Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
харэаграфіі «Рытмы восені» (усе 2011, г. Гродна), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 2010), абл. туры рэсп. фестывалю нац. культур «Суквецце культур» (г. Маларыта, 2011), абл. вак.харавога мастацтва «Ляці, наша песня» (2011), рэгіянальнага патрыятычнай песні «Дружба» (2010, абодва г. Гродна); рэсп. конкурсаў мастацтваў «Вікторыя» (2010), маладых выканаўцаў «Новы рух» (2011, абодва Мінск). Г.І.Турыцына.
ЖАБІНКАЎСКІ НАРбДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «КАЛАРЫТ».
Створаны ў 1981 у г. Жабінка пры гар. Доме культуры. У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калек
тыў». Заснавальнік і кіраўнік М.В.Зіноўеў. У складзе ансамбля 6 чал. ва ўзросце ад 25 да 55 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і выкананне нар. песень, папулярызацыя твораў бел. кампазітараў. У рэпертуары песні нар. бел. «Гай зеляненькі», «Біла дзеўку маці», казацкая «Гуляй, казак», рус. «Дар’я», аўтарскія «Азёры дабрыні», «Калінаягада» Л.Захлеўнага, «Праляцела лета» А.Касцюка, «Зараніца пунсовая» А.Марозава і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Маладзечна, 2011), абл. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Маларыта, 2010), свята роднай мовы «Жывыя вытокі» (г. Брэст, 2012) і інш. Т.У. Ткачук.
Жабінкаўскі народны вака.іьны ансамбль «Каларыт».
603
ЖАБІНКАЎСКІ
ЖАБІНКАЎСКІ НАРОДНЫ ХОР «СКАРБНІЦА». Створаны ў 1980 у в. Мышчыцы Жабінкаўскага рна пры сельскім Доме культуры. 3 2007дзейнічае пры гар. Доме культуры г. Жабінка. У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Г.І.Міцковіч. У складзе хору 20 чал. ва ўзросце ад 25 да 60 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя песень рэгіёна, лепшых узораў мясц. песеннага фальклору. У рэпертуары песні бел. нар. «Ой, у лузе», «Ой, на горцы каліна», «Ой, пайду я на ту гору», «Там, каля млына», «Марыся», аўтарскія «Беларусь — імя святое» М.Траццякова, «Развітальная» А.Цецерука і інш. Калектыў — удзельнік нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Ганцавічы, 2011), рэгіянальных канцэртаў і свят.
Т.У.Ткачук.
ЖАБІНКАЎСКІ НАРОДНЫ ЭСТРАДНЫ ГУРТ«АЛЯКСАНДРПАРК». Створаны ў 1988 у г. Жабінка пры гар. Доме культуры. У 1999 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.Я.Шчасюк (з 1988), Н.В.Лосева (з 2008). У складзе гурта 5 чал. ва ўзросце ад 26 да 48 гадоў. Асн. мэтадзейнасці—папулярызацыя эстр. музыкі. У рэпертуары песні «Правінцыйны рокнрол», «Калінушка», «За тваю прыгожую ўсмешку», «Мілая», «Цыганка», «Птушкадуша», «Афіцэры», «У сукенцы белай», «Затрымай мяне», «Льецца музыка» і інш. Калектыў — дыпламант раённага фестывалю дзіцячай і маладзёжнай творчасці «Галасы юнацтва» (г. Жабінка, 2010).
А.В.Жукава.
ЖАБІНКАЎСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на 3 Брэсцкай вобл. Цэнтр — г. Жабінка. У складзе раёна 98 сельскіх нас. пунктаў, 8 сельсаветаў: Азяцкі, Жабінкаўскі, Крыўлянскі, Ленінскі, Ракітніцкі, Сцяпанкаўскі, Хмелеўскі, Якаўчыцкі. Пл. тэр. 0,7 тыс. км2, лясы займаюць 18%. Нас. 25 тыс. чал. (2011). Жывуць беларусы (88,6%), рускія (5,5%), украінцы (4,3%), палякі (1%), прадстаўні
кі інш. нацыянальнасцей (0,6%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Брэст— Мінск—Масква,Брэст—Гомель;аўтадарогі Брэст—Мінск—мяжа Рас. Федэрацыі, Жабінка—Кобрын, Камянец—Жабінка; нафтаправод «Дружба», транзітныя газаправоды.
Раён утвораны 15.1.1940 у Брэсцкай вобл. 12.10.1940 падзелены на 13 сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 Ж.р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі тут 1,8 тыс. чал., 11.9.1942 спалілі разам з жыхарамі в. Драмлёва (не адрадзілася). Дзейнічалі БрэсцкаЖабінкаўскі падп. міжрайкам КП(б)Б, падп. райкам ЛКСМБ (з 1.11.1943), раённы антыфаш. кт, партыз. брыгада імя Сталіна, спец. група «Іскра». Вызвалены войскамі 1га Бел. фронту ўходзе ЛюблінБрэсцкай аперацыі 1944. 8.8.1959 Ж.р. скасаваны, яго тэр. перададзена Брэсцкаму, Камянецкаму і Кобрынскаму рнам. 30.7.1966 раён адноўлены.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай, паліўнай і буд. матэрыялаў прамсці. У раёне (2011) ліцэй, школы: 9 сярэдніх, 2 базавыя, мастацтваў, муз., ДЮСШ, 3 вучэбнапед. комплексы сярэдняя школа—сад, 11 дашкольных устаноў, спецыялізаваная школаінтэрнат для дзяцей з парушэннем зроку, міжшкольны вучэбнавытворчы камбінат, цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед. з дзіцячым прытулкам, пазашкольнай работы. Працуюць 8 дамоў культуры, 12 клубаў, Дом нар. творчасці, аўтаклуб, 23 бкі, музей «Вясковая хата» ў в. Залуззе, гіст.краязнаўчы музей. У сістэме аховы здароўя раёна 2 бальніцы, паліклініка, 5 амбулаторый, здраўпункт, 10 ФАПаў, 7 аптэк, санаторый, лячэбнапрафілактычная ўстанова, аздараўленчы цэнтр. Для заняткаў фізкультурай, спортам і турызмам ёсць стадыён, 12 спарт. залаў, 4 басейны, 11 футбольных палёў, 5 стралковых ціраў, спарт. комплекс, цэнтр дзіцячаюнацкага турызму і краязнаўства, турысцкая станцыя, 6
аграсядзіб. Па тэр. раёна праходзяць турысцкія маршруты «Памяць Вялікай вайны», «Жабінкаўскі гасцінец», «Касцюшкаўскі шлях», «Крупчыцкі бой» і інш. Выдаецца раённая газ. «Сельская праўда». У раёне дзейнічае 21 рэліг. абшчына, з іх 13 праваслаўных, 7 пратэстанцкіх і 1 каталіцкая. Найб. значныя археал. помнікі: Мышчыцы, Пятровічы, Старое Сяло, Філіповічы, рэшткі замка 17 ст. ў в. Крыўляны. Помнікі гісторыі: мемар. комплекс Драмлёва каля в. Сцяпанкі, курган Памяці ў в. Ракітніца, магілы ахвяр фашызму, брацкія магілы сав. воінаў і партызан, помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну — у вёсках Агароднікі, Азяты, Бусні, Вял. Якаўчыцы, Вежкі, Вярхі, Глыбокае, Дзяменічы, Жыцін, Корды, Падлессе, Палявая Рэчыца, Пятровічы, Старое Сяло, Сцяброва, Сцяпанкі. Помнік Т.Касцюшку ў в. Малыя Сяхновічы. Помнікі архітэктуры: цэрквы Мікітаўская (пач. 16 ст.) у в. Здзітава, Іаана Хрысціцеля (1720) у в. Мацеевічы, Мікалаеўская (1727) у в. Вялікія Сяхновічы, Пакроўская (1761) у в. Арэпічы, СпасаПраабражэнская (1771—74) у в. Хмелева, Міхайлаўская (18 ст.) у в. Сцяпанкі, Мікалаеўская (1870) у в. Азяты, Уладзімірская (1894) і мемар. капліца ў памяць загінуўшых у Крупчынскай бітве 1734 (2004) у в. Чыжэўшчына, Успенская (1896—98) у в. Булькова. У в. Вялікія Сяхновічы нарадзіўся епіскап брэсцкі І.Жалязоўскі (1802—72), у в. Азяты — фалькларыст, этнограф, гісторык Ю.Ф.Крачкоўскі (1840—1903), у в. Федзькавічы — акадэмік Pac. АН А.А.Трафімук (1911 —99).
ЖАБІНКАЎСКІ РАЁННЫ ГІСТОРЫКАКРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 2011 у в. Малыя Сяхновічы Жабінкаўскага рна. Mae 3 залы. Асн. фонд — 134 адзінкі захоўвання, навук.дапаможны — 40 адзінак (2011). Экспазіцыя складаецца з раздзелаў, прысвечаных этнаграфіі, жыццю і дзейнасці Т.Касцюшкі, землякам — удзельнікам Вял. Айч. вайны.
604
ЖАБРАЦКІЯ
Жабінкаўскі ўзорны ансамбль народнага танца «Каруначкі».
ЖАБІНКАЎСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАГА ТАНЦА «КАРЎНАЧКІ». Створаны ў 1983 у г. Жабінка пры гар. Доме культуры. У 1985 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік І.Ф.Румко. У складзе ансамбля 32 чал. ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і папулярызацыя традыц. нар. танцаў. У рэпертуары танцы нар. бел. «Лявоніха», «Драпак», «Расхадуха», «Рэпка», рус. «Барыня», укр. «Гапак», «Запарожскія казакі», «Кросны», літоўскі «Полька Рыга» і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. творчасці інвалідаў «Мы разам» (г. Брэст, 2012), рэсп. нац. культур (2010), сучаснага танца і харэаграфіі «Рытмы восені» (абодва г. Гродна), абл. тура рэсп. фестывалю нац. культур «Суквецце культур» (г. Маларыта, абодва 2011), рэсп. конкурсаў: мастацтваў «Вікторыя» (2010), юных выканаўцаў «Новы рух» (2011, абодва Мінск) і інш.
Т.У.Ткачук.
«ЖАБКА», беларускі народны імправізаваны танец; танецгульня. Зафіксаваны на Віцебшчыне ў канцы 19 ст.
Mae прымеркаванасць да вяселля, Каляд (падчас абраду «Жаніцьба Цярэшкі»), Выконваецца мужчынамі (часам жанчынамі) сольна, парна, радзей гуртам. Сродкамі пераймальнай пластыкі выканаўцы імітуюць розныя дзеянні жабы, дэманструюць сваю фіз. падрыхтоўку, спрыт, імправізацыйныя здольнасці. Асн. пластычным матывам «Ж.» з’яўляюцца скокі танцораў у гарызантальнай паставе, г.зн. абапіраючыся аб падлогу рукамі і нагамі. Сярод рухаў: падскокі ўгору з адначасовым выкідваннем рук і ног убок, скокі адзін цераз аднаго, пераскокі з боку ў бок, з рук на ногі, «танец на руках», «кручэнні на пузе», «вобразныя прысядкі», «пераборы нагамі» — у розных тэмпах і рытмах, дынаміцы і пластычных інтанацыях. «Ж.» выконваецца пераважна пад інструм. найгрыш (у т.л. пад польку, «Рускага», зрэдку пад марш), пад прыпеўкі [Скача жабка па дарожке, / Скача, выцягнуўшы ножкі. / А як стану раг(к)ачом, / Выскачу туркачом], плясканне ў ладкі, рытмічнае выбіванне рознымі прадметамі, выгукванне. Асобныя харэагр. элементы «Ж.» сустракаюцца ў танцах «Мікіта» (Пружанскі
рн), «Казёл» (Маларыцкі рн), «Лявоніха» (Мазырскі рн) і інш. На сцэне «Ж.» ўпершыню пастаўлена В.Паповым у харэагр. ансамблі «Рунь» (1996, г. Магілёў).
Літ:. Ч у р к о Ю.М. Белорусскнй хореографпческнй фольклор. Ммнск, 1990.
М.А.Козенка.
ЖАБРАЦКІЯ ПЁСНІ, фальклорныя творы духоўнарэлігійнага зместу, якія выконваліся жабракаміспевакамі, калікамі перахожымі (спевакамівандроўнікамі), як правіла пад акампанемент ліры (зрэдку скрыпкі). У народзе гэтыя вандроўныя спевакі называліся «лірнікамі». Звычайна яны пакутавалі ад якіхнебудзь фіз. недахопаў (слепата, глухата і г.д.). Іх вадзілі па вёсках хлопчыкікалекі, якія ў маленстве пераймалі Ж.п. ад дарослых спевакоў, а ў сталым узросце набывалі ўласную ліру і падарожнічалі па родных мясцінах, выконваючы духоўныя песні. Ж.п. можна ўмоўна падзяліць на некалькі груп. Да 1й адносяцца песні, дзеючай асобайуякіхз’яўляецца Пятніца. У адпаведнасці з хрысціянскай версіяй, яна дапаўняе культ Параскевы Пятніцы ва ўсх. і Св. Петкі — у паўд.
605
ЖАБРОЎСКІ
славян. У духоўных песнях Пятніца сочыць, каб перад хрысціянскімі святамі выконваўся пятнічны пост, бо быццам бы сам Хрыстос будзе спавядаць душы людзей. Другая група Ж.п. — творы ў выкананні калікаў перахожых, жабракоў, 3я — цыкл песень «Жабрацкі «Лазар», які быў папулярны ў Мінскай губ. Цэнтр. яго падзея — высвятленне ўзаемаадносін паміж багацеем і «Лазарам», якое перарастае ў драм. процістаянне хрысціянскай маралі і нажывы. Багацей на тым свеце звяртаецца да Лазара, каб той дапамог прасіць ва Усявышняга для сябе паратунку. Але Лазар раіць самому вырашаць, як «да Бога даступіцца». У Ж.п. праслаўляецца імя Хрыста, калікі выступаюць носьбітамі яго ідэй і спраў, нагадваюць людзям пра іх грахі, неабходнасць захоўваць маральную чысціню, каб уваскрэснуць з памерлых і апынуцца ў раі.