Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Літ:. Міфалогія. Духоўныя вершы. Мінск, 2003. Ю.В.Пацюпа. ДУХОЎНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ, аб’екты і з’явы духоўнай сферы жыцця грамадства, якія выступаюць для індывіда ў якасці значных, істотных, важных, жаданых і забяспечваюць маральнае, эстэтычнае і культ. развіццё асобы, аказваюць станоўчы ўплыў на яе свядомасць, самасвядомасць і паўсядзённыя паводзіны. Д.к. фарміруюцца ў працэсе вылучэння чалавека з прыроднага асяроддзя, станаўлення грамадства і яго сац. інтаў і замацоўваюцца ў грамадскай свядомасці. Таму ў розныя гіст. эпохі ў якасці Д.к. могуць выступаць зусім розныя аб’екты. Напр., на ранніх ступенях грамадскага развіцця Д.к. знаходзіліся ў лоне міфал. свядомасці, атаясамліваліся з паводзінамі міфал. персанажаў, у сярэднія вякі ў якасці Д.к. выступала рэлігія, у эпоху Адраджэння — чалавек, у Новы час — навука, у эпоху Асветніцтва — розум. Д.к. акрамя гіст. маюць і сац. прыроду: у адну і тую ж гіст. эпоху ў розных сац. групах яны розныя. Крытэрыем Д.к. выступае іх сац. прызнанне. Са зменай гіст. эпох адбываюцца зме
ны і ў Д.к. Але гэты працэс не сінхронны. Многія Д.к. ранейшыхэпох захоўваюцца і атрымліваюць статус універсальных. Д.к. адыгрываюць важную ролю ў працэсе сацыялізацыі асобы, падтрыманні духоўных асноў грамадства. Т.І.Адула. ДЎЧЫЦ Людміла Уладзіміраўна (н. 12.12.1950, Мінск), беларускі археолаг, гісторык. Канд. гіст. навук (1982). Скончыла БДУ (1975). У 1974—2006 у Інце гісторыі НАН Беларусі. Даследуе этнічную гісторыю, матэрыяльную і духоўную культуру насельніцтва зямель Полацкага княства, зараджэнне бел. этнасу, стараж. касцюм, пытанні этнапсіхалогіі. Праводзіла археал. раскопкі на гарадзішчах Маскавічы і Рацюнкі на Браслаўшчыне, гідраархеал. даследаванні ў Падзвінні, раскапала больш за 300 курганоў на Пн Беларусі. Аўтар манаграфій «Браслаўскае Паазер’е ў IX—XIV стст.» (1991), «Касцюм жыхароў Беларусі X—XIII стст.: паводле археалагічных звестак» (3е выд., 2005), адзін з аўтараў «Археалогіі Беларусі» (т. 4, 2001).
Тв:. Сакральная геаграфія Беларусі. Мінск, 2011 (разам з І.Клімковіч).
ДЎШАЧКІН Андрэй Андрэевіч (н. 8.2.1960, Мінск), беларускі акцёр. Сын ХА.Клімавай. Засл. артыст Беларусі (2004). Скончыў Бел.
тэатр.маст. інт (1981). 3 1981 у Нац. акадэмічным драм. тэатры імя М.Горкага. Адначасоваз 1981 працуе на Бел. радыё, з 1983 на Бел. тэлебачанні, з 2005 выкладае ў Бел. унце культуры і мастацтваў. Акцёр рэаліс
тычнага псіхал. малюнка. Сярод роляў: Гарацыа («Гамлет» У.Шэкспіра), адвакат Ганефельд («Перад захадам сонца» Г.Гаўптмана), Сцыпіён («Калігула» А.Камю), Цяцін, Мікалай Пацехін («Ягор Булычоў і іншыя», «Дзівакі» М.Горкага), Міколка («Бабскае царства» паводле Ю.Нагібіна), Валодзя («Начныя карлікі і Антыгона» Л.Разумоўскай), Міхаіл Булгакаў («Я веру ў гараскопы» А.Карэліна) і інш. Здымаецца ў кіно («Ветразі майго дзяцінства», «3 юбілеем пачакаем», «Жанчыны ў гульні без правіл», «Тры талеры», «Дняпроўскі рубеж», «Шчасце ёсць» і інш.). Аўтар кн. прозы «Патой боклюстэрка» (1996), «Адлюстраванне» (2000), «Лісты месяца» (2003).
ДУПІКЁВІЧ Інэса Анатольеўна (н. 24.6.1959, Мінск), беларуская артыстка балета. Нар. артыстка Беларусі (1991). Скончыла Бел. харэагр. ву
чылішча (1977). У 1977—99 салістка Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. 3 1999 педагог Бел. дзярж. харэагр. каледжа, з 2008 Бел. ўнта культуры і мастацтваў. Творчай індывідуальнасці Д. уласцівы шырыня акцёрскага дыяпазону — ад трагічнага да камічнага, ад лірыкі да гратэску, спалучэнне тэхн. віртуознасці з вял. пластычнай экспрэсіяй. Адухоўленасцю, пранікнёным лірызмам вылучаюцца створаныя ёю вобразы: Рагнеда («Страсці» А.Мдывані), АдэтаАдылія, Маша («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», П.Чайкоўскага), Дзевавыбранніца («Вясна свяшчэнная» І.Стравінска
539
ДУЭТ
І.Душкевіч у ролі Джульеты.
га), Марыя і Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Ева («Стварэнне свету» А.Пятрова), Джульета («Рамэа і Джульета» С.Пракоф’ева), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана), Сільфіда і Эфі («Сільфіда» Х.Левенскольда), Каханая і Распусніца (сцэнічная кантата «Карміна Бурана» на муз. К.Орфа) і інш. Знялася ў тэлевізійных варыянтах спектакляў «Карміна Бурана», «Рамэа і Джульета», тэлефільме «Вяртанне вясны...». Творчасці Д. прысвечаны дакум. фільм «Джульета і іншыя» (1992, рэж. А.Канеўскі). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу артыстаў балета (Масква, 1984). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1986. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Літ.: Мушынская Т. Інэса Душкевіч. Вобраз — як космас // Мастацтва. 2009. № 9. Т.М.Мушынская.
ДУЭТ (італьян. duetto ад лац. duo два), 1) ансамбль з двух выканаўцаў (спевакоў). 2) Муз. (пераважна вак.) п’еса для ансамбля з 2 выканаўцаў з інструм. суправаджэннем ці без яго. 3) Від вак. ансамбля ў оперы, аперэце, араторыі, кантаце. У оперы — найб. пашыраны від ансамбля, раннія ўзоры якога ўзыходзяць да канца 1й чвэрці 17 ст. У залежнасці ад драматургічнай функцыі адрозніваюць Д.згоды (Д. Надзеі і Беларэцкага з 2й карціны оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана; Д. Алесі
і Сяргея з 1й дзеі оперы «Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага) і Д.рознагалоссі ці Д.паядынкі (Д. Міхася і Змітрака Закрэўскага ў фінале 1й дзеі оперы «Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага). 3 канца 19 ст. часцей выкарыстоўвалі дзейны драматызаваны Д., які перарастаўудыялагічную сцэну (Д. Кармэн і Хазэ ў 1 й і 2й дзеях оперы «Кармэн» Ж.Бізэ, Д. Джардана Бруна і Магістра ў 5й карціне оперы «Джардана Бруна» С.Картэса). 4) Сумесны танец танцоўшчыка і танцоўшчыцы. Можа быць часткай спектакля або самаст. танц. нумарам. Як састаўная частка ўваходзіць у падэдэ — 5часткавую танц. форму, уласцівую большасці класічных балетаў. Муз. форма дуэтнага танца — пераважна адажыа. Д. 2 танцоўшчыкаў або танцоўшчыц можа ўяўляць сабой танецдыялог (Д. Паэта і Абата ў сцэнічнай кантаце «Карміна Бурана» на муз. К.Орфа; балетмайстар В.Елізар’еў) або сцэнуД. (Д. Марыі і Зарэмы ў «Бахчысарайскім фантане» Б.Асаф’ева; балетмайстар Р.Захараў). Першапачаткова Д. будаваўся на партэрных камбінацыях і
Дуэт В.Гайко (Нэле) іД.Клімука (Тыль)у балеце «Легенда пра Уленшпігеля».
Дуэт Л. Кудраўцаваіі (Eea) і А. Краўчанкі (Адам) у балеце «Стварэнне свету».
падтрымках, пазней тэхніка і драматургічная будова Д. ўскладняліся, у ім з’явіліся паветраныя падтрымкі. У балетах сучасных бел. харэографаў танц. лексіка Д. ўзбагацілася гімнастычнымі і акрабатычнымі элементамі, новай пластыкай. У спектаклях, пастаўленных на бел. сцэне В.Елізар’евым, Д. выступаюць у якасці эмац. кульмінацыі дзеяння, якая выяўляе ўзаемаадносіны герояў («Кармэнсюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына, «Стварэнне свету» А.Пятрова, «Легенда пра Уленшпігеля» Я.Глебава, «Спартак» А.Хачатурана). Узорам высокай маст. значнасці харэагр. Д. з’яўляецца сумесны танец Л.Бржазоўскай і Ю.Траяна («Трыстан і Ізольда» Р.Вагнера).
Літ.: С е р е бре н н н ко в Н.Н. Поддержка в дуэтном танце. М., 1969; Мушннская Т.М. Гармоннядуэта. Мннск, 1987. Т.М.Мушынская. ДЫБбЎСКІ Уладзіслаў Іванавіч (18.4.1838, б. маёнтак Адамарын, Маладзечанскі рн — 27.7.1910), беларускі батанік, заолаг, палеантолаг, мінералог, фалькларыст. Др мінералогіі (1878). Скончыў Дэрпцкі (Тартускі) унт (Эстонія, 1862), з 1871 выкладаў у ім. 3 1878 жыў у маёнтку Нянькава на Навагрудчыне. Асн. навук. працы па флоры і фаўне розных рэгіёнаў у т.л. Навагрудчыны. Выву
540
ДЫВАНЫ
чаўбел. азёры Любань, Свіцязь, Чорнае і інш. Збіраў бел. фальклор. Аўтар артыкулаў «Беларускія прыказкі з Навагрудскага павета» (1881), «Беларускія загадкі з Мінскай губерні» (1886) і інш.
«ДЫВАНЫ БРЭСТА», прадпрыемства па вытворчасці дывановых вырабаў. Засн. ў 1960 у г. Брэст як дывановы камбінат, з 1970 дывановасуконнае аб’яднанне (з суконнай фабрыкай). 3 1984 ВА, з 1993 ААТ з сучаснай назвай. Уключае ткацкую і прадзільую вытворчасць. Спецыялізуецца на выпуску 5, 6 і 8каляровых жакардавых дываноў з 2 і 3уточным замацаваннем ворсавых пучкоў, са шчыльнасцю іх ад 114 700 да 405 800 на 1 м2. Дываны, дарожкі і падлогавыя дывановыя пакрыцці маюць у аснове натуральную сыравіну (баваўняную, ільняную, джутавую пражы). 3 2011 наладжаньг выпуск новай прадукцыі: дываны з шынілавай ніткай, са скуранымі ўстаўкамі, карвінг, падлогавыя дывановыя пакрыцці з пяцельным ворсам. Экспартуе прадукцыю ў Арменію, Казахстан, Расію. Mae фірменныя магазіны (2 у Брэсце, 1 у Бабруйску).
ДЫВАНЫ МАЛЯВАНЫЯ, вырабы, маляваныя на тканіне (паперы, цыраце) і прызначаныя для ўпрыгожвання інтэр’ера нар. жылля; від нар. размалёўкі. Вядомы з канца 19 ст., найб. пашырэнне набылі ў 1930—
Да арт. Дываны маляваныя. А.Кі ш. Рай. 1930—40я гг.
50я гг. ў сувязі з інтэнсіўнай забудовай вёсак і неабходнасцю адпаведнага нар. густам аздаблення жылля. Па матывах дэкору і характары кампазіцыі Д.м. аналагічныя дыванам тканым і вышываны.м. На сшытае з 2 кавалкаў палотнішча даматканага льнянога палатна памерамі прыкладна 1,5 х 2 м, афарбаванага ў чорны колер, наносілі асн. дэталі малюнка, часам з ужываннем выразаных з паперы трафарэтаў, ад рукі рабілі падмалёўку дробных дэталей і нанясенне святлаценяў. Вырабы, маляваныя клеевымі фарбамі, вызначаліся дэкаратыўнасцю і ўмоўнасцю, гучнымі лакальнымі колерамі без паўтонаў і пераходаў; алейныя фарбы стваралі больш прыглушаны каларыт, давалі больш дэталёвую і рэаліст. пра
працоўку матываў. Адметнымі маст. асаблівасцямі, характэрнымі рэгіянальнымі варыянтамі кампазіцыі і дэкору вызначаюцца Д.м. Паазер’я (Мядзельскі, Вілейскі, Пастаўскі, Шаркаўшчынскі, Глыбоцкі, Мёрскі, Докшыцкі рны). Кампазіцыя іх звычайна ўяўляе размешчаны ў цэнтры букет кветак у вазе, кошыку ці перавіты стужкай, акаймаваны па краях гірляндай з кветак і лісця або скіраванымі да цэнтра букетамі. MacTa ў кампазіцыю ўключаліся выявы птушак (ластавак, галубоў, паваў, зязюль), а таксама ініцыялы аўтараў ці заказчыкаў. Для паўдываноў (з аднаго палотнішча) і макатак (з палавіны палотнішча) характэрны кампазіцыі з парай вырашаных у наіўнарэаліст. манеры львоў, аленяў, галубоў абапал дрэва ці букета. Па ўсёй Беларусі
сустракаліся таксама Д.м. сюжэтнатэматычнага характару, якія ў наіўнарэалістычнай стылістыцы адлюстроўвалі сцэнкі катання на лодках, сустрэчы ці развітанні закаханых, архіт., рамантычныя ці экзатычныя пейзажы і інш., частаўакаймоўцыарнаментальнараслінных узораў (творы А.Кіш, Я.Драздовічаў Нярэдка выраб Д.м. набываў характар развітога промыслу, іх разносілі па вёсках, прадавалі на рынках і кірмашах, аднак такая масавая паточная прадукцыя не вызначалася належнымі маст. якасцямі і нац. ці рэгіянальнымі