Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ДЫЯЛОГ (ад грэч. dialogos гутарка, размова), функцыянальная разнавіднасць маўлення, якая рэалізуецца ў працэсе зносін паміж субяседнікамі і складаецца з паслядоўнага чаргавання рэплік 2 або некалькіх асоб. Характэрныя асаблівасці Д. — непадрыхтаванасць (спантаннасць) маўлення, сітуацыйная (залежнасць ад умоў і абставін камунікацыі) і кантэкстуальная (залежнасць ад папярэдняй рэплікі) абумоўленасць. Як форма маўлення Д. характарызуецца вял. колькасцю пытальных, клічных
і няпоўных (у т.л. і эліптычных) сказаў, зваротаў, выклічнікаў, паўтораў. У вусным Д. шырока выкарыстоўваюцца інтанацыйныя магчымасці мовы, атаксама невербальныя сродкі — міміка, жэсты:
— Дзед, а ў цябе пчолкі ёсць?
— Ёсць. Купіў калоду.
— Ой, дзед, я прыеду на лета к табе і буду карміць іх!
— А як ты будзеш карміць?
— А я буду наліваць у талерачкі малако і насіць ставіць на домікі.
(А.Жук. «Паляванне на Апошняга Жураўля»)
Часцей за ўсё Д. складаецца з асобных рэплік (выказванняў субяседнікаў) — рэплікстымулаў і рэплікрэакцый. Рэплікістымулы могуць выражаць зварот да асобы, паведамленне, пытанне, пабуджэнне, а рэплікірэакцыі — адказ, сустрэчнае пытанне, пярэчанне, удакладненне і інш. У быт. дыялогах часта выкарыстоўваюцца рэплікіклішэ (Як здароўе? Што чуваць? Што новага? Да заўтра! Шчасліва! Пабачымся! Няма сумнення! Дамовіліся!). Дыялагічная форма маўлення з’яўляецца асн. формай рэалізацыі гутарковага стылю (быт. дыялог) і характэрна для маст. лры (дыялогі персанажаў), публіцыстыкі (інтэрв’ю, дыскусія), афіц.дзелавой сферы (субяседаванне, перамовы). У пісьмовым маўленні ў Д. могуць уключацца словы аўтара:
— Ты чаму села там? — спытаў ён.
— Цябе баюся, — гарэзліва адказала Саша.
— А я цябе і там пацалую.
(І.Шамякін. «Трывожнае шчасце»)
Літ:. Ц і к о ц к і М.Я. Стылістыка беларускай мовы. Мінск, \995. В.В.Урбан.
ДЫЯПАЗОН [ад грэч. dia pason (chordon) праз усе (струны)] у муз ы ц ы, 1) гукавы аб’ём голасу ці інструмента (напр., Д. тэнару — сс!, габоя — b, h—F). Вызначаецца інтэрвалам паміж самым нізкім і самым высокім гукамі (для голасу ці інструмента, маезначэнне і велічыня інтэрвалу, і яго абсалютнае вышыннае становішча). Пеўчы Д. — голас
прафес. спевака, які павінен ахопліваць не менш як 2 актавы; Д. спевакааматара не перавышае паўтары актавы. У нотах песень і рамансаў Д. звычайна пазначаецца ў пачатку вак. партыі, што дазваляе спеваку вызначыць яго адпаведнасць сваім галасавым магчымасцям. 2) Гукавы аб’ём вак. ці інструм. партыі, які можа не супадаць з Д. голасу ці інструмента (напр., аб’ём тэнаровай партыі ў хоры «Купалялё» А.Мдывані з харавога цыкла «Снапочак» ахоплівае а3—а2). 3) Старадаўняя назва інтэрвалу актавы. 4) Англ. назва некаторых рэгістраў лабіяльных труб аргана (гучанне ўзнікае ў выніку вібрацыі паветранага слупа, які змяшчаецца ў корпусе трубы). 5) Мадэль, па якой ствараюцца арганныя трубы і выразаецца адтуліна ў драўляных духавых інструментах. 6) Тон для настройкі інструментаў і мензура духавых інструментаў або арганнай трубы (у Францыі).
У больш шырокім сэнсе тэрмін Д. азначае сукупнасць роляў і партый, што ахоплівае шырокае кола вобразаў унутры адной вобразнай сферы (напр., лірычнай) ці некалькіх (ад лірычных да драм. і трагедыйных). Творчы Д. спевака часта звязаны з пеўчым дыяпазонам, які абумоўлівае амплуа акцёра (напр., партыі травесці звычайна выконваюць меццасапрана і кантральта). Тэрмін Д. выкарыстоўваюць для вызначэння творчай дзейнасці дырыжора, рэж., балетмайстра, мастака і інш. Т.Г.Мдывані. ДЫЯРАМА(ад грэч. dia цераз, скрозь + horama від, відовішча), від жывапісу, у якім стужкападобная карціна, вертыкальна нацягнутая на ўнутранай паверхні паўкруглага ў плане падрамніка, спалучаецца з аб’ёмным (бутафорскім) пярэднім планам, макетамі. Разлічана на штучнае асвятленне. Вял. Д. размешчаны ў спец. будынках, маюць гукавое афармленне і гукавыя эфекты. Д. стварае ілюзію шырокіх прастораў і паказвае пераважна батальныя сцэны,
560
ДЫЯСПАРА
але ў адрозненне ад панарамы ахоплівае толькі частку гарызонту. Сярод вядомых Д. у бел. мастацтве: «Абарона Брэсцкай крэпасці» (1957, П.Дурчын, Ф.Зільберт, Брэсцкі абл. краязнаўчы музей), «Фашысцкі лагер смерці Малы Трасцянец» (1968, Я.Красоўскі, І.Пешкур), «Мінскі «кацёл» (1969—71, П.Крохалеў, У.Лагун, Л.Асядоўскі, Б.Аракчэеў, абедзве ў Бел. дзярж. музеі гісторыі Вял. Айч. вайны), «Ф.Скарына здае экзамен перад прафесарамі Падуанскага ўніверсітэта» (1991—96, П.Драчоў, Музей медыцыны ў Мінску).
ДЫЯРЫУШ (ад лац. diarium дзённік), гістарычнадакументальная проза, у якой адлюстраванне фактаў, здарэнні паліт., грамадскага, прыватнага характару пададзены ў храналагічнай паслядоўнасці ў форме датаваных запісаў; жанр эпічнага роду лры. Для Д. таксама характэрны аўтарскі суб’ектывізм у ацэнках тых або інш. гіст. падзей ці асоб. Д. на тэр. Беларусі пачалі стварацца ў 16 ст. («Дыярыуш Люблінскага сойма»), Адзін з першых аўтабіягр. Д. належыць Ф.Еўлашоўскаму (датаваныя запісы: з 1564 па 1604). У 16—17 ст. аўтарамі Д. былі С.Маскевіч, А.Філіповіч, А.С.Радзівіл, А.КаменскіДлужык і інш. Напісаныя па гарачых гіст. слядах, гэтыя творы вылучаліся ўвагай да запатрабаванняў чалавека, яго побыту, паліт. і рэліг. перакананняў. У 17—18 ст. Д. называліся творы рознага зместу: мемуары, хранографы, сямейныя дзённікі, аўтабіягр. запісы, журналы падарожжаў, ваен. паходаў. У 2й пал. 18 ст. на змену Д. прыйшлі ўспаміны (М.Матушэвіч, Ф.Карпінскі і інш.), якія ў 19 ст. сталі адным з найб. прадуктыўных жанраў польскамоўнай лры Беларусі (Г.Жавускі, І.Ходзька, Ю.Крашэўскі і інш). В./.Еўмянькоў.
ДЫЯРЭЗА (ад грэч. diairesis падзеленасць), фанетычны працэс, сутнасць якога заключаецца ў выпадзенні выбухнога гука ў некаторых спалучэннях зычных. У бел. мове пры Д. вы
П.Ду рчы н, Ф.З іл ьб е р т. Дыярама «Абарона Брэсцкай крэпасці». 1957. Брэсцкі абласны краязнаўчы музей.
падаюць выбухныя гукі [д], [т], [к], [6], [п] у спалучэннях [рдц], [стн], [скн], [птн] і інш. (сэ[рц]а — са[рд] эчны, капу[ст]а — капу[сн]ы, блі[сн] уць — блі[ск]авіца, ша[пн]уць — шэ[пт]). У адрозненне ад бел., у рус. мове Д. звычайна не перадаецца на пісьме (ве[сн]нк — вестн, ча[сн] ый — ча[ст]ь, звё[зн]ый — зве[зд]а, пое[зк]а — пое[зд]нть). Д.В.Дзятко.
ДЫЯСПАРА БЕЛАРЎСКАЯ, этнічныя беларусы, якія пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь; катэгорыя асоб, для якіх Беларусь з’яўляецца гіст. радзімай. Паза межамі Беларусі ў пач. 21 ст. пражывала 2,1— 2,4 млн. беларусаў, з іх у дзяржавах, якія раней уваходзілі ў склад СССР у якасці саюзных рэспублік, каля 1,5 млн. чал.
Фарміраванне бел. дыяспары — гіст. працяглы і складаны працэс. У яго аснове паліт., рэліг., сац.эканам. прычыны, ваен. і сац. канфлікты, a таксама асабістыя інтарэсы людзей, матывы, якія падштурхоўваюць насельніцтва да міграцыі і эміграцыі. На фарміраванне бел. дыяспары паўплывала паліт. і геагр. размяшчэнне бел. зямель. У выніку ваен. і сац. канфліктаў, заключаных у розныя перыяды саюзаў, падпісаных міждзярж. пагадненняў тэр. Беларусі неадна
разова ўключалася ў склад розных паліт. утварэнняў (ВКЛ, Рэч Паспалітая, Рас. імперыя, Польск. Рэспубліка, СССР); частка насельніцтва, якая працягвала пражываць на сваёй этнічнай тэр., трапляла ў разрад нац. меншасцей інш. дзяржаў і дыяспары для сваёй гіст. радзімы. Інтэнсіўнасць міграцыйных працэсаў была выклікана сац.эканам., паліт., ваен., рэліг. і інш. прычынамі, якія вызначылі формы эміграцыі (стрыманай або дастаткова актыўнай) і паўплывалі на фарміраванне Д.б.
Ранняя эміграцыя адзначаецца яшчэ на стадыі этнапаліт. саюзаў, якія папярэднічалі фарміраванню бел. народнасці. У 9—10 ст. адзначаны асіміляцыйныя працэсы ў рэгіёнах сучаснай Гомельскай вобл. і Украіны, калі плямёны радзімічаў і крывічоў прыйшлі на дапамогу кіеўскаму князю ў барацьбе з качэўнікамі, а затым былі аб’яднаны пад яго ўладай. Міграцыйныя працэсы 12— 13 ст. звязаны з перыядам існавання ўдзельных княстваў, пашырэннем сувязей Мінскага, Друцкага, Полацкага княстваў з усх.рус. князямі, стварэннем дынастычных саюзаў, развіццём гандлёвых кантактаў у раёне шляху з Кіева ў Польшчу праз Тураў і Пінск, уваходжаннем у склад
561
ДЫЯСПАРА
Чарнігаўскага княства Гомеля, Чачэрска, Рагачова, Рэчыцы і г.д. Больш інтэнсіўна яны адбываліся ў перыяд фарміравання развітых грамадскіх адносін, утварэння і развіцця бел. народнасці ў 13—15 ст., знаходжання тэр. Беларусі ў складзе ВКЛ. Эміграцыя была звязана з пашырэннем кантактаў з еўрап. дзяржавамі, выездам беларусаў за межы ВКЛ для атрымання еўрап. адукацыі, на ваен. службу, для дзелавых і культ. кантактаў у такія краіны, як Галандыя, Іспанія, Польшча, Францыя, Чэхія (у Празе жыў і працаваў першадрукар Ф.Скарына). Упершыню гэтыя працэсы набылі прававую аснову і былі адлюстраваны ў заканадаўчых актах (прывілеі 1447, 1503, 1547) і зборах законаў (Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588). Тэр. ВКЛ пакідалі 1 прадстаўнікі сац. эліты, якія пацярпелі паражэнне ў барацьбе за ўладу (князі з роду Гедзімінавічаў—Бельскіх, Галіцыны, Куракіны, Мсціслаўскія, Трубяцкія, Хаванскія 1 інш.). Жыхары ВКЛ пакідалі яго тэр. таксама па паліт.ідэалагічных, эканам. прычынах, зза рэліг. праследаванняў, узмацнення прыгонніцкай эксплуатацыі. Павялічылася эміграцыя ў Расію, дзе беларусы рассяліліся і ў цэнтр. частцы (пераважна майстравыя людзі), і ў аддаленых раёнах, на тэр. нядаўна далучанай Сібіры. Прысутнасць беларусаў у Сібіры звязана таксама і з паходам у 16 ст. Ермака, які да гэтага ваяваў са сваім атрадам пад Магілёвам. Прыблізна 300 чал. з яго тысячнай дружыны складалі беларусы, якія сталі першымі ў гэтым рэгіёне. У перыяд войнаў Расіі з Рэччу Паспалітай і асабліва вайны 1654— 67 у глыб Расіі перасяляліся масы бел. сялян, рамеснікаў, шляхты, гандляроў, праваслаўнага духавенства, на службу да рас. улад паступалі і б. ваеннапалонныя беларусы. На тэр. Расіі яны часта займалі цэлыя вёскі 1 жылі кампактна, захоўваючы сваю этнічную культуру. У неўраджайныя гады таксама назіралася актыўнае перасяленне беларусаў у інш. рэгіё
ны, асабліва ва ўрадлівыя раёны Украіны, дзе яны папаўнялі рады казацтва. У 2й пал. 17 ст. ў Маскве і яе ваколіцах актыўна выкарыстоўвалася праца бел. майстроўювеліраў, разьбяроў кафляроў, збройнікаў: у царскай Аружэйнай палаце, крамлёўскіх церамах, Летнім палацы ў с. Каломенскае, Данскім, Новадзявочым, Новаіерусалімскім манастырах. У 1670 бел. акцёры ўваходзілі ў склад трупы прыдворнага тэатра рас. цара Аляксея Міхайлавіча. У 17—18 ст. сярод беларусаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё культуры, прыродазнаўства Расіі, былі паэт і выхавальнік царскіх дзяцей Сімяон Полацкі, кнігавыдавец і адзін са стваральнікаў рус. грамадзянскага шрыфта І.Ф.Капіевіч, знакамітыя падарожнікіземлепраходцы і даследчыкі Ю.Даўгушын (адкрыў Мангазейскі марскі шлях і заснаваў г. Мангазея ва Усх. Сібіры), І.П.Цякуцьеў (першы з еўрапейцаў праехаў праз Хакасію ў Манголію і паклаў пачатак афіц. рас,мангольскім адносінам), Д.І.Паўлуцкі (даследчык Чукоткі і арганізатар першага падарожжа рас. карабля да ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі), Л.Сяніцкі (аўтар этнаграф. апісанняў якутаў, эвенкаў, інш. сібірскіх народаў, таксама атрымаў першыя звесткі аб Японіі). Падзелы Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) паміж Прусіяй, Аўстрыяй і Расіяй паўплывалі на працэсы эміграцыі, у аснове якой ляжалі паліт. матывы. Падаўленне паўстанняў 1794, 1830—31, 1863—64суправаджалася масавым сыходам паўстанцаў у краіны Еўропы, Амерыкі і інш. Там некаторыя з іх уліваліся ў рэв., вызваленчы рух (В.А.Урублеўскі, Т.Касцюшка, З.С.Мінейка, М.К.Судзілоўскі і інш.). Многія з тых, хто пакінуў этнічныя бел. землі, актыўна займаліся навукай, культурай, унеслі значны ўклад у развіццё рэгіёнаў пражывання (Г.М.Дмахоўскі, І.І.Дамейка, К.М.Ельскі, А.Ф.Рыпінскі і інш.). Удзельнікі паўстанняў, якія выступалі за адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772, ссылаліся цар