• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ма з’яўляецца ўзаемадзеянне паміж канвенцыямі і навацыямі, знаёмым і новым. Традыц. Ж., пераінтэрпрэтаваны, пастаўлены пад сумненне, дакладна даследаваны, прынята называць рэвізіянісцкім.
    Літ.: Цуккерман В. Музыкальные жанры н основы музыкальных форм. М., 1964; Ч ур ко Ю. Белорусскнй балет. Мннск, 1966; Я с ж . Белорусскнй хореографнческнй фольклор. Мннск, 1990; Фядосік А.С. Прынцыпы класіфікацыі і выдання фальклорных твораў у шматтомным зводзе беларускай народнай творчасці. Мінск, 1983; To м а ш е в скнй Б.В. Теорня лнтературы. Поэтнка. 1996; Д у л о в a Е. Балетный жанр как музыкальный феномен (русская традншія конца XVIII — начала XX века). Мннск, 1999; Рагойша В.П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. Мінск, 2001; Назайкннскнй Е. Стнль н жанр в музыке. М., 2003.	А.М.Аляхновіч (фальклор),
    І.В.Жук (літаратура), М.Л.Цыбульскі (мастацтва), Т.Г.Мдывані (музыка), А.В.Фогт (балет), Д.М.Гіргель (кіно).
    ЖАНРЫ МАЛЬІЯ, фальклорныя творы, аб’яднаныя паводле прыметы як невял. па аб’ёме. Гэта найперш — прыказкі, прымаўкі, загадкі, нар. афарыстычныя выслоўі (трапныя выразы, параўнанні, скорагаворкі, каламбуры, застольныя прыгаворкі і тосты, вітанні, зычэнні, развітанні, засцярогі, прысяганні, бажба, праюіёны, абзыванні, ганьбаванні, дражнілкі). Да Ж.м. адносяцьтаксама жарты, анекдоты, былічкі, монастрафічныя творы песеннага характару (прыпеўкі і інш.), вербальныя кампаненты розных абрадаў, замоўныя і магічныя формулы. Для многіх твораў Ж.м. характэрны ёмістае і вобразнае абагульненне, дасціпнасць, жарт. А.Ю.Ложа.
    ЖАРАБКОВІЧЫ, вёска ў Ляхавіцкім рне. За 12 км на ПнУ ад г. Ляхавічы, 15 км ад чыг. ст. Клецк на лініі Баранавічы—Асіповічы, 232 км ад Брэста, на аўтадарозе Баранавічы—Клецк. Цэнтр Жарабковіцкага с/с. 252 гаспадаркі, 693 ж. (2011).
    Вядомы з 15 ст. як маёнтак у
    Клецкай воласці Навагрудскага павета Троцкага ваяв. ВКЛ. 3 1507 уНавагрудскім ваяв. У 1537 уЛяхавіцкай воласці. 3 1791 у Случарэцкім павеце. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Нясвіжскім павеце Мінскай губ. 3 1796 у Слуцкім павеце. У 1847 вёскаўЛяхавіцкай воласці, 37 двароў, 277 ж. У 1897 — 72 двары, 532 ж., магазін. У 1909 — 108 двароў, 652 ж. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у Ляхавіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяв. 3 1939 зноўу БССР. 3 15.1.1940 уЛяхавіцкім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 Ж. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 16.7.1954 да 3.7.1972 у Падлескім с/с. У 1970 — 617 ж. У 1997 — 250 гаспадарак, 639 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны. Магіла ахвяр фашызму, брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ЖАРГАНІ'ЗМЫ, словы жаргоннай лексікі, якія з пэўнай стыліст. мэтай ужываюцца за межамі жаргону (гл. Жаргон) у маст. лры або ў гутарковай мове. У маст. кантэкст Ж. ўводзяцца з мэтай характарыстыкі дзеючых асоб або апісання асяроддзя, у якім знаходзяцца персанажы:
    «— Ану, з гарызонта...
    Башку адгрызу...
    1	нібы з роздумам:
    — Тля ты копчаная...
    I, як спуджаны верабей, кідаўся каторы філон на другі канец барака, зашываўся на нары, і чуваць было, як сапеў ён з перапуду, прыводзіў да парадку свае думкі, пачуцці — то ж дагадзі чалавеку, — і, аддыхаўшы, набіраўся смеласці — на шэпты, спачуванні, уздыхі» (М.Лынькоў. «Баян»). Ж. — гэта штучныя (умоўныя) назвы агульнавядомых паняццяў і рэалій аб’ектыўнай рэчаіснасці, таму выкарыстанне Ж. у творах маст.
    618
    ЖАРСКАЯ
    лры павінна быць абмежавана і стыліст. абгрунтавана. Са стыліст. мэтай Ж. выкарыстоўвалі ў сваіх творах В.ДунінМарцінкевіч, Я.Купала, М.Гарэцкі, М.Лынькоў, Б.Мікуліч і інш. Разнавіднасцю Ж. з’яўляюцца аргатызмы. В.В.Урбан.
    ЖАРГОН (франц. jargon), умоўная гаворка якойнебудзь сацыяльнай групы як адгалінаванне ад агульнанар. мовы, штучна створаная з мэтай адасобіцца і схаваць свае намеры, дзеянні, учынкі. Характарызуецца спецыфічнымі і незразумелымі для ўсіх словамі і выразамі, якія адлюстроўваюць патрэбы і густы пэўнай сац. групы. Ж. — гэта своеасаблівы сац. дыялект, які (у адрозненне ад тэр. дыялекту) не мае сваёй фанетычнай і граматычнай сістэмы. Існуюць Ж. ваенных, маракоў, акцёраў, паляўнічых, моладзі, рокмузыкантаў і інш. Жаргонныя словы выкарыстоўваюцца паралельна з літаратурнымі, яны сінанімізуюцца з імі і называюць пры гэтым адны і тыя ж рэаліі, дзеянні, прыкметы толькі з выразнай экспрэсіяй і эмацыянальнай афарбоўкай (філон і гультай, зубрыць і вучыць, салага і нявопытны салдат). Ж. узніклі рознымі шляхамі: праз пераасэнсаванне і метафарызацыю вядомых літ. слоў: фары ’вочы’, злізаць ’спісаць’, жалезны ’надзейны’; на аснове каранёў і пры дапамозе афіксаў літ. мовы: сціпуха ’стыпендыя’, вадзіла ’вадзіцель’; шляхам усячэння ці скарачэння вядомых слоў або іх гукавога скажэння: лаба ’лабараторная праца’, шпора ’шпаргалка’, відак ’відэамагнітафон’; шляхам засваення і пераасэнсавання запазычанай лексікі: лафа ’добрае жыццё’ (ад англ. life жыццё), герла ’дзяўчына’ (ад англ. girl). У навук. лры адрозніваюць Ж., набліжаныя да прастамоўя (напр., маладзёжны слэнг); прафес. Ж. і Ж. (умоўныя, або тайныя мовы) вандроўных рамеснікаў, гандляроў і жабракоў дарэв. Беларусі, Расіі і Украіны. Сярод бел. умоўных моў можна вылучыць катрушніцкі лемезень (мова дрыбінскіх шапавалаў),
    Жарптушка. Малюнак В. Слаука. 2005.
    парушніцкі лемез (мова шклоўскіх краўцоў і шапавалаў), адверніцкая гаворка (мова рамеснікаў Крычава), любецкі лемент (мова жабракоў Магілёўшчыны), мова семежаўскіх жабракоў, выцірняцкі гаўрыднік (мова лабароў — прафес. збіральнікаў ахвяраванняў на патрэбы царквы). Разнавіднасцю Ж. з’яўляецца арго. Лексіка розных Ж. можа часткова супадаць, утвараючы інтэржаргон (хвост ’запазычанасць’ іхвост ’слежка’). 3 інтэржаргону або непасрэдна з асобных Ж. першапачаткова сац. абмежаваная лексіка і фразеалогія можа ўваходзіць ва ўжытак шырокага кола людзей. Неабгрунтаванае выкарыстанне жаргоннай лексікі засмечвае мову, робіць яе непрыгожай і малазразумелай.
    Літ.: К р ы в і ц к і А.А. Дыялекталогія беларускай мовы. Мінск, 2003.
    В.В.Урбан.
    ЖАРПТЎШКА. традыцыйны персанаж многіх чарадзейных казак ва ўсх.слав. фальклоры, які ўвасабляе прыгажосць, імкненне чалавека да прыгод, жаданне знайсці сваё шчасце, ідэальнае ў жыцці. Герой гэтых казак — малады мужны хлопец, часам наіўны ў падыходзе да пераадолення шматлікіх выпрабаванняў,
    якія патрабуюць ад яго кемлівасці, спрыту і сілы. Яму дапамагаюць справіцца з рознымі перашкодамі і знайсці выйсце са складаных сітуацый жывёлы (воўк, конь і інш.). У казках, апублікаваных М.Федароўскім, Е.Раманавым («Царэвіч і шэры воўк») авалодаць Ж.п. Івану дапамагае шэры воўк. Схапіць яе герою ўдалося толькі за хвост. Пяро Ж.п. валодае звышнатуральнымі ўласцівасцямі. У казках, зафіксаваных А.Сержпутоўскім, П.Шэйнам, П.Чубінскім («Канёкгарбунок»), герой не слухаецца парады свайго каня і падбірае пяро Ж.п., што і становіцца прычынай яго шматлікіх прыгод.
    Літ.: Чарадзейныя казкі. Ч. 1—2. 2е выд. Мінск, 2003. А.М.Аляхновіч.
    ЖАРСКАЯ СЯДЗІБА. помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Жары Ушацкага рна. Сфарміравана на ўзнятых тэрасах ручая ў сярэдзіне 19 ст. Належала Грыгаровічам. Уключала парадны двор, пейзажны парк з вадаёмам на ручаі перад сядзібным домам, сад, агарод, ягаднікі, гасп. будынкі ва ўсх. частцы сядзібы, вінакурню з прымальнікам спірту на беразе вадаёма (пабудаваны у 1873). Двухпавярховы мураваны дом з 4калонным порцікам на гал. фасадзе быў пабудаваны ў стылі позняга класіцызму (будынак згарэў у 1944). Аснову планіровачнага рашэння сядзібы акрэсліваюць 3 ліпавыя алеі. Дзве алеі (зах. і паўд.) перасякаюць парк і вядуць да вял. абсаджанага клёнамі і вязамі газона з кругам у цэнтры перад домам. Зах. алея, параўнальна кароткая (90 м) і шырокая, размешчана на гал. сядзібнай восі. Дрэвы ў алеях, высаджаныя шчыльна, праз 0,5 і 1 м, ствараюць зялёныя калідоры. Трэцяя («шпацырная») алея шыр. 3 м пракладзена па паўн.зах. і паўн. ускраіне сядзібы, злучае парк і сад. Ліпы ў алеі дасягаюць магутных памераў (выш. да 30 м, дыяметр ствала 70 см). Сядзіба разбурана. Захаваліся фрагменты маляўнічых алей і спелага паркавага дрэвастою. Збудаванні страчаны, вадаём абмялеў, тэр. час
    619
    ЖАРТ
    Да арт. Жарская сядзіба: I — фрагмент уязной алеі; 2 — фрагмент парку.
    ткова забудавана. У парку ўстаноўлены помнік мірным жыхарам вёскі, расстраляным ням.фаш. захопнікаміў 1942. А.Т.Федарук.
    ЖАРТ, ж а р тд о с ц і п, кароткі твор пра смешнае здарэнне, дасціпная насмешка; фалькл. жанр апавядальнай формы. Часцей Ж. будуецца на неадпаведнасці і супярэчлівасці паміж асн. апавядальнай часткай і заключнай. Збліжаецца з анекдотам па папулярнасці і прымеце высмейвання, аднаэпізоднасцю, нечаканасцю камічнай развязкі. Адрозніваецца ад яго больш мяккім характарам высмейвання і крытыкі, дасціпнасцю, блізкай да афарыстычнасці, непалітызаванасцю. Mae падабенства і з інш. жанрамі, напр. выслоўямі (— Абаранкі з макам — от смачна! — А ты еў? — Неа. Але бацька расказваў што дзед бачыў як пан еў дык от смачна!). Найб. характэрная форма Ж. — дыялагічная («Пан кліча: — Пятро, ці ты тут? — Тут, паночку. — А што робіш? — Нічого. — А ты, Янка, дзе? — Ды з Пятром, пане. — А што ты робіш? — Дапамагаю Пятру. — Ну, добра. Як скончыце, падасце мне боты»).
    Літ.: Народныя казкібайкі, апавяданні і мудраслоўі. Мінск, 1983; Жарты, анекдоты, гумарэскі. Мінск, 1984.
    А.Ю.Лозка.
    ЖАРТОЎНЫЯ ПЁСНІ. від беларускай пазаабрадавай сацыяльнабытавой лірыкі. У Ж.п. высмейваюцца людскія заганы (лянота, нядбайнасць, прагнасць, п’янства, нявернасць, несумленнасць, дураслівасць і інш.). Гал. персанажы песень — муж і жонка, камічная пара — дзед і баба, хлопец і дзяўчына. Да разраду найб. пацешлівых песень адносяцца тыя, у якіх героямі з’яўляюцца птушкі, жывёлы, насякомыя (верабей, камар, муха і інш.). Тэматыка Ж.п. малюе канкрэтныя тыпы характараў падкрэсліваючы і перабольшваючы іх заганы. Вылучаюць 4 асн. тэматычныя групы Ж.п. Першая ўключае песні пра гора, бяду, панскую і папоўскую памаўзлівасць («А хто бяды не ведае», «Зажурылася пападдзя», «Любіў мяне папоў сын»). Другая — пра хлапечыя і дзявочыя заляцанні («А у полі тры дубы», «Служыў я ў пана», «Мамачка, жываток баліць»); лянівую дзеўку («Казалі на мяне»,