• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    541
    ДЫВАНЫ
    асаблівасцямі. Па матывах традыц. Д.м. сучасныя мастакі (В.Маркавец, А.Марачкін) ствараюць узоры дэкар. пано і дываноў.
    Літ.: Беларускія маляваныя дываны: альбомкаталог. Мінск, 2005; Сахута Я.М. Беларускае народнае мастацтва. Мінск, 2011. Я.М. Сахута.
    ДЫВАНЬІ ТКАНЫЯ, мастацкія тэкстыльныя вырабы для ўпрыгожвання і ўцяплення жылля; від тканін мастацкіх. Бываюць ворсавыя і бязворсавыя: паласы, кілімы, шпалеры, габелены. Вырабляюцца ручным, з сярэдзіны 19 ст. і машынным спосабам з воўны, шоўку, лёну, бавоўны, штучных валокнаў. У Беларусі вядомы з сярэдневякоўя, імі ўпрыгожвалі і ўцяплялі падлогі і сцены храмаў, замкаў, палацаў. Спалучэннем зах.еўрап. стылістыкі і мясц. традыцый ткацтва вызначаліся бязворсавыя Д.т. магнацкіх мануфактур 18 — 1й пал. 19 ст. ў Нясвіжы, Міры, Слоніме, Гродзенскіх каралеўскіх мануфактур. Высокімі маст. якасцямі, складанымі шматфігурнымі кампазіцыямі вылучаліся карэліцкія шпалеры. 3 канца 19 ст. бязворсавыя, закладныя, 2асноўныя Д.т. набылі пашырэнне ў нар. жыллі, дзе звычайна ўпрыгожвалі сцяну над ложкам. Ад традыц. посцілак яны адрозніваюцца больш багатай каларыстыкай, перавагай стылізаваных раслінных матываў (звычайна на чорным фоне), замкнёнай цэнтрычнай або вертыкальнай кампазіцыяй. Старажытнасцю матываў, характэрнай каларыстыкай і кампазіцыяй вызначаюцца 2асноўныя гродзенскія дываны. У цяперашні час ворсавыя Д.т. машыннага вырабу выпускаюць ААТ «Віцебскія дываны» і «Дываны Брэста», якія імкнуцца ствараць вырабы, стылістыкай і характарам адпаведныя сучаснаму інтэр’еру.
    Я. М. Сахута.
    ДЫВЕРГЁНЦЫЯ (ад лац. divergere выяўляць разыходжанне) у культ у р а л о г і і, паступовае разыходжанне блізкіх па змесце і фор
    ме культур (напр., бел., рус. і ўкр.) ці суб’ектаў культуры, якія мелі адны і тыя ж вытокі (напр., вучняў аднаго і таго ж педагога, стваральнікаў аднаго і таго ж кірунку ў мастацтве і да т.п.). Процілеглае паняцце — канвергенцыя. Анталагічнай асновай Д. з’яўляюцца аб’ектыўныя і суб’ектыўныя фактары. Да аб’ектыўных можна аднесці ўплыў розных сфер грамадскага жыцця на фарміраванне канкрэтных культур (напр., культуры працы, маст. культуры і інш.), а таксама тыя змены, што адбываюцца ў знешніх абставінах, якія акружаюць чалавека ў яго паўсядзённым быцці, прычым незалежна ад яго жадання. Суб’ектыўныя фактары Д. непасрэдна звязаны з самім суб’ектам духоўнай культуры, яго ўнутранымі запатрабаваннямі, паўсядзённымі пошукамі новага, памкненнем стаць адметным творцам у культуры. Дзякуючы Д. і сама культура, і яе стваральнікі пастаянна развіваюцца. Д. з’яўляецца адным з элементаў механізма, праз які ажыццяўляецца дынаміка культуры.	Т.І.Адула.
    ДЫВЕРГЁНЦЫЯ, у мовазнаўстве, 1) пераўтварэнне варыянтаў моўнай адзінкі (звычайна фанемы) у самаст. адзінкі ў сувязі з пазбаўленнем ад умоў, што вызначаюць вар’іраванне. Д. назіраецца на ўсіх узроўнях мовы. Напр., пасля страты рэдукаваных галосных адзін першапачатковы гук трапіў пад уздзеянне Д., у выніку чаго ўтварыліся цвёрдыя і мяккія зычныя [г], [г’], [к], [к’], [х], [х’]. 2) Разыходжанне ў рэалізацыі адной моўнай адзінкі, напр., фанемы. 3) Размежаванне дыялектаў або варыянтаў адной мовы і пераўтварэнне іх у самаст. мовы. Так, у выніку Д. ўсх.слав. дыялектаў праслав. мовы сфарміраваліся бел., рус. і ўкр. мовы. Д. і процілеглая ёй канвергенцыя — рознанакіраваныя і ўзаемазвязаныя працэсы, якія вядуць да ўзнікнення новых моў або моўных саюзаў.
    Д.В.Дзятко.
    ДЫВЕРГЁНЦЫЯ ў этналогіі, падзел этнічных груп, у выніку яко
    га з’яўляюцца новыя этнічныя адзінкі; вір працэсаў этнічных. Вылучаюць 2 тыпы Д.: этнічную парцыяцыю (этнас, які дзеліцца, знікае, а прадстаўнікі новых этнічных аб’яднанняў не атаясамліваюць сябе з папярэднім) і этнічную сепарацыю (ад этнічнай групы ў выніку міграцыйных, гіст. альбо паліт. прычын аддзяляецца яе частка, звычайна невял., якая з часам ператвараецца ў новы самаст. этнас). У вынікуД. 1гатыпутэр. Беларусі ў 3—2 тыс. да н.э. ўвайшла ў арэал рассялення індаеўрапейцаў, у 7—9 ст. — слав. плямён. Этнічная парцыяцыя ў 12—13 ст. (распад усх.слав. этнічнай супольнасці) прывяла да ўзнікнення 3 роднасных народаў — беларусаў, рускіх і ўкраінцаў. /.У. Чаквін. ДЫВЕРТЫСМЁНТ (франц. divertissement літар. забава, развесяленне), устаўныя нумары, якія выконваліся паміж пастановачнымі дзеямі і не былі звязаны з сюжэтам. У музыц ы — 1) свабодная інтэрмедыя ў муз. кантэксце фугі. 2) 3 17 ст. інструм. і вак. муз. творы забаўляльнага характару. 3 18 ст. адна з цыклічных форм інструм. музыкі для камернага ансамбля ці аркестра і для аднаго інструмента (І.Гайдн, В.А.Моцарт і інш.). Спалучае рысы санаты і сюіты, блізкі да серэнады, касацыі, накцюрна. Узнік у камедыібалеце, камічных операх 17—18 ст. (Ж.Б.Люлі, Ж.Ф.Рамо, К.В.Глюк), вядомы і ў больш позніх шматактовых операх і балетах. 3) 3 19 ст. лёгкая, часам віртуозная п’еса тыпу папуры, варыяцый і інш. Сярод бел. Д.: «Дывертысменту 3 частках» М.Радзівіла і інш. У балеце і оперы, устаўная муз.харэагр. кампазіцыя (балетная сюіта) унутры опернага ці балетнага спектакля. Выкарыстоўваецца ў сцэнах баляў і свят. Уключаецца звычайна для паказу выканальніцкіх магчымасцей салістаў, раскрыцця вобразаў, якія ўвасабляюцца. Вядомы з 17 ст. Рысы Д. прысутнічаюць у оперы «Кветка шчасця» А.Туранкова, балетах «Падстаўная нявеста» Г.Вагнера, «Выбранніца» Я.Глебава і інш.
    542
    ДЫЗАЙН
    Утэатры — праграмаз нумароў розных жанраў (папулярныя арыі, куплеты, танцы, камічныя маналогі і сцэнкі і інш.). 3 17 ст. паказвалася ў драм. тэатры пасля заканчэння асн. п’есы. Першы Д. з’явіўся ў камедыі «Жаніцьба па прымусе» Мальера. Сярод Д. на бел. сцэне: «Здурнелы Журдэн» М.Булгакава (2008, паст. М.Абрамава ў Бел. маладзёжным тэатры), «Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл» паводле У.Радзівіл (2011, паст. М.Пінігіна ў Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы) і інш.
    ДЫГРАФ [ад грэч. di(s) двойчы + грэч. grapho пішу), састаўны пісьмовы знак (двухлітарнае абазначэнне), які складаецца з 2 літар і абазначае на пісьме 1 гук (фанему). У бел. мове з дапамогай Д. перадаюцца гукі [дж], [дз], [дз’] («джэм» «[дж]эм», «джоўль» <<[дж]оўль», «дзяжа» «[дз’] яжа», «дзень» «[дз’]ень», «пэндзаль» «пэн[дз]аль», «ксяндзы» «ксян[дз] ы»). Д. з’яўляюцца «cz», «sz» у польск. мове, «th», «ch», «sh», «оо», «qu» у англ., «сіі» — у франц. Д.В.Дзятко. ДЫДАКТЬІЧНАЯ ЛІТАРАТЎРА, творы мастацкай літаратуры розных родаў і жанраў, аб’яднаныя навуч. і выхаваўчымі мэтамі. Рысы Д.л. выразна заўважаліся ў дыдактычнахрысціянскіх словах Кірылы Тураўскага (12 ст.) і Грыгорыя Цамблака (мяжа 14—15 ст). Аднак найб. гарманічна навуч. і выхаваўчая мэты Д.л. спалучыліся ў прадмовах да кніг Старога Запавету Ф.Скарыны. Звяртаючыся да ўсіх саслоўяў ВКЛ, бел. першадрукар меў на мэце не толькі пазнаёміць чытачоў з тэкстамі Святога Пісання (выхаваць хрысціяніна), але і запаліць у іх сэрцах святло свецкай навукі. Адна з істотных рыс Д.л. — зварот да дзяцей і юнацтва — адлюстравана ў дыярыушы Ф.Еўлашоўскага. Надзвычай моцна ўстаноўка на выхаванне, паведамленне новых звестак праявілася ў творчасці паэтаасветніка Сімяона Полацкага («Стнхн утешннн к лнцу еднному»
    і інш.). У бел. лры пач. 20 ст. творы Д.л. ўваходзілі ў спец. зборнікічытанкі («Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткі, 1906, і «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Я.Коласа, 1909). Да Д.л. адносяцца нарыс У.Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі» (1977), кнігі В.Вольскага («На бабровых азёрах», 1957; «Падарожжа па краіне беларусаў», 1968 і інш.). В.І.Еўмянькоў. ДЫЗАЙН (ад англ. design замысел, праект, чарцёж), мастацкае канструяванне; планамернае афармленне прадметнага асяроддзя, якое аб’ядноўвае прынцыпы зручнасці, эканамічнасці і эстэтычнай каштоўнасці; від маст.праектнай дзейнасці. У Д. зліліся разам 2 напрамкі творчых пошукаў — ад функцыі да формы і ад формы да функцыі. Асн. катэгорыі аб’екта Д.: вобраз (ідэальнае прадстаўленне аб аб’екце, маст.вобразная мадэль, створаная фантазіяй дызайнера), функцыя (работа, якую павінен выконваць выраб, а таксама сэнсавая, знакавая і вартасная ролі рэчы), марфалогія (структура формы вырабу, арганізаваная ў адпаведнасці з яго функцыяй, матэрыялам і спосабам вытворчасці, увасабляючая задума дызайнера), тэхнал. форма (марфалогія, увасобленая ў спосабе прам. вытворчасці рэчыаб’екта Д.праектавання ў выніку маст. асэнсавання тэхналогіі), эстэтычная каштоўнасць (адмысловае значэнне аб’екта, якое выяўляецца чалавекам у сітуацыі эстэтычнага ўспрымання, эмацыянальнага, пачуццёвага перажывання і ацэнкі ступені адпаведнасці аб’екта эстэтычнаму ідэалу суб’екта). Метад дызайнерскай дзейнасці — маст. канструяванне, якое ў якасці састаўной часткі ўваходзіць у агульны працэс стварэння прам. вырабаў і мае мэтай забяспечыць зручнасць эксплуатацыі, рацыянальнасць кампаноўкі і выбокі эстэт. ўзровень. Асн. формаўтваральнымі фактарамі ў Д. выступаюць супамернасць прадмета чалавеку, камфортнасць яго выкарыстання, прастата абслугоўвання і
    інш. Істотным у Д. з’яўляецца прынцып адзінства практычнасці і прыгажосці. Д. стварае асобую вонкавую мову формы, «візуальную мову». У цяперашні час вядучыя тэарэтыкі Д. выкарыстоўваюць лозунг «татальнай візуалізацыі», накіраваны на ўпарадкаванне, гарманізацыю візуальных ўражанняў, пераадоленне інфармацыйнага крызісу, сцісканне неабсяжнай візуальнай інфармацыі. Адрозніваюць Д. прам., графічны, кніжны, рэкламны, фота і артД., а таксама Д. вопраткі, інтэр’ера, ландшафтны. Бел. Д. пачаў інтэнсіўна развівацца ў 1960я гг. пасля стварэння ў Мінску бел. філіяла Усесаюзнага НДІ тэхн. эстэтыкі. У 1987 створаны Беларускі саюз дызайнераў. 3 1995 дзейнічае аддз. Міжнар. асацыяцыі «Caros дызайнераў». Праблемы тэорыі і практыкі Д. асвятляюцца ў альманаху «PROдызайн». 3 2003 у Мінску праводзіцца штогадовая спецыялізаваная выстаўка «Дызайнбіржа». Дызайнераў рыхтуе Бел. акадэмія мастацтваў і маст.тэхнал. фт Віцебскага тэхнал. ўнта. Б.У.Святлоў. ДЫЗАЙН графічны, тэрмін, які аб’ядноўвае мноства разнастайных відаў дзейнасці: праектаванне шрыфтоў, афармленне часопісаў, кніг, газет, стварэнне іл., рэкламы, плакатаў, афіш, фірменнага стылю, брэндаў, візуальнай навігацыі ў памяшканнях і грамадскіх месцах, Д. цітраў да фільмаў, інтэрфейсаў вэбсайтаў, мультымедыйных дадаткаў і інш. Займаецца праектаваннем графічнага прадукту з улікам тэхналогій тыражавання, рэпрадуктавання і практык спажывання, заўсёды прадугледжвае заказчыка і мэтавую аўдыторыю. Графічны Д. вядзе гісторыю ад першых форм пісьменнасці, зведаў значныя змены пры ўзнікненні і распаўсюджванні тэхналогій тыражавання. Некаторыя даследчыкі звязваюць узнікненне графічнага Д. з вынаходніцтвам друкарскага станка, які ў значнай ступені змяніў спосаб афармлення друкаванай прадукцыі і тэхналогію вытворчасці,