Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Уязная брама ў Дукорскай сядзібе.
Уздоўж ручая (прыток р. Свіслач) размяшчаўся пейзажны парк. Парк за палацам меў выгляд баскета пл. каля 1,5 га. Тут захавалася некалькі дрэў экзатычных парод (лістоўніцы сібірская і шырокалускаватая, лжэтсуга Мензіса). Па паўн. ускраіне сядзібы ішла дэкар. ахоўная лесапаласа (шыр. да 12 м), умацаваная валам і каналам. Яна стварала 3 паўкруглыя мысы (дыяметрам да 20 м), на якіх у акружэнні дубоў была ўстаноўлена скульптура. У парку ў 1912 быў пабудаваны фамільны склепкапліца. Сядзіба захавалася часткова (флігель, руіны брамы, фрагменты парку). На фундаменце палаца ўзведзена сярэдняя школа. А.Т.Федарук.
ДУКОРСКІ ДРАМАТЬІЧНЫ ГУРТОК. Існаваў у 1917—1920я гг. ў в. Дукора Пухавіцкага рна. Кіраўнік В.Гарбацэвіч. Складаўся з вучнёўскай моладзі Дукоры і навакольных вёсак, таму дзейнічаў улетку, у час канікул. Наладжваў вечарыны, у праграме якіх спектаклі, дэкламацыі, спевы. Гурткоўцамі пастаўлены спектаклі: «Прымакі» і «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «У двары ў флігелі» Я.Чырыкава, «Наталка Палтаў
530
ДУНІЛАВІЦКІ
ка» І.Катлярэўскага, «Недаростак» Д.Фанвізіна. Сярод удзельнікаў гуртка: І.Аліфяровіч, Бандарчык, Гарбацэвіч, Ежаленка, М.Кунько, І.Пісарчык, Г.Свістунова, П.Шычко, К.Шпак, музыканты Р.Шаўкуновіч, Д.Шахоцька, А.Гарбацэвіч, І.Шычко, Н.Мазоўка.
ДУКОРСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры позняга класіцызму ў в. Дукора Пухавіцкага рна. Пабудаваны ў пач. 19 ст. з цэглы ўладальнікамі маёнтка Оштарпамі. Двухвежавы аднанефавы храм з прамавугольнай у плане апсідай, да якой з правага боку далучана сакрысція. Асн. прамавугольны ў плане аб’ём накрыты гонтавым дахам. Гал. фасад фланкіраваны 2яруснымі вежамі з фігурнымі купаламі ў завяршэнні. Атынкаваныя фасады расчлянёны 2 ярусамі прамавугольных аконных праёмаў. Уваходны партал вырашаны паўкалонамі на вышыню фасада. У скляпах касцёла размяшчаліся пахаванні Оштарпаў. Храм дзейнічае як праваслаўная Петрапаўлаўская царква з 1864.
ДЎКСА Мар’ян Мікалаевіч (н. 5.4. 1943, в. Каракулічы Мядзельскага рна), беларускі паэт. Скончыў БДУ (1969). Настаўнічаў. Аўтар збкаў паэзіі «Спатканне» (1967), «Станцыя» (1974), «Забытыя словы» (1979), «Твая пара сяўбы» (1985), «Заснежаныя ягады» (1989), «Горн прымірэння» (1993), «Прыйсці да алтара»
(2003), кніг для дзяцей «Зялёны акварыум» (1980), «Світаюць сосны» (1986), «Нябесны карнавал» (1998), «Паэтычны каляндар» (2003) і інш.
Тв:. Крокі. Мінск, 1972; Прыгаршчы суніц. Мінск, 1976; Зона супраціўлення. Мінск, 1982; Валуны на пагорках. Мінск, 1994.
ДУКТАЎ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 28.12.1953, г. Крычаў), беларускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1976). Працаваў у друку, быў на парт. рабоце. 3 1994 старшыня Магілёўскага абл. аддз. Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар кніг прозы «Дзякуй і даруй» (1993), «Трэцяя асоба» (1997), «Смешкіпацешкі» (1998), «Кніжнік» (2005).
ДЎЛАВА Кацярына Мікалаеўна (н. 20.6.1962, Мінск), беларускі музыказнавец. Др мастацтвазнаўства (2000), праф. (2007). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1985). 3 1989 працуе ў Бел. акадэміі музыкі (з 2002 заг. кафедры, з 2010 рэктар). Асн. працы прысвечаны праблемам муз. форм, жанру і стылю ў тэатр. музыцы (опера, балет), творчасці рус. і бел. кампазітараў 19—20 ст., пытанням сучаснай муз. тэксталогіі («Балетны жанр як музычны феномен», 1999, і інш.).
ДЎМКА, назва балады ў беларускім і ўкр. фальклоры; у маст. лры — верш баладнага або элегічнага зместу, роз
дум над жыццём. Д. асабліва пашырылася пад уплывам паэзіі Т.Шаўчэнкі, які часта звяртаўся да гэтага жанру. У бел. лры першую Д. пад назвай «Салдатка» напісаў А.ВярыгаДарэўскі, пазней да гэтага жанру звярталіся Ф.Багушэвіч («Думка»), Цётка («Мае думкі»), Я.Купала («Думы маркотныя...», «Думкі перад вясной», «Да сваіх думак», «Думкі», «Думка»), Я.Колас («Думкі», «Думы», «Думкі ўюцца, томяць грудзі...»), В.Ластоўскі («Дума на полацкім замчышчы»), Ф.Шантыр («Да думак»). У 2й палове 20 ст. Д. не мела практычнага развіцця, таму не вызначылася як жанр. Сучасныя паэты і фалькларысты не звяртаюцца да тэрМІнаД. Ю.В.Пацюпа. ДУНАЕЎСКІ Ісак Восіпавіч (30.1. 1900, г. Лохвіца, Украіна — 25.7.1955), рускі кампазітар. Нар. артыст Расіі (1950). Скончьгў Харкаўскую кансерваторыю (1919). Працаваўу Маскве і Ленінградзе. Адзін са стваральнікаў і майстар масавай песні. Сярод папулярных песень 1930—50х гг.: «Песня аб Радзіме», «Мая Масква», «Марш энтузіястаў», «Школьны вальс», «Ляціце, галубы». Зрабіў значны ўклад у развіццё жанру аперэты: «Залатая даліна» (1937), «Вольны вецер» (1947, паст. ў Дзярж. тэатры муз. камедыі Беларусі ў 1971), «Белая акацыя» (1955). Адзін з пачынальнікаў жанру муз. кінакамедыі. Аўтар музыкі да бел. к/фільмаў «Першы ўзвод» (1932), «Двойчы народжаны» (1933), «Залатыя агні» (1936), «Шукальнікі шчасця», «Дзяўчына спяшаецца на спатканне», «Канцэрт Бетховена» (усе 1936), «Маё каханне» (1940), дакум. «10 год Белдзяржкіно» (1936), дырыжор і гукамантажор фільма «Паручнік Кіжэ» (1933). У сваю музыку ўключаў інтанацыі бел. нар. песень, гучанне жалейкі, стварыў апрацоўку бел. нар. песні «Бульба». Дзярж. прэмія СССР 1941, 1951.
ДУНІЛАВІЦКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР ДАМІНІКАНЦАЎ, помнік архітэктуры позняга барока ў в. Ду
531
ДУНІЛАВІЧЫ
Да арт. Дунілавіцкі касцёл і кляшпіар дамініканцаў. Троіцкі касцёл.
нілавічы Пастаўскага рна. Засн. ў 1683 па фундацыі Л.Белазор. Мураваны касцёл узведзены ў 1769—73 на месцы б. драўлянага пры 2павярховым кляштары дамініканцаў (у 1850 скасаваны, не захаваўся). У 1866 будынак перададзены праваслаўным, з 1919 вернуты католікам. Касцёл — 3нефавая 2вежавая базіліка з трансептам. Трансепт, прамавугольны ў плане прэсбітэрый і цэнтр. неф накрыты 2схільным дахам, бакавыя нефы — аднасхільнымі. Гал. фасад падзелены развітым антаблементам на 2 ч. Верхнюю завяршаюць 2ярусныя чацверыковыя вежы са скошанымі вугламі, арачнымі праёмамі ў ніжнім ярусе і нішамі ў верхнім, завершаныя купаламі з глаўкамі. На цэнтр. восі гал. фасада размешчаны прамавугольны ўваходны партал у стылі класіцызму (19 ст.), над ім — высокае лучковае акно, у завяршэнні — франтон з бакавымі валютамі і паўцыркульным завяршэннем. Тарцы крылаў трансепта маюць лучковы абрыс і завершаны фігурнымі франтонамі. Алтарны фасад фланкіраваны крывалінейнымі выступамі сцен у выглядзе валют, якія закрываюць тарцы бакавых нефаў і завершаны арачным франтонам з бакавымі валютамі і слупамі. Фасады дэкарыраваны вуглавымі і падвоенымі пілястрамі, прарэзаны прамавугольнымі, арачнымі, лучковымі і круглымі вок
намі. У інтэр’еры цэнтр. неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі на падпружных арках, бакавыя — крыжовымі. Скляпенні ўпрыгожаны фрэскавым роспісам у выглядзе расліннага арнаменту і картушаў. Над уваходам размешчаны арганныя хоры. Гал. 2ярусны і бакавыя алтары дэкарыраваны канеліраванымі пілястрамі і раскрапаваным антаблементам. Касцёл дзейнічае.
A. М. Каласоўская.
ДУНІЛАВІЧЫ, вёска ў Пастаўскім рне, на правым беразе р. Галбіца. За 27 км на У ад г. Паставы, 9 км ад чыг. ст. Варапаева на лініі Варапаева— Круляўшчызна, 223 км ад Віцебска, каля аўтадарогі Полацк—Вільнюс. ІДэнтр Дунілавіцкага с/с. 285 гаспадарак, 714 ж. (2011).
Вядомы з 1473 як уладанне кн. А.Ю.Гальшанскага ў ВКЛ. У 1556 мястэчка Ашмянскага павета Віленскага ваяв. У 1567—77 належалі М.К.Радзівілу, затым Я.Д.ДолматІсакоўскаму і яго нашчадкам. У 1624 засн. касцёл, у 1683 — дамініканскі кляштар. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Вілейскім павеце Мінскай губ. У 1800 101 двор, 564 ж. 3 1843 у Віленскай губ. 3 1861 цэнтр воласці. У 1866 — 106 двароў, 691 ж., уладанне Тышкевічаў. У 1886 мястэчка, царква, касцёл, 2 малітоўныя дамы, нар. вучылішча, 8 крам, 4 карчмы, вадзя
ны млын з сукнавальняй. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы. 3 1921 цэнтр павета Навагрудскага, з 1922 Віленскага ваяв. У 1925 цэнтр павета перанесены ў Паставы. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 гар. пасёлак, цэнтр раёна Вілейскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з 4.7.1941 да 4.7.1944 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў гар. пасёлку і раёне каля 1 тыс. чал. 3 20.9.1944 у Полацкай вобл. 8.6.1950 цэнтр Дунілавіцкага рна перанесены ў г.п. Варапаева. 3 8.1.1954 у Маладзечанскай вобл. 3 16.7.1954 вёска. 3 20.1.1960 у Глыбоцкім рне Віцебскай вобл. 3 25.12.1962 у Пастаўскім рне. У 1971 — 246 гаспадарак, 781 ж. У 1997 — 334 гаспадаркі, 793 ж.
У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны, кафэ. Магіла ахвяр фашызму. Помнікі архітэктуры — Троіцкі касцёл (1769— 73), капліца (пач. 20 ст.).
ДЎНІНМАРЦІНКЁВГЧ Вінцэнт (Вікенцій Іванавіч; 4.2.1808, фальварак Панюшкавічы, Бабруйскі рн — 29.12.1884), беларускі паэт, драматург, тэатральны дзеяч. Скончыў Бабруйскае павятовае вучылішча (1824). 3 1828 каморнік Мінскага межавога суда, служачы палаты крымінальнага суда, перакладчык пры каталіцкай духоўнай кансісторыі. У 1840 набыў маёнтак Люцынка (Люцінка, Валожынскі рн) і пакінуў дзярж. службу. Стварыў першы бел. тэатр. калектыў (існаваўу 1840— 50я гг.; гл. ДунінаМарцінкевіча тэатр). Дэбютаваў аперэтай «Рэкруцкі яўрэйскі набор» (1841), выканаў у ёй адну з гал. роляў. У п’есе «Сялянка» («Ідылія», паст. 1852) фалькл. матывы, песенныя ўстаўкі ўдала ўзнаўлялі быт. праявы вясковага жыцця. У 1850я гг. распрацоўваў новыя жанравыя формы — вершаванае апавяданне і аповесць, баладу («Вечарніцы», «Гапон», «Купала», усе 1855; «Шчароўскія дажынкі»,
532
ДУРЧЫН
1857), у якіх рамантычная цікавасць да нар. звычаяў аб’ядналася з рэаліст. імкненнем перанесці матывы і вобразы нар. легенд і казак на грунт рэ
альнага жыцця. Супярэчнасці ў свядомасці сялян напярэдадні рэформы 1861 Д.М. праўдзіва адлюстраваў у творы «Халімон на каранацыі» (1857, апубл. 1946). Высокім узроўнем распрацоўкі вобразаў, грамадскапаліт. актуальнасцю праблематыкі вылучаецца сац. вострая камедыя «Пінская шляхта» (1866, паст. 1917; аўтарскае вызначэнне: фарсвадэвіль). Праблеме расслаення парэформеннай вёскі прысвечана камедыя «Залёты» (1870, апубл. 1918). Пераклаў на бел. мову паэму «Пан Тадэвуш» А.Міцкевіча (1859). Імя пісьменніка прысвоена Магілёўскаму абл. тэатру драмы і камедыі ў Бабруйску.