Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Засн. ў 1989 у г. Жлобін у выніку рэарганізацыі грамадскага Музея нар. славы (існаваў з 1971). Адкрыты для наведвальнікаў у 1992. Асн. фонд — 9885 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 5970 адзінак (2012). Агульная пл. 311 м2, экспазіцыі 270 м2. Mae 6 экспазіцыйных залаў. Этнаграф. экспазіцыя знаёміць з прыладамі працы і прадметамі побыту мясц. сялян у 17—19 ст. У зале гісторыі будаўніцтва чыг. змешчаны дыярамы, якія адлюстроўваюць будаўніцтва ЛібаваРоменскай чыг. (1873), матэрыялы аб удзельніках будаўніцтва чыг. Мінск—Гомель, Ві
цебск—Жлобін і інш. Аб рэв. мінулым Жлобінскага рна распавядаюць экспанаты залаў «Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г.» і «Грамадзянская вайна». Экспазіцыя «Вялікая Айчынная вайна» знаёміць з абарончымі баямі Чырвонай Арміі летам 1941, дзейнасцю антыфаш. і партыз. руху ў раёне. У раздзеле «Акупацыя» прадстаўлены матэрыялы пра Азарыцкія лагеры смерці, дыярама «Рэйкавая вайна» і інш. Экспанаты залы «Жло
Жлобінскі дзяржаўны гісторыкакраязнаўчы музей: Матэрыялы пра побыт мясцовых сялян у 17—19 cm.
629
ЖЛОБІНСКІ
I 2
Да арт. Жлобінскі дзяржаўны гісторыкакраязнаўчы музей: I — жлобінскія самавары; 2 — зажі «Вялікая Айчынная вайна».
бін — сучасны горад» распавядаюць аб прам. прадпрыемствах раённага цэнтра, трагічным і гераічным лёсе воінаўафганцаў і інш. 3 2007 філіялам музея з’яўляецца мемарыял «Дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны 1941 — 1945 гг.» (в. Красны Бераг). В.А.Кажаева.
ЖЛОБІНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «ГАРМОНІЯ». Створаны ў 1990 у г. Жлобін пры дзіцячай школе мастацтваў. У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.У.Борбут. У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 23 да 51 rofla. Асн. мэта дзейнасці — развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў ансамбля. У рэпертуары класічная і сучасная музыка бел., рус. і замежных кампазітараў: «Запрашэнне на свята» Я.Дзярбенкі, «Восеньскае лісце» Б.Макравусава, «Вясна ідзе» І.Дунаеўскага, «Выцінанка» Н.Лісіцы, «Жураўліная песня» Г.Ермачэнкава і інш. Калектыў — дыпламант рэсп. телевізійнага фестывалю нар. творчасці «Залатыя ключы» (г. Салігорск, 1995), аглядуконкурсу метадычных і творчых работ выкладчыкаў навуч. устаноў культуры і мастацтва (2004), абл. фестывалю нар. творчасці «Беларусь — мая песня» (1998), удзельнік і дыпламант абл. конкурсу аркестраў і ан
самбляў струнных нар. інструментаў імя Г.І.Жыхарава «Мелодыі роднага краю» (1997, 2003, 2007, 2009, усе г. Гомель). С.Г.Шамаль.
ЖЛбБІНСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ. Створаны ў 1962 у г. Жлобін пры гар. Доме культуры. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Г.І.Станіславава. У складзе ансамбля 17 чал. ва ўзросце ад 27 да 50 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё твор
Удзельнікі Жлобінскага народнага вакальнага ансамбля.
чых здольнасцей удзельнікаў. У рэпертуары песні нар. бел., рус., аўтарскія: «Ажаніла маці маладога сына», «Благаславі мой родны край», «Красуй, Беларусь», «Малое словаслоўе», «Нашы любімыя», «Невядомы партызан». Калектыў — дыпламант абл. аглядуконкурсу нар. аматарскіх вак. ансамбляў і ансамбляў нар. песні (г. Гомель, 1986, 2010), лаўрэат Усесаюзнага фестывалю нар. творчасці (Мінск, 1986). С.Г.Шамаль.
630
ЖЛОБІНСКІ
ЖЛОБІНСКІ НАРОДНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаны ў 1992 у г. Жлобін пры Палацы культуры металургаў. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.Ю.Арлоў (з 1992), А.Я.Брэус (з 2002), В.М.Юркавец (з 2005), С.У.Жаўнярчук (з 2009). У складзе аркестра 11 чал. ва ўзросце ад 22 да 55 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя муз., духоўнай і эстэтычнай культуры. У рэпертуары класічная і эст. музыка: «I зноў іграе музыка» В.Раінчыка, «Зачараваная мая» і «Дударыкі» І.Лучанка, «Я ў бабулі жыву» Э.Ханка, «Я ўдзячны лёсу» Я.Глебава, «Песня пра вясёлы вецер» і «Месяцавы вальс» І.Дунаеўскага, «Песня пра добры настрой» А.Лепіна, «Кацюша» М.Блантэра, «Дзень Перамогі» Д.Тухманава, «Калыханка Святлане» Ц.Хрэннікава. Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. да 100годдзя І.Дунаеўскага (Масква, 2000), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 2005), рэсп. духоўнай музыкі (г. Баранавічы, 2001). С.Г.Шамаль.
ЖЛОБІНСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР «ВІЯДУК». Створаны ў 1960 у г. Жлобін пры гар. Доме культуры. У 1967
Удзельнікі Жлобінскага народнага духавога аркестра.
прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Э.Б.Зракава (з 1960), Т.П.Кісялёва (з 1977), М.Ю.Саснін (з 2010). У складзе тэатра 15 чал. ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё і пашырэнне тэатр. культуры Беларусі. У рэпертуары спектаклі, тэатр. святы, мініяцюры: «Тутанхамон» (2000), «Сыч і кошачка» (2003),
«Куба, любоў мая», «Звалка» (абодва 2005), мініяцюры «Купіце мужа», «Дарыце жанчынам кветкі», тэатралізаваныя праграмы «3 новым годам!», «Прыгоды Бабы Ягі і Лесуна», «Горад шчасця». Калектыў — лаўрэат міжнар. фестывалю маладзёжных аматарскіх тэатраў «Славянскае скрыжаванне» (г. Навазыбкаў, Расія, 2005, 2008). С.Г.Шамаль.
Удзельнікі Жлобінскага народнага тэатра «Віядук».
631
ЖЛОБІНСКІ
Жлобінскі народны хор народнай песні «Крыніца».
ЖЛОБІНСКІ НАРОДНЫ ХОР НАРОДНАЙ ПЁСНІ «КРЫНІЦА»Створаны ў 1986 у г. Жлобін пры Палацы культуры металургаў. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік М.І.Горбаба. У складзе хору 35 чал. ва ўзросце ад 26 да 60 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. песні. У рэпертуары песні нар. бел. («Ой, у полі крыніца», «Цераз рэчаньку», «Каля майго церама», «Ой, мяцеліца»), рус. («Ой, то не вечар», «Ах ты, стэп шырокі», «Стэп, да стэп вакол»), аўтарскія («Квітней, мой сад» М.Алешкі, «Гомельскі край» Г.Панамарэнкі, «Стэпам» М.Пашкевіча, «Лёс» М.Касцюка, «Зімні вальс» Г.Гранкіна). Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. маладзёжнага «АРТсесія» (г. Гомель, 1996), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1998), рэсп. ансамбляў песні і танца (г. Ліда, 1997), абл. харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Гомель, 2004), аглядуконкурсу харавога мастацтва імя Т.К.Лапацінай (г. Рэчьша, 2011) і ІНШ. С.Г.Шамаль.
ЖЛОБІНСКІ ПАЛАЦ КУЛЬТУРЫ МЕТАЛЎРГАЎ. Засн. ў 1992 у г. Жлобін. Агульная пл. памяшканняў — 6490,8 м2, ёсць глядзельная зала на 650 месцаў, дыскатэчная зала, вялікая і малая харэагр. залы. Дзейнічаюць 17 клубных фарміраванняў,
з іх 2 маюць званне «народны» (хор нар. песні «Крыніца», духавы аркестр) і 3 — «узорны» (вакальная студыя «Асарці», ансамбль эстр. танца «Феерверк», ансамбль нар. песні «Скамарошына»). Калектывы Палаца культуры актыўна ўдзельнічаюць у культ. жыцці краіны: фестывалях — міжнар. «АРТсесія» (г. Гомель, 1996), да 100годдзя І.І.Дунаеўскага (Масква, 2000), рэсп. «Крок насустрач» (Мінск, 2000), «Беларускія фанфары» (г. Баранавічы, 2001, 2004), нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Гомель, 2004, Мінск, 2005), харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Мядзел, 2012), фестывалікірмашы «Дажынкі» (г. Мазыр, 2005; г. Бабруйск, 2006; г. Рэчыца, 2007); конкурсах — міжнар. «Фестывальны рух краін СНД і Балтыі» (Мінск, 2004—05), спартыўнабальнага танца «Адкрыты кубак г. Мінска» (2006), рэсп. па спартыўнабальных танцах «Мінская восень», «Кубак Асіповічаў» (абодва 2005), «Зімовая фантазія» (г. Магілёў), «Парад зорак» (абодва 2006), «Золак2006» (абодва Мінск), абл. аглядзеконкурсе харэагр. мастацтва імя А.А.Рыбальчанкі (г. Гомель, 2007, 2010), нац. тэлевізійным конкурсе юных талентаў «Сузор’е надзей» (МІНСК, 2005) і ІНШ. Г.Г.Лекчакова.
ЖЛОБІНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на Пн Гомельскай вобл. Цэнтр — г. Жлобін. У складзе раё
на г.п. Стрэшын, 156 нас. пунктаў, 16 сельсаветаў: Акцябрскі, Верхнеалбянскі, Дабрагашчанскі, Кабанаўскі, Кароткавіцкі, Кіраўскі, Краснабярэжскі, Луцкі, Майскі, Малевіцкі, Навамаркавіцкі, Папаратнянскі, Пірэвіцкі, Салонскі, Стараруднянскі, Шчадрынскі і Стрэшынскі пасялковы Савет. Пл. тэр. 2,1 тыс. км2, лясы займаюць 31%. Нас. 103,8 тыс. чал. (2011). Жывуць беларусы (84,9%), рускія (9,3%), украінцы (1,8%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (4%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Мінск—Гомель, Магілёў—Калінкавічы, аўтадарогі Мінск—Гомель, Рагачоў—Жлобін, Жлобін—Светлагорск. Суднаходства ажыццяўляецца па рэках Дняпро і Бярэзіна.
Раён утвораны 17.7.1924, да 26.7.1930 у Бабруйскай акрузе. 20.8.1924 падзелены на 14 сельсаветаў. 4.8.1927 далучаны 7 сельсаветаў скасаванага Стрэшынскага рна. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. 28.6.1939 частка тэр. Ж.р. (10 сельсаветаў) перададзена адноўленаму Стрэшынскаму рну. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 да канцачэрв. 1944 Ж.р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Жлобіне і раёне 3,1 тыс. чал., спалілі вёскі Акцябр, Браткі, Грушка, Залессе, Залужжа, Краснаўка (не адноўлены). Дзейнічала Жлобінскае антыфаш. падполле, партыз. брыгады 8я Рагачоўская, 10я Журавіцкая, 1я БудаКашалёўская, «Жалязняк», імя Панамарэнкі, імя Чапаева, асобныя партыз. атрады імя Катоўскага, 108ы імя Катоўскага. Раён вызвалены войскамі 1га Бел. фронту ў ходзе РагачоўскаЖлобінскай і Бабруйскай аперацый 1944. 17.12.1956 да Ж.р. зноў далучаны г.п. Стрэшын і 8 сельсаветаў скасаванага Стрэшынскага рна. 25.12.1962 — 2 сельсаветы Светлагорскага рна.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, паліўнай, лёгкай, харчовай і буд. матэрыялаў прамсці. У раёне (2011) прафес. ліцэй сферы абслугоўвання, каледжы агр.тэхн. і металургічны, 2 гімна
632
ЖЛОБІНСКІ
зіі, школы: 26 сярэдніх, 2 пачатковыя і вячэрняя, 2 мастацтваў, 3 муз., 3 ДЮСШ, алімпійскага рэзерву, школаінтэрнат, 13 вучэбнапед. комплексаў сярэдняя школа—сад, 54 дашкольныя ўстановы, вучэбнавытворчы камбінат, 2 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, сац.пед. прытулак, цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць 24 дамы культуры, 8 клубаў Палац культуры металургаў, Дом нар. творчасці, цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Эўрыка», «Факел», кінатэатр, 39 бк, гіст.краязнаўчы музей, заапарк. У сістэме аховы здароўя раёна 7 бальніц, 4 паліклінікі, 8 амбулаторый, 28 ФАПаў, аддз. мед. рэабілітацыі, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Для заняткаў фізкультурай, спортам і турызмам ёсць Цэнтр алімпійскага рэзерву (уключае Лядовы палац, басейн, аквапарк, вяслярную базу), стадыён, 2 фізкультурнааздараўленчыя комплексы, 2 басейны, 9 мінібасейнаў, 70 спарт. залаў, цэнтр турызму і краязнаўства. Па тэр. раёна праходзяць экскурсійнатурысцкія маршруты «Залатое кальцо Гомельшчыны», «Дарогамі Жлобіншчыны». Выдаецца газ. «Новы дзень». Дзейнічаюць 20 рэліг. абшчын, з іх 12 праваслаўных, 7 пратэстанцкіх і каталіцкая; Успенскі жаночы манастыр (в. Казімірава). Найб. значныя археал. помнікі: Акцябр, Васілевічы, Гарадок, Дзяніскавічы, Курганне, Саланое, Шчытнае, Шыхаў. Помнікі архітэктуры і сядзібнапаркавага мастацтва: Пакроўская царква (1807) у г.п. Стрэшын, сядзіба ў в. Красны Бераг (1890—93), царква Усіх Святых у в. Пірэвічы (1902). Мемар. комплекс «Дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны 1941 — 1945 гг.» у в. Красны Бераг.