Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
543
ДЫЗАЙН
паспрыяў станаўленню галіны праектавання шрыфтоў і афармлення кнігі. На тэр. Беларусі ўзнік у час Ф.Скарыны, уклад якога вызначаецца стварэннем арыгінальнага кірылічнага шрыфту для выдання кніг «дарожнага фармату» (%, % in folio — у 4ю і 8ю долю аркуша). Развіццё бел. графічнага Д. працягнулі С.Будны, В.Цяпінскі, П.Мсціславец і інш. Прыкладамі афармлення перыяд. выданняў 2й пал. 19 ст. і пач. 20 ст. з’яўляюцца «Гутарка двух суседаў» (1861—62, 4 нумары), «Гуторка» і «Мужыцкая праўда» (7 нумароў, абедзве 1862—63). У пач. 20 ст. кнігі, газеты, рэклама друкаваліся з выкарыстаннем разнастайных калекцый шрыфтоў — кірылічных і лац., ідыш, шрыфтоў 1 элементаў наборнага арнаменту (часта сустракаліся ў адным выданні адначасова кірылічныя і лац. шрыфты — напр., у макеце газ. «Наша Ніва» за 1905—06 налічвалася да 9 шрыфтоў).
Пасля Кастр. рэв. 1917 у Мінску, Гомелі, Віцебску і інш. гарадах былі адкрыты мясц. бюро «Вокнаў сатыры РОСТА» (Рас. тэлеграфнага агенцтва). У Гомелі на яго базе была створана школа імя М.Урубеля, арганізаваная мастакамі А.Быхоўскім і С.Каўроўскім. За 2 гады існавання школы было выпушчана некалькі соцень плакатаў, лозунгаў, дыяграм у тэхніцы лінагравюры, літаграфіі, трафарэта; нярэдка плакаты маляваліся
ад рукі на паперы і сценах хат. Віцебскае бюро РОСТА выпускала светлавую газету, якая дэманстравалася ў кінатэатрах. У 1918—22 у Віцебску працавалі мастакі М.Дабужынскі, В.Ермалаева, Э.Лісіцкі, К.Малевіч і інш. У канцы 1930х гг. усе шрыфтавыя формы, створаныя да Кастр. рэв., былі знішчаны. Друкарні пачалі выкарыстоўваць шрыфты, якія распрацоўваліся аддзелам новых шрыфтоў НДІ Паліграфмаша. Усе рэспублікі СССР выкарыстоўвалі Акадэмічную, Літаратурную і інш. гарнітуры. Улічваючы абмежаваную колькасць шрыфтоў, мастакіграфікі для афармлення кніг, плакатаў, элементаў дэкору іх малявалі. 3 сярэдзіны 1970х гг. пачалося адраджэнне традыцый акцыдэнтнага набору. У Вял. Айч. вайну ў Гомелі выйшлі першыя нумары сатыр. газетплакатаў «Раздавім фашысцкую гадзіну» (друкавалася 3 колерамі: чырвоным, чорным, сінім, некаторыя нумары адным колерам), «Партызанская дубінка» і інш. Яркімі мастакамі ў ваен. час былі В.Букаты, Г.Вальк, Б.Звінагродскі, Д.Красільнікаў А.Шаўчэнка. У 1960—70я гг. на тэр. Беларусі першыя формы інстытуцыяналізацыі графічнага Д. звязаны з адкрыццём секцыі плаката «Агітплакат» пры Бел. саюзе мастакоў, Маст. камбіната, кафедры нагляднай агітацыі і прам. графікі Бел. тэатр.маст. інта і секцыі нагляднай агітацыі бел.
Да арт. Дызайн г р а ф і ч н ы. С. 3 а с н е в і ч. Разварот буклета да памятных манет Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь серыі «Святы і абрады беларусаў».
Да арт. Дызайн г р а ф і ч н ы. Графічнае рашэнне візуальнай навігацыі і фірменнага стылю Мінскага метрапалітэна на магнітных картках.
філіяла Усесаюзнага НДІ тэхн. эстэтыкі, які пасля распаду СССР быў ператвораны ў Бел. дызайнцэнтр (існаваў да 2004). У 1987 створаны Бел. саюз дызайнераў.
У 1967 у Мінску прайшла 1я спецыялізаваная выстаўка плаката. На ёй свае творы прадставілі мастакі Ф.Выпас, М.Гурло,Л.Замах,Л.Кроль, І.Крэйдзік, У.Салаўёў, А.Чуркін, Л.Чурко, М.Чэпік, Я.Хайрулін. У 1970я гг. ў графічным Д. працавалі Р.Данчанка, У.Жук, Л.Кальмаева, У.Крукоўскі, І.Уладычык, В.Філімонаў і інш. Агітацыйныя паліт. і сатыр. плакаты суправаджаліся чатырохрадкоўямі, у іх стварэнні ўдзельнічаў шэраг вядомых бел. літаратараў. У 1980я гг. плакат стаў больш умоўным, выкарыстоўвалася фармальная кампазіцыя, стылістыка была больш лаканічная. У канцы 1980х гг. узнік аўтарскі плакат (У.Васюк, У.Дубавецкі, К.Ракіцкі і інш.). У плакатах 1990х гг. шырока выкарыстоўваліся фатаграфія і камбінаванне графікі і фатаграфіі (С.Войчанка, А.Кітаеў, У.Цэслер). 3 распаўсюджаннем радыё і тэлебачання роля агітацыйнага плаката знізілася,
544
ДЫЗАЙН
усё большае месца займаў рэкламны плакат. Асн. заказчыкамі былі Белгандальрэклама, Белбытрэклама, Гаррэклама. У канцы 1980х — пач. 1990х гг. распрацоўка фірменнага стылю прам. тавараў стала распаўсюджанай з’явай (веласіпеды «Бусел», трактары «Беларус»). У гэты перыяд змяніліся лагатыпы Мінскага трактарнага завода, прадпрыемства «Мілавіца», з’явіліся гандлёвыя маркі «Алеся», «Элема» і інш. Пры распрацоўцы фірменнага стылю вызначыліся 2 тэндэнцыі: стыль прадпрыемстваў лёгкай прамсці і тавараў быт. прызначэння ствараўся на аснове рукапісных каліграфічных шрыфтоў (лагатыпы завода «Прамень», гандл. марка радыёл «Беларусь»), стыль прадпрыемстваў цяжкай прамсці вырашаўся ў геаметрычнай стылістыцы, на аснове модульнай сеткі, з уплывам швейцарскай школы Д. або інтэрнацыянальнага стылю. У цяперашні час такі ўплыў прасочваецца ў лагатыпах ААТ «ААБ Беларусбанк», завода «Керамін», фабрыкі «Світанак», тэлеканала Беларусь 1, гандлёвай марцы для лыж «Целяханы» і інш., а таксама ў графічным рашэнні візуальнай навігацыі Мінскага метрапалітэна на станцыях «Кастрычніцкая», «Маладзёжная», «Магілёўская» і інш. (інфармацыя аб паслядоўнасці станцый падаецца пад вуглом 45 градусаў чырвонымі літарамі, размешчанымі на белым фоне). Пасля распаду СССР графічны Д. стаў запатрабаваны ў Д. бел. нац. грошай і памятных манет. Сучасныя распрацоўкі ў вобласці графічнага Д. прадстаўляюцца на выстаўках «Літарт», «Залаты воўк», «Еўралінія», конкурсе маркетынгу «Брэнд года». Актуальныя праблемы разглядаюцца ў час. «Мастацтва», альманаху «PROдызайн», а таксама ў выданнях Бел. саюза дызайнераў. А.М.Пігальская.
ДЫЗАЙН к н і ж н ы, дзейнасць па распрацоўцы агульнага рашэння макета і знешняга афармлення выдання. Мэта кніжнага Д. — забяспе
Да арт. Дызайн кн іжн ы.
Разварот Шарашоўскага евангелля. Евангеліст Іаан. 16ст.
чыць лёгкасць успрымання кніжнай прадукцыі на друкаваным носьбіце. У Беларусі бярэ пачатак ад аздоб і мініяцюр рукапісных кніг (Тураўскае евангелле, Мсціжскае евангелле, Шарашоўскае евангелле). У пач. 12 — 14 ст. бел. рукапісы аздабляліся арнаментыкай, фігурнымі мініяцюрамі і шматлікімі ініцыяламі ў тэраталагічным стылі (камбінацыі дзівосных жывёльных форм і «раменнага» пляцення), у 15—16 ст. яго замянялі балканскі, новавізант., a пазней старадрукарскі стылі (Жыровіцкае евангелле, Мелішаўскае евангелле, Лаўрышаўскае евангелле, Слуцкае евангелле, Радзівілаўскі летапіс і інш.). У 16 ст. Ф.Скарына ўпершыню ў Беларусі пачаў выкарыстоўваць кніжны дрэварыт, увёў тытульны ліст і дакладную фаліяцыю старонак, распрацаваў арыгінальны кірылічны шрыфт для кніг «дарожнага фар
Д а арт. Дызайн к н іжн ы. Г.М ацур. Разварот кнігі «Беларускія пячаткі». 1993.
мату» («Малая падарожная кніжка», Псалтыр), дзе выразна адрознівалася напісанне малых і вял. літар (шрыфт друкаваўся ў 2 колерах: чорны і яркачырвоны). Кніжны Д. 16 — пач. 18 ст. вызначаўся панаваннем стылю барока: развіццё атрымаў абразны дрэварыт, з’явіліся новыя графічныя тэхнікі медзярыту і афорта, выкарыстоўвалася геральдычная гравюра (гербы Агінскіх, Хадкевіча і Валовічаў у «Евангеллі» з Еўя, Л.Сапегі ў «Служэбніку» з Вільні). У 19 ст. пануючым кірункам быў рамантызм, пашырыліся рэпрадукцыйная гравюра і літаграфія (творы Л.Тарасевіча, Л.Вілатца, Л.Кршчановіча, К.Гёткэ, Д.Пельцэльда, Г.Шнопэ). У пач. 20 ст. ўздым кніжнага мастацтва звязаны з нац.вызваленчым рухам. Мастакі В.Дваракоўскі, Я.Драздовіч, Г.Змудзінскі, М.Малевіч, А.Тычына, К.Каганец афармлялі газ. «Наша до
545
ДЫЗАЙН
ля», «Наша ніва», кнігі на бел. мове. У 1930—40я гг. Д. вылучаліся выданні «Беларуская газета», «Беларуская крыніца», «Беларускі звон», «Калоссе», «Нёман», «Маладая Беларусь», «Родны край», «Хрысціянская думка», «Шлях моладзі». У Вял. Айч. вайну ў кніжным Д. працавалі В.Букаты, Я.Зайцаў, Б.Звінагродскі, В.Козак, Я.Красоўскі, М.Філіповіч, А.Шаўчэнка і інш. У 1960я гг. кніжны Д. распрацоўвалі А.Паслядовіч, А.Кашкурэвіч, В.Шаранговіч, Г.Паплаўскі, А.Лось, Л.Асецкі, І.Немагай. Значны ўклад у афармленне кніжных выданняў 1970—90х гг. унеслі В.Александровіч, М. і У. Басалыгі, У.Вішнеўскі, А.Дзямарын, П.Драчоў, А. і Ю. Зайцавы, М.Карпук, Я.Кулік, М.Купава, Л.Марчанка, В.Паўлавец, У.Пашчасцеў, А.Рыбчынскі, У.Савіч, М.Селяшчук, Р.Сітніца, В.Слаук, Г.Скрыпнічэнка і інш. У канцы 20 — пач. 21 ст. на развіццё кніжнага Д. аказала ўплыў паўсюдная камп’ютарызацыя, якая прывяла да з’яўлення элементаў камп’ютарнай графікі, узнікнення прынцыпова новых тыпаў кнігі (электронныя выданні), з’яўлення на рынку новых выдаваў, друкарань. Вял. значэнне для развіцця Д. маюць штогадовы рэсп. конкурс «Мастацтва кнігі», міжнар. кніжныя кірмашы, прафес. конкурсы. У цяперашні час бел. кніжны Д. прадстаўляюць дызайнерыграфікі У.Васюк, А.Кіта
Да арт. Дызайн п р а м ы сло в ы. Эксперыментальны модульны аўтапоезд МАЗ2000' «Перабудова». 1988.
ева, Г.Мацур, Р.Найдзен, А.Наважылаў, П.Семчанка, Д.Сурскі, Ю.Тарэеў, У.Цэслер і інш. Д.А.Суша.
ДЫЗАЙН прамысловы, праектная дзейнасць па распрацоўцы прам. вырабаў з высокімі спажывецкімі ўласцівасцямі і эстэтычнымі якасцямі. Гал. месца ў прам. Д. займае праектаванне вырабаў групы «А», найб. навукаёмістых, тэхн. складаных, якія вызначаюць патэнцыял дзяржавы (прадукцыя машына і станкабудавання, сродкаў транспарту, узбраення). Найб. масавы характар мае Д. вырабаў групы «Б» (прадметаў спажывання). Тут важную ролю адыгрывае наданне праектуемым аб’ектам высокіх спажывецкіх якасцей і эстэтычнай каштоўнасці. Да гэтага кірунку спецыяльнасці належыць таксама дызайнерскае праектаванне быт. прыбораў, апаратуры, інвентару і інш. Асаблівае месца займае Д. мэблі і абсталявання для інтэр’ераў, а таксама посуду, сталовых прыбораў і г.д. Спецыфічныя асаблівасці ўласцівы Д. мед. абсталявання, вырабаў для інвалідаў і пажылых людзей. Свае асаблівасці мае праектаванне вырабаў для дзяцей, у прыватнасці Д. цацак. Як самаст. від эстэтычнай дзейнасці прам. Д. узнік у канцы 18 — пач. 20 ст. са станаўленнем масавай машыннай вытворчасці і пры
цягненнем да працэсу распрацоўкі вырабаў мастакоў і архітэктараў. У Беларусі развіццё прам. Д. пачалося ў 1920я гг. і звязана з дзейнасцю Віцебскага маст.практычнага інта і аб’яднання «Сцвярджальнікі новага мастацтва», творчасцю К.Малевіча, Л.Лісіцкага, В.Ермалаевай і інш. У 1966 арганізаваны бел. філіял Усесаюзнага НДІ тэхн. эстэтыкі, які стаў займацца дызайнерскай распрацоўкай прам. вырабаў для розных прадпрыемстваў рэспублікі. У 1967 у Бел. тэатр.маст. інце была створана кафедра прам. мастацтва, дзе сталі рыхтаваць айчынныя дызайнерскія кадры для работы ў прамсці. У 1970я гг. ўзніклі дызайнерскія падраздзяленні на буйных прадпрыемствах рэспублікі (ААТ «Гарызонт», Бел. оптыкамеханічнае аб’яднанне, ААТ «Гомельская мэблевая фабрыка «Прагрэс» і інш.) На сучасным этапе дызайнерскімі распрацоўкамі вызначаюцца прадпрыемствы ЗАТ «Атлант», ААТ «Элема», ТАА «МАЗКупава» і інш. Сучасны прам. Д. прадстаўляюць У.Цэслер, А.Саладзілава, Ю.Шыф.