• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    571
    ДЭКАРАТЫЎНЫ
    Да арт. Дэкаратыўная скулыітура. П.Кун і цк і, К.Кр a х а л ё ў, Д.С у ш а, М.Фінск і. Маска шамана. 2008.
    ДЭКАРАЦЬІЙНАЕ МАСТАЦТВА. гл. Сцэнаграфія.
    ДЭКАРАЦЫЯ (позналац. decoratio ад лац. decoro ўпрыгожваю), афармленне сцэны, кіназдымачнай пляцоўкі, павільёна, якое стварае зрокавы вобраз спектакля, фільма і г.д. Ствараецца пры дапамозе разнастайных маст. сродкаў выразнасці: жывапісу, архітэктуры, графікі, мастацтва планіроўкі месца дзеяння, адметных фактур, асвятлення, сцэнічнай тэхнікі, праекцыі, кіно і інш. Асн. сістэмы Д.: куліснаперасоўная, куліснаарачная, павільённая, аб’ёмная, праекцыйная, віртуальная. Узнікненне, развіццё кожнай сістэмы Д. і змена яе інш. абумоўлівалася канкрэтнымі патрабаваннямі драматургіі, тэатр. і кінаэстэтыкі, адпаведнай гісторыі эпохі, а таксама
    Да арт. Дэкаратыўны жывапіс. Роспіс скляпення касцёла Св. Тадэвуша. Вёска Лучай Пастаўскага раёна. 2япал. 18 cm.
    ДЭКАРАТЬІЎНЫ ЖЬІВАПІС, творы мастацтва на архітэктурных аб’ектах, прадметах дэкар.прыкладнога мастацтва, быт. прызначэння, якія выкарыстоўваюцца для ўпрыгожвання, імітацыі матэрыялаў, фактур і не маюць самаст. маст. вобразнага значэння. Прадстаўлены роспісам, nano, мазаікай, вітражом. У Беларусі распаўсюджанне атрымаў у 18 ст. ў дэкоры свецкіх інтэр’ераў, палацаў, сцен, калоны якіх пакрываліся роспісам — імітацыяй мармуру або інш. аздабляльных матэрыялаў. Д.ж. аналагічнага характару выкарыстоўваўся ў культавых інтэр’ерах (пераважна распісваліся ніжнія часткі сцен, ствараючы выгляд панэлей). У 19— 20 ст. у народным дэкаратыўнапрыкладным мастацтве ўжываўся для ўпрыгожвання мэблі (шафыбуфеты), дзвярных палотнаў, рам для размяшчэння сямейных фотаздымкаў на якіх фарбай імітавалася тэкстура дрэва альбо наносіўся арнамент. Арнаментальнымі роспісамі пакрываліся бакавыя паверхні пячэй, куфраў. Характар Д.ж. мае роспіс велікодных яек, маляваных дываноў, дэкар. драўлянага посуду шкляных пано.
    Б.А.Лазука.
    Да арт. Дэкаратыўная скулыітура.
    В.Малахаў. Вада. 2010.
    развіццём навукі і тэхнікі. Куліснаперасоўная Д. размяшчаецца па баках сцэны (ад партала) праз азначаныя адлегласці адна за адной і прызначана для таго, каб закрываць ад гледача закулісную прастору. Кулісы бываюць мяккімі, навяснымі ці цвёрдымі на рамах. Маюць фігурны контур, які адлюстроўвае архіт. профіль, абрыс ствала дрэва, лісця і інш. Куліснаарачная пад’ёмнаяД. ўяўляе тканіну, сшытую ў выглядзе аркі з намаляванымі па баках і зверху стваламі дрэў, галінкамі з лісцем, архіт. дэталямі. Фонам для іх служыць маляваны заднік, ці гарызонт (паст. «Снягурка» М.РымскагаКорсакава і «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага, Нац. акадэмічны Вял. тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, 2012). Павільённая Д. — закрытае памяшканне са сценакрам, зацягнутых тканінай, распісаных пад малюнак шпалер, дошак, кафлі і г.д. Сценкі могуць быць «глухімі» ці мець пралёты для акон, дзвярэй і г.д. Паміж сабой спалучаюцца пры дапамозе закінутых вяровак, мацуюцца да падлогі сцэны адхопам. Перакрываецца Д. столлю, якая ў большасці выпадкаў падвешваецца да каласнікоў
    572
    ДЭКАРАЦЫЯ
    (паст. «Трыбунал» А.Макаёнка, 1971; «Пацукалоў» паводле М.Цвятаевай, 2004, Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы). Пры аб’ёмнай Д. выкарыстоўваюцца аб’ёмныя дэталі: рознага ўзроўню станкі — пандусы, лесвіцы і інш., збудаванні для адлюстравання тэрас, узгоркаў, крапасных сцен і г.д. Канструкцыі станкоў, як правіла, маскіруюцца жывапіснымі палотнамі ці бутафорскімі рэльефамі (камяні, карэнне дрэў, травы і г.д.). Для змены частак аб’ёмнай Д. выкарыстоўваюцца накатныя пляцоўкі на роліках (фурках), паваротны круг і інш. віды сцэнічнай тэхнікі (паст. «Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча, Брэсцкі абл. драм. тэатр, 1972; «Калігула» А.Камю, Нац. акадэмічны драм. тэатр імя М.Горкага, 2002; «Беспасажніца» А.Астроўскага, Палескі драм. тэатр, 2007, «Нататкі звар'яцелага музыкі» паводле М.Гогаля, Бел. рэсп. тэатр юнага гледача, 2010). Праекцыйная Д. заснавана на праекцыі (на экран) каляровых і чорнабелых відарысаў, намаляваных на дыяпазітывах. Перадаецца на экран з дапамогай тэатр. праектараў. Экранам могуць служыць заднік, гарызонт, падлога і г.д. Праекцыя бывае прамая (праектар знаходзіцца перад экранам) і на прасвет (праектар за экранам), статычная (архіт., пейзажныя і інш. матывы)
    У.Чарны шоў. Эскіз дэкарацыі да спектакля «Калігула» А.Камю.
    Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага. 2002.
    і дынамічная (рух аблокаў, дажджу, снегу і г.д.): паст. «Каін» Д.Байрана (Альтэрнатыўны тэатр, 1995), «Чароўная музыка» М.Мінкова і «Набука» Д.Вердзі (Нац. акадэмічны Вял. тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, 1997, 2010). Існуючыя сістэмы Д. выкарыстоўваюцца ў розных прыёмах афармлення спектакля. Найб. часта ўжываюцца прыёмы сімультан
    Д.Вол ка в а. Макет дэкарацыі да спектакля «Нататкі звар ’яцелага музыкі» паводле М.Гогаля. Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача. 2010.
    ны, «умоўны» і прасторавы. Сімультанная Д. — сцэнічны прыём, пры якім Д. розных месцаў дзеяння паказаны адначасова на працягу ўсяго спектакля. У сучасным тэатры выкарыстоўваецца ў асн. пры пастаноўцы твораў класікі (паст. «Хам» Э.Ажэшка, Нац. акадэмічны тэатр імя Я.Купалы, і «Гора ад розуму» А.Грыбаедава, Нац. акадэмічны драм. тэатр імя
    М.Горкага, 2009, 2011). 3 умоўных Д. найб. часта ўжываюцца т.зв. Д. ў сукнах. Прасторавая Д. будуецца на прынцыпе акружэння сцэны гледачамі з усіх бакоў.
    Д. ў кіно існуюць у выглядзе павільённых (закрытае памяшканне) ці натурных (адкрытая прастора) збудаванняў. Яны ствараюць матэрыяльнае асяроддзе для здымак фільма ці асобных яго сцэн. У першыя гады існавання кіно Д. з’яўляліся сама прырода ці натуральны інтэр’ер. У пач. 20 ст., падчас здымак у павільёне, своеасаблівай Д. станавіўся чорны аксаміт, які выконваў функцыю «ўніверсальнай» Д. (выкарыстоўваецца і ў наш час). Адна з тэндэнцый раз
    573
    ДЭКЛАМАЦЫЯ
    віцця сучаснага кінадэкарацыйнага мастацтва — намер дабіцца арганічнага спалучэння ў фільме павільённых аб’ектаў з натурай. Здымкі фільма могуць пачынацца як натурныя і пераходзіць у павільён ці наадварот. Комплексныя Д. маюць шэраг разнавіднасцей: у павільёне і натурныя. Апошнія могуць быць звязаны з пейзажам, архітэктурай. Д. павільённыя часта майструюцца для шматкамерных здымак. Распаўсюджаным прыёмам комплекснай пабудовы Д. з’яўляецца размяшчэнне на адной і той жа пляцоўцы вял. Д. і некалькіх маленькіх, убудаваных па прынцыпе «матрошкі». Практыкуюцца і інш. спосабы аб’яднання Д. аб’ектаў, у якіх па меры неабходнасці асобныя элементы перамяшчаюцца і ўводзяцца дадатковыя дэталі абсталявання (к/фільм «Замах» А.Яфрэмава, зняты на к/студыі «Беларусьфільм», 2010). 3 развіццём сцэнічнай тэхнікі стала магчымым ствараць віртуальныя Д. — панарамныя мультыэкранныя
    праекцыі. Экран успрымаецца гледачом як акно ў інш. свет. Ён размяшчаецца на пляцоўцы ў залежнасці ад рэжысёрскай задумы фільма. Віртуальныя Д. могуць не толькі за
    В.Ра ч к оўс к і. Макет дэкарацыі да спектакля «Пацукалоў» паводле М.Цвятаевай. Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы. 2004.
    мяняць сабой інтэр’ер, але і дапаўняць яго. Яны ствараюць штучную 3мерную прастору пры дапамозе камп’ютарнага мадэліравання. 3 дапамогай 3мернага відарыса можна ствараць любыя пейзажы, інтэр’еры, архіт. збудаванні і г.д. (фільм «Аліса ў краіне цудаў» Ц.Бертана, 2010). Віртуальныя Д. кіруюцца з аднаго сервера ў рэжыме «рэальнага часу».
    Р.І.Баравік.
    ДЭКЛАМАЦЬІЯ (ад лац. declamatio практыкаванне ў красамоўстве), мастацтва выразнага чытання паэзіі ці прозы. Узнікла ў Стараж. Рыме як частка красамоўніцкага мастацтва. У гэтым кірунку развівалася і ў Беларусі. У 17—18 ст. была пашырана ў духоўных навуч. установах. Навучэнцы авалодвалі асновамі Д. на занятках па паэтыцы і рыторыцы, якія з’яўляліся абавязковымі дысцыплінамі. У курсе паэтыкі была распрацавана тэорыя Д. (акрамя сэнсавай інтанацыі, прадугледжвалася і пэўная жэстыкуляцыя, каб выканаўцы не нагадвалі «нерухомыя пні»). Д. называлі ў гэтых установах і вершаваныя прамовы панегірычнага характару, якія мелі форму маналога ці выконваліся некалькімі асобамі па чарзе (з пралогам і эпілогам). Часам прамовы чаргава
    574
    ДЭКОР
    ліся з харавымі спевамі, але элементы дыялогу адсутнічалі. Д. папярэднічалі своеасаблівым тэатр. формам школьнага тэатра, такім як арацыі і дыялогі. Вядомы 24 Д. Сімяона Полацкага, якія ў 1655, 1657, 1659 выконвалі вучні (па 8—12 чал.). У 1780 навучэнцы Талачынскага базыльянскага калегіума віталі імператрыцу Кацярыну II Д. (одай) у яе гонар на 4 мовах. У канцы 18 ст. прыўзнятая, напеўная Д. замянілася жыццёва праўдзівай, індывідуалізаванай мовай. У пач. 20 ст. Д. была пашырана сярод аматараў тэатр. мастацтва, уваходзіла ў праграмы бел. вечарынак (вершы бел. паэтаў дэкламавалі, напр., на вечарынах Гродзенскага гуртка беларускай моладзі, у «Беларускай хатцы»), Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага, Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. У 1920я гг. была пашырана калектыўная Д. — рытмізаванае чытанне вершаў хорам з вылучэннем асобных галасоў у паказах агітацыйных калектываў («Сіняй блузы», «Жывой газеты» і інш.) Пазней Д. заменена тэрмінам маст. чытанне. Разнавіднасць эстр. Д. — меладэкламацыя.
    ДЭКОР (франц. decor ад лац. decoro ўпрыгожваю) у архітэктуры, сістэма ўпрыгожвання архітэктурнага збудавання (фасады, інтэр’ер і інш.), твораў дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва і інш.; адзін са сродкаў зрокавага аб'яднання ў ансамбль асобных будынкаў або прадметаў; сукупнасць сродкаў і прыёмаў у архітэктуры, якія садзейнічаюць раскрыццю яе ідэйнамаст. зместу. Д. дапамагае стварэнню цэласнасці аб’ёмнапрасторавай кампазіцыі арх. твора. Д. просты (аднаколерная афарбоўка, абліцоўка) альбо складаны (сукупнасць розных матэрыялаў, архіт. і скульпт. дэталі, роспіс і інш.) спрыяе ўзмацненню выразнасці фасадаў і інтэр’ераў, выяўленню ў кампазіцыі акцэнтаў, рытму, прапорцый і інш. У збудаваннях 11 — 12 ст. ствараўся выразнасцю муроўкі з плінфы
    Да арт. Дэкор. Цагляная муроўка, атынкаваныя і афарбаваныя нішы паўднёвазаходняй вежы Мірскага замка. 16 cm.
    (Сафійскі сабор у Полацку) і спалучэннем яе з часаным ці паліраваным каменем і керамічнымі пліткамі рознай формы (Барысаглебская царква ў Гродне). У гатычнай архітэктуры асноўная тэма Д.— спалучэнне цаглянай муроўкі з атынкаванымі нішамі (Мірскі замкавы комплекс, Сынкавіцкая царквакрэпасць). У будынках стыляў барока і класіцызму выкарыстоўвалі формы антычнай ордарнай сістэмы. Для барока ўласцівы складаныя пластычныя формы, крывалінейныя і разарваныя карнізы, лепка, скульптура, размалёўкі (Нясвіжскі палацавапаркавы комплекс). Для архітэктуры класіцызму харак