• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    дзейнасць ордэна забаронена булай Папы Рымскага Клімента XIV. Уласнасць Е. у ВКЛ перайшла да Адукац. камісіі. Пасля ўключэння ў канцы 18 ст. тэр. Беларусі ў склад Рас. імперыі дзейнічалі 3 калегіумы (Віцебскі, Аршанскі і Полацкі) і 2 рэзідэнцыі (Магілёўская і Мсціслаўская). Насуперак буле Екацярына II не дазволіла распусціць ордэн і вызваліла Е. ад усіх падаткаў. Значную ролю ў захаванні ордэна на тэр. Беларусі адыграў рэктар Поланкага калегіума С.Чарневіч (з 1782 генеральны вікарый ордэна). У 1779 Магілёўская і Мсціслаўская рэзідэнцыі пераўтвораны ў калегіумы. У 1780 у Полацку адкрыты навіцыят (установа для падрыхтоўкі прэтэндэнтаў на членства ў ордэне). У 1801 Папа Рымскі Пій VII афіцыйна дазволіў дзейнасць Е. у межах Рас. імперыі (у 1814 ва ўсім свеце). У 1812 адкрыта Полацкая езуіцкая акадэмія. У 1820 паводле ўказа імператара Аляксандра I у Рас. імперыі дзейнасць ордэна забаронена. У наш час езуіцкія аргцыі налічваюць каля 19 тыс. чл. ва ўсім свеце.
    Т. Б. Блінова.
    ЕЗЯРЫШЧА, гарадскі пасёлак у Гарадоцкім рне, на беразе воз. Езярышча. За 41 км на ПнЗ ад г. Гарадок, чыг. станцыя на лініі Віцебск—Невель (Расія), 80 км ад Віцебска, нааўтадарозе Віцебск—Невель. 1,6 тыс. ж. (2011).
    Упершыню згадваецца ў апошняй чвэрці 14 ст. як замак і сяло ва ўладанні Ульяны Цвярской, удавы вял. кн. ВКЛ Альгерда, цэнтр воласці (стараства). У далейшым перадавалася ва ўдзел жонкам вял. князёў ВКЛ — Алене Іванаўне, Боне Сфорца. 3 канца 14 ст. ў Віцебскім павеце. 3 1508 у Віцебскім ваяв. 3 1583 мястэчка. У 1й пал. 18 ст. тут засн. палатняная фабрыка. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Гарадоцкім павеце Полацкай, з 1796 Бел., з 1802 Віцебскай губерняў. 3 1776 цэнтр воласці. У 1886 мястэчка ў Руднянскай воласці, 31 двор, 204 ж., царква, школа. У 1906
    сяло, 37 двароў, 270 ж. Мела падвойную назву Е.Мястэчка. У пач. 20 ст. за 2 км ад сяла пабудавана чыг. станцыя на лініі Віцебск—Невель, якая атрымала назву Е. (за сялом засталася назва Мястэчка). 3 1919 у РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 станцыя, цэнтр Езярышчанскага рна Віцебскай акругі. 3 12.10.1929 у Гарадоцкім рне, да 26.7.1930 Віцебскай акругі. 3 12.2.1935 цэнтр Мехаўскага рна. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 17.7.1941 да 19.12.1943 акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія ў Е. і раёне знішчылі каля 3 тыс. чал. У вер. 1942 партызаны разграмілі тут гітлераўскі гарнізон. Вызвалены войскамі 1га Прыбалт. фронту ў ходзе Гарадоцкай аперацыі 1943. 3 4.10.1957 гар. пасёлак. 3 18.3.1958 зноў цэнтр Езярышчанскага рна. 3 25.12.1962 зноў у Гарадоцкім рне. У 1971 — 2,7 тыс. ж. У 1999 — 2,1 тыс. ж.
    У 2011 сярэдняя і муз. школы, дзіцячы сад, Цэнтр пазашкольнай работы, Дом культуры, 2 бкі, бальніца, аптэка. Вайсковыя могілкі. Магілы ахвяр фашызму, помнікі партызанам і землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — замчышча (14—17 ст.).
    ЕЗЯРЬІШЧАНСКІЗАМАК, археалагічны помнік 14—17 ст. каля г.п. Езярышча Гарадоцкага рна. За 3 км ад пасёлка, на востраве воз. Езярышча, каля в. Мястэчка. Пляцоўка чатырохвугольнай формы памерамі 100 х 120 м. 3 усх. і паўн. бакоў захаваліся валы вышынёй 2—4 м, месцы размяшчэння 3 вежаў дыяметрам каля 15 м, вышынёй каля 7 м. 3 паўн. боку праглядаецца роў, які аддзяляў замак ад астатняй тэр. вострава. У 16 ст. Е.з. меў значныя дрэваземляныя ўмацаванні і разам з Полацкім замкам дамінаваў у краі. У Інфлянцкую вайну 1558—82 Е.з. заняты рус. войскамі (1565) і спалены, потым імі жадбудаваны. У 1579 знішчаны войскамі караля Стафана Баторыя падчас штурму, пазней адноўлены. У пач. 17 ст. падчас пажару ўмацаванні замка зга
    583
    ЕЛАТОМЦАВА
    рэлі, зноў адбудаваны езярышчанскім старастам К.Сакалінскім. У жн. 1654 Е.з. заняты рус. войскамі пад камандаваннем ваяводы С.Стрэшнева. Верагодна, пазней быў разбураны і больш не аднаўляўся.
    Археал. даследаванні, праведзеныя В.М.Ляўко ў 1979, пацвердзілі звесткі з пісьмовых крыніц, што замак быў пабудаваны ў 14—15 ст., a ў 16—17 ст. выкарыстоўваўся мясц. жыхарамі як укрыццё ў час ваен. дзеянняў. Частка знаходак падцвярджае існаванне паселішча на месцы замка ўжо ў 8— 10 ст. В. М.Ляўко.
    ЕЛАТОМЦАВА Ірына Міхайлаўна (н. 1.3.1929, СанктПецярбург), беларускі мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1964). Скончыла Ленінградскае вышэйшае маст.прам. вучылішча імя В.Мухінай (1953). 3 1953 працавалаў НДІ «Белдзяржпраект», Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, адначасова ў 1957—62 выкладала ў Мінскім маст. вучылішчы. У 1973— 86 у Бел. тэатр.маст інце. Даследуе актуальныя праблемы бел. манумент. і манумент.дэкар., станковага мастацтва. Аўтар манаграфій «Мастацкая кераміка Савецкай Беларусі» (1966), «Манументальны летапісэпохі» (1969), «Нарысы па гісторыі беларускай савецкай станковай скульптуры» (1974). «Тэарэтычная аснова выяўленчага мастацтва: структурныя катэгорыі, віды, жанры» (2007).
    ЕЛІЗАР’ЕЎ Валянцін Мікалаевіч (н. 30.10.1947, Баку), беларускі балетмайстар. Нар. артыст Беларусі (1979). Нар. артыст СССР (1985). Скончыў Ленінградскае харэагр. вучылішча імя А.Ваганавай (1967), балетмайстарскае аддз. Ленінградскай кансерваторыі (1972). 3 1973 гал. балетмайстар Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, у 1996—2009 дырэктар— маст. кіраўнік Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Адначасова з 1995 праф. Бел. акадэміі музыкі. У творчасці імкнецца да ўвасаблення пафіласоф
    ску значных, сац. вострых, сугучных сучаснасці тэм сродкамі вобразнага, поліфанічна складанага танца. Вял. значэнне надае дуэтным сцэнам,
    В.М.Елізар’еў.
    якім уласціва вынаходлівасць рухаў і поз, паэт. абагульненасць. У харэагр. мове шырока выкарыстоўвае прыёмы сучаснай пластыкі. Сярод пастановак: «Кармэнсюіта» Ж.Бізэ— Р.Шчадрына (1974), «Стварэнне свету» А.Пятрова (1976), «Легенда пра Уленшпігеля» Я.Глебава (1978, 2004), «Спартак» А.Хачатурана (1980), «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага (1982), «Карміна Бурана» на музыку К.Орфа (1983), «Балеро» на музыку М.Равеля (1984), «Вясна свяшчэнная», «Жарптушка» І.Стравінскага (1986, 1997, 1998), «Рамэа і Джульета» С.Пракоф’ева (1988), «Дон Кіхот» Л.Мінкуса (1989), «Страсці» («Рагнеда») А.Мдывані (1995), «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага (2001) і інш. Стварыў харэаграфію для тэлефільма «Фантазія» («Веснавыя воды» паводле І.Тургенева) з удзелам М.Плісецкай (1975). Працуе таксама ў галіне малыххарэагр. форм (канцэртныя нумары, аднаактовыя балеты). Творчасці Е. прысвечаны тэлефільмы «Стварэнне» (1979), «Валянцінаў дзень» (1993), «Праца, якая называецца Сачыненне» (2001), «Валянцін Елізар’еў» (2002), «Некалькі гісторый з жыцця харэографа» (2003, рэж. усіх В. Шавялевіч). Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
    Літ.: Валентнн Елмзарьев: Народный артнст СССР. Мннск, 1987; Чурко Ю.М. Белорусскнй балет в лнцах. Мннск, 1988; Мушынская Т. Агонь душы і
    сэрца жар // Гаркавы смак ісціны: партрэты. Мінск, 1993. Т.М.Мушынская. ЕЛІСЁЕНКАЎ Алег Мікалаевіч (н. 21.9. 1958, г. СпасДземенск, Расія), беларускі кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1982). 3 1986 у Бел. унце культуры, кіраўнік студыі «Гранпры» Дзярж. канцэртнага аркестра Беларусі. 3 1997 гал. рэд. рэдакцыі муз. і забаўляльных праграм Бел. тэлебачання. Працуе ў розных жанрах. Для стылю Е. характэрна суіснаванне ў творчасці рыс акадэмічнай і эстр. музыкі, спалучэнне прыёмаў скразнога развіцця з канцэртаваннем, стылістыкі барока і класіцызму з сучаснымі тэхнікамі кампазіцыі. Сярод твораў: сімфоніі 1я і 3я (1980, 1986), камерныя 2я і 4я (1981, 1986); «Дывертысмент» і «Камерная музыка» для струннага аркестра; квартэт для кларнета, альта, віяланчэлі і фп., санаты (для альта і фп., для кларнета), санаціна для фп.; «Варыяцыі» для цымбалаў (1990); музыка да драм. спектакляў, м/фільмаў і к/фільмаў, эстр. песні.
    Ю.В. Тарануха.
    ЕЛІСЁЕЎ Канстанцін Сцяпанавіч (13.3.1890, СанктПецярбург — 10.7.1968), рускі мастак тэатра. Засл. дзеяч мастацтваў Расіі (1945). Скончыў школу Тва заахвочвання мастацтваў у Петраградзе (1915). У 1918 мастак, акцёр і рэж. Першага паказальнага тэатра. 3 1920 мастак Бел. дзярж. тэатра ў Мінску. Аформіў спектаклі: «Надне» М.Горкага (1920, і рэж.), «Залёты дзяка» У.Галубка, «На Купалле» М.Чарота, «Хам» паводле Э.Ажэшка (усе 1921) і інш. У 1922 афармляў спектаклі рус. драм. трупы, у 1938 — Тэатра юнага гледача БССР («Наша зброя» А.Крона, «Ноч у верасні» І.Чэкіна). 3 1922 у Маскве.
    Літ.: Сыркнна Ф.Я. К.С.Елнсеев. М„ 1960.
    ЁЛКА, вёска ў Зэльвенскім рне. За 25 км на ПдУ ад гар. пасёлка і чыг. ст. Зэльва на лініі Ваўкавыск—Баранавічы, 157 км ад Гродна, каля аўтадарогі Слонім—Ваўкавыск. Цэнтр
    584
    ЕЛЬСК
    Сынкавіцкага с/с. 170 гаспадарак, 441 ж. (2011).
    Вядома з 1864 як вёска ў Кастровіцкай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губ. У 1909 — 333 ж. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяв., 48 двароў, 202 ж. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 уЗэльвенскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 у Сенкаўшчынскім с/с. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 Е. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 3 16.7.1954 у Казловіцкім с/с. 3 17.4.1962да30.7.1966у Слонімскім рне. 3 18.3.1967 у Сынкавіцкім с/с. У 1998 — 153 гаспадаркі, 378 ж. 3 2004 цэнтр сельсавета.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, бка, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін.
    ЕЛСУКОЎ Альберт Мікалаевіч (н. 9.12.1936, г. Архангельск, Расія), беларускі філосаф і сацыёлаг. Др філас. навук (1986), праф. (1988). Скончыў БДУ (1963). У 1964—66, 1969—73 у Бел. політэхн. інце. 3 1973 у БДУ (у 1987—2004 заг. кафедры, адначасова ў 1988—96 дэкан). Навук. працы па тэорыі пазнання, сац. філасофіі, сацыялогіі, метадалогіі і гісторыі навукі.
    Тв.'. Эмпнрнческое познанне н факты наукн. Мннск, 1981; Познанне н мнф. Мннск, 1984; Краткнй курс теоретн
    ческой сошіологнн. Мннск, 1999; Этнка любвн, жнзнн н смертн в афорнзмах п стнхах. Мннск, 1999; Соцнологня. 5е нзд. Мннск, 2004 (у суаўт.); Основы соцнологнн. Мннск, 2009; йсторня соцнологнн. Мннск, 2012; Предысторня соцнологнн. Мннск, 2009 (з А.М.Данілавым).
    ЕЛЬСК, горад у Гомельскай вобл., цэнтр Ельскага рна, на р. Млынок. За 177 км на ПдЗ ад Гомеля, чыг. станцыя на лініі Калінкавічы— Оўруч (Украіна), аўтадарогамі звязаны з Мазыром, Оўручам, Нароўляй. 9,5 тыс. ж. (2011).