• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Кардынальныя змены ў грамадскапаліт. жыцці краіны ў 1990я гг. адбіліся і на тэатр. культуры Беларусі. Новыя зносіны паміж незалежнай Рэспублікай Беларусь і замежнымі краінамі садзейнічалі шырокаму распаўсюджванню міжнар. фестываляў, абмену вопытам праз творчыя кантакты і майстаркласы, з’яўленню на рэпертуарнай афішы сучасных замежных твораў, актывізацыі эксперымент. пошукаў у галіне рэжысуры і абнаўленню акцёрскага выканальніцкага майстэрства. Д.т. праходзілі ў формах круглых сталоў, абмеркаванняў, палемічных артыкулаў у розных выданнях. Абагульненню працэсу ўзаемадзеяння розных культур на тэатр. фестывалях прысвечаны матэрыялы, змешчаныя ў час. «Тэатральная творчасць» [«Зноў у Гомелі фестываль» А.Сабалеўскага (1994, №6], «Тэатр у разарванай прасторы» Т.Гаробчанкі (1998, №1), у час. «Беларуская думка» [«Цяпло «Белай Вежы» Т.Гаробчанкі (2001, №1)]. Асн. палеміка вялася па пытаннях нац. самаідэнтыфікацыі ў эпоху агульнай глабалізацыі, зберагання, развіцця традыц. напрамкаў тэатр. дзейнасці, супрацьстаяння зах. масавай культуры (збкі «Тэатральнае мастацтва Беларусі і праблемы нацыяналь
    накультурнага адраджэння», 1994; «Беларускае акцёрскае мастацтва», 1997; «Беларускае сучаснае мастацтва і крытыка: праблемы адаптацыі да новых рэалій», 1998; «Актуальныя праблемы мастацтва і сучаснай мастацкай школы Беларусі ва ўмовах глабалізацыі культуры», 1999). У 2000я гг. развіваюцца формы Д.т., якія ўздымаюць як традыц. для тэатр. мастацтва пытанні, так і новыя, што тычацца прынцыповага існавання бел. тэатр. школы ва ўмовах новых сац.паліт. і культ.асветніцкіх гіст. рэалій. На старонках бел. выданняў з’явіліся палемічныя выступленні крытыкаў і тэатр. дзеячаў. Найб. палемічнасць уласціва матэрыялам у час. «Мастацтва» — «Рэжысёрская і акцёрская школа на сучасным этапе» (2004, №5), «Арыентуемся на ментальнасць» (2007, №5) Р.Баравіка, «Крыніца і спрадвечны рухавік мастацтва» (2005, №10), «Крызіс на фоне стабільнасці, або Як сумясціць камерцыю і творчасць» (2008, №3) Р.Смольскага, «Будуць панаваць» А.Сабалеўскага (2007, №7), «Служыць пастуху або чалавеку?» Т.Арловай (2007, №7), «Час падсумаваць» В.Іваноўскага (2008, №2); у час. «Беларуская думка» — «Мастацкі лідар — не пасада, а місія: нататкі аб некаторых тэндэнцыях сучаснага тэатральнага працэсу» Р.Смольскага (2008, №3) і інш. Арганізаваныя час. «Мастацтва» круглыя сталы ўздымалі праблемы выкарыстання рэжысурай сінтэтычнай прыроды тэатра і засваення выразных сродкаў інш. відаў мастацтва, пераемнасці акцёрскіх пакаленняў сцэнічнай адаптацыі новай драматургіі, уваходжання бел. тэатра ў прастору сусв. культуры. У іх прымалі ўдзел крытыкі Т.Арлова, Б.Бур’ян, Л.Грамыка, Т.Катовіч, Т.Команава, Р.Смольскі, А.Стрэльнікаў; рэж. А.Гарцуеў, В.Еранькова, Ц.Ільеўскі, А.Ляляўскі, Р.Таліпаў; акцёры І.Журко, С.Лазарэвіч, А.Ткачонак і інш. Дыскусійныя абмеркаванні праходзілі падчас правядзення міжнар. фестываляў: «Белая вежа»,
    «Славянскія тэатральныя сустрэчы», «Панарама», «Сакавіккантакт» і інш. Д.т. прыцягвалі ўвагу дзеячаў сцэны да найб. вострых праблем, характэрных для тэатр. мастацтва ў розныя гіст. перыяды.
    Р.І.Баравік, Т.Я.Гаробчанка.
    ДЫСМЕТРЬІЧНЫ ВЕРШ, верш, які ў адрозненне ад метрычнага верша, пазбаўлены прадказальнай рэгулярнасці метрыкарытмічных паўтораў. Бярэ пачатак у нар. паэзіі з яе традыцыяй свабоднага падзелу паэт. маўлення на асобныя вершаваныя радкі. Вызначальнай прыкметай вершападзелу выступаюць стацыянарныя паўзы, абазначаныя ці не абазначаныя рыфмамі. У Д.в. захавалася натуральнасць этнічнамоўнай прасодыі, таму рытміка асобнай фразы больш адчувальная, чым іерархічныя метрастваральныя вершавыя ўласцівасці. Асн. канструктыўны прынцып вершападзелу заснаваны на фразавай уласцівасці паэт. слова. Выразна гэтая асаблівасць захоўваецца і ў сучаснай практыцы масавага вуснага існавання слова (напр., у вясельным звычаі дарэння: «дару ніткамі, // каб муж не бегаў за чужымі лыткамі»). Кожная з частак двуверша ўраўнаважваецца за кошт самаст. фразавай завершанасці. Вядучы рытмізуючы прынцып заснаваны не на роўнасці складоў ці стоп, а на вылучэнні апорных слоў паводле лагічных, семантычных, эмацыянальных, параўнальных, фармальных і г.д. асацыяцый. Гэтыя адценні і асацыяцыі інтанацыйна вылучанага апорнага слова (ці слоў) утвараюць «крокі» паэт. метра. Фразавы ўрывак, заключаны паміж паўзамі, складае тэндэнцыю да цэльнасці і непадзельнасці ў вершаваным радку, што адлюстравалася і ў назве аднаго з відаў Д.в. — фразавік. Фразавік з рыфмаванымі сумежнымі радкамі складае такую разнавіднасць Д.в., як раёк (раёшнік). У бел. паэзіі Д.в. выразна прадстаўлены ў 1 й трэці 20 ст. (творы М.Багдановіча, Я.Купалы, Цёткі, фрагменты паэм «Босыя на вогні
    554
    ДЫХАТАМІЯ
    шчы» М.Чарота, «Біблія» К.Крапівы і інш.). У сучаснай паэт. практыцы Д.в. найб. распаўсюджаны ў выглядзе верлібра.
    Літ:. Р а г о й ш а В.П. Гутаркі пра верш: метрыка, рытміка, фоніка. Мінск, 1979; КабаковічА.К. Беларускісвабодны верш. Мінск, 1984; Орлнцкнй Ю.Б. Стнх н проза в современной лнтературе. М., 2002. І.В.Жук. ДЫФЕРЭНЦЫЯЦЫЯ КУЛЬТЎРЬЕ заканамерны канкрэтнагістарычны працэс вылучэння розных форм і тыпаў культуры з суцэльнага культ. пласта і пераўтварэння іх у самабытныя духоўныя феномены, па меры таго як удасканальваецца духоўнапрактычная дзейнасць чалавека і развіваецца грамадства. Першапачатковы духоўнаэстэтычны вопыт чалавека, які не быў непасрэдна звязаны з задавальненнем яго матэрыяльных патрэб, уяўляў сабой неразвітую сінкрэтычную з’яву. У далейшым ён падзяляецца на часткі і набывае розныя формы. Ужо ў старажытнасці вылучаюцца такія формы культуры, як жывапіс, скульптура, музыка, танец і інш. Больш высокія яе тыпы звязаны з далейшым развіццём грамадскай свядомасці (да іх можна аднесці маральную, прававую, эстэтычную і, нарэшце, філас. культуры). Розныя формы і тыпы культуры ўзнікаюць і фарміруюцца не самі па сабе, а ў выніку штодзённай працы чалавека. Менавіта па гэтай прычыне культуру працы можна прызнаць анталагічнай асновай усіх форм і тыпаў культуры. Д.к. абумоўлена не толькі развіццём самой культуры, але і дыферэнцыяцыяй яе суб’ектаў. Прыкладам можа служыць гісторыя станаўлення самабытных нац. бел., рус. і ўкр. культур, вытокам для якіх з’яўлялася адзіная культура Стараж. Русі. ТЛ.Адула. ДЫФЕРЭНЦЫЯЦЫЯ МОЎ, працэс, у выніку якога дыялекты або варыянты адной мовы пераўтвараюцца ў самаст. мовы. Звязана з самастойнасцю развіцця роднасных этнасаў
    як іх носьбітаў. Д.м. спрыяюць сац.гіст. фактары: міграцыя этнічных супольнасцей, геагр. і паліт. адасабленне, кантакт з інш. мовамі. Д.м. абумоўліваецца паступовымі змяненнямі на ўсіх узроўнях мовы і ахоплівае фанемы, словы, граматычныя формы, стыліст. варыянты і інш. Напр., перад галосным [э] у бел. і рус. мовах зычныя сталі мяккімі, а ва ўкр. — цвёрдымі. У выніку дыферэнцыяцыі ўсх.слав. дыялектаў узніклі бел., рус. і ўкр. мовы, з нар. латыні паходзяць раманскія мовы (італьян., франц., іспанская, партугальская, румынская і інш.), з адзінай сербскахарвацкай мовы — сербская і харвацкая і г.д. Д.м. разам з інтэграцыяй разглядаюцца як асн. шляхі знешнелінгв. развіцця моў. Д.В.Дзятко.
    ДЫФІРАМБ (грэч. dithyrambos), старажытны жанр лірычнага роду лры. Першапачаткова ўрачысты харавы спеў у гонар бога Дыяніса, пазней — інш. багоў або герояў. Дзякуючы ўзнёсламу характару набліжаецца да оды і гімна. У стараж.бел. лры блізкія да Д. панегірыкі. Развіццё Д. як жанру звязана з пачаткам эпохі Барока (А.Рымша, Я.Радван). Да Д. звярталіся Сімяон Полацкі, М.Карыцкі. Сучаснае літ.знаўства называе Д. празмернае ўсхваленне каго або чагонебудзь. У бел. лры 20 ст. да Д. звяртаўся М.Танк («Дыфірамб»). В.І.Еўмянькоў.
    ДЫФУЗІЯНІЗМ (ад лац. diffusio распаўсюджванне, расцяканне), кірунак у сацыяльнай антрапалогіі, этналогіі, культуралогіі і сацыялогіі, які лічыць асновай грамадскага развіцця працэсы пераймання і распаўсюджання культуры з адных цэнтраў у іншыя. Склаўся ў канцы 19 — пач. 20 ст. ў асобных краінах Зах. Еўропы і ЗША як рэакцыя на эвалюцыянізм. Асн. прадстаўнікі: Г.Тард, Ф.Боас, Ф.Грэбнер, У.Рыверс, Г.Чайлд, В.Шміт і інш. Паводле меркаванняў тэарэтыкаў Д., аснову культ. развіцця складаюць не ўнутраныя асаблівасці, заканамернасці і тэндэнцыі гіст. эва
    люцыі (як лічылі прадстаўнікі эвалюцыянізму), а працэсы пераймання культ. дасягненняў інш. народаў свету і распаўсюджання культуры з адных цэнтраў (ачагоў) высокай культуры ў іншыя, звычайна менш развітыя. Паняццю гіст. эвалюцыі супрацьпастаўляўся распрацаваны ў Д. тэрмін «культурная дыфузія», што азначае прасторавае перамяшчэнне, распаўсюджанне культуры ці асобных яе элементаў з аднаго ці адразу некалькіх цэнтраў на інш. рэгіёны свету, у выніку чаго звычайна адбываецца ўзаемадзеянне і ўзаемаўзбагачэнне розных нац. культур. Да асн. шляхоў, каналаў пашырэння і распаўсюджання культур у розных рэгіёнах свету Д. адносіць добраахвотныя перайманні, заваяванні, гандаль, каланізацыю, міграцыю, місіянерскую дзейнасць, турызм, міжнар. абмен спецыялістамі, студэнтамі і г.д. Паводле Д., найб. вядомыя культ. дасягненні — міфалогія, земляробства, лук і стрэлы, культ духаў і інш. — першапачаткова ўзніклі ў пэўным геагр. рэгіёне (стараж. Егіпце, Вавілоне), а потым паступова распаўсюдзіліся па ўсім свеце. Пасля 2й сусв. вайны ўплыў Д. значна зменшыўся, паколькі атрымалі распаўсюджанне інш. навук. кірункі і метадалагічныя падыходы (напр., структуралізм, неаэвалюцыянізм, сістэмны аналіз, псіхааналіз, семіётыка, герменеўтыка і інш.). На прынцыпах Д. грунтуюцца асобныя сучасныя культуралагічныя і сацыялагічныя школы, у т.л. тэорыя мадэрнізацыі, канцэпцыя акультурацыі мігрантаў, тэорыя незалежнасці культ. вынаходніцтваў і інавацый. Як навук. кірунак на тэр. Беларусі Д. ніколі не быў пашыраны, хаця некаторыя яго ідэі (напр., пра важную ролю культ. запазычанняў у этнакульт. развіцці народа) у розныя часы маглі знаходзіць асобных прыхільнікаў. Э.С.Дубянецкі. ДЫХАТАМІ'Я КУЛЬТЎРЫ, у культуралогіі тэрмін для абазначэння падзелу культуры на 2 выразна ак
    555
    ДЫЯДЭМА
    рэсленыя часткі, якія могуць знаходзіцца ў гарманічным адзінстве альбо супрацьстаяць адна адной. Сярод найб. тыповых прыкладаў Д.к. можна назваць наступныя: матэрыяльная культура і духоўная культура; элітарная культура і масавая культура; прафесійная культура і народная культурсг, гарадская культура і вясковая; рэліг. і свецкая кулыуры і інш. Ад характару ўзаемадзеяння гэтых разнавіднасцей культуры ў пэўнай ступені залежаць агульны кірунак і тэмпы этнакульт. развіцця кожнага грамадства. Найб. паспяхова нац. культура развіваецца ў выпадку гарманічнага ўзаемадзеяння і ўзаемаўзбагачэння розных яе частак, відаў і жанраў. На тэр. Беларусі Д.к. зарадзілася яшчэ ў эпоху сярэдневякоўя, калі ўзніклі і пачалі развівацца гар. і вясковая, прафес. і нар. культуры. У наступныя гіст. эпохі ўзаемадзеянне паміж рознымі часткамі і відамі нац. культуры пачало паступова змяншацца. У Беларусі разрыў паміж прафес. і нар., элітарнай і масавай культурамі асабліва павялічыўся ў 20 — пач. 21 ст. Э.С.Дубянецкі. ДЫЯДЙМА (грэч. diadema), 1) галаўная павязка стараж.грэч. жрацоў. 2) Галаўны ўбор (лобная павязка з тканіны або металічны абруч з упрыгажэннямі) — сімвал царскай улады ў старажытнасці і сярэднія вякі. 3) Жаночае галаўное ўпрыгажэнне ў выглядзе налобнай павязкі