўкіна (2003), «Патрэбны муж для Паэтэсы» А.Паповай (2008), дзіцячыя спектаклі «Казка пра Ямелюлайдака, цара Гароха і чароўнае шчупачына слова» А.Панфілава (2005), «Чараўнік Смарагдавага горада» паводле Я.Шварца (2010), «Кавалер руж» А.Курэйчыка (2012), мініяцюры і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: міжнар. «Моладзь Беларусі і Расіі ў 21 стагоддзі разам» (г. Баранавічы, 2008; г. Смалявічы, 2009), міжрэгіянальнага тэатр. аматарскага мастацтва «Тэатральная вясна» (г. Орша, 2006), абл. тэатр. творчасці «Бярэзінская рампа» (г. Беразіно, 2001,2003, 2008) і інш.
    Г.А. Смольскі.
    ЖОДЗІНСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР. Створаны ў 1961 у г. Жодзіна пры Палацы культуры Бел. аўтамабільнага завода. У 1978 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Ю.Ліцінскі, В.Скарабагатчанка (з 1961), М.Бараш (з 1972), С.Швец (з 1992), У.Дабравольскі (з 1993), С.Тарасенка (з 1996), А.Дабравольскі (з 1998), Д.Бондар (з 2000),
    Да арт. Жодзінскі народны маладзёжны тэатр «Штурх». Сцэна са спектакля «Ладдзя роспачы» паводле У.Караткевіча.
    643
    ЖОДЗІНСКІ
    Да арт. Жодзінскі народны тэатр. Сцэна са спектакля	Удзельнікі Жодзінскага народнага цырка «Ювента».
    «Карчмарка» К.Гальдоні.
    Н.Радзіёнава (з 2009). У складзе тэатра 17 чал. ва ўзросце ад 19 да 62 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — аб’яднанне актыўнай, творчай часткі моладзі, удасканаленне акцёрскага майстэрства, пошук сучасных форм адносін з гледачамі. У рэпертуары спектаклі: «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы, «Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага, «Аднакласнікі» Ю.Палякова, «Бес» М.Варфаламеева, «Карчмарка» К.Гальдоні, «Энергічныя людзі» В.Шукшына, «Дом Бернарды Альбы» Г.Лоркі, мюзікл «АліБаба і 40 разбойнікаў» С.Швеца і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: абл. тэатр. творчасці «Бярэзінская рампа» (г. Беразіно, 2006, 2010), міжрэгіянальнага аматарскага тэатр. мастацтва «Тэатральная вясна» (г. Орша, 2008) і інш. Г.А.Смольскі.
    ЖбДЗІНСКІ НАРОДНЫ ЦЫРК «ЮВЁНТА». Створаны ў 1985 у г. Жодзіна пры Палацы культуры Бел. аўтамабільнага завода. У 1988 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі:Я.С.Едзігараў(з 1985), І.М.Мыцько (з 1995). У складзе цырка 20 чал. ва ўзросце ад 6 да 35 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё маст. здольнасцей удзельнікаў. У рэпертуары нумары: «Акрабаты на скакалках», «Ёг», «Вясёлы повар», «Эквілібр
    на коле», «Заўзятыя гармонікі», «Лімба», «Эквілібр на катушках», «Велафігурысты» і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: міжнар. харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 2011), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Слуцк, 2005), абл. нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2005) і інш.
    Г.А. Смольскі.
    ЖОДЗІНСКІ ПАЛАЦ КУЛЬТЎРЫ БЕЛАРЎСКАГА АЎТАМАБІЛЬ НАГА ЗАВОДА. Засн. ў 1960 у г. Жодзіна. Агульная пл. памяшканняў 4330 м2. Кінаканцэртная зала разлічана на 420 месцаў, малая — на 150. Маюцца рэпетыцыйная зала, 20 пакояў і кабінетаў для заняткаў. Дзейнічаюць 30 клубных фарміраванняў, з іх 8 маюць званне «народны» (ансамблі танца «Каруначніца», нар. песні «Медуніца», вак.інструм. ансамбль «Настальгія», духавы аркестр, харавая капэла імя Э.Шчырага, цырк «Ювента», тэатр і маладзёжны тэатр «Штурх»), 1 — «узорны» (студыя бальнага танца «Прэстыж»), 7 калектываў і гурткоў аматарскай маст. творчасці, 9 гурткоў і падрыхтоўчых студый, 5 клубаў па інтарэсах. Калектывы маст. самадзейнасці — удзельнікі шматлікіх фестываляў: міжнар. духоўнай музыкі «Магутны Божа»,
    харэагр. мастацтва «Сожскі карагод», фалькл. «Калінавае лета на Дняпры», рэсп. харавой музыкі «Ад Шчырага сэрца», абл. харавога мастацтва «Пеўчае поле», рэсп. тэлеконкурсаў: нар. творчасці «Залатыя ключы», эстр. выканаўцаў «Зорная ростань», тэлефестывалю юных талентаў «Усе мы родам з дзяцінства» і інш. 3 2002 у Палацы культуры праводзяцца рэсп. конкурс маладых эстр. выканаўцаў «Белазаўскі акорд», турніры па спарт. бальных танцах «Кубак БелАЗа» і «Зімовыяўзоры». Г.А.Смольскі.
    ЖОДЗІНСКІ ПАРК КУЛЬТЎРЫ I АДПАЧЬІНКУ імя 40годдзя Перамогі. Адкрытыў 1985у г. Жодзіна. Займае пл. 17,3 га. Знаходзіцца ў цэнтры горада. Тут размяшчаецца гал. гар. сцэна для ўрачыстых выступленняў, фантан (адзіны ў горадзе), функцыянуюць 18 аб’ектаў для правядзення вольнага часу: 12 атракцыёнаў, у т.л. 7 механізаваных; 3 спарт. аб’екты (пункт пракату спарт. інвентару, спарт. гарадок, дзіцячая горка); танц. і кірмашовая пляцоўкі; цір. Насельніцтву прапаноўваюцца 25 форм культ. паслуг: тэматычныя дыскатэкі, кірмашы, канцэрты, тэатралізаваныя паказы, гульнявыя праграмы, нар. гулянні, лекцыі, выстаўКІ і ІНШ. Т.П. Краўчонак.
    644
    ЖОДЗІНСКІ
    Жодзінскі ўзорны ансамбль скрыпачоў «Натхненне».
    ЖОДЗІНСКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ СКРЫПАЧбЎ «НАТХНЁННЕ». Створаны ў 1979 у г. Жодзіна пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2006 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.С.Пазняк (з 1979), Г.І.Ягур (з 2010). У складзе ансамбля 15 чал. ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя скрыпічнага мастацтва. У рэпертуары «Раманс» Р.Свірыдава, «Вечнае каханне» І.Гарварэнца, «Канцэрт рэ мінор» І.С.Баха, «Забыццё» А.П’яцола, «Марш Радзецкі» І.Штрауса і інш. Калектыў — удзельнік фестывалю праваслаўнай кнігі (г. Барысаў, 2009), рэгіянальных канцэртаў і свят і інш. Г./.Ягур.
    ЖОДЗІНСКІ ЎЗОРНЫ ІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «ДЖАЙВАКОРД». Створаны ў 1994 у г. Жодзіна пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2006 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік С.А.Пятрышчава. У складзе ансамбля 6 чал. ва ўзросце ад 9 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя акардэоннай музыкі, эстэтычнае выхаванне дзяцей і падлеткаў. У рэпертуары рус. нар. песня «Валёнкі», творы «3 ваеннай лірыкі» і «Гарэзлівы акардэон» В.Галубачэнкі, «Квітнеючы май» П.Палонскага, «Ранча вясёлага Джэка» В.Ціханава,
    «Французскі візіт» Р.Бажыліна, «Рамантычная прэлюдыя» Я.Дзярбенкі, «Акардэонныя бугі» Ч.Маньянтэ, «Забыццё» А.П’яцолы і інш. Калектыў — удзельнік нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Барысаў, 2008).
    Д. В.Лявонцьеў.
    ЖОДЗІНСКІ ЎЗОРНЫ КАМЕРНЫ ХОР «ЛОГАС». Створаны ў 1999 у г. Жодзіна пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2002 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: К.В.Нічыпяровіч (з 1999), А.У.Казакова (з 2009). У складзе хору 32 чал. ва ўзросце ад 9 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя хара
    вога мастацтва, развіццё маст. густу ў маладзёжным асяродку. У рэпертуары песні бел. нар. «Бульба», аўтарскія «Даўно ў той хаце не была» У.Карызны ў пералажэнні М.Дрынеўскага, «Ясны месяц» А.Новікава, «Дзяцінства, песня і вясна», «Беларусь — мая любоў» Э.Шчырага, «Villanella» А.Банк’еры, «Dignare» Г.Гендэля, «Ave verum corbus natum» В.А.Моцарта ў апрацоўцы Г.Гірла, духоўныя «Благаславі, о Божа, нас» Н.Арловай, «Малітва» С.Манюшкі, крамлёўскі распеў «Багародзіца, Дзева, радуйся» і інш. Сярод пастановак для дзяцей: опера «Казка аб неразум
    645
    ЖОДЗІШКАЎСКАЯ
    ным мышаняці» В.Гіманавай (2007), мюзікл «Калядная казка» Г.Казловай (2011). Калектыў — удзельнік і дыпламант рэсп. фестывалю харавога мастацтва «Ад Шчырага сэрца» (г. Жодзіна, 2009, 2011), абл. конкурсу дзіцячых харавых калектываў (г. Барысаў, 2007, 2010) і інш. А.У.Казакова.
    ЖОДЗІШКАЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Жодзішкі Смаргонскага рна. Закладзена ў 19 ст. Размешчана на высокай тэрасе р. Вілія. Жодзішкі належалі Івановічам (з 16 ст.), Комарам, Міцкевічам (з 17 ст.), Патоцкім, Ласкарысам, Мілашэўскім, Бакшанскім (2я пал. 19 ст.). У склад сядзібы ў 17 ст. ўваходзілі Троіцкі касцёл, плябанія, парафіяльная школа, манастыр. А.Міцкевіч падараваў сядзібу ордэну іезуітаў, якія ў 1703 заснава
    лі калегіум. Новы будынак калегіума быў пабудаваны ў 1757—66 у стылі барока паводле праекта архіт. Т.Жаброўскага, маляўнічыя роспісы выканаў Б.Бейтнік. У 1777 Ласкарысы прыстасавалі калегіум пад сядзібу. Дом — 2павярховы, прамавугольны ў плане будынак са скляпеністым падвальным паверхам і крыжовымі скляпеннямі паміж паверхамі. Вылучаўся памерамі, таўшчынёй сцен (1 м). Цэнтр. частка гал. фасада вылучана 3восевым рызалітам. Сцены расчлянёны пілястрамі, лучковымі, на тыльным фасадзе — прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Планіроўка дома галерэйная. Да яго ўздоўж гал. восі пракладзена шырокая ліпавая алея. Парк пейзажнага тыпу з дрэвамі мясцовых парод. 3 гасп. пабудоў 2й пал. 19 ст. захаваліся бровар (вял. будынак з чырвонай цэглы)