• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ЖАЛЬНІКІ, 1) магілы 1218 ст., абазначаныя абкладкай круглаватай, авальнай ці чатырохугольнай формы з камянёў, 1—2 валунамі ў галавах і ў нагах, каменнымі крыжамі або пакрытыя валунамі. Распаўсюджаны на Пн Беларусі, у Пскоўскай 1 Наўгародскай абласцях Расіі, ва Усх. Латвіі.
    610
    ЖАМЧУЖНЕНСКІ
    Удзельнікі Жамчужненскага народнага ачсамбля песні «Жамчужына».
    Пахаванні па абрадзе трупапалажэння галавой на 3, звычайна без інвентару. На камянях і каменных крыжах часта высечаны знакі (крыжыкі, краты, стрэлачкі, свастыкі і інш.). Ж. з каменнымі крыжамі ёсць каля вёсак Бабруйшчына і Перавоз Глыбоцкага, Слабада Докшыцкага, Новае Сяло Сенненскага раёнаў. У некаторых месцах (Бягомльшчына, Ілыбоччына) традыцыя ставіць валуны ў галавах і ў нагах, абкладаць магілы камянямі захавалася да нашых дзён. 2) Паводле «Стаглава», Ж. называліся
    лубочку», «3пад шэрага каменя», «Марыся», «Месяц дагарае»), рус. і ўкр. («Сапілка»), а таксама аўтарскія («Варажы» А.Касцюка, «Вёсачка» А.Максімчыка, «Мая Беларусь», «Наша свята» Э.Сіліцкага, «Раскачала» А.Касцюка). Калектыў — удзельнік раённых свят «Зажынкі», «Каравай» (абодва г. Баранавічы, 2010).
    A. В. Пшэўлоцкая.
    ЖАМЧЎЖНЕНСКІ ЎЗОРНЫ ДЗІЦЯЧЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «ВЯСЁЛКА». Створаны ў 1988 у пас.
    Жамчужны Баранавіцкага рна пры пасялковым Доме культуры. У 1991 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.К.Казляк (з 1988), Н.І.Шалік (з 2009), К.П.Лягун (з 2011). У складзе ансамбля 43 чал. ва ўзросце ад 5 да 15 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя танц. мастацтва. У рэпертуары танцы нар. бел. («Дудалка», «Полька беларуская», «Тапатуха»), рус. («Плясавая»), яўр. («Яўрэйскі танец»), цыганскія («Цыганскі танец»), эстр., гульнявыя малюнкі, эцюды, карагоды («Купалінка»). Калектыў — удзельнік шматлікіх раённых свят. К.П.Лягун.
    ЖАМЧЎЖНЕНСКІ ЎЗбРНЫ ДЗІЦЯЧЫ АНСАМБЛЬ ЦЫМБАЛЁСТАЎ «КАЛЕЙДАСКОП НАДЗЁЙ». Створаны ў 2003 у пас. Жамчужны Баранавіцкага рна пры сярэдняй школе. У 2006 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік І.П.Андрава. У складзе ансамбля 20 чал. ва ўзросце ад 9 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя бел. нар. музыкі, далучэнне моладзі да нац. бел. культуры. У рэпертуары «Зорка Венера» У.Грома, «Вясёлая кадрыля» У.Цямнова, «Вальс кветак» А.Хачатурана, «Чардаш» В.Монці, «Люстэрка» С.Юрэня, «Працяжны»
    памінкі па памерлых у Троіцкую су
    боту, у час якіх адбываліся нар. гуль
    ні.
    Л.У.Дучыц.
    Удзельнікі Жамчужненскага ўзорнага дзіцячага ансамбля цымбалістаў «Калейдаскоп надзей».
    ЖАМЧЎЖНЕНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ПЁСНІ «ЖАМЧЎЖЫНА». Створаны ў 1986 у пас. Жамчужны Баранавіцкага рна пры пасялковым Доме культуры. У 1991 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н. і А. Сарокіны (з 1986), Ю.Усакоўскі (з2000), Т.Р.Вялікая (з 2007), А.В.Пшэўлоцкая (з 2011). У складзе ансамбля 8 чал. ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. мастацтва. У рэпертуары песні нар. бел. («А ў лузе, лузе», «Базар», «Гай зеляненькі», «Ехалі казачэнькі», «Заграбай, матко, жар», «Зацького
    611
    ЖАМЧУЖНЕНСКІ
    і «Полька» М.Прашко і інш. Калектыў — дыпламант абл. агляду аркестравых і інструм. калектываў (2005), адкрытага фестывалю фалькл. мастацтва «Радавод» (2006, 2009), фестывалю аркестравых калектываў (2008), этапу рэсп. аглядуконкурсу дзіцячай творчасці «Прывітанне, свет» (усе г. Брэст, 2011). І.П.Андрава.
    ЖАМЧЎЖНЕНСКІ ЎЗОРНЫ ДУХАВЬІ АНСАМБЛЬ. Створаны ў 1991 у пас. Жамчужны Баранавіцкага рна пры сярэдняй школе. У 1997 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.С.Маскевіч. У складзе ансамбля 18 чал. ва ўзросце ад 9 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў ансамбля, папулярызацыя муз. культуры. У рэпертуары бел. нар. музыка («Бульба», «Лявоніха»), аўтарскія творы («Беларускі вакзал» Б.Акуджавы, марш «Бярозка» Я.Дрэзіна, «Майскі вальс» І.Лучанка), «Ідуць музыкі» І.Навакаўсткаса, «Раманс», «Радзіма мая дарагая» У.Алоўнікава). Калектыў — дыпламант і лаўрэат міжнар. фестывалюконкурсу духавых інструментаў (г. Баранавічы, 1995), абл. агляду аркестравых і інструм. калектываў (2005), фестывалю аркестравых калектываў, інструм. ансамбляў і муз. груп (2008), адкрытага конкурсу юных выканаўцаў «Пралескі» (2010), абл. этапу рэсп. аглядуконкурсу дзіцячай
    Птушкафабрыка «Дружба» ў пас. Жамчужны.
    творчасці «Прывітанне, свет» (усе г. Брэст, 2011). В.С. Маскевіч. ЖАМЧЎЖНЫ, пасёлак у Баранавіцкім рне, на р. Мышанка. За 12 км на 3 ад горада 1 чыг. ст. Баранавічы, 200 км ад Брэста, каля аўтадарогі Брэст—Мінск. Цэнтр Жамчужненскага с/с. 1335 гаспадарак, 3976 ж. (2011).
    Узнік у канцы 1970х гг. як жылая зона птушкафабрыкі «Дружба» і свінагадоўчага комплексу «Усходні». 3 18.3.1985 цэнтр сельсавета. У 1997 — 964 гаспадаркі, 3431 ж.
    Пасёлак развіваецца паводле генплана 1979 (карэкціроўка 1982) і праекта забудовы жылой зоны комплексу «Усходні» (1980). Ж. адметны кампактнасцю, высокім узроўнем добраўпарадкавання (азеляненне, ізаляванасць жылых зон ад гасп.). Кампазіцыйную вось утварае праспект Будаўнікоў, ад якога ідуць 6 вуліц. Дамінуюць малапавярховая секцыйная (3—4павярховыя шматкватэрныя дамы) і сядзібная (2павярховыя 1—2кватэрныя жылыя дамы) забудовы. Выразны сілуэт комплексу падкрэсліваецца спалучэннем кантрасных колераў у фарбаванні дамоў. Шырока выкарыстаны тэрасы, веранды, лоджыі, малыя архіт. формы, дэкар. групы дрэў. У зоне сядзібнай забудовы ўпершыню ў Беларусі знайшлі прымяненне зборныя гасп. пабудовы, якія вылучаны ў
    асобныя комплексы і размяшчаюцца непадалёк ад дамоў. Вуліцы з бульварамі з’яўляюцца зонамі адпачынку, кожная з якіх мае сваё аб’ёмнапрасторавае і колеравае вырашэнне. Прам. зона размешчана на ПнЗ і 3 ад пасёлка. Сучасны Ж. развіваецца ва ўсх. напрамку. У 2000я гг. пабудаваны: амбулаторыя, аптэка, 3—4павярховыя жылыя дамы для работнікаў птушкафабрыкі і яе фірменны магазін, кавярня, спарт.аздараўленчы комплекс, прыватныя аб’екты гандлю і быт. паслуг. Праведзены рэканструкцыя гандлёвага цэнтра, добраўпарадкаванне цэнтра пасёлка. У 2009 устаноўлены помнікз Вечным агнём у памяць аб загінуўшых у гады Вял. Айч. вайны. У 2011 распрацаваны і зацверджаны план забудовы новага квартала жылых дамоў: шматпавярховых і індывід. сядзібнага тыпу, а таксама аб’ектаў культ. і быт. сфер.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, паліклініка, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 4 магазіны. ЖАМЫСЛАЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Жамыслаўль Іўеўскага рна. Закладзена ў 19 ст. Належала Жэмлям, Чаховічам, Шчытам, Кеневічам (з 1806), Умястоўскім (з 1807). У 1922 удава Уладзіслава Я.АстрогСадоўская бязвыплатна перадала Жымаслаўль з Гутай і Залессем Віленскаму ўнту. Тры пакаленні Умястоўскіх на месцы барочнай сфарміравалі новую сядзібу з палацам. У 1939 яна ўключала парадны і гасп. двары (10 будынкаў для свойскай жывёлы, вазоўню, 3 пуні, кузню, стальмашню, свіран, лядоўню, аранжарэю, вінакурню, млын), парк і сад. У сядзібе былі дамы кіраўніка, млынара, студэнтаўпрактыкантаў, будынак бухгалтэрыі, 15 жылых флігеляў для рабочых. Тут дамінуе палац, узведзены Ю.Умястоўскай (з ДунінРаецкіх) на манер каралеўскай рэзідэнцыі «Лазенкі» ў Варшаве (па праекце Л.Марконі). Палац — 2павярховы буды
    612
    ЖАНШЬБА
    Да арт. Жамыслаўская сядзіба: 1 — палац; 2 — кафляная печ у зале палаца.
    нак строгай сіметрычнай кампазіцыі з масіўным бельведэрам у форме куба з руставаным парапетам і шырокімі паўкруглымі вокнамівітражамі ў завяршэнні. Бельведэр і край даху агорнуты атыкам і фрызам. Цэнтр. частка фасада вылучана рызалітам з глыбокай лоджыяй, у якую ўстаўлены 4калонны карынфскі порцік. Інтэр’еры палаца, у якім мелася 20 пакояў, былі аздоблены з вял. густам: стыльная мэбля, карціны, кандэлябры, люстра, гравюры, габелены, скульптуры. У пакоях былі ўстаноўлены мармуровыя «парыжскія» каміны, кафляныя печы (адна часткова захавалася ў нішы квадратнай параднай залы), пасцелены паркет, узведзены сцены з панэлямі. У нішы параднай квадратнай залы часткова захавалася кафляная печ. Да палаца па восі кампазіцыі вяла кароткая, шырокая алея з ліп, якая закладзена ў памяць аб вяселлі УУмястоўскага і Я.АстрогСадоўскай. Замыкаецца яна мураванай альтанкай са скульптурай Дзевы Марыі. Парк пейзажнага тыпу (пл. каля 7 га) падзелены р. Гаўя на 2 ч. У парку растуць сасна сібірская, клён вастралісты Швэдлера, бярозадалекарлійская і
    інш. Сядзіба з садамі і паркам візуальна злівалася з лясамі і лугамі ў суцэльны маляўнічы ландшафт. Унесена ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    A. Т. Федарук.
    ЖАНІХ, нарачоны, суджан ы, будучы муж (чалавек) або малады хлопец, які дасягнуў падвянечнага (шлюбнага) узросту; мужчына, які мае нявесту. Ж. у бел. традыцыі называлі маладога чалавека толькі да пач. вяселля, у перыяд ад Сватоў да Суборнай суботы, таму ў вясельных песнях тэрмін Ж. не сустракаецца. Даволі часта ўпамінаецца ў жартоўных песнях і прыпеўках, нярэдка ў лірычных і любоўных песнях. Ж. жартам маглі назваць хлапчукападлетка або вытанчана прыгожа апранутага маладога чалавека («Во Пятрок вырас — чыста жаніх», «Але і прыгожы ты, выстраіўся — жаніх ды і толькі»), У маладзёжных суполках, пачынаючы «жаніхацца» (заляцацца да асоб процілеглага полу, выбіраць сабе нявесту), маладыя людзі стараліся апранацца па модзе і нават прышпільвалі да картузоў ці лацканаў пінжакоў букецікі з жывых кветак —
    «Мы жаніхацца хадзілі і па дальніх сёлах, на святы ды на кірмашы» (Любанскі рн). Слова «Ж.» выкарыстоўваецца ў тым жа значэнні, што і яго вытворныя: «жаніцьба», «жаніцца», «жаніхацца» і г.д. Самыя розныя тлумачэнні зводзяцца да вызначэння «Ж.» праз яго жанчыну (нявесту) — той, хто мае намер атрымаць сваю жанчыну. Прычым, яна аб гэтым ведае і нічога не мае супраць. Без згоды нявесты Ж. — кавалер. С.Г.Выскварка.
    ЖАНІЦЬБА, гл. Шлюб.
    «ЖАНІЦЬБА КОМІНА», «Жаніцьба л у ч н і ка», «Жа н і цьба пасвета», «Жаніцьба светач а», старажытны абрад ушанавання хатняга агню, запальванне першага святла ў хаце восенню. Да нашага часу захаваўся натэр. Палесся (Жыткавіцкі, Лельчыцкі, Петрыкаўскі, Столінскі раёны). Праводзіўся, калі асн. работы пераносіліся з поля ў хату і трэба было першы раз запальваць комін для асвятлення памяшкання. Гэта быў час пачатку вячорак, якія працягваліся да вясны. Месцамі прымяркоўваўся да свята Сямёна Стоўпніка (Сымона) (1 вер. ст.ст.).