• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    цеснай сувязі з калектывамі мэблевай фабрыкі, школы, дзіцячага сада.
    ЕЛЬЯШЭВІЧ Ала Сяргееўна (н. 27.5.1949, Мінск), беларуская актрыса. Засл. артыстка Рэспублікі Крым (1999). Скончыла Бел. тэатрмаст.
    інт (1971). 3 1972 у Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. Стварыла сцэнічныя вобразы, адметныя лірызмам 1 душэўнай цеплынёй: Юлька («Апошні шанц» В.Быкава), Вера («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Зоська («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Наташа («Брама неўміручасці» К.Крапівы), Рагнеда («Звон — не малітва» І.Чыгрынава), Зубаржат («У ноч зацьмення месяца» М.Карыма), Уліта («Лес» А.Астроўскага), Зінаіда Апанасаўна («Дзядзечкаў сон» паводле Ф.Дастаеўскага) і інш.
    Д.М.Гіргель.
    ЕМЯЛЬЯНАЎ Віктар Ніканавіч (12.12. 1926, г. Вінніца, Украіна— 12.5.1990), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1985). Скончыў Маскоўскі архіт. інт (1956). Працаваў у БелНДІдзіпрасельбудзе (у 1986— 89 гал. архітэктар). Асн. работы (усе ў
    суаўт.): праекты планіроўкі і забудовы вёсак Аснежыцы Пінскага, Пліса Смалявіцкага, Сноў Нясвіжскага (усе 1968), Верцялішкі Гродзенскага (1969), Зашыр’е Ельскага (1970), Леніна Горацкага (1971), Мышкавічы Кіраўскага (1972), Крупіца Мінскага (1979) раёнаў. Аўтар працы «Архітэктурнапланіровачная арганізацыя сельскіх населеных месцаў Беларусі» (1984). Дзярж. прэмія СССР 1971.
    ЕМЯЛЬЯНАЎ Мікалай Генадзьевіч (н. 11.3.1947, в. Гаранькова Ніжагародскай вобл., Расія), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі
    М. Г. Емяльянаў.
    (1988). Скончыў Горкаўскае тэатр. вучылішча (1972). Працаваў у Расіі. 3 1979 у Гродзенскім абл. драм. тэатры (у 1992—99 дырэктар). Яго мастацтва вызначаецца тонкай псіхал. распрацоўкай характараў: Любярэцкі («Заўтра была вайна» Б.Васільева), Галядкін («Двайнік» паводле Ф.Дастаеўскага), Лапахін («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Андрэй («Мужчына і ... жанчыны» М.Задорнава), Мастакоў («Стары» М.Горкага), Н.Дж. («Лаліта» Э.Олбі паводле У.Набокава), Марк («Вечна жывыя» В.Розава), Арагон («Тарцюф» Мальера), Ісідора («К'ёджынскія перапалкі» К.Гальдоні), Кіраўнік («№13» Р.Куні), Капітан Бернарда («Хітрыкі кахання» Лопэ де Веэга), Доктар Співі («Палёт на гняздом зязюлі» Д.Васермана) і інш. Д.М.Гіргель.
    «ЕПАРХНАЛЬНЫЕ ВЁДОМОСТН», афіцыйныя выданні епархій Рус. праваслаўнай царквы. Выдаваліся з 2й пал. 19 ст. да 1917 у Рас. ім
    591
    ЕПАРХІЯ
    перыі, у т.л. ў Беларусі, адноўлены ў 1980—90я гг. Засноўваліся Сінодам па хадайніцтве епархіяльных архірэяў і існавалі звычайна пры духоўных семінарыях. Мелі 2 ч.: афіц., у якой друкаваліся пастановы ўрада, указы і распараджэнні Сінода, царк. хроніка, і неафіц., дзе размяшчаліся матэрыялы па багаслоўстве, гісторыі царквы, лры, фальклоры, этнаграфіі, археалогіі, краязнаўстве. Выдаваліся «Лйтовскйе епархйальные ведомостй» (1863—1916, Вільня, Масква), «Мйнскйе епархйальные ведомостй» (1869—1917, Мінск, Разань; адноўлены ў 1989 у Мінску), «Полоцкйе епархйальные ведомостй» (1874—1917, Віцебск; адноўлены ў 1995 у Полацку), «Могнлёвскйе епархйальные ведомостй» (1883—1917, Магілёў; адноўлены ў 1991), «Гродненскйе епархйальные ведомостй» (1901 — 15, Гродна; адноўлены ў 1992). 3 1998 выдаецца газ. «Новогрудскйе епархйальные ведомостн», з 2002 — «Брестскме епархнальные ведомостн», у 2000—02 і з 2010 выдаюцца «Віітебскйе епархйальные ведомостй».
    ЕПАРХІЯ (грэч. eparchia), у хрысціянскіх цэрквах царк.адм. адзінка ў межах пэўнай тэр. (вобласці, зямлі, дзяржавы), падведамасная епіскапу. Першапачаткова дзярж.адм. адзінка ў Рымскай імперыі. Калі з 4 ст. царк.адм. падзел стаў адпавядаць дзярж.адм. падзелу імперыі, назва «Е.» пачала ўжывацца таксама і хрысціянскай царквой. У каталіцкай царкве наз. таксама дыяцэзія, дыяцэз. Е. складаецца з прыходаў (парафій), якія ўтвараюць благачынні (дэканаты), і манастыроў, што знаходзяцца на дадзенай тэр. У Беларусі (2012) 11 праваслаўных (Бабруйская, Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская, Навагрудская, Пінская, Полацкая, Тураўская) і 4 каталіцкія (Віцебская, Гродзенская, МінскаМагілёўская, Пінская) Е.
    ЕПІСКАП (грэч. episkopos, літаральна наглядальнік), вышэйшы
    духоўны сан у праваслаўнай, каталіцкай, англіканскай і стараж,ўсх. цэрквах. З’яўляецца кіраўніком царк.адм. адзінкі — епархііці яго памочнікам (вікарый у праваслаўі, суфраган у каталіцызме). Е. — кіраўнікі вял. епархій, акругоў з некалькіх епархій, нац. цэркваў могуць мець ганаровыя тытулы: архіепіскап, мітрапаліт, экзарх, патрыярх і інш. Паводле царк. дагматыкі Е. — носьбіт таінства свяшчэнства, толькі ён можа выконваць хіратонію (рукапалажэнне) дыяканаў і святароў. Палажэнне аб Е. вызначаецца ў кожнай царкве адпаведнымі канонамі. Пасвячаюць у Е. пажыццёва, пазбаўляюць сану ў выключных выпадках. У шэрагу пратэстанцкіх аб’яднанняў, напр. у лютэранстве, пяцідзясятнікаў і інш., некаторыя вышэйшыя асобы таксама называюцца Е., але ў іх гэта пасада не мае сакральнага сэнсу.
    ЕРАМЁЕЎ Канстанцін Сцяпанавіч (літ. псеўд. Гудок, ГудокЕрамееў і інш.; 6.6.1874, Мінск — 28.1.1931), савецкі партыйны і ваенны дзеяч, журналіст. У 1896 уступіў у Вільні ў сац.дэмакр. групу С.С.Трусевіча. За рэв. дзейнасць не раз арыштаваны, быў у эміграцыі. У 1910—15 у рэдакцыях газ. «Звезда», «Правда» і інш. Працаваў у Паўн,Балтыйскай аргцыі бальшавікоў. Пасля Лют. рэв. 1917 чл. Бюро ЦК РСДРП. У час Кастр. рэв. чл. Петраградскага ВРК. 3 снеж. 1917 камандуючы войскамі Петраградскай ваен. акругі. Удзельнік падаўлення мяцяжулевыхэсэраўу Масквелетам 1918. У 1919—22 упаўнаважаны Усерас. цэнтр. выканаўчага кта і ЦК Рас. камуністычнай партыі (бальшавікоў) па мабілізацыі ў Чырвоную Армію ў Варонежскай губ. Адзін з арганізатараў Дзяржвыдата, рэд. «Рабочей газеты», першы рэд. час. «Крокоднл» (1922—28) і інш. 3 1923 чл. Рэв. ваен. савета Балтыйскага флоту, з 1924 — Рэв. ваен. савета СССР, з 1925 нач. Палітупраўлення Балтыйскага флоту. 3 1926 прадстаўнік сав. гандлёвага флоту ў Францыі. У 1929—31 рэд.
    час. «Красная ннва». Аўтар прац па гісторыі Кастр. рэв. 1917, Грамадз. вайны. Чл. Цэнтр. кантрольнай камісіі Рас. камуністычнай партыі (бальшавікоў) у 1924—25.
    ЕРАНІМ Ваўчанскі (? — 14.10. 1754), праваслаўны царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Брат Іосіфа Ваўчанскага. Ігумен Віленскага Святадухаўскага манастыра. Епіскап магілёўскі (1742—54). У 1744 пасвячоны ў епіскапы ў Маскве, тады ж атрымаў каралеўскі прывілей аб зацвярджэнні ў сане. У студз. 1745 урачыста прыбыў у Магілёў. У час епіскапскага служэння зведаў вял. цяжкасці і пакуты. Пахаваны ў алтары тады яшчэ недабудаванай СпасаПраабражэнскай царквы ў Магілёве.
    ЁРАСІ (ад грэч. hairesis асобае веравучэнне), рэлігійныя плыні ў хрысціянстве, якія адхіляліся ад артадаксальнай царк. дактрыны ў дагматыцы і кульце; спецыфічная форма пратэсту супраць пануючай царквы, афіц. рэліг.тэалагічнага светапогляду, існуючых сац. адносін. На тэр. Беларусі вядомы з часоў Стараж. Русі. У пач. 15 ст. сярод часткі шляхты і гараджан былі папулярныя ідэі гусізму. У 2й пал. 15 — пач. 16 ст. пашырылася рацыяналістычнае вучэнне, якое мела назву Е. «жыдоўствуючых». Вядомы погляды рус. ерэтыкоў сярэдзіны 16 ст. М.Башкіна, Арцемія, Ф.Касога. Паводле М.Башкіна, яго настаўнікамі былі «лнтвяннн аптекарь м другой лнтвяннн Андрей Хотеев». Разам з Ф.Касым і Арцеміем у Віцебску прапаведавалі праваслаўныя манахіерэтыкі Феадосій і Фама. Апошні дзейнічаў таксама і ў Полацку. Захапіўшы ў 1563 Полацк, цар Іван IV загадаў утапіць Фаму. Антыпрыгонніцкі характар мела Е. віцебскага гараджаніна А.Каладынскага. У 2й пал. 16 ст. ўзнікла рацыяналістычная Е. (нонадарантызм). Шляхта, некаторыя магнаты, гараджане падтрымлівалі ідэі лютэранства, кальвінізму, антытрынітарыяў, якія ў правасл. традыцыі таксама лічыліся Е. Сярод
    592
    ЕРМАЛАЕЎ
    rap. беднаты былі папулярныя анабаптысцкія ідэі. Існавалі секты містыкаўхіліястаў (Вільня). Ерэтычныя плыні зліваліся з рэфармацыйным рухам (гл. Рэфармацыя). Да 2й пал. 16 ст. сфарміравалася ерэтычная плынь атэістычнага кірунку (К.Бекеш, С.Лован і інш.). У канцы 16 — пач. 17 ст. ў праваслаўнай царкве ўзнік ерэтычны рух, у якім удзельнічалі гар. рамеснікі, чаляднікі, бедныя святары. Яны самастойна вывучалі і інтэрпрэтавалі Біблію. Выразнік ідэалогіі гэтага руху — С.Зізаній. У 17 ст. пашырылася «сацыніянская Е.» (гл. Сацыніянства).
    ЕРАТНІКІ, у беларускай міфалогіі міфічныя істоты, у якіх бачылі б. ведзьмароў і ведзьмаў, што перад смерцю хацелі адрачыся ад сваіх агідных паводзін, але не атрымалі дазволу сваіх валадароў — чарцей. Згубную дзейнасць Е. праводзяць ад вечаровых прыцемкаў да світання. Кожную ноч яны падпільноўваюць на дарогах запозненых падарожнікаў і мучаюць людзей у іх дварах і пабудовах. Е. няшмат, і ў бойцы яны неміласэрна грызуцца, драпаюцца, душаць адзін аднаго і пры гэтым ні адзін з іх ніколі не застаецца цэлым. Е. не баяцца грамавых стрэл, але могуць
    Ератнікі. Малюнак В. Слаука. 2005.
    быць паранены вострымі металічнымі рэчамі і хутка гінуць ад уколаў і парэзаў. Так людзі зжываюць іх са свету. Е. з’яўляюцца мадыфікаваным вобразам вупыроў.
    Літ.: Ннкнфоровскнй Н.Я. Нечястнкн: свод простонародных в Внтебской Белорусснн сказаннй о нечнстой снле. Вмльна, 1907; Чароўны свет. Мінск, 2008. У.А.Васілевіч.
    ЕРМАЛАЕВА Вера Міхайлаўна (2.11. 1893, г. Пятроўск Саратаўскай вобл., Расія — 1938?), рускі і беларускі мастак, педагог. Вучылася ў Археал. інце ў Пецярбургу (1914—17), а таксама ў Францыі, Швейцарыі, Англіі. У 1918 стварыла арцель мастакоў «Сёння» ў Петраградзе. У 1919—22 кіраўнік майстэрні і рэктар Віцебскага нар. маст. вучылішча. Удзельнічала ў агітацыйнамаст. афармленні Віцебска. Чл. групы «Сцвярджальнікі новага мастацтва». Аформіла дзіцячыя кнігі М.Асеева, Н.Венграва, І.Крылова (усе 1920я гг.), І.В.Гётэ, М.Сервантэса, М.Чарнышэўскага (усе 1930я гг.) і інш. Сярод станковых работ: «Галгофа» (1928), «Дрэвы», «Хлопчыкі», аўтапартрэт (усе пач. 1930х гг.) і інш. Аўтар эскізаў дэкарацый і касцюмаў для губернскага тэатра ў Віцебску, у т.л. да футурыстычнай оперы «Перамога над сонцам» (1920). У 1934 рэпрэсіравана. Рэабілітавана ў 1989.
    ЕРМАЛАЕЎ Аляксей Мікалаевіч (23.12.1910, СанктПецярбург—12.12. 1975), беларускі і рускі артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар. ар