Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Тв.: Палоннікі жыцця: аповесці, апавяданні. Мінск, 1997; Падданыя кахання: драматычная паэма, вершы. Мінск, 2003; Леў: гістарычны нарыс пра жыццё і дзейнасць дзяржаўнага дзеяча Л.Сапегі. Мінск, 2011.
ДЎДКА, флейтавы аэрафон з 6 (варыянты — ад 5 да 8) ігравымі адтулінамі, на якім беларусы выконвалі абрадавую і пазаабрадавую музыку. Флейтавыя аэрафоны распаўсюджаны ў Еўропе з часоў каменнага веку. Звычайна пастухі «выкручвалі» стрыжань са зрэзанага кавалка дрэва, «выгладзіўшы» яго нажом, устаўлялі ў «галоўку» корак, прапальвалі адтуліны і так выраблялі інструмент, які сольна (звычайна на стаката і без трэмала) гучаў на вуліцы. У Беларусі яго фіксавалі паўсюль. Паводле відэазапісаў 20 ст., гранне на Д. ў хаце суправаджалі спевамі, часам (на танцах) ігрой на скрыпцы і бубне. На Д. (часта разам са спеўным гуртам) гралі на бяседах, хрэсьбінах, вяселлях, гулянках, калі вадзілі карагоды. Сярод вядомых майстроў і музыкантаў: М.Глушань (Жыткавіцкі рн), В.Пратасевіч (Мінскі рн), І.Еўдакімаў (Любанскі рн), А.Жукоўскі (г. Мар’іна Горка).
Літ.: Н а з і н а І.Д. Беларускія народныя музычныя інструменты. Мінск, 1997.
В.В.Калацэй.
ДУДКЁВІЧ Валянцін Уладзіміравіч (н. 6.10.1943, г. Магілёў), беларускі танцоўшчык, харэограф. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1986). Нар. артыст Беларусі (1999). Скончыў Бел.
Да арт. Дудка. Вясельныя музыканты з Лельчыцкага раёна. 1985.
тэатр.маст. інт(1981). 3 1961 артыст балета Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, з 1969 артыст балета, педаrorрэпетытар, рэж.пастаноўшчык, маст. кіраўнік канцэртнаэстр. бюро Бел. філармоніі. 3 1986 маст. кіраўнік і дырэктар Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі. Веданне бел. танц. фальклору 1 беражлівае стаўленне да
Выканаўца на дудцы М.Глушань. 1984.
527
«ДУДУТКІ»
яго, вял. творчы патэнцыял, неардынарныя арганізатарскія здольнасці дазволілі Д. плённа працаваць у галіне развіцця і папулярызацыі нар.
харэагр. мастацтва. Сярод пастановак: танцы на аснове бел. нар. творчасці «Кола», «Бульба», «Кадрыля на зэдліках», «Вясковыя гульні», «Каляды», «Арэлі», «Церніца», «Спеў дубоў», «Каханачка» (праграма «Свята»), танц. мініяцюры, звязаныя з гіст. мінулым Беларусі — «Ефрасіння», «Авэ Марыя», «Легенда Нясвіжа» (праграма «Песня пра зубра»), і інш. У пастаноўках апошніх гадоў стварае танц. нумары з драматургічным развіццём у жанры «фолькбалет». С.В.Гуткоўская.
«ДУДУТКІ», прыватны музейны комплекс старадаўніх нар. рамёстваў і тэхналогій каля в. Пціч Пухавіцкага рна
на месцы б. сядзібы роду Ельскіх. Засн. ў 1994 выдавецкай фірмай «Паліфакт» як гандлёвавытворчае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства. Асн. фонд — больш за 2000 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 457 (2012). Экспазіцыя складаецца з 13 асобных майстэрняў (пл. 608,7 м2). Уключае залы матэрыяльнай культуры, кузню, ганчарную майстэрню, дрэваапрацоўчы цэх, пякарню, сыраварню, мукамольны цэх (вятрак), стайню, жывёлагадоўчуюферму, корчмы, невял. заезны дом (хата завозніка) і бровар з арыгінальнымі хатнімі напіткамі (усе дзейнічаюць). У этнаграф. галерэі (2 выставачныя залы) экспануюцца прадметы сялянскага побыту, с.г. тэхніка 19 — пач. 20 ст. Створаны экспазіцыі, прысвечаныя развіццю рамёстваў і промыслаў у Беларусі. Агульная пл. зямельных уладанняў для вядзення падсобнай гаспадаркі — 201 га. Прадпрыемства ўтрымлівае коней англабудзёнаўскай, латвійскатракененскай, арабскай, бел. запражнай, рус. рысістай парод. Наведвальнікі могуць праехаць вярхом, у фаэтоне, шарабане, санях. У заасадзе ўтрымліваюцца каровы, бычкі, авечкі, козы, свінні, дзікі і інш. жывёлы і птушкі (дэкар. і свойскія куры, качкі, гусі, індыкі, афрыканскія страусы). Комплекс займаецца раслінаводствам — што
Да арт. «Дудуткі». Працэс вырабу гаршка.
год засяваюцца 37 га аўсом, жытам, рапсам, кармавымі культурамі, што ідуць на ўнутраныя патрэбы. Наведвальнікі комплексу могуць прыняць удзел у працэсе вытворчасці: вырабіць гаршчок, выкаваць падкову, сплесці з саломы сувенір і інш.
А.А.Мігуцкі, Т.І.Станкевіч.
ДЎДЧАНКА Мікалай Рыгоравіч (н. 21.3.1944, г. Чэлябінск, Расія), беларускі харэограф, рэжысёр. Засл.
Да арт. «Дудуткі»: 1 — рыцарскі турнір; 2 — рамесныя цэхі.
528
ДУКОРА
дзеяч мастацтваў Беларусі (1999). Скончыў муз. вучылішча і балетную студыю пры тэатры оперы і балета ў г. Чэлябінск (1961). 3 1966 арганіза
тар і маст. кіраўнік харэагр. ансамбля «Вяснянка» ў Магілёве. 3 1974 арганізатар (з В.Гаявой) і маст. кіраўнік, з 1997 дырэктар і гал. балетмайстар харэагр. ансамбля «Харошкі». 3 2003 маст. кіраўнік харэагр. студыі пры ім, з 2005 балетмайстарпастаноўшчык. 3 1977 гал. балетмайстар эстрады Бел. філармоніі, адначасова ў 1978—82 выкладчык Мінскага харэагр. вучылішча. 3 1984 рэж. Бел. філармоніі. 3 1991 маст. кіраўнік Рэсп. дырэкцыі нац. маст. праграм пры Мінве культуры Беларусі. 3 1993 рэж. і харэограф ансамбля харэагр. і муз. мініяцюр «Бліскавіца». Балетмайстарпастаноўшчык опер «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана (паст. 1989), «Кармэн» Ж.Бізэ (паст. 1990). Аўтар сцэнарыяў і пастаноўшчык юбілейных мерапрыемстваў, ут.л. міжнар., гал. балетмайстар бел. дэлегацыі на XXII Алімпійскіх гульнях у Маскве, святкавання 500годдзя з дня нараджэння Ф.Скарыны, свят г. Мінск (1986, 1987, 1988, 1996) і інш. бел. гарадоў.
ДУК Дзяніс Уладзіміравіч (н. 29.5. 1977, г. Наваполацк), беларускі археолаг. Др гіст. навук (2011). Скончыў Полацкі ўнт (2004), дзе і працуе (з 2005 заг. кафедры). Вывучае археалогію і гісторыю Полацка і Полацкай зямлі ў 9—18 ст., праводзіць археал. даследаванні ў Полацку і яго наваколлі. Аўтар манаграфій «По
лацк XVI—XVIII стагоддзяў: нарысы тапаграфіі, гісторыі матэрыяльнай культуры і арганізацыі жыццёвай прасторы насельніцтва беларускага горада» (2007), «Полацк і палачане (IX—XVIII стст.» (2010), вучэбнаметадычных дапаможнікаў «Гісторыя Полацка: па матэрыялах археалагічных даследаванняў» (2006), «Археалогія» (2009).
ДУКАТ (ад лац. ducatus герцагства), агульнаеўрапейская назва залатой манеты (маса 3,6 г, 986я проба), якую ў 1284 пачала чаканіць Венецыя. Лічыцца, што назва паходзіць ад апошняга ў легендзе на рэверсе манеты слова (ducatus), хоць яно сустракалася на буйных сярэбраных манетах Італіі яшчэ ў 12 ст. (Сіцылія, Венецыя). На ўзор венецыянскага Д. чаканілі залатыя манеты ў італьянскіх (Рым, Генуя, Мілан) і германскіх дзяржавах (з сярэдзіны 14 ст.), у Венгрыі і Чэхіі (з 1325—26), у Польшчы (1320, адноўлены ў 1528), ВКЛ (з 1562). У Расіі чаканіўся аналаг Д. — чырвонец (з 1701), у 1768—1868 выпускалася манета, якая поўнасцю капіравала галандскі Д. («лобанчнк», «арапчнк»), для фінансавання замежных ваен. экспедыцый і інш. спраў. Залатыя Д. вырабляліся германскімі дзяржавамі да ўтварэння Германскай імперыі ў 1871, у АўстраВенгрыі да 1914. У 1923—39 і 1978— 82 залатыя манеты наміналам у 1, 2, 5 і 10 Д. чаканілі ў Чэхаславакіі, пасля 2й сусв. вайны — у Аўстрыі, Нідэрландах. На тэр. Беларусі ў 14— 16 ст. найбольш пашыраны венгерскі Д., вядомы ў пісьмовых крыніцах
Дукат Вялікага Княства Літоўскага. 1561.
«Угорскі» дукат 15cm., знойдзены пры археалагічных раскопках у Крычаве.
пад назвай «золотой», з пач. 16 ст. — «червоный (черлёный, чнрвоный) золотой», «золотой в золоте», «золотой вгорскій (угорскнй)». У канцы 16 — 18 ст. абарачаўся Д. Паўд. Нідэрландаў і Германіі. Падчас археал. раскопак знойдзены Д. галандскі ў Мсціславе і «угорскнй» у Крычаве.
ДУКОРА, вёска ў Пухавіцкім рне, на р. Свіслач. За 27 км на ПнЗ ад г. Мар’іна Горка, 13 км ад чыг. ст. Рудзенск на лініі Мінск—Асіповічы, 38 км ад Мінска, каля аўтадарогі Мінск—Гомель. Цэнтр Дукорскага с/с. 521 гаспадарка, 1289 ж. (2011).
Вядома з 16 ст. як сяло ў Мінскіх павеце і ваяв. ВКЛ, належала Кезгайлам, Слушкам, Агінскім і інш. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губ. У 1800 мястэчка і сяло, царква, малітоўны дом, 4 кірмашы ў год. 3 1861 цэнтр воласці. У 1881 мястэчка злілося з сялом, 842 ж. У 1897 — 189 двароў, 1079 ж. 3 1919 у БССР. У час польск.сав. вайны 1919—20 у ваколіцах Д. дзейні
529
ДУКОРСКАЯ
чаў партыз. атрад. 3 17.7.1924 вёска ў Смілавіцкім рне, да 26.7.1930 Мінскай акругі. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 8.7.1931 у Пухавіцкім, з 12.2.1935 у Рудзенскім рнах. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 Д. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.1.1960 зноў у Пухавіцкім рне. У 1970 — 797 гаспадарак, 2258 ж. У 1997 — 596 гаспадарак, 1429 ж.
У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, муз. школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 3 магазіны, кафэ. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам, што загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік дукорскім партызанам, расстраляным польск. захопнікамі ў 1920 (за 3 км на У ад вёскі ва ўрочышчы Пушча). Помнікі архітэктуры — касцёл (пач. 19 ст.), сядзіба (1я пал. 19 ст.).
ДУКОРСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Дукора Пухавіцкага рна. Дукора вядомаз 16 ст. Належала Сапегам, Завішам, Агінскім, Оштарпам (з 1791), Гарцінгам (з 1874). Сядзіба закладзена Оштарпамі ў 1й пал. 19 ст. ў стылі класіцызму. Палац — аднапавярховы мураваны будынак з 4калонным порцікам, прыладжанымі пазней вузкімі крыламі размяшчаўся ў цэнтры парку. Асобна ўздоўж гал. алеі былі ўзведзены 2 будынкі (стайня, дзе стаялі коні і карэта, кузня, адміністрацыя). Брама («зегер») мела выгляд высокай вежы з гадзіннікам і званамі. Яе ўпрыгожвала вузкая піраміда са шпілем, пабудаваная з выкарыстаннем форм неаготыкі. У палацы размяшчалася «імператарская» (у гонар Мікалая II) зала. Малюнак паркету ў ёй адлюстроўваў выявы трапічных раслін і жывёл, столь была распісана паводле міфал. тэм, адна сцяна была люстраная, на інш. віселі карціны («Павел, які вызваляе з вязніцы Касцюшку», «Аляксандр у час падпісання амністыі ў Вільні ў 1812»
Да арт. Дукорская сядзіба. Палац. Змалюнка Н.Орды.
Я.Дамеля). 3 1823 у палацы працаваў тэатр. У сядзібе меліся бка, архіў (Агінскіх, Оштарпаў, Гарцінгаў), калекцыя выяўл. і дэкар.прыкладнога мастацтва (збор малюнкаў з выявамі чыстапародных коней — арлоўскіх, арабскіх, англ., якімі быў вядомы Дукорскі конезавод Оштарпаў).