Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ённым Доме культуры (з 2001 гар. Дом культуры «Колас»). У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Т.Ю.Неўмяржыцкая. У складзе ансамбля 18 чал. ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя песеннага мастацтва. У рэпертуары песні бел. нар., аўтарскія, танц. музыка: «Як служыў жа я ў пана», «Братка беларус», «Ой, там за гарой», «Кіну кужэль» і інш. Калектыў — дыпламант адкрытага фестывалю этнакульт. традыцый «Покліч Палесся»
Удзельнікі Ельскага народнага ансамбля народнай песні «Ялінка».
(в. Ляскавічы Петрыкаўскага рна, 2010), нац. тэлевізійнага конкурсу аматарскіх муз. калектываў «Песні маёй краіны» (Мінск, 2009).
Т. Ю. Неўмяржыцкая.
ЁЛЬСКІ НАРбДНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаны ў 1954 у г. Ельск пры раённым Доме культуры (з 2001 rap. Дом культуры «Колас»), У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.М.Бычкоўскі (з 1954), Г.М.Саладзімічанка (з 1965), С.П.Дуброў (з 1977), У.А.Ніканчук (з 1987), У.Г.Дзекцярэнка (з 1997). У складзе аркестра 21 чал. ва ўзросце ад 14 да 64 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя духавой музыкі, выхаванне творчай моладзі. У рэпертуары інструм. творы, маршы, вальсы, песні сучасных аўтараў: «Майскі вальс» І.Лучанка, «Цалуй мяне мацней» К.Веласкеса, «Канцэртная полька» Д.Камінскага, «Успамін пра духавы аркестр» і «Беларускі вакзал» Ю.Антонава і інш. Калектыў — дыпламант і ўдзельнік абл. конкурсу духавых аркестарў (г. Ельск, 2012), аглядуконкурсу духа
588
ЕЛЬСКІ
вых аркестраў «Музыка Перамогі» (г. Мазыр, 2010). У.ГДзекцярэнка.
ЁЛЬСКІ НАРОДНЫ КАМЕРНЫ АНСАМБЛЬ «ЭЛЁГІЯ». Створаны ў 1998 у г. Ельск пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.А.Качаноўская. У складзе ансамбля 5 чал. ва ўзросце ад 30 да 50 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя муз. мастацтва, выхаванне высокіх маральнаэстэт. якасцей, маст. густу слухачоў. У рэпертуары творы бел., рус. і замежных кампазітараў: арыя з сюіты №3 І.С.Баха, менуэт і кадрыль М.К.Агінскага, менуэт В.А.Моцарта, «Калыхан
ка» Д.Шырынга, «Залатая восень» Я.Глебава, «Мой ласкавы і пяшчотны звер» Я.Догі, «Вакаліз» Р.Паўлса. Калектыў — удзельнік раённага аглядуконкурсу калектываў са званнем «узорны» і «народны» (г. Ельск, 2007). А.А.Качаноўская.
ЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР. Створаны ў 1964 у г. Ельск пры раённым Доме культуры (з 2001 rap. Дом культуры «Колас»). У 1974 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.М.Гейхман (з 1964), М.Л.Шпатава (з 1980), Г.Я.Гарбар (з 1987), С.В.Бародзій (з 1996), Н.М.Засінец (з 1998), Л.М.Дубадзел (з 2001), А.Г.Сафонава (з 2010).
Удзельнікі
Ельскага народнага хору ветэранаў працы.
Да арт. Ельскі народны тэатр. Сцэна са спектакля «Брава, Лаўрэнсія».
У складзе тэатра 8 чал. ва ўзросце ад 20 да 62 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя аматарскага тэатр. мастацтва. У рэпертуары п’есы сучасных аўтараў: «Дванаццаць месяцаў» С.Маршака (2002), «Курорт для зяця» В.Ткачова (2003), «Казка» (2005), «Брава, Лаўрэнсія» Н.Птушкінай (2010), «Казка пра зорку, якая знікла» М.Барценева (2011), «Суперзаяц» І.Чарнышова (2012). Калектыў — удзельнік абл. аглядуконкурсу нар. аматарскіх тэатраў (г. Мазыр, 2010). А.Г.Сафонава.
ЁЛЬСКІ НАРОДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ПРАЦЫ. Створаны ў 1983 у г. Ельск пры раённым Доме культу
ры (з 2001 гар. Дом культуры «Колас») як нар. вак. ансамбль ветэранаў вайны і працы, з 2012 сучасная назва. У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Э.К.Кашэвіч (з 1983), Ю.С.Квіцінская (з 2009), І.М.Яцэнка (з 2012). У складзе хору 9 чал. ва ўзросце ад 39 да 70 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя патрыят. песні. У рэпертуары творы бел., рус. кампазітараў, бел. нар. песні: «Я люблю гэтую зямлю» Я.Пцічкіна, «Стаіць гара высокая», «У цёмным лесе», «Ажаніўся стары дзед», абрад «Калядкі» і інш. Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалю нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (г. Мазыр, 2010; г. Калінкавічы, 2012), раённага аглядуконкурсу песеннай творчасці «Спявай, душа» (в. Старое Высокае Ельскага рна, 2012), свят. І.М.Яцэнка. ЁЛЬСКІРАЁН, адм.тэр. адзінка на Пд Гомельскай вобл. Цэнтр — г. Ельск. У складзе раёна 66 сельскіх нас. пунктаў, 8 сельсаветаў: Валаўскі, Дабрынскі, Засінцаўскі, Качышчанскі, Млыноцкі, Рамязоўскі, Скараднянскі, Старавысокаўскі. Пл. тэр. 1,4 тыс. км!, лясы займаюць 53%. Нас. 17,3 тыс. чал. (2011). Жывуцьбеларусы (92,7%), рускія (3,6%), украінцы (2,9%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,8%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Калін
589
ЕЛЬСКІ
Удзельнікі Ельскага ўзорнага вакальнага ансамбля «Вясёлка».
кавічы—Оўруч (Украіна), аўтадарогі Бабруйск—Мазыр—мяжа Украіны, Ельск—Нароўля, Тураў—Лельчыцы— Славечна, Ельск—Махнавічы. Пункт пропуску праз дзярж. граніцу Рэспублікі Беларусь.
Утвораны 17.7.1924 як Каралінскі рн, да 26.7.1930 у Мазырскай акрузе. 20.8.1924 падзелены на 11 сельсаветаў. 5.2.1931 перайменаваны ў Е.р., уключаў 14 сельсаветаў. 3 21.6.1935 зноў у Мазырскай акрузе. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з канна жн. 1941 да сярэдзіны студз. 1944 Е.р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Ельску і раёне каля 5,5 тыс. чал., спалілі вёскі Забалацце, Копанка, Круглае (не адрадзіліся). Дзейнічалі падп. антыфаш. аргцыі, райкамы КП(б)Б (23.8.19411.1.1944) і ЛКСМБ (1.2.194311.1.1944), партыз. атрады, якія 1.7.1943 аб’ядналіся ў 37ю Ельскую партыз. брыгаду. Выдавалася падп. газ. «Кліч Радзімы». Вызвалены войскамі 415й стралковай дывізіі Бел. фронту сумесна з партызанамі 37й Ельскай партыз. брыгады ў ходзе КалінкавіцкаМазырскай аперацыі 1944. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. 25.12.1962 да раёна далучаны г.п. Нароўля і 9 сельсаветаў скасаванага Нараўлянскага рна. 19.9.1963 частка тэр. Е.р. (2 сельсаветы) перададзена Мазырскаму рну. 6.1.1965 г.п. Нароўля і 8 сельсаветаў — адноўленаму Нараўлянскаму рну. У 1986 Е.р. пацярпеў ад ката
строфы на Чарнобыльскай АЭС, адселены 16 вёсак.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, дрэваапрацоўчай, буд. і харчовай прамсці. У раёне (2011) гімназія, школы: 9 сярэдніх, 2 базавыя, 2 мастацтваў, 2 ДЮСШ, 5 вучэбнапед. комплексаў сярэдняя школа—сад, 11 дашкольных устаноў, Дом дзіцячай творчасці, цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, міжшкольны вучэбнавытворчы камбінат. Працуюць 10 дамоў культуры, 23 клубы, Дом культуры «Колас», Цэнтр нар. творчасці і культ.асветніцкай работы, Цэнтр культуры і вольнага часу «Фабрычны», раённы Цэнтр рамёстваў, краязнаўчы музей, кінатэатр, 24 бкі. У сістэме аховы здароўя дзейнічаюць 3 бальніцы, паліклініка, 2 амбулаторыі, 20 ФАПаў, 5 аптэк. Для заняткаў фізкультурай, спортам і турызмам ёсць 4 стадыёны, 4 футбольныя палі, 19 спарт. залаў, 8 стралковых ціраў, фізкультурнаспарт. клуб. У раёне 4 гасцініцы, 11 аграсядзіб. Праходзяць турысцкія маршруты: «Памяць» (Ельск—Забалацце—Копанка—Круглае), «Па слядах вайны» (Ельск—Валаўск— Чапаеўка—Дуброўка—Кочышчы). Выдаецца раённая газ. «Народны голас». Дзейнічаюць 4 рэліг. абшчыны, з іх 2 праваслаўныя і 2 пратэстанцкія. Помнікі археалогіі: курганы і курганныя могільнікі ў вёсках Будкі, Рэмезы, Чэрцень, стаянкі ў вёсках Рэ
мезы, Чэрцень. Помнікі на месцы спаленых вёсак Забалацце, Копанка, Круглае, могілкі ахвяр фашызму ў в. Кузьмічы, курган Памяці ў в. Дуброва, курган Славы ў в. Старое Высокае, курган Дружбы ў в. Новая Рудня. У в. Скароднае нарадзіўся Герой Сав. Саюза Л.Каплан (1917—94), у в. Санюкі — бел. мастак М.Назарчук (н. 1927), у в. Дзвіжкі — бел. мастак А.Пятрухна (1939—84).
ЁЛЬСКІ РАЁННЫ ЦЭНТР РАМЁСТВАЎ. Засн. ў 2004 у г. Ельск. Асн. мэты дзейнасці: вывучэнне і адраджэнне лепшых традыцый дэкар,прыкладнога мастацтва рэгіёна, развіццё і прапаганда нар. рамёстваў і промыслаў. Пры цэнтры працуюць гурткі салома і бісерапляцення, работы з бяростай, вышыўкі, роспісу па дрэве, а таксама клуб аматараў нар. творчасці «Вытокі». Наладжана работа па адраджэнні рамёстваў (маст. апрацоўка бяросты і скуры, саломапляценне, пляценне і вышыўка бісерам, выцінанка і інш.). Калектывы цэнтра — дыпламанты, удзельнікі міжрэгіянальнага свята слав. пісьменства і нар. творчасці «На Зямлі Баяна» (2006), нар. творчасці «Ручнікі майго краю» (2007), фестываляў рэгіянальнага «Грай, гармонік!», абл. гумару «Аўцюкі2008», фалькл. мастацтва «Берагіня» (2010), этнакульт. традыцый «Покліч Палесся» (2010) і інш.
ЁЛЬСКІ ЎЗОРНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «ВЯСЁЛКА». Створаны ў 1990 у г. Ельск пры раёным Доме культуры (з 2001 гар. Дом культуры «Колас»), У 1993 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.А.Ганчарэнка (з 1990), М.М.Шчарбакова (з 1999), А.Ю.БакланаваНазарчук (з 2003), Ю.Ю.Крыштапава (з 2010). У складзе ансамбля 15 чал. ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. бел. культуры. У рэпертуары песні бел. нар. 1 сучасных аўтараў: «Карагод», «Сена маладое», «Чаму ж мне не пець», «Малітва» К.Сімона, «Завешся ты ласкава Бе
590
ЕПАРХІІАЛЬНЫЕ
лай Руссю» Л.Захлеўнага, «Восень» І.Лучанка, абрады «Калядкі», «Масленіца». Калектыў — дыпламант і ўдзельнік раённага аглядуконкурсу дзіцячай мастацкай творчасці «Адрас дзяцінства — Ельскі край» (г. Ельск, 2011). Ю.Ю. Крыштапава.
ЁЛЬСКІ ЎЗОРНЫ КАМЕРНЫ АНСАМБЛЬ «ДЫВЕРТЫСМЁНТ». Створаны ў 1999 у г. Ельск пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2005 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік С.У.Раманюк. У складзе ансамбля 15чал. ваўзросцеад 10 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя муз. мастацтва, выхаванне ў слухачоў мастацкага густу і цікавасці да струннасмычковых інструментаў. У рэпертуары творы бел., рус. і замежных кампазітараў: «Ганнаполька» І.Штрауса, «Развітальны вальс» Д.Рыда, «Гавот» Д.Шастаковіча, «Рыгадон» Ж.Ф.Рамо, «Дым» Д.Керна, «Горад дзяцінства» Т.Джылкінсана і інш. Калектыў — удзельнік раённых аглядуконкурсу калектываў са званнем «узорны» і «народны» (2007), конкурсу дзіцячых школ мастацтваў струннасмычковых інструментаў (абодва г. Ельск, 2011).
С.У.Раманюк.
ЁЛЬСКІ ЦЭНТР КУЛЬТЎРЫ 1 ВОЛЬНАГА ЧАСУ «ФАБРЬІЧНЫ». Адкрыты ў 2007 у г. Ельск. Агульная пл. памяшканняў 405 м2. Mae 12 пакояў для гуртковай работы, танц. зал (пл. 102 м2). У будынку размяшчаюцца філіял гар. бкі, этнаграф. куток. Дзейнічаюць 14 клубных фарміраванняў, у т.л. 9 дзіцячых і падлеткавых (2012). Калектывы ўдзельнічаюць у розных мерапрыемствах (капуснік «Падары ўсмешку, яна за ўсё даражэй!», дзіцячы ранішнік «Свята Вялічка, з чырвоным яечкам», пазнавальная гульня «Птушачкістароначкі», 2012), а таксама ў раённых аглядахконкурсах «Адрас дзяцінства — Ельскі край», «Спявай, душа!» (2011), «Нам засталася спадчына» да 130годдзя з дня нараджэння Я.Коласа (2012). ІДэнтр працуе ў