Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ДЭІСУС (ад грэч. deesis прабачэнне, маленне), абраз або група абразоў у цэнтры якой знаходзіцца выява Хрыста, а справа і злева ад яго адпаведна — Дзевы Марыі і Св. Іаана Хрысціцеля. Можа ўключаць аналагічныя выявы апосталаў, святых айцоў пакутнікаў і інш. Асн. дагматычны сэнс дэісуснай кампазіцыі — пасрэдніцкая малітва, заступніцтва за род людскі перад тварам Госпада. Іканаграфія Д. разнастайная. Кампазіцыі адрозніваюцца па саставе святых, колькасці фігур (трохфігурны, шматфігурны), іканаграфіі цэнтр. выявы Хрыста, а таксама Дзевы Марыі і Св. Іаана Хрысціцеля, па жэстах персанажаў, іх атрыбутах, тэкстах у кодэксах і на світках, нюансах паваротаў фігур, памерах і тыпах малюнкаў (роставы, паясны, агалоўны). У Беларусі Д. можа прымаць розныя формы, ад невял. паходнага складня да цэлага рада ў іканастасе праваслаўнага храма (іканастас з Георгіеўскай царквы ў ДавыдГарадку Столінскага рна, 2я чвэрць 18 — пач. 19ст.). Д.А.Суша. ДЭКАДА БЕЛАРЎСКАГА МАСТАЦТВА ў Маскве. Адбылася 5—15.6. 1940. У ходзе дэкады наладжваліся спектаклі, канцэрты, быў аргані
566
ДЭКАДЭНЦТВА
заваны прагляд бел. фільмаў («Балтыйцы», «Адзінаццатага ліпеня», «Вогненныя гады»), выстаўка выяўл. мастацтва з аддзелам нар. творчасці, праводзіліся вечары бел. лры і нарады па пытаннях яе развіцця з удзелам бел. пісьменнікаў. Сяродудзельнікаў: Дзярж. тэатр оперы і балета Беларусі, Бел. першы дзярж. тэатр, калектывы Бел. філармоніі і інш. Прадстаўлены пастаноўкі: оперы «Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага, «У пушчах Палесся» А.Багатырова, балет «Салавей» М.Крошнера, спектаклі «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы, «Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка і інш. Да дэкады выдадзена кн. «Мастацтва Савецкай Беларусі» (1940).
ДЭКАДА БЕЛАРЎСКАГА МАСТАЦТВАIЛІТАРАТЎРЫ ў М а с к в е. Адбылася 11—21.2.1955. У ходзе дэкады наладжваліся спектаклі, канцэрты і літ. вечары, выстаўкі выяўл. мастацтва, нар. творчасці, бел. кнігі, графікі, прагляды бел. фільмаў, абмеркаванні творчасці тэатр. калектываў. Сярод удзельнікаў: Дзярж. тэатр оперы і балета Беларусі, Бел. тэатр імя Я.Купалы, Бел. тэатр імя Я.Коласа, Дзярж. рускі драм. тэатр Беларусі, калектывы Бел. філармоніі. Прадстаўлены пастаноўкі: оперы «Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага, «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага, «Страшны двор» С.Манюшкі, балет «Палымяныя сэрцы» В.Залатарова, спектаклі «Несцерка» В.Вольскага, «Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча, «Паўлінка», «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы, «Варвары» М.Горкага і інш. Да дэкады выдадзена кн. «Мастацтва Савецкай Беларусі» (1955). Ход дэкады асветлены ў зб. «Дэкада беларускага мастацтва і літаратуры ў Маскве» (1955).
ДЭКАДЫ, ТЬІДНІ I ДНІ БЕЛАРЎСКАГА ТЭАТРАЛЬНАГА МАСТАЦТВА. Праводзіліся ў СССР з 1930х гг. Асн. мэты — дэманстрацыя нац. палітыкі ў СССР і БССР, падсумоўванне дасягненняў сацыяліст. будаўніцтва ў Беларусі, наладжванне і
замацоўванне культ. сувязей паміж народамі. У 1931 у Маскве адбыліся: Тыдзень бел. культуры з удзелам Бел. першага дзярж. тэатра (паст. «Гута», «Лютасць» Я.Яноўскага), Дзярж. яўр. тэатра БССР і Польск. дзярж. вандроўнага тэатра; у 1939 — дні бел. культуры (прайшло 8 вечароў, на якіх выступалі Л.Александроўская і І.Балонін). Тэатры ўдзельнічалі ўДэкадзе беларускага мастацтва (1940) і Дэкадзе беларускага мастацтва і літаратуры (1955). 3 2й пал. 1950х гг. дэкады праводзіліся ў розных гарадах саюзных рэспублік. Яны знаёмілі з творамі тэатр. мастацтва, пашыралі творчыя сувязі паміж дзеячамі культуры. Дні бел. культуры (1967) і дні бел. лры і мастацтва (1968) адбыліся ў Маскве, дні бел. культуры — ва Ульянаўску (1969), бел. лры і мастацтва — у Літве і ва Украіне (1975). У іх удзельнічалі спевакі Л.Александроўская, Л.Аляксеева, І.Балоцін, М.Дзянісаў, Р.Млодак, салісты балета А.Нікалаева, С.Дрэчын і інш.
ДЭКАДЫ, ТЬІДНІIДНІ БЕЛАРЎСКАЙ ЛІТАРАТЎРЫ I МАСТАЦТВА. Праводзіліся з 1940х гг. Ім папярэднічалі паказы ў Маскве спектакляў Бел. першагадзярж. тэатраў 1923 («На Купалле» М.Чарота, «Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча), у 1930 («Гута» Р.Кобеца, «Міжбур’е» Д.Курдзіна), у 1931 («Лютасць» Я.Яноўскага). У Маскве ў рамках Тыдня бел. культуры былі праведзены Дэкада беларускага мастацтва (1940), Дэкада бел. лры (1949), Дэкада беларускага мастацтва і літаратуры (1955). 3 2й пал. 1950х гг. праводзіліся ў розных рэспубліках СССР (Латвія, Літва, Малдова, Узбекістан, Украіна, Таджыкістан і інш.). Садзейнічалі ўмацаванню дружбы народаў, папулярызацыі здабыткаў нац. лры і мастацтва, абмену вопытам паміж дзеячамі культуры.
ДЭКАДЫ, ТЬІДНІIДНІЛІТАРАТЎРЫIМАСТАЦТВА НАРОДАЎ СССР уБеларусі. Праводзіліся з 2й пал. 1950х гг. Арганізоўваліся літ. вечары,
канцэрты прафес. і артыстаўаматараў, паказы спектакляў кінафільмаў сустрэчы здзеячамі лры і мастацтва, іх творчыя справаздачы і інш. Прымалі ўдзел пісьменнікі, акцёры, кампазітары, мастакі, дзеячы культуры. Садзейнічалі пашырэнню і паглыбленню творчых сувязей паміж дзеячамі культуры.
ДЭКАДЭНЦТВА, дэкаданс (франц. бёсабепсе ад позналац. decadentia заняпад), пэўнае светаўспрыманне ў мастацтве і лры 2й пал. 19 — пач. 20 ст. Вызначаецца меланхоліяй, стомленасцю, расчараваннем, непрыманнем рэчаіснасці. Праявы Д. ў лры — у эстэтыцы і паэтыцы розных маст. кірункаў, плыней, стыляў: сімвалізму, імпрэсіянізму, натуралізму і інш. Прарадзіма Д. — Францыя (адзін з першых «дэкадэнцкіх» твораў — раман Ж.К.Гюісмана «Наадварот», 1884). Тэрмін «Д.» упершыню быў выкарыстаны вядомым франц. паэтам Т.Гацье ў прадмове да зб. вершаў Ш.Бадлера «Кветкі зла» (1868).
У Беларусі праблема суадносін рэалізму і Д. ўпершыню загучала на старонках газ. «Мннскнй лнсток»,«СевероЗападныйкрай».Пачынальнікамі «новага мастацтва», мастацтва «чыстай красы» ў бел. лры былі М.Багдановіч («Апокрыф», «Апавяданне аб іконніку і залатару», «Ліст да п. В.Ластоўскага», цыклы вершаў «Каханне і смерць», «Эрас»), Я.Купала («Адвечная песня»), М.Гарэцкі («Патаёмнае», «Страхаццё») і інш. Містычны, ірацыянальны пачатак пры трактоўцы ўніверсальных праблем жыцця, уласцівы эстэтыцы Д., можна назіраць у празаічных творах Ядвігіна Ш., у філас. лірыцы А.Гаруна, «імпрэсіях» З.Бядулі. У бел. лры пач. 20 ст. Д. выступае не як адасобленая з’ява, а ў цесным узаемадзеянні з праявамі новага рамантызму, рэалізму.
Літ.'. Баршчэўскі Л.П., Васючэнка П.В., Тычына М.А. Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён: папулярныя нарысы. Мінск, 2006. А.Э.Сабуць.
567
ДЭКАЛЬКАМАНІЯ
ДЭКАЛЬКАМАНІЯ (франц. decalcomanie), паліграфічны спосаб вырабу пераводных відарысаў (дзіцячых малюнкаў, ярлыкоў і інш.), прызначаных для пераносу на тканіну, метал, фарфор, шкло, дрэва і інш. паверхні. Для друкавання відарысаў (у залежнасці ад метадаў іх пераносу) выкарыстоўваюцца водаўстойлівыя або тэрмапластычныя лакі і фарбы, спец. фарбы, вырабленыя на аснове смол. Друкуецца відарыс спосабам плоскага друку (літаграфіяй) на паперы са спец. пакрыццямі ці палімернай плёнцы, пад уздзеяннем вады, цяпла або ціску аддзяляецца ад падкладкі, на якой быў надрукаваны, і перано
сіцца на патрэбную паверхню.
ДЭКАРАТЬІЎНАЕ МАСТАЦТВА, галіна пластычных мастацтваў, якая (як архітэктура і дызайн) служыць маст. фарміраванню матэрыяльнага асяроддзя, якое ствараецца чалавекам і садзейнічае ўкараненню ў ім эстэтычнай і ідэйнавобразнай асновы. Адзін са сродкаў эстэтычнага выхавання асобы. Падзяляецца на манументальнадэкаратыўнае мастацтва (уключае дэкор у архітэктуры, дэкаратыўны жывапіс, дэкаратыўную скулыітурўў дэкаратыўнапрыкладное мастацтва, афарміцельскае мастацтва. Творы Д.м. ствараюцца як элемент ці дэталь кампазіцыі і адыгрываюць істотную ролю ў аб’ёмнапрасторавай арганізацыі ансам
бля. Ідэйнавобразны змест твораў Д.м. найб. поўна раскрываецца пры ўспрыманні іх у тым ансамблі, для якогаяны прызначаны. Я.М.Сахута.
ДЭКАРАТЫЎНАПРЫКЛАДНОЕ МАСТАЦТВА, творчасць па стварэнні мастацкіх рэчаў, пераважна для побыту (посуд, мэбля, прылады працы, адзенне, тканіны, дробная пластыка, ювелірныя вырабы і інш.); раздзел дэкаратыўнагамастацтва. Творы Д.п.м. класіфікуюць паводле матэрыялу (дрэва, метал, кераміка, тэкстыль, шкло, косць) ці тэхнікі выканання (разьба, ліццё, чаканка, коўка, інкрустацыя, ткацтва, вышыўка, пля
Да арт. Дэкаратыўнае мастацтва. Я.А дзічэнка. Добрая вестка.
2010.
ценне, размалёўка і інш.). Д.п.м. вырашае практычныя і маст. задачы, садзейнічае маст. арганізацыі прадметнага асяроддзя, якое адпавядае эстэт. запатрабаванням чалавека. Творы Д.п.м. неаддзельныя ад матэрыяльнай культуры сучаснай ім эпохі, звязаны з яе звычаямі, этнічнымі і нац. асаблівасцямі, сац.групавымі адрозненнямі, маст. стылямі. Эстэтычная каштоўнасць вырабаў Д.п.м., мэтазгоднасць і выразнасць форм дасягаюцца канструктыўнымі і пластычнымі магчымасцямі матэрыялу, разнастайнасцю прыёмаў яго апрацоўкі. Сродкі розных відаў выяўл. мастацтва (скульптуры, жывапісу, графікі) і арнамент выкарыстоўваюцца ў Д.п.м. для формаўтварэння вырабаў (посуд у выглядзе чалавека, жывёліны, птушкі, фігурныя дэталі мэблі і інш.) і іх дэкарыравання. У прадметах утылітарнага характару дэкор можа адсутнічаць, эстэтычныя якасці дасягаюцца дасканаласцю і выразнасцю формы вырабу што падкрэслівае яго прызначэнне. Адзінства формы і дэкору, маст. і ўтылітарнай функцый выяўляюць сінтэтычны характар Д.п.м. У кожную гіст. эпоху яно развівалася ў агульным рэчышчы маст. стыляў, характэрных для інш. відаў мастацтва.
568
ДЭКАРАТЫЎНАПРЫКЛАДНОЕ
Да арт. Дэкаратыўнапрыкладное мастацтва. Кафля з мужчынскім партрэтам. Сярэдзіна 16 cm.
На тэр. Беларусі найб. стараж. ўзоры Д.п.м. (арнаментаваныя абломкі біўня маманта, падвескі з ракавінак і зубоў жывёл, пацеркі з трубчастых касцей) адносяцца да позняга палеаліту (каля 30 тыс. гг. назад) і адлюстроўваюць разнастайныя ўяўленні чалавека пра сусвет і навакольнае асяроддзе, культы плоднасці і паляўнічай магіі. У неаліце з пераходам да аседлага жыцця прыкладное мастацтва ўзнялося на больш высокую ступень. Знойдзены арнаментаваныя касцяныя вырабы, упрыгажэнні з косці, бурштыну, дробная пластыка з каменю заа і антрапаморфнага характару, керамічны посуд, аздоблены гравіраваным геаметрычным арнаментам. У канцы неаліту і ў бронзавым веку дэкор ускладніўся, пашырэнне набыла салярная сімволіка. Больш разнастайнымі сталі формы глінянага посуду, нярэдка цалкам пакрытыя арнаментам у выглядзе паскаў, рысак, ямак, ялінкавых узораў і насечак. 3 адкрыццём выплаўкі медзі і бронзы пашырыліся металічныя ўпрыгажэнні. 3 часоў жалезнага веку дайшлі фібулы, скроневыя колцы, пярсцёнкі, бранзалеты з металу, a таксама гліняная пластыка, вырабы з